Галіна Сямдзянава: беларуская палітык

Галіна Георгіеўна Сямдзянава (28 лютага 1947 — 18 верасьня 2011) — беларуская палітык і грамадзкая дзяячка, дэпутатка Вярхоўнага Савета 12 скліканьня, сябра Беларускага народнага фронту і Партыі БНФ.

Галіна Сямдзянава
Народны дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь)
Намесьніца старшыні Партыі БНФ, старшыня Юрыдычнай камісіі, старшыня Рэвізійнай камісіі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 28 лютага 1947
Сьцяг Польшчы Гдыня, Польская Рэспубліка
Памерла: 18 верасьня 2011
Партыя: Партыя БНФ
Адукацыя:

Біяграфія

Галіна Георгіеўна Сямдзянава нарадзілася ў Гдыні (Польшча) ў сям’і савецкага марскога афіцэра і мэдсястры.

Скончыла Куйбышаўскі політэхнічны інстытут, працавала ў абароннай прамысловасьці на інжынэрскіх пасадах.

Вярнуўшыся ў Беларусь, Галіна Сямдзянава пачала працу ў Камітэце народнага кантролю, узначальвала Наваградзкі раённы КНК.

Палітычная дзейнасьць

У 1990 г. Галіна Сямдзянава была выбраная народным дэпутатам Вярхоўнага Савету Беларускай ССР ад Наваградзкай выбарчай акругі № 262.

У Вярхоўным Савеце Галіна Сямдзянава ўвайшла ў дэпутацкую групу Апазыцыя БНФ, была старшынём яе Рэвізійнай камісіі. Працавала ў Камісіях Вярхоўнага Савету па экалёгіі і рацыянальным выкарыстаньні прыродных рэсурсаў; па таварах народнага спажываньня, гандлі і паслугах насельніцтву; у Часовай камісіі Вярхоўнага Савету па прывілеях.

Галіна Сямдзянава была суаўтарам Канцэпцыі пераходу Беларускай ССР да рынкавай эканомікі (восень 1990 г.). Удзельнічала ў распрацоўцы і прыняцьці дзясяткаў заканадаўчых актаў, у тым ліку Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Рэспублікі Беларусі, законаў для спэцыяльнай сэсіі Вярхоўнага Савету 24-25 жніўня 1991 году, калі была абвешчаная незалежнасьць Беларусі.

24 жніўня 1991 г., за дзень да наданьня Дэклярацыі аб сувэрэнітэце сілы канстытуцыйнага закону, Галіна Сямдзянава была чалавекам, які першы ўнёс бел-чырвона-белы сьцяг у залю паседжаньняў Вярхоўнага Савета.

Яна была аўтарам заканадаўчых прапановаў, накіраваных на стварэньне арміі Рэспублікі Беларусі. Старшынявала ў Беларускай асацыяцыі вайскоўцаў «Вяртаньне», якая пасьля распаду СССР дапамагла вярнуцца ў Беларусь больш як чатыром тысячам вайскоўцаў, у тым ліку з зонаў узброеных канфліктаў.

У 1996—1997 гадах уваходзіла ў Сакратарыят Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня, які працягваў працу пасьля гвалтоўнага разгону 1996 году.

У Партыі БНФ Галіна Сямдзянава займала пасады намесьніцы старшыні (2002—2006), старшыні Юрыдычнай камісіі, старшыні Рэвізійнай камісіі (да 2010).

У 2008 годзе была накіраваная ад БНФ у Цэнтральную камісію па выбарах і рэспубліканскіх рэфэрэндумах, у 2010-м — у Менскую гарадзкую камісію па выбарах прэзыдэнта.

Крыніцы

Tags:

18 верасьня1947201128 лютагаБеларускі Народны Фронт АдраджэньнеБеларусьВярхоўны Савет Рэспублікі БеларусьПартыя БНФ

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

У краіне райскай птушкі.orgУсевалад ГарачкаBayraktar TB2Гімн Беларускай ССРХарэй1951СудаМіхась РудкоўскіГедбудМашэкаВольныя матэрыялыСмаленскКастусь ГубарэвічЦыкорыяМагаМундВыказьнікБусел белыЛеанід ГалубовічПавал КалечыцКрэдытЎСельская гаспадарка БеларусіАндрэй Павук (актывіст)Альгерд БахарэвічТадэвуш КасьцюшкаФундацыя «Вікімэдыя»Старабеларуская моваПорнгабАдвакатАнатоль СысВейшнорыяПрыназоўнікФранцішак СкарынаКаса (анатомія)ЕсьманАрцём ДзенісенкаГрэбляЗьміцерАндрэй ХадановічISO 3166-1ІндыяАнгельская мова16 красавікаПрамысловасьцьРэшаўСэксВікіКарл Фрыдрых ГаўсКітаБанкВялікі шаўковы шляхСтральба з лукаКараман (імя)БітаўтМагутны БожаБеларускі нацыяналізмЖыве Беларусь!Узброеныя сілы Беларускай Народнай РэспублікіПолацкае ваяводзтваЛютАзіяцка-Ціхаакіянская эканамічная супрацаТэхналёгіяАлесь ЖукМутГедзімінавічыСяброўстваЮрась СьвіркаЛізьдзейка з дачкой на руінах сьвятыні ПярунаБеларускія немцы🡆 More