:) Bocianski 15:12, 1 студзеня 2011 (EET)
Мы тут параіліся, і я вырашыў узнагародзіць па выніках мінулага году удзельнікаў-пераможцаў у двух намінацыях. Пастараюся гэта зрабіць заўтра (узнагароды не гатовыя), намінацыі пакуль таксама агалошваць ня буду, бо адразу ўсё стане зразумела. Скажу толькі, што гэтыя ўдзельнікі, несумненна, заслужылі таго,
каб быць адзначанымі, як бы дзіўна гэта ні гучала/выглядала.
З.Ы. Калі хто пасьля палічыць, што ўзнагароды меў атрымаць іншы чалавек — можна зьвяртацца ў ААН, Эўразьвяз, БДІПЧ і да т.п. Гэта проста маё меркаваньне. --Taravyvan Adijene 21:59, 14 студзеня 2011 (EET)
Ці ў шаблёнаў шаблёнаў для адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак тыпу раёну павінны быць не толькі спасылкі на сельсаветы, але і на вёскі? Бачыў, і так і так. Зрабіў гэтакую праўку, але ці слушна? Калі так, ці не мог б хто папрасіць робаціка? Bocianski 15:12, 1 студзеня 2011 (EET)
Выбачаюся за ініцыятыўнасьць, але вырашыў стварыць рахунак Беларускай Вікіпэдыі ў твітэры: http://twitter.com/Wikipedyja. Пакуль туды дасылаюцца толькі падзеі бягучага дня са спасылкамі. Калі ёсьць нейкія ідэі (можна нават бота нейкага стварыць, але ненадакучлівага), то была б крутата. Wizardist г +у 02:17, 2 студзеня 2011 (EET)
Апошнім часам, па меры стварэньня новых шаблёнаў-картак, выгляд старога шаблёну, які пазначае накід, становіцца відавочна нягеглым. Ён прыкрываецца полем шаблёна-карткі й нават часам сама тэматыка накіда становіцца нябачнай. Я прапаную зрабіць выгляд шаблёну адлюстраваньня накідаў па ўзору большасьці Вікіпэдыяў (вядома калі пагадзіцца сп. Zedlik) — у форме тэкставай інфармацыяй у адзін радок з мініятурнай выявай на пачатку радка. Хацелася б пачуць меркаваньні. Можна б было зладзіць апытанку. --Jauhienij 22:09, 26 траўня 2010 (UTC)
Мяркую можна пачынаць --Jauhienij 12:37, 30 траўня 2010 (UTC)
Дык што робім з накідамі? Фіксаванае месца — унізе пад усімі шаблёнамі --Jauhienij 15:28, 3 чэрвеня 2010 (UTC)
Атрымліваецца наступным чынам:
Пасьля зраблю астатнія шаблёны. —zedlik 23:25, 8 чэрвеня 2010 (UTC)
Прапаную вярнуцца да абмеркаваньня месцазнаходжаньня шаблёнаў {{Накід}} у артыкуле. Для зручнасьці падняў яго з архіваў (гл. вышэй). На жаль, тады я яго не заўважыў.
Паводле прынятага тады пагадненьня пры наяўнасьці іншых шаблёнаў {{Накід}} зьмяшчаецца пад імі, у самым нізе артыкулу. У гэтым выпадку ён перастае выконваць сваю функцыю запрашэньня да дапаўненьня артыкулу, паколькі станае абсалютна незаўважны (асабліва калі артыкул зусім маленькі, а шаблёнаў унізе некалькі): ён проста не зьмяшчаецца па вэртыкалі на старонцы, а ўніз пракручваць няма сэнсу, бо артыкул увесь бачны на экране.
Лічу, што над усімі іншымі шаблёнамі (пасьля асноўнага тэксту артыкулу) яму самае месца. --Taravyvan Adijene 13:55, 4 студзеня 2011 (EET)
Ня бойцеся пры стварэньні або дапаўненьні артыкулаў ставіць унутраныя спасылкі, якія будуць «чырвонымі»: гэта ў будучыні спросьціць стварэньне недастаючых артыкулаў (дастаткова будзе проста пстрыкнуць па такой спасылцы), а таксама дазволіць пазьбегнуць вялікіх праблемаў, якія зараз маем са злучнасьцю. --Taravyvan Adijene 13:55, 4 студзеня 2011 (EET)
Стварыў артыкул пра Гётэборг, зрабіў спасылку на Вэстра Ёталянд, ды заўважыў невялічкую памылку ў назьве: там было з працяжнікам, якога быць не павінна. Зрабіў «перанакіраваць», а артыкул увогуле зьнік. Што я нарабіў?! --Lesnas ättling 23:48, 5 студзеня 2011 (EET)
Ааа!!! Што сталася? --Taravyvan Adijene 17:07, 9 студзеня 2011 (EET)
Як бачна з апісаньня гэтае праўкі, перастала працаваць лякалізацыя. --Taravyvan Adijene 11:02, 11 студзеня 2011 (EET)
15 студзеня 2010 году спаўняецца 10 гадоў ад дня існаваньня Вікіпэдыі. Гэтая падзея сьвяткуецца ў больш за 100 гарадах усяго сьвету, у тым ліку і ў Менску. Запрашаюцца ўсе ахвотныя. Апэратыўныя зьвесткі даступныя на старонцы ў ruwiki. Wizardist г +у 00:24, 13 студзеня 2011 (EET)
Зусім няма ілюстрацыяў да падзеяў на плошчы 19 сьнежня. Калі ласка, хто мае ўласныя здымкі з плошчы, загрузіце на WikiCommons.--Dƶoxar 01:30, 15 студзеня 2011 (EET)
Почему вы, несмотря на предыдущий отказ, не подаете снова заявку на создание Белорусской Викитеки? (сорри что по-русски, белорусским не владею, но понимаю)--Andrijko Z. 14:45, 17 студзеня 2011 (EET)
Шаноўнае спадарства, падкажыце, як слушна: "Люара" ці "Луара"? Мабыць першае? Тое ж датычна "Toulouse, Mulhouse"-"ТулЮза,МюлЮз", ці "ТулУза, МюлУз"?--Lesnas ättling 21:32, 20 студзеня 2011 (EET)
Трэба нам вікіпедыя на лацінцы? тады мы будзем больш узаемадзейнічаць с польскай вікіпедыяй (прыбалтыка — іншая груп моў, але ж можа з ЕДУ дапамогуць). Але я думаю, што раней ужо хтосьці даваў заяву. http://www.zviazda.by/ru/archive/article.php?id=48534&idate=2009-12-03
Вечны блёк [1]. Перадгісторыя be:Размовы:Аграгарадок Камаі (сэкцыя «Метадалагічнае»). Зрэшты, ім жа горш будзе. --Казімер Ляхновіч 16:45, 1 лютага 2011 (EET)
Наконт скаргаў на дзеяньні адміністратараў: эфэктыўных мэханізмаў, апроч як праз супольнасьць, на жаль, ня ведаю. Але супольнасьць тая (з усяго відаць) ня супраць падобных дзеяньняў. Што датычыцца АП, то ўдзельнік Удзельнік:Azgar падказаў магчымы шлях. Афіцыйны зварот, напэўна, накіроўваць ня варта, але можна зьвярнуцца асабіста да памянёнага ўдзельніка са сьпісам "фактографу" і просьбай дапамагчы праясьніць сытуацыю. --Казімер Ляхновіч 21:28, 1 лютага 2011 (EET)
Гэты артыкул слова ў слова з ЭВКЛ (як, дарэчы, і шмат іншых артыкулаў, створнаых be:Удзельнік:Fenix 89, — у т.л. Камісіі добрага парадку). Мяркую, у дадзеным выпадку з улікам аб’ёму і характару тэксту маецца відавочнае парушэньне аўтарскіх правоў. --Казімер Ляхновіч 21:04, 24 студзеня 2011 (EET)
Уздыму тэму зноў. Супраць ідэі катэгорый-перанакіраваньням з шаблёнам-аналягам commons:Template:Category redirect была выказаная думка, што калі ўдзельнік, напрыклад, праз HotCat, дадасьць катэгорыю, і яна будзе паказаная сінім колерам, то ён не падумае, што яна няправільная.
Мая думка палягае ў тым, што няправільныя катэгорыі стварацца ўсё роўна будуць. А потым балюча пераносіцца і г. д. Я прапаную, па аналёгіі з перанакіраваньнямі ў асноўнай прасторы (прапанова, нажаль, была адхіленая — ня ведаю, чаму), пазначаць няправільныя катэгорыі шаблёнам, а бот будзе ўсе артыкулы ў няправільных катэгорыях правіць такім чынам, каб яны катэгарызаваліся слушным чынам.
