Габрэ́йскі калянда́р (па-габрэйску: הלוח העברי) — штогадовы каляндар, які выкарыстоўваецца ў юдаізьме для вызначэньня габрэйскіх сьвятаў, адпаведных частак Торы для грамадзкага чытаньня, ёрцайт (дня памяці памерлых сваякоў) і іншага.
Побач з грэгарыянскім календаром зьяўляецца афіцыйным календаром у Ізраілі.
У гісторыі габрэйскага календара вылучаюць тры галоўныя пэрыяды:
У першы пэрыяд пачаткі месяцаў і сьвяты вызначаліся выключна па «бачаньні маладога Месяца» і стане Сонца, у другі — часткова па бачаньні месяца і стане сонца, часткова па падліках, у трэці — выключна па падліках. У габрэйскім календары просты год складаецца з 12 месяцовых месяцаў; у высакосным годзе дадаецца дадатковы месяц. Як простыя, так і высакосныя гады бываюць:
Такім чынам:
Тыпы гадоў | Дзён у простым годзе | Дзён у высакосным годзе |
---|---|---|
Правільны | 354 | 384 |
Дастатковы | 355 | 385 |
Недастатковы | 353 | 383 |
Працягласьць габрэйскага году (незалежна ад таго, будзе ён правільным, дастатковым альбо недастатковым) вызначаецца днём, на які прыпадае першае чысло месяца тышрэй і першае чысло месяца нісана. З-за таго, што сьвята Песах сьвяткуецца 14-га нісана, які мусіць быць веснавым месяцам, то для ўзгадненьня месяцовага году з сонечным у габрэйскім календары прыняты цыкль у 19 гадоў (малы месяцовы цыкль), у якім 7 гадоў зьяўляюцца высакоснымі.
У аснову ўсяго габрэйскага календара закладзенае вызначэньне першага маладзіка (маладзік сьветабудовы), які, па габрэйскіх падліках, адбыўся ў 3761 годзе да н. э., у панядзелак, у 5 гадзінаў і 204 часткі пасьля поўдня. Паводле габрэйскіх традыцыяў гадзіна падзяляецца не на хвіліны і сэкунды, а на 1080 частак (лік, пазычаны з «Альмагеста» Пталемэя, і які дзеліцца на ўсе адназнакавыя дзельнікі, апроч 7), кожная частка — з 76 імгненьняў. Цяпер, праз 1500 гадоў з часу канчатковага вызначэньня габрэйскага календара, ягонае вылічэньне не зусім супадае з сучаснымі астранамічнымі падлікамі, але памылка не зьяўляецца настолькі значнай, каб узьнікла неабходнасьць выпраўленьня календара.
Караімы таксама выкарыстоўваюць габрэйскі каляндар з той розьніцай, што яны падзяляюць гадзіну на агульнапрынятых падставах і іначай вызначаюць маладзік.
Месяц (у дужках — састарэлая назва з Старога запавету) | Колькасьць дзён | Задыякальнае сузор’е | Бабілёнская назва |
---|---|---|---|
Нісан (Авіў) | 30 | Баран | Нісану |
Іяр (Зіў) | 29 | Цялец | Аяру |
Сыван | 30 | Блізьняты | Сыману |
Тамуз | 29 | Рак | Ду’вузу |
Аў | 30 | Леў | Абу |
Элул | 29 | Дзева | Улулу |
Тышрэй (Эйтанім) | 30 | Шалі | Ташрыту |
Хешван (Мархешван, Буль) | 29 альбо 30 | Скарпіён | Арахсамна |
Кісьлеў (Хісьлеў) | 29 альбо 30 | Стралец | Кісьліму |
Тэвэт | 29 | Казярог | Тэбэту |
Шват | 30 | Вадаліў | Шабату |
Адар | 29 | Рыбы | Адару |
Адар бэт | 29 | (толькі ў высакосным годзе) | Адару |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Габрэйскі каляндар, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.