Гало́ўнае ўпраўле́ньне імпэ́рскай бясьпе́кі (па-нямецку: Reichssicherheitshauptamt, скар.
RSHA — РСХА) — кіраўнічы орган палітычнай выведкі і паліцыі бясьпекі Нямецкага райху. Створана 27 верасьня 1939 году ў выніку аб’яднаньня Галоўнага ўпраўленьня паліцыі бясьпекі (па-нямецку: Hauptamt Sicherheitspolizei) і службы бясьпекі (СД). Знаходзілася ў падначаленьні райхсфюрэра СС і шэфа нямецкае паліцыі Генрыха Гімлера. Галоўнае ўпраўленьне імпэрскае бясьпекі было адным з 12 галоўных упраўленьняў СС са штатам у 3000 супрацоўнікаў. Яно разьмяшчалася ў Бэрліне на Прынц-Альбрэхтштрасэ.
Галоўнае ўпраўленьне імпэрскай бясьпекі | |
Папярэднік | Паліцыя бясьпекі[d] і Служба бясьпекі |
---|---|
Дата ўтварэньня | 27 верасьня 1939 |
Дата спыненьня існаваньня | 8 траўня 1945 |
Галоўнае ўпраўленьне імпэрскай бясьпекі ў Вікісховішчы |
Начальнікам РСХА быў прызначаны Рэйнхард Гейдрых, які кіраваў гэтаю арґанізацыяю да 27 траўня 1942 году, калі на яго быў зьдзейснены замах. Раненьне, атрыманае ў выніку нападу чэскіх партызан, падрыхтаваных у Англіі, апынулася сьмяротным, і 4 чэрвеня 1942 году першы шэф РСХА сканаў. З 28 траўня па 31 сьнежня 1942 году Галоўнае ўпраўленьне імпэрскае бясьпекі ўзначальваў асабіста райхсфюрэр СС Генрых Гімлер. 30 студзеня 1943 году на гэты пост быў прызначаны обэргрупэнфюрэр СС Эрнст Кальтэнбрунэр, які й займаў яго да канца Другой сусьветнай вайны.
РСХА канчаткова сфармавалася да верасьня 1940 году і складалася з 7 (канцу вайны — 9) упраўленьняў (па-нямецку: Amt), кожнае зь якіх было падзелена на сэктары. Ніжэй прадстаўлена структура РСХА ў тым выглядзе, у якім яна існавала з сакавіка 1941 году да канца вайны:
Шэф-ад'ютант (Chefadjutant): штурмбанфюрэр СС, маёр шуцпаліцыі Курт Памэ (на 1941 г.).
1-й ад'ютант (1. Adjutant): штурмбанфюрэр СС, рэгірунгсрат д-р Ахім Плетц (на 1941 г. і 1943 г.)
2-й ад'ютант (2. Adjutant): гаўптштурмфюрэр СС Герман Клюкхарн (на 1941 г.); гаўптштурмфюрэр СС Вэрт (на 1943 г.).
Ад'ютант рэґістратуры (Adjutant Registratur): обэрштурмфюрэр СС Вэрт (на 1941 г.).
Ад'ютант для адмысловых даручэньняў (Adjutant z.b.V): штурмбанфюрэр СС Шэйдлер (на 1941 г. і 1943 г.).
Асабісты прэс-рэфэрэнт (Personlicher Pressereferent): штурмбанфюрэр СС Радкэ (на 1941 г.).
Упаўнаважаны Суда СС і паліцыі (SS- und Polizeigerichtsbarkeit): штурмбанфюрэр СС, рэґіскурант д-р Хэнш (на 1941 г.).
Начальнік штабу Інспэктара фізычнай падрыхтоўкі пры райхсфюрэре СС і шэфе нямецкае паліцыі і ўпаўнаважаны шэфа паліцыі бясьпекі і СД у Спартовым грамадзтве СС (Stabsführer des Inspekteurs für die Leibesübungen beim RF-SS und Chef der Deutschen Polizei und Sachbearbeiter für Angelegenheiten des Chefs der Sicherheitspolizei und des SD in der Sportgemeinschaft SS): штандартэнфюрэр Гербэрт Эдлер фон Данільс (на 1941 г.).
Адмысловы ўпаўнаважаны прэзыдэнта Міжнароднай крымінальнай паліцыі (Sonderbeauftragter des Präsidenten der Internationalen Kriminalpolizeilichen Kommission): штандартэнфюрэр СС, міністэрыяльрат д-р Цындэль (на 1941 г.)
Служба РСХА па Міжнароднай крымінальнай камісіі (Dienststelle des RSHA bei der Internationalen Kriminalpolizeilichen Kommission): штурмбанфюрэр СС, рэґіскурант, крымінальрат Томас
Кіраўнік унутраных расьсьледаваньняў (Der Untersuchungsführer): гаўптштурмфюрэр СС, суддзя СС д-р Дылерсбэргер (на 1943 г.).
Група аташэ (Die Attachegruppe, сфармавана 19 жніўня 1942 г.): штурмбанфюрэр СС д-р Ганс Ахім Плетц (з 19 жніўня 1942 г.); штандартэнфюрэр СС, міністэрыяльрат д-р Карл Цындэль (Zindel) (з 1944 г.).
Акрамя таго, у непасрэдным падначаленьні начальніка паліцыі бясьпекі і СД знаходзіліся навучальныя ўстановы паліцыі бясьпекі і СД.
Кадравыя і арґанізацыйныя пытаньні, вучоба і арґанізацыя.
Начальнікі: брыгадэфюрэр СС Бруна Штрэкенбах (1940—1943); брыгадэфюрэр СС Эрвін Шульц (да лістапада 1943); групэнфюрэр СС Камлер; обэрфюрэр СС Эрлінгер (лістапад 1943 — красавік 1945); штандартэнфюрэр СС Фраку-Грыкш (травень 1945).
Адміністрацыйныя, прававыя і фінансавыя пытаньні.
Начальнікі: штандартэнфюрэр СС і палкоўнік паліцыі Ганс Нокеман(de); обэрштурмбанфюрэр СС Рудольф Зыгэрт(de) (19 лістапада 1942—1943); штандартэнфюрэр СС Курт Прытцэль; штандартэнфюрэр СС Ёзэф Шпацыль(de) (1 сакавіка 1944 — да канца вайны).
Inland-SD, ці ўнутраная СД.
У рамках дадзенага дэпартамэнту разглядаліся пытаньні дзяржаўнага будаўніцтва райху, іміграцыі, расы і народнага здароўя, навукі і культуры, прамысловасьці і гандлю.
Начальнік: групэнфюрэр СС Ота Алендорф.
Даведкава-дакумэнтальная служба.
Начальнікі: штандартэнфюрэр СС Франц Зыкс(de), обэрштурмбанфюрэр СС Паўль Дытэль(de) (з 1943).
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Галоўнае ўпраўленьне імпэрскай бясьпекі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.