Вітальд Івіцкі

Ві́тальд Бранісла́вавіч Іві́цкі гербу «Папрыца» (па-польску: Witold Iwicki; 10 траўня 1884, Вільня — 22 студзеня 1943, Янаў-Палескі) — польскі каталіцкі сьвятар, генэральны вікарый Пінскай дыяцэзіі, першы рэктар Пінскай сэмінарыі.

Загінуў мучаніцкай сьмерцю.

Вітальд Івіцкі
Вітальд Івіцкі
Адукацыя
Дзейнасьцькаталіцкі тэоляг
Нарадзіўся19 траўня 1884(1884-05-19)
Памёр22 студзеня 1943(1943-01-22) (58 гадоў)
Вітальд Івіцкі Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Жыцьцяпіс

Сын Тэафіля Браніслава Івіцкага (паўстанца 1863 року) і Цэліны Антаніны зь Белазораў гербу «Вянява».

Скончыўшы Віленскую гімназію, у 1902 року Вітальд паступіў у духоўную сэмінарыю ў Пецярбургу. Пасьля працягнуў навучаньне ў Духоўнай акадэміі ў Пецярбургу, якую скончыў са ступеньню магістра кананічнага права.

У 1907 рукапакладзены на сьвятара, выконваў абавязкі вікарыя ў парафіі Найсьвяцейшай Тройцы ў Слуцку (1907—1909), пасьля ў парафіі Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Мазыры (1909—1913). Ягоная дзейнасьць выклікала незадавальненьне ўладаў, і ў выніку ксяндзу Вітальду было забаронена выконваць сьвятарскія абавязкі ў дыяцэзіі на працягу трох гадоў.

Гэты час ксёндз Івіцкі правёў у Рыме, дзе ў 1915 року абараніў доктарскую дысяртацыю па кананічным праве ў «Грыгарыянуме». З чэрвеня 1918 служыў у мальтыйскай капліцы ў Петраградзе, ад 11 кастрычніка 1918 — пробашч парафіі ў петраградзкім касьцёле сьвятога Станіслава.

20 верасьня 1920 року арыштаваны па абвінавачаньні ў контрарэвалюцыйнай дзейнасьці і шпіянажы на карысьць Польшчы. Увязьнены ў Маскве да сканчэньня Грамадзянскай вайны. У 1921 па стане здароўя вызвалены і па абмене вязьнямі выехаў у Польшчу, дзе стаў пастырам парафіі ў Нягневічах Наваградзкага дэканату (1922—1925). У 1924 прызначаны рэктарам Вышэйшай духоўнай сэмінарыі ў Наваградку.

Пасьля стварэньня Пінскай дыяцэзіі сэмінарыя пераехала ў Пінск, Вітальд Івіцкі працягнуў выкананьне абавязкаў рэктара. З 1926 — пробашч катэдральнай парафіі і Пінскі дэкан. З 1933 року — інспэктар навучаньня Закону Божаму ў дыяцэзіі. Па сьмерці біскупа Зыгмунта Лазінскага прызначаны пробашчам парафіі Ўзвышэньня Сьвятога Крыжа ў Берасьці (1934—1936). Ад 1937 року — сябра Пінскай катэдральнай капітулы, ад 1939 — генэральны вікарый Пінскай дыяцэзіі.

У ваенны час застаўся ў Пінску, дапамагаў жыдам, вязьням і рэпрэсаваным.

18 студзеня 1943 року паўстанцы з «Вахляжу» вызвалілі вязьняў пінскай турмы і забілі двух вартаўнікоў. У адпомсту за гэта нацысты ўзялі закладнікаў, сярод якіх быў і Вітальд Івіцкі. У турме ён зладзіў для іншых закладнікаў споведзі, даваў настаўленьні, за што быў зьбіты вартаўнікамі. 22 студзеня ўсіх закладнікаў вывезьлі ў Янаў-Палескі за 40 км ад Пінску і расстралялі. У апошні момант высьветлілася, што закладнікаў на аднаго больш, чым у сьпісе на экзэкуцыю, таму афіцэр СС прапанаваў Івіцкаму выйсьці з шэрагу. Аднак сьвятар прапанаваў замест сябе вызваліць начальніка чыгуначнай станцыі, які меў жонку і дзяцей.

Крыніцы

Літаратура

  • Martyrologium Polskiego Duchowieństwa Rzymskokatolickiego. — Zeszyt IV. — Warszawa: ATK, 1978. — С. 268 і 275.
  • Martyrologia Duchowieństwa Polskiego 1939—1956. — Łódź: Archidiecezjalne Wydawnictwo Łódzkie, 1992.
  • Ks. prof. Roman Dzwonkowski SAC, KUL, Lublin. Ksiądz Witold Iwicki  (пол.) // Echa Polesia. — 2007. — № 4.
  • Аддаць жыццё сваё за братоў: з нагоды 70-й гадавіны мучаніцкай смерці кс. Вітальда Івіцкага. — Мінск: Про Хрысто, 2013. — 49 с. — 500 ас. — ISBN 978-985-6825-81-4

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Вітальд Івіцкі ЖыцьцяпісВітальд Івіцкі КрыніцыВітальд Івіцкі ЛітаратураВітальд Івіцкі Вонкавыя спасылкіВітальд ІвіцкіВільняКсёндзПольская моваЯнаў-Палескі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Электронная поштаЛекі-адпаведнікіАндрэй ГрамыкаЛацінская моваДжынсавая рэвалюцыяПунктуацыяРымскі дагаворКавалёўКазімер АльхімовічКалінінград16 красавікаПавал ЛюцькоЦэнтральная СэрбіяX (сацыяльная сетка)Клічаўскі раён1315Белавеская пушчаБільманМяцеж ГлінскіхІван МележRSSЖаўтаногі кулікЧарнобыльская катастрофаНайробі (правінцыя)Блакітная гадзінаОскар Арыяс СанчэсГорадБеларуская моваКарэйваТрыбуна працы403 да н. э.Маршы недармаедаўБурбалка даткомаўІльля СьвірыдзенкаКефлявікБрэст (неадназначнасьць)Мэдаль Францішка СкарыныЮнісонІван ШамякінГібэрніян ЭдынбургНью-ЁркБой (імя)АлагоасЯкуб КоласМэксыкаТравеньскія падзеі ў Францыі 1968 годуБераАльгярдоваПаспалітае рушэньнеNec MergiturБіскупКанстанцыя СкірмунтГірМойша КульбакВалянцін БялькевічМасачусэцкі тэхналягічны інстытутЛетувісыӘТэль-АвіўСакрат ЯновічПольшчаЭўра🡆 More