Я ня бачу праблему (як ня бачу праблему і з звычайнымі перанакіраваньнямі) ў рэалізацыі гэтага. Тым больш, ня трэба будзе потым уласнаруч запускаць нейкіх ботаў, якія будуць пераносіць артыкулы з катэгорыі ў катэгорыі: трэба будзе толькі паставіць адмысловы шаблён (з адзінай спасылкай у катэгорыі, каб бот ня парсіў старонку, а хутка схапіў спасылку ў базе зьвестак MediaWiki), і бот усё сам падхопіць і зробіць.
Чакаю на аргумэнтаваныя меркаваньні і пытаньні. Wizardist г +у 14:25, 5 лютага 2011 (EET)
З раніцы зрабіў для кагосьці цікавую, а для кагосьці ня вельмі, статыстыку вонкавых спасылак. У прынцыпе, усё даволі чакана. http://toolserver.org/~wizardist/externallinks.txt Wizardist г +у 11:37, 7 лютага 2011 (EET)
Толькі ў мяне перастала працаваць гэтая магчымасьць ці так ва ўсіх? --Taravyvan Adijene 20:51, 8 лютага 2011 (EET)
У каго-небудзь яшчэ праблемы з гаджэтамі назіраюцца? Таму што ў мяне ўсё працуе як мусіць быць. —zedlik 23:22, 8 лютага 2011 (EET)
Што, ізноў пачалося? --Taravyvan Adijene 16:24, 16 лютага 2011 (EET)
Ці ёсьць якія-небудзь адрозьненьні ў Gary і Garry, ці абодва перакладаюцца як Гэры? І што накшталт Harry, як яно перадаецца? --DKorybut 14:45, 9 лютага 2011 (EET)
Паважаныя ўдзельнікі Вікіпэдыі, як мне стварыць і наладзіць асабістага бота? Я стварыў шмат артыкулаў аб гульцах ангельскай Прэм'ер Лігі, але большасьць зь іх не ўтрымліваюць картку-шаблён {{Футбаліст}}, як перакласьці працу асдабленьня артыкулаў гэтай карткай ці нават абнаўленьня зьвестак (колькасьць галоў і гульняў) на бота? Дапамажыце, бо ботамі раней не займаўся, але зараз жадаю яго стварыць. Буду вельмі ўдзячны. --DKorybut 13:03, 10 лютага 2011 (EET)
Нарэшце зрабіў тое, што даўно зьбіраўся зрабіць. Цяпер для файлаў, якія зьмяшчаюцца згодна з ВП:КДВ, ня трэба запаўняць два шаблёны: {{інфармацыя}} і {{абгрунтаваньне добрасумленнага выкарыстаньня}}. Замест гэтага парамэтры зь першага шаблёну пераносяцца ў другой. Мой бот зараз апрацоўвае ўжо загружаныя файлы і пераносіць парамэтры з аднаго шаблёну ў другой. Застанецца толькі крыху перапісаць MediaWiki:Uploadtext, каб не ісьці на іншыя старонкі за кодам шаблёну. Wizardist г +у 19:34, 12 лютага 2011 (EET)
Ніхто ня супраць, калі Wizarbot будзе замяняць апостраф '
на ’
на рэгулярнай аснове? Толькі ў асноўнай прасторы. Пакуль у мяне ёсьць сьпіс і ім я прайдуся AWB, але тут я прапаную стварыць аўтаномнага бота. Wizardist г +у 22:11, 12 лютага 2011 (EET)
Upd. Прыйдзецца ў любым выпадку пісаць бота самому, бо’ AWB ня ведае, як пераносіць старонкі (а са сьпісу, дакладней з запыту, яшчэ трэба выдаліць перанакіраваньні). Wizardist г +у 22:16, 12 лютага 2011 (EET)
Мабыць я штосьці прапусьціў, але хто першапачаткова надумаў выпраўляць апострафы ў артыкулах? Наколькі я разумею, такога варыянту ’
не існуе на клявіятуры. Якая мэтазгоднасьць такіх пераносаў? --Jauhienij 23:26, 12 лютага 2011 (EET)
’
, а ставіць квадратныя дужкі і разьдзяляльнік |
у 10 разоў прасьцей, чым на стандартнай раскладцы беларускай мовы. Вікіфікатар, дарэчы, таксама замяняе '
на ’
у словах. —zedlik 19:42, 14 лютага 2011 (EET) Скажыце, ці можна зьмяніць імя свайго рахунка з DKorybut на іншае? І як гэта паўплывае на гісторыю маіх правак і іншую статыстыку? --DKorybut 17:12, 13 лютага 2011 (EET)
Зрабіў запыты на польскую й украінскую Вікіпэдыі. Зараз чакаю адказаў. --DKorybut 00:42, 14 лютага 2011 (EET)
Калегі! З 18 па 20 сакавіка ва Ўроцлаве будзе праходзіць штогадовая канферэнцыя арганізавана грамадствам Вікімэдыя Польшча. Запрашаюцца ўсе жадаючыя. Магчыма атрыманне візы, а таксама фінансавая падтрымка паездкі (памеры залежаць ад колькасці жадаючых). Сайт канферэнцыі, рэгістрацыя участиников - тут. Асноўныя часткі сайта хутка будуць перакладзены на рускую. Калі будзе цікавасць, то заяўкі прашу падаваць мне непасрэдна да канца гэтага тыдня. Усяго добрага, Ency 01:43, 15 лютага 2011 (EET) каардынатар ВМ Пл па ўсходнім напрамку
Можа варта было б скаапэравацца некалькім чалавекам, як хто зьбіраецца? --Taravyvan Adijene 07:54, 16 лютага 2011 (EET)
Функцыя зьмены колеру фону на сьветла-блакітны ў афармленьні Vector для ўсіх старонак, апроч артыкулаў, была перанесеная ў гаджэты. Па змоўчаньні колер фону цяпер стандартны (белы), але калі вы хочаце і надалей выкарыстоўваць блакітны фон, калі ласка, зайдзіце на старонку гаджэтаў у вашых наладах (Спэцыяльныя:Preferences#preftab-8) і актывізуйце гаджэт «Зьмяніць для афармленьня Vector колер фону ўсіх старонак, апроч артыкулаў, на сьветла-блакітны».
Для афармленьня Monobook усё застаецца ў адпаведнасьці з ранейшымі пагадненьнямі. —zedlik 01:39, 17 лютага 2011 (EET)
Паважаныя суседзі, мы ладзім вікісустрэчу 7 сакавіка. Запісвайцеся, калі ласка. — Вікіпедыя:Вікісустрэчы--Хомелка 14:52, 21 лютага 2011 (EET)
Прыклады: Пагоня, Напалеон Орда і інш. Можа хто ведае, што здарылася і як гэта выправіць? --Казімер Ляхновіч 14:18, 26 лютага 2011 (EET)
widths=
і heights=
. — Wizardist г +у 16:55, 26 лютага 2011 (EET) Зроблена з дапамогай User:RussBot актыўным удзельнікам расейскага разьдзелу User:Vizu, што дарэчы адзначыўся «канструктывам» у ru:Обсуждение:Белорусская Википедия. Магчыма, хто ведае хуткія мэханізмы адкату падобнага ([http://www.google.by/search?as_q=pahonia&hl=be&newwindow=1&client=opera&rls=be&num=10&btnG=%D0%9F%D0%BE%D1%88%D1%83%D0%BA+Google&as_epq=&as_oq=&as_eq=&lr=&cr=&as _ft=i&as_filetype=pdf&as_qdr=all&as_occt=any&as_dt=i&as_sitesearch=&as_rights= 298 pdf-вынікаў] vs 38 абы чаго), бо асабіста я зарокся бліжэйшым часам удзельнічаць у канфліктавых абмеркаваньняў дзеля стваральнай працы ў нашым разьдзеле. --Казімер Ляхновіч 00:54, 3 сакавіка 2011 (EET)
Падкажыце, калі ласка, як дадаць шаблён са зьвесткамі й мапамі/выявамі (той, што звычайна разьмешчаны справа ўверсе артыкулу)? --Lesnas ättling 19:17, 3 сакавіка 2011 (EET)
Калі ласка, ці можа хто перанакіраваць Паўночны Рэйн-Вэстфалія на Паўночны Райн-Вэстфалія, а то я зрабіў артыкул з артаграфіяй як у першым варыянце, бо так было ў Шаблёне, а потым паглядзеў, дык у тым шаблёне шмат памылак, а таксама існуе шмат артыкулаў з артаграфіяй "Райн" (у т.л. пра саму раку), таму ў шаблёне я шмат чаго павыпраўляў, а рабіць перанакіраваньне не рызыкую.--Lesnas ättling 12:34, 7 сакавіка 2011 (EET)
Прапанова Extension:AbuseFilter выказвалася мной яшчэ пасьля вікісустрэчы 4 чэрвеня. Калі ў двух словах, фільтар дазваляе журналяваць, папераджаць удзельніка, спрацоўваць пасьля перавышэньня парогу, забараняць захоўваньне праўкі, здымаць дадатковыя сьцягі і выдаляць з групаў, блякаваць удзельніка ці цэлы дыяпазон адрасоў, а таксама пазначаць праўкі ў сьпісе апошніх зьменаў. Таксама, зьмест асобных фільтраў можна хаваць.
