Віцебская Правінцыя

Віцебская правінцыя — правінцыя Пскоўскай губэрні Расейскае імпэрыі.

Створаная на анэксаванай тэрыторыі Віцебскага павету Віцебскага ваяводзтва 22 кастрычніка [ст. ст. 11 кастрычніка] 1772 году пры першым падзелу Рэчы Паспалітай. Скасаваная 2 красавіка [ст. ст. 22 сакавіка] 1777.

Віцебская правінцыя
Витебская провинция
Агульныя зьвесткі
Краіна Расейская імпэрыя
Статус правінцыя Расейскай імпэрыі[d]
Уваходзіць у Пскоўская губэрня, з 4 верасьня [ст. ст. 24 жніўня] 1776 году Полацкая губэрня
Адміністрацыйны цэнтар Віцебск
Улучае Віцебскі павет, Вяліскі павет, Гарадоцкі павет
Найбольшы горад Віцебск
Іншыя буйныя гарады Вяліж, Гарадок, Сураж
Колькасьць
населеных пунктаў
7 мястэчак, 166 сёл, 2910 вёсак
Дата ўтварэньня 20 кастрычніка [ст. ст. 9 кастрычніка] 1772
Дата скасаваньня 2 красакавіка [ст. ст. 22 сакавіка] 1777
ваявода палкоўнік Мікалай Багданавіч Энгельгарт
Насельніцтва (1774) 175 тыс. падатковага насельніцтва
Плошча 851284 дзесяцін= 930028 га = 9300,28 км² км²
Віцебская Правінцыя   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

8 чэрвеня [ст. ст. 28 траўня] 1772 году да падпісаньне дакумэнтаў дагавору пра падзел Расеяй, Аўстрыяй і Прусіяй з умовамі падзелу Рэчы Паспалітае Кацярына ІІ загадала стварыць Магілёўскую губэрню з Магілёўскай, Аршанскай, Віцебскай, Рагачоўскай правінцый (губэрнскі горад Магілёў) і Пскоўскую губэрню з Пскоўскай, Вялікалуцкай, Дзьвінскай, Полацкай правінцый (губэрнскі горад Апочка) й прызначыла генэрала графа Захара Чарнышова Беларускім генэрал-губэрнатарам, а генэрал-маёра Міхаіла Кахоўскага Магілёўскім губэрнатарам і генэрал-маёра Міхаіла Крэчэтнікава Пскоўскім губэрнатарам. Па прапанове графа Захара Чарнышова Віцебск, паўночная частка ваяводзтва й тэрыторыя па леваму берагу Дзьвіны ад Астроўна да мяжы са Смаленскай губэрняй былі далучаны да Пскоўскай губэрні. У пачатку жніўня войскі Расеі, Аўстрыі й Прусіі адначасова ўвайшлі на тэрыторыю Рэчы Паспалітай згодна папярэднім дамоўленасьцям ад 19 лютага 1772 году, 16 жніўня [ст. ст. 5 жніўня] 1772 году ў Пецярбургу была падпісана канвэнцыя паміж Расеяй, Прусіяй і Аўстрыяй пра частковы падзел Рэчы Паспалітай. Да Расейскай Імпэрыі адышло Інфлянцкае, большая частка Полацкага (па правым беразе Дзьвіны), амаль усе Віцебскае (па левым беразе Друці й Дняпра), Амсьціслаўскае ваяводзтвы, усходняя частка Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва з гарадамі Амсьціслаў, Віцебск, Ворша, Гомель, Магілёў, Полацак, Прапойск, Рагачоў, Чачэрск.

27 жніўня [ст. ст. 16 жніўня] 1772 году Кацярына ІІ падпісала закон («плакат») пра прызначэньне жыхарам тэрміну для прыняцьця прысягі, пра пастанову слупоў на новых межах, пра збор у скарб з усіх прыбыткаў і пра суды па тамтэйшых правах і звычаях. Празь месяц Чарнышоў паведамляў пра ўчыненьне ў Беларускіх губэрнях вопісу аб пагалоўным збору падаткаў, аб пераводзе мытні на новую мяжу й пра збор з тавараў пошлін, пра карчмы й гандаль віном і сольлю, пра здачу на арэнду вёсак.

