Галоўная Ўправа Ўнутраных Справаў Менскага Гарвыканкаму

27°32′18″ у. д. / 53.89111° пн. ш.

27.53833° у. д. / 53.89111; 27.53833

Гало́ўная ўпра́ва ўну́траных спра́ваў Ме́нскага гарвыканка́му (скарочана ГУЎС Менгарвыканкаму) — гарадзкая ўправа Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь па горадзе Менску.

Галоўная ўправа ўнутраных справаў Менскага гарвыканкаму
наркам. ГУУС Мінгарвыканкама
Абрэвіятура ГУУС МГВК
Дэвіз Служым закону, народу, Айчыне
Дата ўтварэньня 4 сакавіка 1917 (107 гадоў таму)
Тып праваахоўная
Юрыдычны статус дзяржаўная ўстанова
Штаб-кватэра Дабрамысьленскі зав., д. 5
Месцазнаходжаньне Маскоўскі раён
Дзейнічае ў рэгіёнах Менск
Сяброўства Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь
Афіцыйныя мовы беларуская, расейская
Начальнік Міхаіл Грыб
Намесьнікі Ігар Падвойскі, Андрэй Русановіч
Матчына кампанія Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт
Сайт minsk.mvd.gov.by

Месьціцца ў Менску. Мае ў падпарадкаваньні раённыя ўправы ўнутраных справаў места Менску. Начальнік УУС прызначаецца міністрам унутраных справаў. Начальнік УУС мае званьне генэрал-маёра.

Склад

На 2021 год ГУУС Менгарвыканкаму ўлучала:

  • крымінальную міліцыю ў складзе: 3-х управаў — 1) крымінальнага вышуку, 2) наркакантролю і сапрацьдзеяньня гандлю людзьмі, 3) барацьбы з эканамічнымі злачынствамі; аддзелу раскрыцьця злачынстваў у сфэры высокіх тэхналёгіяў;
  • міліцыю грамадзкай бясьпекі, што ўлучала: 4 управы — 1) аховы правапарадку і прафіляктыкі, 2) грамадзянства і міграцыі; 3) дзяржаўнай аўтамабільный інспэкцыі, 4) Дэпартамэнту аховы; аддзел наглядна-выканаўчай дзейнасьці і атрад міліцыі асаблівага прызначэньня;
  • іншых 9 падразьдзяленьняў, у тым ліку: 3-ю ўправу Галоўнай управы ўласнай бясьпекі, 2 аддзелы — 1) інфармацыі і грамадзкіх сувязяў, 2) кадраў; 2 цэнтры — 1) інфармацыйны, 2) фізычнай падрыхтоўкі; аркестар, аўтагаспадарку, музэй і штаб;
  • 11 тэрытарыяльных падразьдзяленьняў, зь іх 9 управаў у раёнах Менску, а таксама Менскі аддзел унутраных справаў на транспарце і Менскі аддзел унутраных справаў на паветраным транспарце.

Тэрытарыяльныя падразьдзяленьні

На 2021 год ГУУС Менгарвыканкаму налічвала 11 тэрытарыяльных падразьдзяленьняў, у тым ліку Менскі аддзел унутраных справаў на транспарце й Менскі аддзел унутраных справаў на паветраным транспарце, а таксама 9 раённых управаў унутраных справаў Менску: Заводзкую, Кастрычніцкую, Ленінскую, Маскоўскую, Партызанскую, Першамайскую, Савецкую, Фрунзэнскую й Цэнтральную.

Гісторыя

4 сакавіка 1917 году Міхаіл Фрунзэ заснаваў Менскую міліцыю. 6 сакавіку 1917 году ў Менску налічвалася каля 200 міліцыянтаў. Да 15 сакавіка 1917 году стварылі 5 мескіх аддзяленьняў міліцыі, а таксама ўчасткі на чыгуначным вузьле і буйных прадпрыемствах. Пазьней адчынілі Менскую школу міліцыі. 27 сьнежня 1932 году стварылі пашпартную службу. 31 траўня 1935 году ўтварылі інспэкцыю ў справах непаўналетніх. 9 ліпеня 1936 году заснавалі Дзяржаўную аўтамабільную інспэкцыю. 16 траўня 1937 году стварылі службу барацьбы з крадзяжамі сацыялістычнай уласнасьці і спэкуляцыяй (СБКСУС). У верасьні 1969 году ўтварылі Першамайскую РУУС і Цэнтральную РУУС. У красавіку 1977 году стварылі Маскоўскую РУУС і Партызанскую РУУС.

Кіраўнікі

Санкцыі

31 жніўня 2020 году тагачасны кіраўнік ГУЎС Менгарвыканкаму Іван Кубракоў быў ўключаны ў сьпіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Летуву. 2 кастрычніка 2020 году Іван Кубракоў быў уключаны ў чорны сьпіс Эўразьвязу. Акрамя таго, Кубракова ў свае санкцыйныя сьпісы ўключылі Канада, Вялікабрытанія, Швайцарыя. Таксама 2 кастрычніка 2020 году ён быў уключаны у сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША.

23 сьнежня 2020 году ГУЎС Менгарвыканкаму за парушэньні правоў чалавека(en), зьвязаныя са здушэньнем беларускіх пратэстаў 2020 году, была ўключана ў санкцыйны сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША.

Новы кіраўнік ГУЎС Менгарвыканкаму Міхаіл Грыб летам 2021 году быў уключаны ў санкцыйныя сьпісы ЭЗ, ЗША, Швайцарыі.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Галоўная Ўправа Ўнутраных Справаў Менскага Гарвыканкаму СкладГалоўная Ўправа Ўнутраных Справаў Менскага Гарвыканкаму ГісторыяГалоўная Ўправа Ўнутраных Справаў Менскага Гарвыканкаму СанкцыіГалоўная Ўправа Ўнутраных Справаў Менскага Гарвыканкаму КрыніцыГалоўная Ўправа Ўнутраных Справаў Менскага Гарвыканкаму Вонкавыя спасылкіГалоўная Ўправа Ўнутраных Справаў Менскага ГарвыканкамуГеаграфічныя каардынаты

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Вольныя матэрыялыУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціЛіцьвіныТарпэда-БелАЗ ЖодзінМазанБеларусыДаўгаОрдэн япіскапа Плятона14 красавікаВушніцаСусьветнае павуціньнеРахункаводРодБісэксуальная парнаграфіяВольга ГапееваАлегЛетуваВольфганг Амадэй МоцартЧэрвень120-я зэнітна-ракетная брыгадаЛізьдзейка з дачкой на руінах сьвятыні ПярунаЗіновій ПрыгодзічКадзіла сармацкаеСіяньБудынакСям’яСпадарПорнасайтЗамоваАс (імя)Данута БічэльГарнастайЯндаЛявон ВольскіСьпіс гарадоў БеларусіMonodontidaeІўеYouTubeБеларуская моваКанюшынаМотарБасовішчаЛічэбнікКонрадHromadske.TVМагатма ГандзіКатэхізісЯва (імя)Гісторыя БеларусіПарнаграфія ў сецівеБыў. Ёсьць. БудуРужанец1896Міхась РудкоўскіПастава на каленяхПадатакВугорская моваМашэкаЛістападЯлоўкаТрыбуна працыЮрась СьвіркаКоўнаШуляк-галубятнікГімн Беларускай ССРВыказьнікРасеяБлакітная сойкаЗімаПаронімыMelbet🡆 More