Пытаньне ў тым, як разьмеркаваць правы на кіраваньне фільтрам. Можна надаць права толькі адміністратарам, а можна стварыць адмысловы сьцяг abusefilter, каб дасьведчаныя ўдзельнікі, якія, між тым, не зьяўляюцца адміністратарамі, маглі працаваць зь фільтрам. Акрамя гэтага, трэба разьмеркаваць асобныя правы. Я прапаную гэта наступным чынам:
Якія фільтры можна зрабіць зь першага погляду:
{{мова-*
на {{lang-*
Specially for RWD :) (папярэджаньне)Пад папярэджаньнем маецца наўвазе паведамленьне, якое будзе выскокваць падчас захаваньня. Гэта аналягічна захаваньню старонкі без апісаньня зьменаў, калі ў вас уключаная такая магчымасьць у наладах. — Wizardist г +у 23:57, 3 сакавіка 2011 (EET)
Калі ні ў кога больш няма заўвагаў, я раблю запыт у Bugzilla. — Wizardist г +у 00:28, 8 красавіка 2011 (EEST)
AbuseFilter уключаны.
Дадаў Удзельнік:Wizardist у групу рэдактараў фільтру як удзельніка, які ініцыяваў гэтую прапанову. Калі каму-небудзь яшчэ патрэбныя правы на рэдагаваньне фільтраў — паведамляйце. Для сталых удзельнікаў, я думаю, дастаткова будзе проста выказваньня згоды, для новых прапаную крытэры ў 200 рэдагаваньняў у асноўнай прасторы + 200 рэдагаваньняў у прасторы шаблёнаў (з той лёгікай, што калі ўдзельнік уяўляе, якім чынам працуюць шаблёны, ён, імаверна, таксама будзе разумець, якім чынам працуе фільтар) + 3 месяцы стажу + абмеркаваньне кандыдатуры. Ну і вядома, усе зьмены ў фільтрах мусяць папярэдне абмяркоўвацца і знаходзіцца ў стане канчатковай прапановы пэўны час (напрыклад, тыдзень), калі гэта ня супэр-тэрмінова запатрабаваная рэч. —zedlik 01:49, 22 траўня 2011 (EEST)
Можа, хто ведае лаціну, ці мае доступ да слоўніку. Варта было бы паглядзець пераклады назваў відаў у Катэгорыя:Пацукі. --EugeneZelenko 16:59, 4 сакавіка 2011 (EET)
Панове, дапамажыце калі ласка! Ці правільна я разумею, што гэта хоць і блізкія, але крыху розныя паняткі? Ва ўкраінскім разьдзеле ўзьнікла гутарка, гл. http://uk.wikipedia.org/wiki/Вікіпедія:Статті-кандидати_на_вилучення/5_березня_2011 (Класичний правопис білоруської мови 6—6) --Vasyl` Babych 21:23, 7 сакавіка 2011 (EET)
Дарэчы, я тут падумаў, можа варта ўзьняць пытаньне пра перайменаваньне артыкулы Тарашкевіца ў Клясычны правапіс? Выкарыстаньне ў выданьнях клясычным правапісам, а таксама сама назва збору прывілаў сьведчаць пра тое, што такі перанос насьпеў. —zedlik 02:30, 8 сакавіка 2011 (EET)
Хто мае магчымасьць, пазначце калі ласка для наступных артыкулаў, што яны зьяўляюцца перакладам з нашай вікіпэдыі: be:Палац Сапегаў, Мінск, be:Палац Чапскага, Мінск, be:Лютэранская кірха, Мінск, be:Камароўскае балота, be:Мінская балотная доследная станцыя, be:Старосцінская Слабада, be:Якуб Наркевіч-Ёдка, be:Якуб Ясінскі. На жаль, наркамаўцы так і не навучыліся паважаць чужую працу. --Казімер Ляхновіч 18:25, 8 сакавіка 2011 (EET)
Поддержите создание Белорусской Викитеки--Andrijko Z. 14:43, 9 сакавіка 2011 (EET)
Пытаньне ў першую чаргу да адмінаў. Я так разумею, тут трэба правіць прастору MediaWiki.
Я сабе ўключыў у наладах тэму «Сучаснае». Паспрабуйце зрабіць самі і паглядзець, як выглядаюць кнопкі хуткага апісаньня зьмяненьняў пад вакном рэдагаваньня артыкулаў. Што можна з гэтым зрабіць? Зразумела, што варыянт «зьмяніць тэму назад на Вэктар» я ўжо разглядаў. --Taravyvan Adijene 16:33, 12 сакавіка 2011 (EET)
#userSummaryButtonsA
useskin=modern
. — Wizardist г +у 17:45, 12 сакавіка 2011 (EET)Шаноўнае спадарства, Заўважыў памылку ў рубрыцы "Гэты дзень у гісторыі": у Ангельшчыне, у адрозьненьні ад Швэцыі, ніколі не было караля Карла XII. У дадзеным выпадку гаворка йдзе аб Карле II. Нажаль, сам я не знайшоў як гэта можна выправіць. --Lesnas ättling 20:41, 22 сакавіка 2011 (EET)
Паважаныя калегі, удзельнікам Butko былі запампаваны на Вікісховішча ўсе паштовыя маркі Беларусі, якія знайшліся на сайце Белпошты. Пры загрузцы дадавалася апісанне "Марка Беларусі", на старонцы кожнай маркі на сайце пошты ёсць больш падрабязнае апісанне. Запрашаю да дапрацоўкі апісанняў марак усіх жадаючых. Да таго ж, як разумееце, можна гэтыя маркі выкарыстоўваць для ілюстрацыі Вашых і чужых артыкулаў ва ўсіх моўных раздзелах. Магчымасці адкрываюцца вельмі шырокія, бо з-за адсутнасці свабоды панарамы многія артыкулы неілюстраваны--Хомелка 11:42, 24 сакавіка 2011 (EET)
У нас існуюць катэгорыі Катэгорыя:Вэляспорт, Катэгорыя:Вэлягоншчыкі, Катэгорыя:Вэлягоншчыкі па краінах і Катэгорыя:Беларускія вэлягоншчыкі, якія трэба перанесьці ў адпаведныя катэгорыі роварны спорт і раварысты, бо слова «вэляспорт» зьяўляецца калькай з расейскай мовы. Калі за гэта возьмуся я, то магу заблытацца і папсаваць катэгорыі. Буду ўдзячны, калі хто-небудзь перанясе катэгорыі пакуль іх няшмат. --Jauhienij 00:13, 29 сакавіка 2011 (EEST)
Поўнасьцю згодны са спадаром Яўгеніем на конт пераносу катэгорый Вэлягоншчыкі ў Раварысты. Што тычыцца заўвагі спадара Ўізардыста, то хачу дадаць, што ў ангельскай традыцыі роварныя гоншчыкі абазначаюцца як раварысты (cyclists), зноў жа як пазначыў спадар Яўгеній. --Dymitr 08:59, 30 сакавіка 2011 (EEST)
Паважаныя сябры, у мяне атрымалася перапіска з рэдактарам "Свабоды" наконт выкарыстаньня іх фотаздымкаў. Параіце што рабіць далей, каб запампаваныя фота не выдаляліся з Commons? --McDucker 10:51, 29 сакавіка 2011 (EEST)
Шыноўныя калегі, як вынік пошуку шляхоў павышэньня акутальнасьці і наведвальнасьці Вікіпэдыі клясычным правапісам пры дапамозе ўдзельніка Wizardist быў запачаткаваны Праект:Папулярнасьць, мэты якога дужа актульныя ва ўмовах, у якіх знаходзіцца беларуская Вікіпэдыя. Сама ідэя праекту пазычаная з украінскага разьдзелу (uk:Вікіпедія:Проект:Популярність), які рупіцца аб актуалізацыі і ўдакладненьні зьместу энцыкляпэдыі згодна з патрэбамі яе патэнцыйных чытачоў. Некаторыя нашыя артыкулы, напрыклад, Максім Багдановіч, Грунвальдзкая бітва і інш. даюць значны прырост наведвальнікаў за месяц, што азначае іх запатрабаванасьць па пэўных крытэрах і дае магчымасьць вызначэньня сутнасьці гэтых крытэраў. Таксама вялізны «пляст» патэнцыйных наведвальнікаў ляжыць у школьнай і ўнівэрсытэцкай праграмах, тэматычны блёкі якіх мы маем амаль у некранутым стане. Балванка праекту пакуль знаходзіцца ў чарнавым варыянце, але зацікаўленым удзельнікам можна праглядзець украінскую старонку, каб схапіць сутнасьць прапановы. Хацелася б пачуць водгукі удзельнікаў супольнасьці па гэтай тэме. --Jauhienij 20:25, 31 сакавіка 2011 (EEST)
Я нещодавно став дописувачем до української вікіпедії - це цікава і корисна справа. Хотів би допомогти вашій вікіпедії, перекладаючи статті української тематики на білоруську мову. Якщо можете допоможіть - надішліть правопис чи словник, щоб я міг долучитися до вашої вікі. З повагою--[5] 23:17, 1 красавіка 2011 (EEST).