Віцебская правінцыя ўтворана 20 кастрычніка [ст. ст. 9 кастрычніка] 1772. Правінцыя ўзначальвалася прызначаным Сэнатам па прапанове губэрнатара ваяводам, пры якім дзейнічала правінцыяльная канцылярыя. У штат канцылярыі ўваходзілі 1 асэсар, 2 сакратары, 1 пратакаліст, 1 рэгістратар, 2 канцылярысты, 1 падканцылярыст, 4 капіісты, 1 пераплётчык, 1 кат. Пры правінцыйнай канцылярыі была вайсковая каманда ў складзе 57 чалавек пад камандаваньнем афіцэрам у чыне паручніка. Правінцыйная канцылярыя мела адміністрацыйныя й паліцэйскія абавязкі: кантроль за выкананьнем казённых інтарэсаў і судовы разбор грамадзянскіх пазоваў, набор рэкрутаў, злоў зладзеяў і разбойнікаў, утрыманьне шляхоў зносінаў, выкананьне правілаў гандлю, санітарны стан гарадоў і мястэчак, проціпажарная бясьпека, ахова здароўя, забароненыя гульні, карчмарства, збор падаткаў (падушных, за вінны продаж, продаж солі, арэндавых грошай) і адпраўка іх у камэральную экспэдыцыю губэрнскай канцылярыі, улік зьвестак пра пасеве і ўраджаі хлеба, цэн на харч і фураж, справы пра ўцёках і пакрывальніцтве прыгонных сялянаў і рэкрутаў, забойстве, гвалце, крадзяжах, цяжбах і спрэчках паміж сялянамі, якія перавышалі 25 руб. пазову, апэляцыі на выракі павятовых камісарскіх судоў. 25 сьнежня [ст. ст. 14 сьнежня] 1772 ў штат была ўведзена пасада пракурора.

25 сьнежня [ст. ст. 14 сьнежня] 1772 Віцебскую правінцыю ўлучылі ў Пскоўскую япархію, касьцёлы й кляштары падпарадкавалі Каталіцкай кансысторыі на чале з Біскупам,  а ўніяцкія цэрквы й кляштары Ўніяцкай кансысторыі на чале з Арцыбіскупам. Папскія булы й наказы забаранялася апавяшчаць без дазволу імпэратара. Адначасова вызвалілі на паўгоду жыхароў ад платы падаткаў. Але ўжо ў красавіку заснавана камісія аб вывучэньні стану зямлі й маёмасьці, дзеля вывучэньня магчымых выплат падаткаў, і прызначаны памеры падаткаў.

19 траўня [ст. ст. 8 траўня] 1773 былі заснаваны губэрнскія й правінцыяльныя Земскія суды. 25 траўня [ст. ст. 14 траўня] 1773 пачалі рэгуляваць гандаль сольлю.

2 жніўня [ст. ст. 22 ліпеня] 1773 правінцыю падзялілі на Віцебскі павет, Вяліскі павет і Гарадоцкі павет, якія кіраваліся Камісарыятамі.

29 верасьня [ст. ст. 18 верасьня] 1773 году паміж Расеяй і Рэччу Паспалітай быў падпісаны рускім амбасадарам і чальцамі соймавай камісіі трактат «пра аднаўленьне міру паміж абедзьвюма дзяржавамі й пра далучэньне да Расеі некаторых ад Рэчы Паспалітай зямель». Па гэтым трактаце, паміж Расеяй і Рэччу Паспалітай усталёўваліся мір, згода і сяброўства на падставах Варшаўскага трактата 1768 году. Дзеля поўнага спыненьня ўсіх памежных спрэчак паміж дзьвюма дзяржавамі. Рэч Паспалітая саступала Расеі вядомую прастору сваёй зямлі. Расея адмаўлялася ў будучыні ад усіх праў і дамаганьняў на якую ні будзь вобласьць Рэчы Паспалітай, абавязвалася надаць рыма-каталікам абодвух абрадаў у адышоўшых да яе абласьцях поўную волю ў веры й недатыкальнасьць маёмасьці, гарантавала Рэчы Паспалітай захаваньне ў моцы ўсіх тых канстытуцый вольнага рэспубліканскага й незалежнага кіраваньня. У асобным акце, прынятым 26 сакавіка [ст. ст. 15 сакавіка] 1775 году, Расея гарантавала Рэчы Паспалітай захаваньне кардынальных правоў. 22 красавіка [ст. ст. 11 красавіка] 1775 году гэты акт і дагавор пра падзел атрымалі фармальную санкцыю па пасяджэньні сойма ў Варшаве.

