Віцебская абласная бібліятэка — дзяржаўная бібліятэка Беларусі, заснаваная ў студзені 1929 году ў Віцебску ў якасьці аддзяленьня Беларускай дзяржаўнай бібліятэкі.
На канец 2016 г. зьмяшчала 708 622 асобнікі выданьняў. За 2016 г. 44 117 чытачоў (12 % насельніцтва Віцебску, 3,7 % насельніцтва Віцебскай вобласьці) ажыцьцявілі 852 520 наведваньняў бібліятэкі, падчас якіх атрымалі 868 215 асобнікаў выданьняў (па 19,7 на чытача).
Віцебская абласная бібліятэка | |
Тып | публічная |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжаньне | Віцебск |
Адрэса | 210601, вул. Леніна, д. 8а |
Тэлефон | (+375 212) 673149 |
Заснаваная | 1 студзеня 1929 (95 гадоў таму) |
Каардынаты | 55°11′13″ пн. ш. 30°12′15″ у. д. / 55.18694° пн. ш. 30.20417° у. д. |
Калекцыя | |
Экспанаты | кнігі, пэрыёдыка |
Памер збору | 708 622 асобнікі (2017 г.) |
Досяг і карыстаньне | |
Патрабаваньні | пашпарт, фатаграфія, плата за білет (1,5 руб.) |
Гадавая выдача | 868 215 асобнікаў (2016 г.) |
Наведваньняў | 852 520 (2016 г.) |
Чытачоў | 44 117 (2017 г.) |
Іншыя зьвесткі | |
Бюджэт | 1224,6 тыс. рублёў (2016 г.; $612,4 тыс.) |
Кіраўнік | Тацяна Адамян |
Штат | 110 (2017 г.) |
Афіцыйны сайт | |
Заўвагі: Віцебскае аддзяленьне Беларускай дзяржаўнай бібліятэкі (да 1938 г.) |
На 2017 г. бібліятэка працавала з панядзелка па чацьвер з 10:00 да 21:00, у суботы і нядзелі — з 10-ай да 18-ай гадзіны. Аддзел дзіцячай літаратуры па пр. Будаўнікоў, д. 10 працаваў з панядзелка па пятніцу і ў нядзелі з 10:00 да 19:00. Чытачы з прапіскай у Віцебску мелі права браць да 5 выданьняў з абанэмэнту (на дом) на тэрмін да 30 дзён. За плату бібліятэка ажыцьцяўляла: капіяваньне; сканаваньне; выдачу дакумэнтаў з чытальні на дом; бронь дакумэнтаў; раздрукоўку; брашураваньне аркушаў спружынай; складаньне бібліяграфічнага апісаньня; нарады і выставы; заняткі па інфарматыцы, літаратуры і ангельскай, нямецкай і францускай мовах. За 2016 г. бібліятэка выканала платных паслуг на 13137,21 руб. ($6569,26).
12 аддзелаў абслугоўваньня, зь іх 3 уласна чытальні:
3 фунцкцыянальныя аддзелы:
1 студзеня 1929 году ў Віцебску (Беларуская ССР) па вуліцы Валадарскага, д. 1/3 заснавалі Віцебскае аддзяленьне Беларускай дзяржаўнай бібліятэкі (БДБ). Аснову кнігазбору склалі бібліятэкі археалягічнага інстытуту, Інстытуту народнай адукацыі і Віцебскага аддзяленьня Беларускага дзяржаўнага музэю. Пры стварэньні кнігазбор налічваў 35 тыс. кніг. Працавалі 5 аддзелаў: агульны, беларусазнаўчы, габрэйскі, замежных і старадрукаваных кніг, пэрыядычнай літаратуры. Бібліятэка мела 3 супрацоўнікаў, статус навуковай і папаўнялася паступленьнямі зь Беларускай кніжнай палаты. З 1934 г. бібліятэка пачала атрымліваць 2 абавязковыя платныя асобнікі беларускіх выданьняў і мела 558 чытачоў. У 1937 г. лік супрацоўнікаў вырас да 4.
У 1938 г. Віцебскае аддзяленьне Дзяржаўнай бібліятэкі БССР пераўтварылі ў Віцебскую абласную бібліятэку ў сувязі са стварэньнем Віцебская вобласьці. У траўні 1941 г. налічвалася 9 бібліятэкараў. Пасьля пачатку 22 чэрвеня 1941 г. Нямецка-савецкай вайны частку кнігазбору вывезьлі на ўсход. Падчас нямецкая акупацыі бібліятэку разбурылі. У жніўні 1944 г. бібліятэка ўзнавіла дзейнасьць пасьля адновы кнігазбору пры дапамозе Дзяржаўнага фонду літаратуры СССР, які паставіў кнігі з Масквы, Ленінграда і Казаскай ССР. У 1967 г. бібліятэка пераехала ў новы будынак плошчай каля 5000 м² з чытальнямі на 500 месцаў.
На травень 2012 году ў Віцебскай абласной бібліятэцы было 118 супрацоўнікаў сярэдняга ўзросту каля 39 гадоў. У фондах месьцілася 710 тыс. асобнікаў выданьняў. Налічвалася звыш 56 000 чытачоў, што было найбольшым паказьнікам сярод абласных бібліятэк Беларусі.
За 2016 г. абслужыла 44 117 (99,3 %) непасрэдных і 308 аддаленых чытачоў, зь іх 4210 (9,5 %) дзяцей ва ўзросьце да 15 гадоў. Чытачы атрымалі 868 215 асобнікаў выданьняў (19,7 выданьня на чытача, абарачальнасьць фонду 1,2). Сярэднедзённая выдача склала 2894 асобнікаў. Адбылося 852 520 непасрэдных наведваньняў бібліятэкі і 621 084 наведваньні яе сайту. За 300 каляндарных дзён працы сярэднедзённая наведвальнасьць склала 771 чытач. Са 110 супрацоўнікаў 72 працавалі ў аддзелах абслугоўваньня, зь іх 55 уласна работнікаў. У сярэднім на бібліятэкара прыпадала 882 чытачы і 17 364 асобнікаў дакумэнтавыдачы. У фонд бібліятэкі набылі 15 175 выданьняў за 215,9 тыс. рублёў ($108 тыс.; у сярэднім 14,23 руб. за выданьне). На канец году фонд бібліятэкі склаў 708 622 асобнікі, то бок вырас за год на 2813 асобнікі (+0,4 %). За год правялі 101 выставу з удзелам 9505 наведнікаў (94 наведнікі ў сярэднім).
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Віцебская абласная бібліятэка, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.