У Радзімы.орг, здаецца, зьмяніўся прынцып будаваньня адрасоў, і аўтаматычна (як у выпадку з «Хто ёсьць хто ў Беларусі») выправіць іх мне прынамсі ня бачыцца магчымым. Таму стварыў сьпіс, каб можна было рукамі выправіць. Ён магчыма ня поўны, бо я глядзеў толькі спасылкі, якія зьмяшчаюць pub/miesta.php
. Калі ёсьць яшчэ спасылкі няправільныя, у якіх такога няма, паведамляйце наўпрост тут, ці на старонцы гутарак. — Wizardist г +у 19:54, 2 красавіка 2011 (EEST)
Тэма ўжо абмяркоўвалася тут --Jarash 03:03, 14 траўня 2011 (EEST)
Апытаньнем Вікіпэдыя:Апытаньні/Блёкі галоўнай старонкі было вырашана, што выбары якасных артыкулаў праводзяцца пры адпаведнасьці кандыдатаў крытэрам, калі магчыма падвесьці вынік. Цяперашняя абвестка ўверсе кожнай старонкі Mediawiki:Sitenotice паведамляе пра выбары артыкула штомесяц, чаго фактычна не адбываецца дастаткова даўно.
Разам з гэтым ідэя зьмяшчэньня гэтай абвесткі вельмі празрыстая і палягае ў прыцягненьні ўвагі ўдзельнікаў да выбару абраных артыкулаў. Тым ня менш, з часу, калі выбары абранага артыкула былі хіба што адзінай падзеяй, якая патрабавала ўвагі, сытуацыя значна зьмянілася і цяпер неабходна зьвяртаць увагу ня толькі на выбары абранага артыкула, але і на выбары добрага, апытаньні/галасаваньні, абмеркаваньні правілаў, форум, старонкі абмеркаваньняў выдаленьня артыкулаў і іншыя старонкі.
У сувязі з гэтым прыцягненьне ўвагі да выбару абранага артыкула, якога фактычна не адбываецца па гэтым раскладзе, на маю думку, выглядае немэтазгодным, а сачэньне за зьменамі старонак, якія патрабуюць увагі і якія яму цікавыя, кожны ўдзельнік можа наладзіць праз уласны сьпіс назіраньня. Таму прапаную прыбраць абвестку пра абраны артыкул з Mediawiki:Sitenotice, але ў выпадку неабходнасьці зьмяшчаць туды абвесткі, якія патрабуюць увагі ўсіх удзельнікаў ці былі б ім цікавыя. —zedlik 22:24, 2 красавіка 2011 (EEST)
Прапаную абвестку з заклікам узяцца за складаньне сьпісаў помнікаў у праекце Вікі любіць славутасьці. Палякі, напрыклад, так зрабілі. --Taravyvan Adijene 10:52, 24 траўня 2011 (EEST)
Добрай ідэяй было б зьмясьціць у ніжняй панэлі (пад вакном рэдагаваньня артыкулу) нарыхтоўкі для хуткай падстаноўкі некалькіх асноўных інтэрвікаў, напрыклад: [[be:]], [[en:]], [[pl:]], [[ru:]], [[uk:]]. --Taravyvan Adijene 14:58, 5 красавіка 2011 (EEST)
Такое ўражаньне, што робаты перасталі прастаўляць інтэрвікі. Сёньня я ўручную ва ўсіх іншых разьдзелах дадаваў спасылкі на наш артыкул Палеская сеч, які запачаткаваў яшчэ ўчора ўдзень. Толькі што дадаў у бе-вікі спасылку на наш артыкул Сьпіс водна-балотных угодзьдзяў Беларусі, які быў запачаткаваны ўночы і ўжо пасьпеў нават перацярпець перанос. --Taravyvan Adijene 17:25, 5 красавіка 2011 (EEST)
Калі ўжо зноў узьнялася тая тэма, на жаль, у чаговы раз даводзіцца зьвярнуцца да супольнасьці з просьбай пазначыць пры магчымасьці паходжаньне наступных артыкулаў з нашага праекту: be:Сяло, be:Пасёлак, be:Род Статкевічаў, be:Багдан Статкевіч, be:Падляшша, be:Падляшскія пакутнікі, be:Межы Рэспублікі Беларусь, be:Беларуска-латвійская граніца, be:Беларуска-літоўская граніца, be:Беларуска-польская граніца, be:Беларуска-расійская граніца, be:Беларуска-ўкраінская граніца, be:Англійская сістэма мер, be:Зянон Ломаць, be:Кандамініюм, be:Мечыслаў Карловіч, be:Мумі-троль, be:Рагнгільда Шведзкая, be:Слоўнік, be:Barrett M82 і be:Жак Шырак. --Казімер Ляхновіч 17:34, 5 красавіка 2011 (EEST)
І яшчэ, калі ласка: be:Брылевічы, be:Рэканструкцыя, be:Вуліца Ежы Гедройца, Мінск --Казімер Ляхновіч 23:26, 5 красавіка 2011 (EEST)
Ня ўсё мінулым разам прыкмеціў + новае: be:Горад Белы, be:Бельскі раён, Расія, be:Кароль-Дух, be:Каварства і любоў, п'еса, be:Ігар Рачкоўскі, be:Кумар, be:Генрых Татур, be:Гуд, be:Сербскахарвацкая мова, be:Усходняя Англія, каралеўства, be:Пагар, be:Граматыка італьянскай мовы, be:Горад Левача, be:Норбургскія маёнткі, be:Радзівілішкаўскі раён, be:Навіны, be:Вёска Мокрыца, be:Крысі Моран. --Казімер Ляхновіч 00:43, 10 красавіка 2011 (EEST)
Акрамя праекту «Вікі любіць славутасьці», цяпер узяліся за шаблён {{Музэй і мастацкая галерэя Дэрбі}}. З апошняга там перадранага: be:Джон Фарэй, be:Клуб замалёвак Дэрбі, be:Рамэа і Джульета: сцэна ў грабніцы, be:Джон Уайтхёрст, be:Бенджамін Вальямі, be:Эрнст Таўнсенд, be:Гаральд Грыслі. Магчыма, нешта мог прапусьціць. --Taravyvan Adijene 10:38, 10 чэрвеня 2011 (EEST)
За час адносна непрацяглай практыкі ў Вікіпэдыі клясычным правапісам лічу тутэйшую супольнасьць падрыхтаванай да больш глыбіннага асваеньня правапіснай нармалізацыі 2005 году і больш разьняволенага і нэўтральнага стаўленьня да агульнабеларускай лексыкі ўвогуле, некаторыя варыятыўныя моманты якой дэ-факта лічуцца асноўнымі, але дагэтуль не зьяўляюцца ўніфікаванымі. Такімі варыянтамі зьяўляюцца словы выспа (першае лічыцца асноўным) і востраў (лічыцца другасным). Паводле ніжэйвыказнага назіраньня за частасьцю ўжываньня і сэнсавым адрозьненьнем дадзеных лексемаў гэтае паведамленьне прызначана рэглямэнтаваць спосаб ужываньня такіх словаў у Вікіпэдыі ў адпаведнасьці з уласьцівасьцямі беларускай мовы, якія не падпадаюць пад якую-небудзь артаграмную варыятыўнасьць дзьвюх беларускіх правапісаў, ня ўлічваючы дзеясловіцу.
У беларускай мове словы «выспа» і «востраў» утрымліваюць неаднолькавае лексычнае значэньне, пра што сьведчыць шэраг лексыкаграфічных выданьняў Беларусі (абодвума правапісамі) і ўжываньне гэтых словаў у мастацкіх тэкстах. Наяўнае выкарыстаньне гэтых словаў ў беларускай мове выяўляе неадпаведнасьць лексемы «выспа» да апісаньня «участкаў сушы натуральнага паходжаньня, акружаных з усіх бакоў вадой», сьпіс якіх пададзены ў артыкуле Выспа.
