Гален

Гале́н (па-грэцку: Γαληνός; 129 ці 131, Пэргам — каля 200 ці 210, Рым) — антычны лекар і мэдык часоў Рымскай імпэрыі.

Распаўсюджанае напісаньне ягонага імя як Клаўдыюс Гален (па-лацінску: Claudius Galenus) зьяўляецца толькі ў эпоху Адраджэньня й не зафіксавана ў рукапісе. Лічыцца, што гэта памылковая расшыфроўка ад скарачэньня Cl. (Clarissimus). Зьяўляецца дасьледнікам шырокага спэктру галінаў мэдыцыны, зрабіў вялікі ўплыў на разьвіцьцё розных навуковых дысцыплінаў, як то анатомія, фізыялёгія, паталёгія, фармакалёгія й нэўралёгія, а таксама філязофія і лёгіка.

Гален
Γαληνός
Гален
Род дзейнасьці філязофія, мэдыцына
Дата нараджэньня каля 129 ці 131
Месца нараджэньня Пэргам
Дата сьмерці каля 200 ці 210
Месца сьмерці
Занятак лекар-пісьменьнік, хірург, біёляг, нэўранавуковец, лекар, філёзаф
Навуковая сфэра мэдыцына, анатомія, філязофія і лёгіка
Бацька Аэліюс Нікан[d]

Зьяўляючыся сынам заможнага архітэктара, Гален атрымаў усебаковую адукацыю, якая падрыхтавала яго да пасьпяховай кар’еры ў якасьці лекара й філёзафа. Нарадзіўся ў горадзе Пэргам (цяпер Бэргама, Турэччына). Гален шмат падарожнічаў, перш чым пасяліцца ў Рыме, дзе ён служыў у бачных чальцоў рымскага грамадзтва й у канчатковым выніку атрымаў пасаду асабістага лекара некалькіх імпэратараў.

Разуменьне Галенам анатоміі й мэдыцыны галоўным чынам базавалася на тагачаснай папулярнай тэорыі гумарызму, якая была вылучана яшчэ старыжнагрэцкімі лекарамі, як то Гіпакрат. Ягоныя анатамічныя справаздачы, заснаваныя галоўным чынам на роспалаці малпаў і сьвіньняў, заставаліся бясспрэчнымі да 1543 году, калі друкаваныя апісаньні і ілюстрацыі роспалаці чалавека былі апублікаваныя ў асноватворнай працы «De humani corporis fabrica» Андрэаса Везаліюса, дзе фізыялягічная тэорыя Галена была прыстасаваная да новых назіраньняў. Тэорыя Галена адносна сыстэмы кровазвароту заставалася нязьменнай да прыблізна 1242 году, калі арабскі лекар Ібн аль-Нафіс апублікаваў сваю кнігу «Камэнтары пра анатомію ў каноне Авіцэны», у якім ён паведаміў пра сваё адкрыцьцё малога кола кровазвароту.

Біяграфія

Гален нарадзіўся каля 130 году ў горадзе Пэргам. Ягоны бацька быў чалавекам заможным, вядомым архітэктарам, добра ведаў матэматыку й філязофію. Каб даць свайму сыну добрую адукацыю, ён спачатку займаўся з Галенам асабіста, а потым запрасіў выбітных пэргамскіх навукоўцаў у настаўнікі сыну. Гален рыхтаваўся стаць філёзафам і вывучаў працы грэцкіх і рымскіх мысьляроў. Але па выпадковым здарэньні, з-за няправільна зразумелага сна, Гален стаў мэдыкам, аднак заўсёды працягваў цікавіцца філязофіяй.

