Вінцэнт Дмахоўскі: мастак

Вінцэ́нт Дмахо́ўскі (1807, маёнтак Нагародавічы Слонімскага павету — 22 лютага 1862, Вільня) — маляр, майстар гістарычнага жанру.

Вінцэнт Дмахоўскі
Вінцэнт Дмахоўскі: Біяграфія, Творчасьць, Галерэя
Вінцэнт Дмахоўскі
Дата нараджэньня 1807(1807)
Месца нараджэньня маёнтак Нагародавічы Слонімскага павету
Дата сьмерці 22 лютага 1862
Месца сьмерці Вільня
Месца вучобы
Занятак малярства
Жанры малярства
Плынь рамантызм

Біяграфія

Пачатковую адукацыю атрымаў у Шчучынскім піярскім калегіюме (паводле некаторых зьвестак, таксама навучаўся ў Наваградку). У 1826 паступіў у Віленскі ўнівэрсытэт на літаратурны факультэт, адначасна браў урокі малярства ў Яна Рустэма.

Далучыўся да вызвольнага паўстаньня (1830—1831), па паразе якога мусіў эмігрыраваць у Прусію. Калі ў 1837 царскі ўрад аб’вясьціў амністыю, вярнуўся ў Вільню. Адкрыў майстэрню, якая зрабілася мастацкай школай, дзе навучаліся многія вядомыя майстры, у тым ліку А. Скірмунт і інш. Часта наведваў родавы маёнтак Нагародавічы. У 1855—1858 жыў у вёсцы Брацянка каля Наваградку.

Ажаніўся з Салямэяй Арлоўскай. У шлюбе меў сына Ўладзіслава, таксама маляра.

Творчасьць

Сучасьнікі налічвалі больш за сотню пэйзажаў і жанравых карцін В. Дмахоўскага, якога называлі «Клёдам Лярэнам віленскіх ваколіц». Творчая спадчына мастака захоўваецца ў музэях Летувы і Польшчы.

На заказ Яўстаха Тышкевіча ў 1853 напісаў сэрыю відаў руінаў літоўскіх замкаў. Сярод іх «Руіны замка ў Лідзе», «Руіны замка ў Медніках», «Руіны замка на Троцкім возеры», «Руіны замка ў Гальшанах».

Аўтар рамантычных пэйзажаў «Радзіма» («Двор у Нагародавічах», 1843), «Вуліца ў Вільні», «Дом Міцкевіча ў Наваградку», «Сядзіба ў Туганавічах», «На начлезе», «Каля пераправы», «Наваградак», «Возера Свіцязь». Сярод маляўнічых работ таксама «Крыжакі пры аблозе крэпасьці Пуня» (1837), «Габрэйскае вясельле» (каля 1860-х).

Атрымаў вядомасьць як скульптар і сцэнограф. У 18501854 афармляў спэктаклі ў Віленскім мескім тэатры («Галька» Станіслава Манюшкі, «Італьянка ў Алжыры» Джаакіна Расыні, «Фаварытка» Гаэтана Даніцэці і інш.).

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Вінцэнт Дмахоўскі: Біяграфія, Творчасьць, Галерэя  Вінцэнт Дмахоўскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Вінцэнт Дмахоўскі БіяграфіяВінцэнт Дмахоўскі ТворчасьцьВінцэнт Дмахоўскі ГалерэяВінцэнт Дмахоўскі КрыніцыВінцэнт Дмахоўскі ЛітаратураВінцэнт Дмахоўскі Вонкавыя спасылкіВінцэнт Дмахоўскі186222 лютагаВільняМалярстваНагародавічыСлонімскі павет

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Memento moriШпакКарэйская моваБеларусыСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРАлесь РазанаўЗлучаныя Штаты АмэрыкіРаіса БаравіковаКірыл СтаселькаАрганізацыя Аб’яднаных НацыяўFTPКатэхізіс Сымона БуднагаФара Вітаўта (Горадня)Прамяністыя (таварыства)ПубліцыстыкаСтаніслаў ВалодзькаПарнаграфія ў ВугоршчынеМаёнтакВікіслоўнік1896Беларуска-літоўскія летапісыГенадзь Валер’евіч ШутаўПарнаграфія ў БеларусіРасейцыMelbetБеларуская моваБерасьцеПробашчПагоняПалацава-паркавы комплекс Козел-Паклеўскіх (Красны Бераг)Жаночая рыфмаБеліца (Жлобінскі раён)Æ26 красавікаАдам МіцкевічГолас Часу (1945)Юрась СьвіркаГеоргі МарчукУладзімер ПуцінСьпіс раёнаў Беларусі паводле насельніцтваМэдыяВікіАнатоль СербантовічКамянецГейтартВіктар КаліноўскіСтасункі Ірацкага Курдыстану і Сырыйскага КурдыстануУладзіслаў ГарбацкіУсевалад ІгнатоўскіВярхоўны Савет Рэспублікі БеларусьНавасёлкі (Навасёлкаўскі сельсавет, Пастаўскі раён)Францішак СкарынаСтаражытны РымГалерэяКаскадныя табліцы стыляўАмонім1996Бушка2005Андрэй ДынькоБДСМБабруйскСтурчурканПарнаграфія ў ЗША1923Анатацыя15 красавікаАрубаЯкуб КоласДабрыня🡆 More