Варта адразу прывесьці сьпіс частаснасьці ўжываньня словаў у інтэрнэт-рэсурсах клясычным правапісам, якія лёкга можна знайсьці:
Некаторыя беларускія лексыкаграфічныя выданьні адмыслова пазначаюць розьніцу ў лексычным значэньні дадзеных словаў. Ніжэй прыведзены сьпіс вынікаў у слоўніках як клясычным, так і афіцыйным правапісам:
Таксама пра вельмі шырокую распаўсюджанасьць гэтага слова сьведчыць яго ўжыванасьць у беларускіх айконімах Востраў (неадназначнасьць), у адрозьненьні ад адсутнага Выспа (неадназначнасьць).
У дадатах да ўсяго вышэйвыказанага на карысьць ужыванасьці слова «выспа» як маленькага вострава сьведчыць ужываньне гэтай лексемы ў мастацкіх тэкстах:
Спяшаліся сеяць, спяшаліся хаваць, спяшаліся прыпыніць худобу па малавядомых выспах, па недаступных астравах (c) Колас [9]
У наступнай цытаце дакладна пазначаныя межы «выспы» — «сасновы бок»
Адна каляіна, ледзь прыкметная, ішла да высокай і доўгай выспы, што адным канцом як бы выпаўзала з сасновага боку, а другая, гладка вышараваная, крута вярнула ўлева (c) Савіцкі [10]
Таксама выспы могуць быць балотнымі, якія выдатна апісаў Іван Мележ:
З усіх бакоў, блізка і далёка, ведалі яны, - такія ж самыя выспы сярод бясконцых багнаў, дзікіх зараснікаў, што разлегліся на сотні вёрст з поўначы на поўдзень і з захаду на ўсход. [11]
Паводле вышэйвыказаных аргумэнтаў са спасылкамі на розныя сфэры моўнага ўжытку прапаную наступную ўніфікацыю гэтых словаў у межах беларускай Вікіпэдыі:
Спадзяюся, супольнасьць выкажыцца за ці супраць вышэйпададзеных аргумэнтаў. Дзякуй --Jauhienij 02:58, 9 красавіка 2011 (EEST)
Востраў (БРС, КТС, Касп., Яруш., Яшк.), вострава 'поле паміж лугамі' (Яшк.). Рус. остров, укр. острів, ст.-рус, ст.-слав. островь 'востраў', польск. дыял. ostrow 'участак поля пасярод сенажаці', каш. ostrov 'узвышанае месца на полі або на сенажаці', чэш., славац. ostrov, балг. остров, серб.-харв. острво, славен. ostrov, в.-луж. wotrow, н.-луж. wоtsow, палаб. vastruv. Прасл. o-strovъ 'тое, што абцякаецца, рачны востраў'. Да струмень (гл.). Роднаснымі з'яўляюцца літ. srava 'цячэнне, крывацёк', prasrava 'цячэнне вады', лат. strava 'цячэнне'. 3 іншай ступенню вакалізму: літ. srove, strove 'цячэнне', лат. strava, strave 'тс', усх.-літ. srauja, ст.-інд. girisrava 'горны паток' (Міклашыч, 318; Траўтман, 279 і наст.; Фасмер, 3, 165). Параўн. у семантычных адносінах серб.-харв. otok 'востраў'. Асаблівасці семантыкі слова востраў у бел. мове гл. Талстой, Геогр., 116 і наст.
Выспа 'востраў' (БРС, Шат., Мядзв., Шн., 1, Яшк.); 'узгорак, узвышанае месца' (Інстр. I, Яшк.), 'высокі бераг ракі' (Яшк.). Ст.-бел. выспа 'востраў'. Запазычанне з польск. wysра 'востраў' (Булыка, Запазыч., 74 і наст.), якое да высыпаць (гл. сыпаць) (Нітшэ, 199).
Выспа наз. Востраў. напервеи утекли были до некоторое выспы (Атыла, 220); игнатеА ... до митылены на выспу выгналъ (Бер. саб., 386); люди ест на выспе гишпане (Царств., 786); Роди место на выспе (Вельск., 37); столицу свою на выспе озера лагоды ... заложил (Стрыйк., 438); Пребыване наше есть выспа, которую огорнула река (Алекс, 26); выспы стерегли и боронили (Там жа); котори одного часу для ловеня зверу заплыв до некоторой велми оздобнои и веселой выспы (Тр. гіст., 67); з выспов морскихъ зошлисе до него войска за пнзи (Кн. Мак., 566); от того часу тыи краины от полщи отпали. кашубы, сербы, сасы и выспы морские (Хр. польск., 6); радил ему Езекия абы собъ якого местца на оно выспе шукал (36. 752, 4556); По всемъ свете земли и морю и выспахъ шукалъ его цесар (Пралог, 6656); Цареве тарские з высповъ принесут ему дари (Пс, XVII, 516); Напрод потомство Афетово посело всю Европу и болшую част Азіи и выспы: моря Медитеранского (Выкл., 10); Кипръ: ел: хорошаа, пАкнаа, аб пАкност, ел: Выспа (Бяр., 287). Параўн. высепъ.
остров — выспа, востраў
остров — востраў, выспа
остров — востраў, выспа
island — абток, востраў, выспа
Выспа і востраў. Слова выспа як адэкват рас. остров засведчыла «Беларуская навуковая тэрміналогія. Вып. 3. Геаграфічныя і касмаграфічныя тэрміны і назовы нябесных цел». Яго падае «Беларуска-расійскі слоўнік» М.Байкова і С.Некрашэвіча (Мн., 1926. С. 71): «Выспа ж. Остров». Зафіксавалі гэтае слова і многія дыялектныя слоўнікі з значэннем 'востраў'; а таксама 'ўзгорак, узвышанае месца', 'высокі бераг ракі'. Бытавала яно і ў старажытнай беларускай мове з значэннем 'востраў'. У народнай мове выступае і ў форме мужчынскага роду высып 'пясчаны ўзгорак, астравок; выспа'. Гэта наводзіць на думку, што першасным значэннем слова выспа было 'пясчаны астравок, ўзгорак сярод абсяжнай вады'. Дарэчы, этымалагічна — 'абмытая (абводненая) зямля'; корань у слове востраў — той, што і ў струмень (рас. струя), г.зн. 'абмыты вадой'. Слова бытуе і ў польскай мове {wyspa 'востраў'), што, відаць, і дало падставу абмежаваць у беларускай мове выкарыстанне слова выспа, надаўшы яму больш вузкае значэнне ('пясчаны востраў'), а агульнамоўным зрабіць востраў. Аднак «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы» не пацвярджае высновы РБС-53. На с. 580 (Т. 1. Мн., 1977) чытаем: «Выспа, -ы, ж. Невялікі востраў, часцей пясчаны. Сярод гэтых лясоў сустракаюцца выспы, абкружаныя балотамі». Дарэчы, слова востраў, якое падае гэты слоўнік, таксама мае аналагічныя з выспа значэнні — 'узвышша сярод балота, грудок, выспа' (Тамсама. С. 507). Усё згаданае дае падставы лічыць слова выспа агульнамоўнаю лексічнаю адзінкаю, адэкватам слова востраў. Параўн.: «Як звычайна ў гэты дзень ля мемарыяла на „выспе слёзаў“ адбылася ўрачыстая цырымонія» (ЛіМ. 20.02.1998). «Дрэва на выспе» — кніга А. Грачанікава (1977). І ніяк тут нельга пагадзіцца з «Тлумачальным слоўнікам» 1996 года, які безапеляцыйна сцвярджае (даслоўна паўтарыўшы праз дваццаць гадоў свайго папярэдніка): «Выспа,-ы, ж. Невялікі востраў, часцей пясчаны» (с. 133). Дарэчы, тут бачым і штучнае: «прым. Выспенны», хоць натуральным ёсць выспавы (як і язвавы). А тым болей з 2—7 перавыданнямі РБС-53, якія нічога не змянілі параўнальна з тым, што было засведчана 40 з лішкам гадоў таму. Так. у РБС-98 (Т. 1. С. 373) бачым: «Остров м. востраў, -рава м.; (песчаный) выспа,-пы ж.»