Калі Галену было 21, ён страціў бацьку, пасьля чаго рушыў у сямігадовае падарожжа. У Сьмірне ён займаўся вывучэньнем філязофіі й анатоміі, у Карынце — прыродазнаўства й уласьцівасьцяў лекаў, у Александрыі — зноўку анатоміяй. Вярнуўшыся ў Пэргам, Гален пачаў займацца хірургіяй і стаў лекарам у школе глядыятараў. Гален сьцьвярджаў, што вярхоўны жрэц абраў яго перад іншымі лекарамі пасьля таго, як ён траўмаваў малпу і выклікаў іншых мэдыкаў дзеля таго, каб яны дапамаглі жывёле. Калі яны адмовіліся, Гален сам зрабіў выратавальную апэрацыю і тым самым заваяваў прыхільнасьць вярхоўнага жраца Азіі. За чатыры гады працы там ён даведаўся пра важнасьць дыеты, фітнэсу, гігіены і прафіляктычных мерапрыемстваў, а таксама атрымаў веды і практыку ў галіне анатоміі і лячэньня пераломаў і цяжкіх траўмаў. За час працы Галена сярод глядыятараў адбылося толькі пяць сьмяротных выпадкаў, у параўнаньні, за час папярэднікаў такіх выпадкаў было шэсцьдзесят. У той жа час ён праводзіў дасьледаваньні ў галіне тэарэтычнай мэдыцыны і філязофіі. Ува ўзросьце 34 гадоў Гален зьехаў у Рым, дзе аднак знайшоў канфлікт зь мясцовымі і менш дасьціпнымі лекарамі. На некаторы час Гален зьехаў з гораду з-за асьцярогі за асабістае жыцьцё.

Аднак, у хуткім часе імпэратар Марк Аўрэліюс і зводны брат Люцыюс Вэр пачалі вайну з маркаманамі на поўначы, таму Гален быў выкліваны да імпэратар каб суправаджаць яго ў паходзе, аднак быў вызвалены з пасады. Гален быў лекарам сына імпэратара Камода. Там Гален стаў настолькі знакамітым, што нават выйшлі манэты зь ягонай выявай.

Сгодна з Судай, Гален пражыў 70 гадоў і сканаў каля 200 году. Па арабскіх крыніцах, ён пражыў 80 гадоў.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Гален  Галенсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

129131200210АдраджэньнеАнатоміяАнтычнасьцьГрэцкая моваЛацінская моваЛёгікаМэдыцынаПаталёгіяПэргамРымРымская імпэрыяФармакалёгіяФізыялёгіяФілязофія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Дзед ТалашВершаваны памерБАТЭ БарысаўЧорная дзіркаГарнастайСтурчурканСаюз вызваленьня БеларусіКаскадныя табліцы стыляўISO 3166-1ВіялянчэльСымон БудныРэгіёнHTMLГідуныСэксуальнасьць чалавекаРод (біялёгія)Алесь РазанаўБеларуская мінуўшчына (часопіс)ГейтартБеларуская АЭСЗямляВэб-дызайнБуценьБраўзэр633РадаўніцаПрыназоўнікКастусь КаліноўскіБеларуская Народная РэспублікаМікола ГусоўскіНямеччынаЭнэргіяГеаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёўIP-адрасДжулія ТэйларТутэйшыя (п’еса)ШвайцарыяМужчына зьверхуРэжым ЛукашэнкіПаўднёвы полюс1996ДротСпакусьнікіКруглянскі мостЧэрвеньМікола ПракаповічКузьма ЧорныВішымут14 красавікаЗаходнеславянскія мовыПарнаграфія ў ЗШАСэрбская моваСтасункі Ірацкага Курдыстану і Сырыйскага КурдыстануМіхась ПазьнякоўРука (імя)Валянцін АкудовічПавал ДураўСтаражытны РымСьцяг ЛібііУладзімер ЛенінАляксандар МарозМастацтваХарэйІнданэзіяВільняГішпаніяПалешукіПрамяністыя (таварыства)Ахоўны статусВіталь ВольскіКамянецСьпіс дэпутатаў ВС БССР 12-га скліканьняВалеры ГапееўРАУС🡆 More