Менск Віленскі Вакзал: помнік гісторыі ў Менску (Беларусь)

Помнік грамадзянскай архітэктуры
Віленскі вакзал
Віленскі вакзал
Віленскі вакзал
Краіна Беларусь
Места Менск
Каардынаты 53°53′27.05″ пн. ш. 27°33′2.31″ у. д. / 53.8908472° пн. ш. 27.5506417° у. д. / 53.8908472; 27.5506417 27°33′2.31″ у. д. / 53.8908472° пн. ш. 27.5506417° у. д. / 53.8908472; 27.5506417
Архітэктурны стыль псэўдарускі стыль[d]
Дата заснаваньня XIX ст.
Стан не захаваўся
Віленскі вакзал на мапе Беларусі
Віленскі вакзал
Віленскі вакзал
Віленскі вакзал
Менск Віленскі Вакзал: Гісторыя, Архітэктура, Галерэя Віленскі вакзал на Вікісховішчы

Віленскі вакзал — помнік гісторыі 2-й паловы XIX ст. у Менску, назва сучаснага вакзалу Менск-Пасажырскі ў 1871—1928 гадах. Твор архітэктуры мадэрну. Апроч Віленскага, у Менску існаваў яшчэ Берасьцейскі вакзал.

Гісторыя

Менск Віленскі Вакзал: Гісторыя, Архітэктура, Галерэя 
Вакзал па перабудове, 1940

У 1871 годзе празь Менск прайшла лінія Маскоўска-Берасьцейскай, а ў 1873 — Лібаўска-Роменскай чыгункі.

Першы драўляны менскі вакзал збудавалі ў 1871—1874 гадах, а ў 1890 годзе на ягоным месцы ўзьвялі новы, з чырвонай цэглы. Над калеямі зрабілі жалезны пераходны мост, які праіснаваў да 1964 року. На Прывакзальным пляцы з канцавым пунктам конкі разьбілі сквэр, а таксама істотна пашырылі вуліцы, што падыходзілі да вакзалу. Ад 1905 году зь Віленскага вакзалу пачаўся рух цягнікоў у маляўнічыя прадмесьці Курасоўшчыну і Серабранку, дзе разьмяшчаліся лецішчы заможных менчукоў.

У 1939—1940 гадах праводзілася рэканструкцыя вакзальнага комплексу (архітэктар Б. Рубаненка), у 1940 годзе да цэнтральнага будынка дабудавалі другі паверх (архітэктар І. Рачанік).

Адноўлены па вайне колішні Віленскі вакзал ушчэнт зьнішчылі ў 1991 годзе пры будаваньні галоўнага корпусу вакзалу Менск-Пасажырскі. Да нашага часу ад старога вакзалу захаваўся толькі будынак чыгуначных касаў, узьведзены ў 1955 року (архітэктары С. Баткоўскі, Н. Шпігельман).

Архітэктура

Твор архітэктуры мадэрну. У цэнтры вакзальнага комплексу стаяў 1-павярховы корпус зальных памяшканьняў і дзьве 2-павярховыя вежы з высокімі шатрамі з шпілямі-франтонамі. На флянгах разьмяшчаліся яшчэ два крылы 2- і 1-павярховых карпусоў. Шматлікія ярусы аркавых парталаў, праёмаў, каскады карнізаў і профіляў, афарбаваных у белы колер, на фоне чырвонай цэглы надавалі архітэктуры будынка дэкаратыўнасьці ды стракатасьці.

Пасажырскі будынак станцыі меў даўжыню 22 сажні (46,86 м), шырыню 5,5 сажню (11,72 м).

Галерэя

Першы начальнік

Першым начальнікам станцыі Менск Лібаўска-Роменскай чыгункі быў выпускнік Маскоўскага ўнівэрсытэту Васіль Скліфасоўскі, брат хірурга Мікалая Скліфасоўскага

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Менск Віленскі Вакзал: Гісторыя, Архітэктура, Галерэя  Віленскі вакзал (Менск)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Менск Віленскі Вакзал ГісторыяМенск Віленскі Вакзал АрхітэктураМенск Віленскі Вакзал ГалерэяМенск Віленскі Вакзал Першы начальнікМенск Віленскі Вакзал ЗаўвагіМенск Віленскі Вакзал КрыніцыМенск Віленскі Вакзал ЛітаратураМенск Віленскі Вакзал Вонкавыя спасылкіМенск Віленскі Вакзал

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Высакосны годШашкіЗборная Люксэмбургу па футболеGoogleРод (біялёгія)Беларускія летапісыЭльбасанПарнаграфія ў БеларусіБеларусьСайгаСукупны ўнутраны прадуктНью-ЁркГерэраНямецка-савецкая вайнаЭгіпетМантыгайлаГраматычнае значэньнеHromadske.TVЛетувіская моваДзед-БарадзедІрына БагдановічСлуцакВадзім СаранчукоўЛібанДзісна2024Ян МінімонтВільняВасіль Саковіч (літоўскі баярын)Сяргей ГрахоўскіПэнсіяМаксім ЛужанінПаслугаАрабскія лічбыОйча нашРасеяІван ЧыгрынЗлучаныя Штаты Амэрыкі1985Апавядальны сказЮрась ШамецькаМіхась Забэйда-СуміцкіУкраіна11 красавіка7 (лік)ТэхналёгіяГражына (паэма)ФашызмДамаскСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных Маскоўскім патрыярхатамАркадзь КуляшоўЛетуваУсяслаў ЧарадзейGoogle EarthМіхась СтральцоўВетразьЛесьбійская эротыкаДзяржаваIP-адрасБеларуская ВікіпэдыяISSNНапалеон I БанапартВоўчынЛямбардВейшнорыяУладзімер ПуцінГорад🡆 More