Дзякуй усім за грунтоўны аналіз і перапрашаю, што дабраўся да гэтага пытаньня толькі цяпер, а не раней, як абяцаў. З усяго прачытанага ў мяне склалася ўражаньне, што і востраў, і выспа маюць усе падставы выкарыстоўвацца ў беларускай мове, і на першы погляд можа падацца, што між імі існуе блытаніна, але прааналізаваўшы прыведзеныя вытрымкі і ўжываньне мне асабіста слушнай бачыцца выснова, што гэта не сынонімы, а словы для абазначэньня розных прыродных зьяваў: востраў — для ўчасткаў сушы ў акіянах і морах і выспа — для ўчасткаў сушы ў рэках і азёрах. Гэта выдатна апісвае сытуацыю з слоўнікавай тэрміналёгіяй: значэньне расейскага слова остров ахоплівае значэньні адразу двух беларускіх словаў — высьпы і вострава — паасобнага адпаведніка для акіх у расейскай мове не існуе. Гэтаксама такое тлумачэньне выдатна ўпісваецца ва ўсе вышэйпрыведзеныя вызначэньні, у тым ліку ў тлумачэньне Сьцяцка, які, усё ж кажа не пра значэньні словаў (а шкада), але пра магчымасьць адпаведнасьці расейскаму острову. На гэтай падставе мне падаецца, што паколькі гэтыя словы абазначаюць розныя прыродныя рэчы, то і называць гэтыя рэчы трэба адпаведна, а тлумачэньне з слоўніка «выспа — невялікі востраў» прыведзенае, на маю, думку ў мэтах параўнаньня і спрашчэньня вызначэньня (кшталту «поні — невялікі конь»), але, строга кажучы, гэта розныя рэчы. То бок Мадагаскар нельга называць выспай, але ў той жа час Чайчын нельга называць востравам. Таму мне падаецца, што ўпарадкаваньне артыкулаў на гэтую тэму будзе добрым крокам, але што тычыцца саміх артыкулаў з вызначэньнямі, то, мяркую, што варта стварыць абодва — і выспа і востраў, — дзе даць вызначэньні і патлумачыць розьніцу, прычым у пачатку кожнага з артыкулаў можна дадаць шаблён {{Ня блытаць}}, тады не заўважыць розьніцу будзе проста немагчыма. —zedlik 03:41, 18 красавіка 2011 (EEST)
Было б добра зрабіць такое ў нас: uk:Шаблон:Поради новачку. --Taravyvan Adijene 12:01, 12 красавіка 2011 (EEST)
На ягонай аснове можна ўжо зрабіць шаблён для прастаўленьня ў артыкуле заўвагаў па ягоным паляпшэньні. --Taravyvan Adijene 16:16, 20 красавіка 2011 (EEST)
rq
ў ruwiki. — Wizardist г +у 06:39, 21 красавіка 2011 (EEST)Дапамажыце знайсьці трабл. На старонцы Джон Максвэл Кутзэе існуюць два шаблёны Шаблён:Букераўская прэмія (1969—1989) і Шаблён:Букераўская прэмія (1980—2010). Але яны таксама як быццам і не існуюць :) — рэдагаваць няма чаго. Камічнасьць сытуацыі ў тым, што я іх сам рабіў!!! --McDucker 15:10, 13 красавіка 2011 (EEST)
Раней гэтае пытаньне ўжо абмяркоўвалася, я крыху прасунуўся ў гэтай тэме, таму хацеў бы ўзгадніць актуальны статус. Насамрэч «ботазаліўкамі» гэта назваць можна з нацяжкай, бо насамрэч кожны артыкул варта кантраляваць і правяраць прынамсі на карэктны вынік, таму я б назваў гэты працэс стварэньнем артыкулаў з аўтаматызацыяй аднаснайных рэчаў. Вынікам такой працы зьяўляюцца наступныя артыкулы:
У якасьці станоўчых рысаў такой працы магу прывесьці наступныя:
Зь мінусаў я бачу толькі тое, што на такія артыкулы звычайна ня будзе тэкставых спасылак зь іншых артыкулаў, але Праект:Злучнасьць існуе, каб вырашаць такія праблемы.
Я не падтрымліваю стварэньне пустых артыкулаў або артыкулаў, якія складаюцца толькі зь некалькіх радкоў, але, відавочна, што гэта ня той выпадак і, на маю думку, вынік такой працы пойдзе толькі на карысьць Вікіпэдыі. Таму я хацеў бы працягнуць стварэньне артыкулаў падобных да вышэйпрыведзеных пра польскія гміны і запытацца, ці ёсьць якія-небудзь заўвагі да зьместу або напаўненьня саміх артыкулаў. —zedlik 03:38, 20 красавіка 2011 (EEST)
Варта дамовіцца пра назвы артыкулаў пра гміны, бо ужо створаныя шмат артыкулаў Гміна …. Дый і каб не было дублікатаў. --EugeneZelenko 16:54, 11 верасьня 2010 (EEST)
Шаноўнае спадарства! Я вырашыў пакінуць заяўку на закрыцьцё праэкта wikibooks на беларускай мове. Адзіная нагода для такога кроку - неактыўнасьць удзельнікаў праэкта і, адпаведна, невялікая колькасьць карыснага зьместу: праэкт амаль пусты. Да таго ж, у нас ёсьць болей карысны і актыўны рэсурс [— беларускі Wikisource], туды можна без праблемаў перанесьці карысныя тэксты з Wikibooks. Прашу падтрымаць або аспрэчыць маю заяўку на гэтай старонцы (на ангельскай мове). Дзякуй за ўвагу. --LexArt 16:19, 21 красавіка 2011 (EEST)
Прапаную ўнармаваць колеры ў навігацыйных шаблёнах пра манархаў {{Імпэратары Сьвяшчэннай Рымскай імпэрыі}}, {{Каралі Гішпаніі}}, {{Каралі Сыцыліі}}, {{Каралі Нэапалю}}, {{Каралі Сардыніі}}паводле ангельскага разьдзелу (як тут, напрыклад), бо сытуацыя з артыкулам Карл V (імпэратар Сьвяшчэннай Рымскай імпэрыі) і яму падобнымі набывае псыхадэлічнае адценьне. У некаторых навтабліцах нават датаў ня бачна праз кідкую каляровую гаму. --Jauhienij 22:13, 24 красавіка 2011 (EEST)
Здравствуйте,
Я бы хотел иметь дома толковый словарь и справочник по грамматике белорусского языка. Мой родственник скоро едет в Беларусь по делам и может быть у него получится зайти в книжный магазин. Могли ли бы вы мне посоветовать такие книги?
Говоря «справочник по грамматике», я имею в виду не только справочник по правописанию, а монографию, страниц на 400 или больше. Можно по-белорусски — я со словарём разберусь :)
Заранее благодарю. --Дзядзька Лёша 20:07, 26 красавіка 2011 (EEST)
Please help: replace this red text with a translation of the English message below. Thank you! |
Announcing the Derby Multilingual Challenge This is the first multilingual Wikipedia collaboration. All Wikipedians can take part, in any Wikipedia language. The challenge runs from 1 May until 3 September 2011. |
Andrew Dalby 14:30, 2 траўня 2011 (EEST)
Панове-спадарства, калі ласка, хто яшчэ не прагаласаваў — падтрымайце вяртаньне першапачатковае назвы катэгорыі Category:Pahonia у Commons. Як я ужо пісаў вышэй, удзельнік расейскае вікіпэдыі без абмеркаваньня і ўцямнае аргумэнтацыі зьмяніў яе на ўласны наватвор Category:Pogonja, але празь бюракратызм і нізкую актыўнасьць у запыце нармальную назву дагэтуль не вярнулі. Найбліжэйшым часам зьбіраюся пэрсанальна зьвярнуцца для тых, хто займаецца разьвязваньнем падобных сытуацыяў, і вашыя галасы, мяркую, залішнімі ня будуць. --Казімер Ляхновіч 23:47, 5 траўня 2011 (EEST)
Дзякуй усім, хто адгукнуўся на папярэдні допіс. Ужо зьвярнуўся па закрыцьцё абмеркаваньня і спадзяюся, што справядлівасьць урэшце пераможа.
Аднак зьявілася новая праблема — датычная найменьня файлаў. Калі коратка, то ў Commons няма нейкіх жорсткіх стандартаў у найменьні і існуе даволі акрэсьлены пералік пунктаў, згодна зь якімі іншы ўдзельнік можа перайменаваць загружаны вамі файл. Дык вось літаральна пару дзён таму цяпер ужо іншы расейскамоўны адміністратар без папярэдняга абмеркаваньня перайменаваў загружаны мною файл File:Horadnia, Belarusian Democratic Republic.jpg у File:BNR Grodno.jpg з наступным тлумачэньнем: «there was no belarusian democratic republic». Маўляў, у назьве файлу мелася відавочная памылка, хоць і Belarusian Democratic Republic (перадусім The Belarusian Democratic Republic official web site), і Horadnia (напрыклад, Historical Dictionary of Belarus. — Lamham. — London: Scarecrow Press, 1998.— 338 p. ISBN 0-8108-3449-9) ужываецца ў сучасных аўтарытэтных (паводле ўсіх фармальных крытэраў) крыніцах, а таму нейкай «памылкай» (тым больш «відавочнай») лічыцца ня могуць у прынцыпе. Прыводжу вам спасылкі на гутарку з тым адміністратарам, дзе ён фактычна вызнае, што перайменаваў файл толькі таму, што так яму больш да спадобы: User talk:Rubin16 і, адпаведна, тлумачыць ён нічога не зьбіраецца. Аднак яшчэ больш мяне засмуціла рэакцыя нашага адміністратара EugeneZelenko, які не жадае бачыць відавочнага злоўжываньня і папросту кажучы дэманстратыўнай дыскрымінацыі беларускамоўных: User_talk:EugeneZelenko.
