Гавэрла

Гавэ́рла (па-ўкраінску: Говерла) — найвышэйшы пункт Украінскіх Карпатаў ды ўвогуле Ўкраіны, яе вышыня — 2061 м.

Разьмешчаная ў Рахаўскім раёне на мяжы Івана-Франкоўскае ды Закарпацкае вобласьцяў на масіве Чарнагора. Зь вялікіх населеных пунктаў паблізу знаходзяцца Рахаў, Ясіня і Варохта.

Гавэрла
Гавэрла
Найвышэйшы пункт
Вышыня 2061 м н. у. м.
Геаграфія
Месцазнаходжаньне Івана-Франкоўская вобласьць і Закарпацкая вобласьць
Кантынэнт Эўразія
Краіна Украіна
Горная сыстэма Усходнія Карпаты
Гавэрла на мапе Ўкраіны
Гавэрла
Гавэрла
Гавэрла

Гавэрла зьяўляецца адным з сымбаляў Украіны. Існуе традыцыя падняцьця на вяршыні Гавэрлы ўкраінскага нацыянальнага, а цяпер і Дзяржаўнага сьцягу Ўкраіны ў дзень прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Ўкраіны — 16 ліпеня.

Турызм

Зьяўляецца папулярным аб’ектам летняга і зімовага турызму. Першы турыстычны маршрут з узыходжаньнем на гару быў адкрыты ў 1880 годзе. З-за папулярнасьці мае высокі ўзровень засьмечанасьці прывяршынных участкаў, а таксама зьнішчанае расьліннае покрыва на вяршыні.

Пры добрай бачнасьці на поўначы можна ўбачыць гарады Івана-Франкоўскай вобласьці: Івана-Франкоўск, Каламыю і Сьняцін, а ў паўднёвым напрамку — румынскі горад Сігету-Мармацыяй. Зь вяршыні Гавэрлы выразна бачная закарпацкая гара Пэтрас (2020 м). На паўднёвы ўсход цягнецца чарада вяршыняў чарнагорскага хрыбту. У яснае надвор’е можна ўбачыць абсэрваторыю Белы слон на гары Поп Іван. На паўднёвым-захадзе ад гары ўзвышаецца Мармароскі хрыбет, па якім праходзіць мяжа Румыніі і Украіны.

У падножжа гары знаходзіцца адзін з вытокаў ракі Прут. Недалёка ад вытоку разьмешчаны каскад вадаспадаў, агульная вышыня якога складае каля 80 мэтраў.

Галерэя

Вонкавыя спасылкі

Гавэрла  Гавэрласховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Івана-Франкоўская вобласьцьЗакарпацкая вобласьцьКарпатыРахаўРахаўскі раёнУкраінаУкраінская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

БэрнардДавойна ВісігердавічТэхналёгія403 да н. э.Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя Максіма ТанкаБеларуская ПалічкаАльтанкаДзяржаўны жыдоўскі тэатар БССРГедымінас КіркіласСтатыстычныя рэгіёны Паўночнай Македоніі2024Адэскія ліманыСьвіцязянка (карціна Казімера Альхімовіча)Слоўнік НасовічаРэформа беларускага правапісу 1933 годуМіжнародны стандартны кніжны нумарАльгердавічыDVDНямецка-савецкая вайнаСьмерць МаргераЛізьдзейка з дачкой на руінах сьвятыні ПярунаАнатоль СысЭміль Гэгле Свэнсэн21 красавікаПраблема 2038 годуБеларускі арабскі альфабэтСвабодныя выбаршчыкі (Нямеччына)Nec MergiturNokia 6131ЛацінкаПольшчаЛібэральная партыя (Бразылія, 2006)Майкл СьмітМасачусэцкі тэхналягічны інстытутВалянцін АкудовічШаксна (Шаксьнінскі раён)5 траўняВялікая вайна 1409—1411 гадоўКалі-югаЯўген ЛецкаСамасейБабёрВячаслаў МолатаўНаркамаўкаГрунвальдзкая бітваНорфалк (Вірджынія)БаркэмпФэдэрацыя Босьніі і ГерцагавіныПСтудняІван ГашпаравічМікола ГусоўскіАльгердаваХобіт (кінатрылёгія)Аркадзь КуляшоўНезалежная Беларусь1991AlekseevВячаслаў АдамчыкСямейства (біялёгія)Беларускі нацыянальны строй🡆 More