Галіцка-Валынскі Летапіс

Галіцка-Валынскі летапіс — помнік гістарыяграфіі, мовы і літаратуры XIII стагодзьдзя, складзены ў Галіцка-Валынскай Русі (магчыма, частка летапісу была напісаная ў Турава-Пінскім княстве).

Ахоплівае падзеі за пэрыяд 1201—1292 рокаў. Зьбярогся ў Іпацьеўскім, Хлебнікаўскім ды іншых сьпісах украінскага летапіснага зводу.

Структура

Паводле літаратурнай структуры і зьместу летапіс уяўляе звод, у якім вылучаюцца 2 асноўныя часткі: Галіцкі летапіс (1201—1261), складзены ў Галічыне, у аснову якога пакладена летапісаньня часоў князя Данілы Раманавіча Галіцкага і Валынскі летапіс (1262—1291), складзены на Валыні, які больш увагі надае гісторыі валынскай зямлі у час княжаньня Васілька Раманавіча ды яго сына Ўладзімера.

Падзеі ў летапісе пададзеныя з пункту гледжаньня інтарэсаў галіцка-валынскіх князёў, месцамі тэндэнцыйна, але зьвесткі ў цэлым адпавядаюць гістарычнай праўдзе.

Асьвятленьне беларускіх земляў

Галіцка-Валынскі летапіс служыць каштоўнай крыніцай вывунэньня мінуўшчыны Беларусі. У ім зьмешчаныя ўнікальныя зьвесткі па гісторыі беларускіх местаў (Наваградак, Горадня, Берасьце, Ваўкавыск), пра асобныя помнікі беларускай культуры (Лаўрышаўскі манастыр, Камянецкая вежа), пра жыцьцё і дзейнасьць вялікіх князёў Вялікага Княства Літоўскага Міндоўга, Войшалка, Трайдэна. Некаторыя дасьледнікі выказалі гіпотэзу, што інфармацыя пра літоўскіх князёў запазычаная з Наваградзкага летапісу, магчыма, складзенага ў Лаўрышаўскім манастыры.

У Галіцка-Валынскі летапісе даволі шырока асьветлены пачатковы этап палітычнага аб’яднаньня літоўскіх (беларускіх) зямель у адзіную дзяржаву, працэс утварэньня Вялікага Княства Літоўскага, паказана складанасьць гэтага прагрэсіўнага гістарычнага працэсу.

Летапіс быў шырока вядомы на беларускіх землях, паслужыў крыніцай і ўзорам для літоўскіх хронік XVI ст. Асобныя яго сюжэты выкарыстаў аўтар «Хронікі Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага», зьвесткі пра Міндоўга і Войшалка былі перакладзеныя на старабеларускую мову і ўлучаныя ў Хроніку Быхаўца.

Галіцка-Валынскі летапіс садзейнічаў таксама пераадоленьню традыцыйнай пагадовай формы выкладаньня падзеяў у літоўскім агульнадзяржаўным летапісаньні і станоўча паўплываў на разьвіцьцё беларускай гістарычнай прозы і гістарыяграфіі позьняга сярэднявечча і эпохі Адраджэньня.

Крыніцы і заўвагі

Літаратура

Tags:

Галіцка-Валынскі Летапіс СтруктураГаліцка-Валынскі Летапіс Асьвятленьне беларускіх земляўГаліцка-Валынскі Летапіс Крыніцы і заўвагіГаліцка-Валынскі Летапіс ЛітаратураГаліцка-Валынскі ЛетапісІпацьеўскі летапісГаліцка-Валынскае княстваГодЗводРусьТурава-Пінская княства

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Уладзіслаў ГалубокБусел белыСавушкін прадуктАральны сэксСтаніслаў ЯроцкіYouTubeВэб-дызайнЧарнобыльская АЭСБеларуская Народная РэспублікаТрыбадызмСьпіс стагодзьдзяўМікола МятліцкіАвечкаМэдыяВікіПрыдатак (мовазнаўства)Алесь РазанаўКаханьне без пранікненьняВікісховішчаЖамойцьКнураПарнаграфія ў ЧэхііУладзімер Арлоў (гісторык)Раман СкірмунтМотарIP-адрасПінск18 красавікаЧалавекГарбатаКараман (імя).orgДаўгаВэб-сайтШуляк-галубятнікГукВойска Рымскай імпэрыіВікізьвесткіБярозаўкаГрэбляТарпэда-БелАЗ ЖодзінСакрат ЯновічСэрбіявозMemento moriВіктар МарціновічНаша НіваЦарква Сьвятога Спаса (Полацак)Спарыш1951ІнданэзіяІнвэстыцыйны фондУсяслаў ЧарадзейКойданаўМаксім ТанкФундацыя «Вікімэдыя»ЗбожжаЯўген КантылёўСьпіс гарадоў БеларусіЖалейка (зборнік)ЕсьманМесны склонГрупавы сэксВольга ГапееваЭякуляцыяВасіль ЦяпінскіГавейкаПацукУкраінаПрыметнікМасей СяднёўГарнастай🡆 More