26 кастрычніка [ст. ст. 15 кастрычніка] 1775 дазволілі гандляваць прыгоннымі сялянамі ва ўсіх губэрнях, пры ўмове выплаты падаткаў.

4 верасьня [ст. ст. 24 жніўня] 1776 году Пскоўскую губэрню пераназвалі ў Полацкую губэрню ў складзе Віцебскай, Дзьвінскай й Полацкай правінцыяў.

Правінцыя й пасада ваяводы былі скасаваны, а правінцыйныя канцылярыі зачынены ў 1777 годзе ў адпаведнасьці з Устанаўленьнямі для кіраваньня губэрняў Усерасейскай імпэрыі.

Адміністрацыйны падзел

На тэрыторыі Віцебскай правінцыі разьмяшчаліся: Віцебская эканомія й 17 старостваў, зь якіх найбуйнейшыя Вяліскае, Усьвяцкае й Езярышчанскае 3 1773 году падзялялася на паветы Віцебскі, Вяліскі й Гарадоцкі ў якія ўваходзілі 4 парафіі з 39 цэрквамі й манастырамі, 7 мястэчак, 166 сёл, 2910 вёсак.

Маёнткі буйных уладальнікаў канфіскаваныя пасьля анэксіі:

Ваяводы

  • 1773 — Вакансія.
  • 1775 — палкоўнік, Іван? Багданавіч Энгельгард.
  • 1777 — палкоўнік, Мікалай Багданавіч Энгельгард.

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Віцебская Правінцыя ГісторыяВіцебская Правінцыя Адміністрацыйны падзелВіцебская Правінцыя ВаяводыВіцебская Правінцыя ЗаўвагіВіцебская Правінцыя КрыніцыВіцебская Правінцыя ЛітаратураВіцебская Правінцыя Вонкавыя спасылкіВіцебская ПравінцыяАнэксіяВіцебскае ваяводзтваВіцебскі паветПершы падзел Рэчы ПаспалітайПравінцыяПскоўская губэрняРасейская імпэрыяРэч ПаспалітаяЮліянскі каляндар

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ВайшнорыяАндрэй ДынькоІнтэрнэтБудынакЛацінская моваАкторы парнафільмаўСаргельКруглянскі мостГомельАляксандар ЛукашэнкаБазыліка Сьвятога ЭгідыяГісторыя МенскуВікіпэдыяM (неадназначнасьць)Пэнтгаўс (часопіс)Міжнародны жаночы дзеньВярхоўны Савет Рэспублікі БеларусьБуценьАрганізацыя Аб’яднаных НацыяўЗаходнерусізмЯн ЗбажынаЖанчына зьверхуМаёнтакПесьня пра зубраЯн ЧэрскіДабрыняАлесь Пісьмянкоў29 красавікаМіс СусьветОда салаўюЧарнобыльская катастрофаРэгіёнБобраСэксуальнасьць чалавекаШвайцарыяКрыжВікіслоўнікРамантызмВольга КараткевічАлесь ЖукБортніцтваУкраінаБеларуска-літоўскія летапісыПагоняПісьменнасьцьВіктар ЖыбульКнігаЛіцьвіныБДСМБелавеская пушчаДыплёмМарыя МартысевічСяброўстваДзень ПерамогіВіцебскі сшытакСолыГолас Часу (1945)МарыюпальМаксім ГарэцкіБудзьма беларусамі!Кірыл КоктышДзеяслоўАрсень СкапецАляксандар МарозНавасёлкі (Навасёлкаўскі сельсавет, Пастаўскі раён)10 студзеняКаханьне без пранікненьняІмёны ліцьвінаўВікі1589Дрысьвяты (вёска)Летувіская моваМухаедыДжынсавая рэвалюцыя🡆 More