Абсурдная сытуацыя, якую напэўна, можа назіраць толькі ў беларусаў. А потым мы яшчэ зьдзіўляемся тым пачварным рэчам, якія апошнім часам атрымалі, і спрабуем на штосьці наракаць. Карацей, ня ведаю нават што і казаць. Вельмі расчараваўся. У многім і многіх. --Казімер Ляхновіч 23:21, 7 траўня 2011 (EEST)
P.S. А тым часам летувіскія карыстальнікі даўно як загрузілі ў Сommons шэраг даўніх выяваў Пагоні, якія па-ангельску завуцца «Vytis» (напрыклад, File:Vytis COA Lithuania.Codex Bergshammar.png, File:Vytis in great seal of Lithuania.png, File:Lithuanian coat of arms Vytis. 16th century.jpg, File:Lietuvos herbas Vytis.Lithuanian CoA Vytis of 15th c.jpg і г.д.), хоць, як вядома, гэтае слова датычна гербу нават ў самой летувіскай мове зьявілася толькі ў XIX ст. Аднак ні расейскія адміністратары, ні пан EugeneZelenko пераймяноўваць іх не зьбіраецца. Вось такая яна "нэўтральнасьць" і "справядлівасьць", што тут яшчэ дадаць... --Казімер Ляхновіч 23:21, 7 траўня 2011 (EEST)
{{rename}}
з тлумачэньнем uploader request, які-небудзь адміністратар праз пэўны час перанясе на патрэбную назву. Калі пытаньне не атрымаецца вырашыцца такім чынам, то можна зьбіраць аргумэнты і на noticeboard, напрыклад. —zedlik 01:17, 22 траўня 2011 (EEST) {{rename}}
, а далей ужо глядзець па сытуацыі. —zedlik 15:33, 7 чэрвеня 2011 (EEST) {{rename}}
з прапановаю кампраміснае назвы, у дадатак на ўсякі выпадак падаў заяўку на Filemover'а, хай будзе :). --Казімер Ляхновіч 16:05, 7 чэрвеня 2011 (EEST) Спадарства, хто яшчэ не заўважыў заклікаў да супольнай працы лета! Патрэбныя людзі (чым болей) для дапамогі ў складаньні сьпісаў гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. --Taravyvan Adijene 17:53, 25 траўня 2011 (EEST)
Дзякуючы створаным Zedlik-ам каардынацыйным сьпісам дапамагчы праекту стала яшчэ прасьцей. Дастаткова скапіяваць адтуль пэўны рэгіён і ўставіць яго на старонку адпаведнага рэгіёну ў сьпісе аб’ектаў ГККРБ, пасьля чаго выправіць артаграфію з наркамаўкі і праставіць унутраныя спасылкі. --Taravyvan Adijene 09:29, 2 чэрвеня 2011 (EEST)
ru:Википедия:Викивстречи/Минск, 26 июня 2011 --Pessimist2006 17:03, 29 чэрвеня 2011 (EEST)
Вікіпэдыя нейкім цудоўным вобразам апынулася ў роліку «Будзьма беларусамі!» ад аднайменнага грамадзянскага руху. Нажаль, прагляд таго моманту выліўся ў мяне ў страшэнны facepalm, таму той, хто апошні чапаў артыкул Вежа Гедыміна, адпраўляецца пісаць артыкул — Red Winged Duck. :D Ну ці хто-небудзь іншы. — Wizardist г +у 01:43, 29 траўня 2011 (EEST)
так, напэўна так і ёсць— Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся 64.233.172.20 (гутаркі · унёсак) 12:40, 5 чэрвеня 2011.
Dear Ukrainian colleagues, I think it would be great if some of you can participate in the first ever multilingual challenge. It's simply writing Ukrainian articles on certain topics, quite fun and will result in better cooperation between different language projects and, possibly, barnstars.--Mstislavl 18:14, 7 чэрвеня 2011 (EEST)
Hi all. His photo is here (on the top): commons:Commons:Picture of the Year/2010/Results/Final/Checking. An interview with him would be cool: Born in Belarus, Yuri now lives in Chile where he works as an astronomer at the European Southern Observatory’s La-Silla/Paranal observatory. (...) He continually shares his passions for astronomy and astrophotography with people around the world.. Does anybody want to join: es:n:Wikinoticias:Café#Interview_with_Yuri_Beletsky? (not only in Spanish of course, but we need to collect questions for him ;) Best regards. Przykuta 23:42, 8 чэрвеня 2011 (EEST)
Дастаткова даўно ўжо назіраю парушэньне ВП:Правапіс у дачыненьні гэтых імёнаў, але ўсё ніяк не даходзілі рукі адпісаць на форум. Прапаную выправіць напісаньне артыкулаў зь Вільгельмамі, Генрыхамі і інш. адпаведна БКП 20:63 (ува ўласных імёнах іншамоўнага паходжаньня пасьля г (з h), х і ў вытворных ад іх словах пішацца э). Неадназначнасьць у тым, што варыянты Вільгельм і Генрых падае слоўнік Нашай Нівы, аднак такое напісаньне, з пункту гледжаньня БКП, значыць, што ў гэтых імёнах ёсьць выбухны «g» (Wilgelm, Geinrich), што зьяўляецца памылковым. --Jauhienij 13:59, 18 чэрвеня 2011 (EEST)
Вядомае правіла БКП 20:60 сьцьвярджае, што «ў пазычаньнях з грэцкае, лацінскае, германскіх моваў (у т. л. у бальшыні пазычаньняў з ангельскае) h перадаецца праз г», аднак ёсьць пэўныя імёны, такія як Генрых і Вільгельм, якія замацаваліся ў форме зь «е» ў слоўніку Нашай Нівы. Гэта памылка?
- Так, памылка, калі йдзецца пра чужаземцаў. Вільгэльм і Гэнрых(к). Але -- і тут правіла ў БКП недакладна сфармуляванае -- у даўно асвоеных, хоць, натуральна, калісьці пазычаных, імёнах цалкам магчымая літара е пасьля г: Генадзь, Герман, Яўген (дарэчы). У дыялектах для некаторых імёнаў магчымыя і цьвёрдая, і мяккая рэалізацыя г у такім становішчы. Поруч з зафіксаваным Гэндрыкам магчымы той жа Генрык(х); Генадзь і Гэнік, Гэнюсь (Янаўскі, Мастоўскі р-ны); Герасім і Гарасім.
Так што агулам гэта зьяўляецца памылкай. --Jauhienij 23:11, 19 чэрвеня 2011 (EEST)
Спадарства, насьпеў час вызначыцца, «хто мы і куды мы йдзем». З гэтай мэтай прапаную сабраньне лепей у гэтую нядзелю — найхутчэй у раёне Нацыянальнай бібліятэкі ў другой палове дня. Калі не пасьпяваем сабрацца на гэтыя выходныя, то на наступны тыдзень — месца сустрэчы адвольнае.
Парадак дня:
Для ўдзельніка праекту: прысутнасьць Raviaka Ruslan вельмі пажаданая, астатніх абавязковая . Для ўсіх астатніх уваход вольны. --Taravyvan Adijene 17:52, 22 чэрвеня 2011 (EEST)
Калі ніхто, акрамя ўдзельнікаў міжбібліятэчнай канфэрэнцыі, не зьбіраецца прысутнічаць, тады сэнсу ехаць адтуль у «Налібокі» няма. Магчыма, Вікісустрэча будзе праведзеная непасрэдна ў раёне Нацбібліятэкі. --Taravyvan Adijene 17:06, 25 чэрвеня 2011 (EEST)
Плянуем на нядзелю, 26 чэрвеня, а 18-й гадзіне, кавярня «Налібокі». --Taravyvan Adijene 23:02, 23 чэрвеня 2011 (EEST)
Каардынаты месца. — Wizardist г +у 12:45, 24 чэрвеня 2011 (EEST)
Фатаздымкі пра нядзельную Вікісустрэчу ўжо ў Вікісховішчы. А пакуль мы там адпачывалі, людзі стварылі 37-тысячны артыкул. Ну, мы заадно гэтую падзею міжволі таксама адзначылі, будзем лічыць. :) --Taravyvan Adijene 01:19, 28 чэрвеня 2011 (EEST)
The Wiki Foundation, at the direction of the Board of Trustees, will be holding a vote to determine whether members of the community support the creation and usage of an opt-in personal image filter, which would allow readers to voluntarily screen particular types of images strictly for their own account.
