Галосныя: гук мовы, які вымаўляе з адкрытым галасавым трактам

Гало́сныя — гукі, якія вымаўляюцца пры ўдзеле голасу.

У беларускай мове іх шэсьць: [а], [о], [э], [у], [і], [ы].

Клясыфікацыя галосных гукаў

Паводле ступені пад’ёму языка

  • галосныя верхняга пад’ёму — [у], [і], [ы].
  • галосныя сярэдняга пад’ёму — [о], [э].
  • галосныя ніжняга пад’ёму — [а].

Паводле перамяшчэньня языка па гарызанталі

  • галосныя пярэдняга раду — [і], [э].
  • галосныя сярэдняга раду — [ы], [а].
  • галосныя задняга раду — [у], [о].

Паводле ўдзелу ў вымаўленьні губ

  • лабіялізаваныя (губныя) — [у], [о].
  • нелабіялізаваныя — [а], [э], [і], [ы].

Пазыцыі гукаў

Гукі мовы як найдрабнейшыя гукавыя элемэнты, зь якіх складаюцца словы, звычайна выступаюць не ізалявана, адасоблена, а знаходзяцца ў акружэньні іншых гукаў. Суседнія гукі ўплываюць на вымаўленьне галосных, якое залежыць таксама ад іх націскнога або ненаціскнога становішча. Ненаціскныя галосныя вымаўляюцца карацей, чым галосныя пад націскам. У сувязі з гэтым адрозьніваюць дзьве асноўныя пазыцыі гукаў:

  • Моцная пазыцыя бывае тады, калі характэрныя прыметы гуку не залежаць ад месца ў слове, ад суседніх гукаў. Для галосных моцная пазыцыя — пад націскам.
  • Слабая пазыцыя праяўляецца ў тым, што гук падпадае пад уплыў суседніх гукаў або зьмяняецца ў залежнасьці ад месца ў слове. Для галосных слабая пазыцыя — ненаціскное становішча.

Зьменамі галосных гукаў у ненаціскным становішчы зьяўляюцца аканьне і яканьне.

Літаратура

  • Галіна Андарала, Віктар Бекіш, Сяргей Берднік Беларуская мова. Вучэбны дапаможнік для пед. ВНУ / Пад рэд. Ларысы Грыгор’евай. — Менск: Вышэйшая школа, 1994. — 366 с. — 20 000 ас. — ISBN 5-339-00950-5

Tags:

Галосныя Клясыфікацыя галосных гукаўГалосныя Пазыцыі гукаўГалосныя ЛітаратураГалосныяБеларуская моваГук

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

КойданаўВасьміканцовы крыжЧорны сьпіс ЭўразьвязуЛацінкаКунілінгусМантыгерд (імя)ФашызмГайла (імя)Вагінальны сэксЭфэкт Данінга-КругераГарнастайГісторыя ад заснаваньня горадуГабрэіЦягнікУсходні ТыморЭгіпетАндрэй ДынькоGoogle searchДжынсавая рэвалюцыяGoogleВайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)ЛітотаЛіга чэмпіёнаў УЭФА 2023—2024 гадоўНіл ГілевічБеларусыКімунтHromadske.TVВялікабрытаніяФінляндыяАнатоль СысСьпяваючая рэвалюцыяБеларускі клясычны правапісЗборная Люксэмбургу па футболеМядзьведзевыяЯн Таўцівіл МонтаўтавічСельская гаспадарка БеларусіВалер ПрыёмкаВінцэнт Дунін-МарцінкевічСтарабеларуская моваСадружнасьць нацыяўДаўгерд (імя)ВіківэрсытэтКонрадСлуцкі збройны чынМінэтСайгаЛеапардМіхайла КезгайлавічСьпіс стагодзьдзяўЦарква Сьвятых Барыса і Глеба (Наваградак)ШчучынМантыгайлаМесяц (спадарожнік)Самаробная парнаграфіяСанскрытСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіГеаграфічныя каардынатыБлакітная гадзінаМікола МятліцкіЭўрапейскі ЗьвязГенадзь Валер’евіч ШутаўДавойна ВісігердавічМенскКаштоўная папераБарыс ТасманМіцкевіч на скале Аю-ДагАўдытВетразь🡆 More