Further details and educational materials will be available shortly. The referendum is scheduled for 12-27 August, 2011, and will be conducted on servers hosted by a neutral third party. Referendum details, officials, voting requirements, and supporting materials will be posted at Meta:Image filter referendum shortly.
Sorry for delivering you a message in English. Please help translate the pages on the referendum on Meta and join the translators mailing list.
For the coordinating committee,
Philippe (WMF)
Cbrown1023
Risker
Mardetanha
PeterSymonds
Robert Harris
Прывітаньне! Ў укрвікі зьявіўся артыкул uk:Протести в Білорусі (2011). Вядома, ніхто лепей за беларусаў ня зможа ацаніць яго адэкватнасьць да рэальнасьці, да чаго й заклікаю зацікаўленых асобаў (калі ня ведаеце ўкраінскае мовы, запрашаю сюды). Ну і калі хто мае нейкія ўласныя здымкі з падзеяў, апісаных у артыкуле, вельмі дарэчным будзе іх туды ўляпіць. Напярэд дзякуй!--Q13 14:36, 4 ліпеня 2011 (EEST)
Вітаю ўсіх. Адбылося папярэдняе ўхваленьне стварэньня асобнага праекту Вікікрыніцаў на беларускай мове!
Каб разьдзел быў створаны, мы мусім паказаць Моўнаму камітэту Фундацыі, што праект ня будзе ляжаць мерцьвяком, а будзе разьвівацца з кожным днём. Калі ў кагосьці ёсьць дадатковыя аргумэнты За, калі ласка, зьмясьціце іх тут. Ну і завітайце на інкубатар Вікікрыніцаў і падтрымайце яе стварэньне ў асобным дамэне, стварыўшы некалькі старонак (з матэрыяламі на беларускай мове аўтараў, якія памёрлі больш за 50 гадоў таму).
Дадаю умовы, агалошаныя User:Millosh'ам:
Таму абвяшчаю Zerg Rush на Вікікрыніцы. Рабіце добрую справу. — Wizardist г +у 20:37, 14 ліпеня 2011 (EEST)
Спадарства, якія будуць меркаваньні наконт вікісустрэчы ў Менску 12 жнівеня? Я пляную быць ў гэты час ў Менску, лічу, было б цікава? --Vasyl` Babych 15:32, 3 жніўня 2011 (EEST)
Калі ніхто ня супраць, сустрэча адбудзецца па адрасе вул. Якуба Коласа, клюб «НЛО» — «Пицца Темпо» (4sq, osm.org). Праезд трамваямі 1, 5, 6 у бок Зялёнага Лугу да прыпынку «Б. Хмяльніцкага». Пачатак а 18 гадзіне па менскім часе. — Wizardist г +у 22:02, 12 жніўня 2011 (EEST)
Падыйшоў да такога пытаньня: аці магчыма самому зрабіць якую-небудзь мапу на падставе ўжо йснуючай. Прыкладам, у мяне ёсьць нейкая мапа, якая не зьяўляецца вольнай, але яна неабходна для некаторых артыкулаў. Ці магу я выкарыстоўваючы крыніцу — намаляваць спецыяльнымі праграмамі мапу-сьхему?--Vaukalaka 22:32, 11 жніўня 2011 (EEST)
Здравствуйте. Прошу создать шаблон Wiktionary со ссылкой на Вікіслоўнік. Пример использования есть на моей странице - Удзельнік:Averaver. --Averaver 06:50, 15 жніўня 2011 (EEST)
Ўласна: http://commons.wikimedia.org/wiki/Category:Wikimeetup_in_Minsk_(August_13,_2011) --Vasyl` Babych 19:01, 18 жніўня 2011 (EEST)
Калегі! З 23 па 25 верасня ў Познані будзе праходзіць арганізавана таварыствам Вікімэдыя Польшча канферэнцыя з нагоды 10-ці годдзя польскай вікіпедыі. Запрашаюцца ўсе жадаючыя. Магчыма атрыманне візы, а таксама фінансавая падтрымка паездкі (памеры залежаць ад колькасці жадаючых). Сайт канферэнцыі і рэгістрацыя участиников. Калі будзе цікавасць, то заяўкі прашу падаваць мне непасрэдна да канца гэтага тыдня. Усяго добрага, Ency 21:12, 21 жніўня 2011 (EEST), каардынатар ВМ Пл па ўсходнім напрамку
Чаму бы не зрабіць be-x-old андачасова на кірыліцы і на лацінке так як і гэты праект?! http://sh.wikipedia.org Andrej
Дапамажыце вызначыцца як дзеяць у такой сытуацыі. У сярэдзіне папярэдняга стагодзьдзя адбываліся частыя зьмены ў адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле Беларусі. Прычым яны былі часта даволі непасьлядоўнымі (у доўгатэрміновай пэрспэктыве), калі напрыклад пэўны раён скасоўваўся, потым наноў утвараўся. Возьмем да прыкладу Жабінкаўскі раён. Ён існаваў з 1940 г. да 1959 г., потым быў скасаваны, а ў 1960 г. наноў утвораны. І ўсё гэта ў межах той жа самай Берасьцейскай вобласьці і (хутчэй за ўсё) у тым жа самым складзе. Варта стварыць адзін артыкул «Жабінкаўскі раён» і ў ім падаць гэтыя факты з гісторыі, ці два артыкулы «Жабінкаўскі раён (1940—1959)» і «Жабінкаўскі раён» для кожнага з гэтых пэрыядаў гісторыі? Падобнае пытаньне наконт сельсаветаў, каторыя маглі стварацца ў адным раёне, потым перадавацца ў іншы, а потым ізноў у папярэдні: адзін артыкул (незалежна ад часу і раёну), 2 артыкулы (незалежна ад часу, але ў залежнасьці ад раёну) ці 3 артыкулы (у залежнасьці і ад часу, і ад раёну)? Можна прыводзіць і іншыя прыклады, але дастаткова і гэтых, каб вызначыцца з агульным падыходам. --Зьміцер Юрцэвіч (гутаркі) 11:30, 14 верасьня 2011 (EEST)
Калегі! Сёння зачынілася рэгістрацыя ўдзельнікаў на адзнацы 180 чалавек. На конфернции будуць замежныя ўдзельнікі з Чэхіі, Германіі, Венгрыі, Расіі (Rave, Lvova, Drbug), Украіны (A1, yakudza) і Беларусi, (Pessimist2006). Удзельнікі з руб атрымалі стыпендыі ад ВМ Пл. Усяго добрага, Ency 23:32, 20 верасьня 2011 (EEST)
Нарэшце ўсталяванае пашырэньне Babel. На мой погляд патрэбная дадатковая канфігурацыя. Каб замяніць існуючыя шаблёны трэба $wgBabelMainCategory ўстанавіць у Вікіпэдыйцы паводле мовы, а $wgBabelCategoryNames — у Вікіпэдыйцы, якія ведаюць мову <код мовы>-X. Каб не зьмяняць старонак удзельнікаў, у {{Бабілёнская вежа}} можна выкарыстоўваць функцыю #babel. --EugeneZelenko 16:49, 22 верасьня 2011 (EEST)
Падобныя выкананыя запыты: bugzilla:31119 bugzilla:31200. Дарэчы, можа для родна мовы выкарыстоўваць Вікіпэдыйцы, якія ведаюць мову <код>-Р? --EugeneZelenko 17:27, 19 кастрычніка 2011 (FET)
Штось у лесе здохла. Сайдбар не працуе як мусіць. — Wizardist г +у 21:58, 26 верасьня 2011 (EEST)
Нешта здарылася з выглядам катэгорыяў. Зьявіліся дзіўныя водступы. --Jauhienij 11:32, 6 кастрычніка 2011 (EEST)
Зьявілася магчымасьць рабіць гаджэты дазволенымі для ўсіх удзельнікаў (уключаючы ананімаў), а таксама для пэўных групаў удзельнікаў. Мяркую, будзе карысна, для тако каб спрасьціць MediaWiki:common.js і падобныя старонкі. --EugeneZelenko 17:33, 19 кастрычніка 2011 (FET)
I apologize that you are receiving this message in English. Please help translate it.
Hello,
The Wiki Foundation is discussing changes to its Terms of Use. The discussion can be found at Talk:Terms of use. Everyone is invited to join in. Because the new version of Terms of use is not in final form, we are not able to present official translations of it. Volunteers are welcome to translate it, as German volunteers have done at m:Terms of use/de, but we ask that you note at the top that the translation is unofficial and may become outdated as the English version is changed. The translation request can be found at m:Translation requests/WMF/Terms of Use 2 -- Maggie Dennis, Community Liaison 03:21, 27 кастрычніка 2011 (FET)
Hello Wikipedians, my name is Alex and I am working for the Wiki Foundation during the 2011 Fundraiser. This year's fundraiser is intended to be a collaborative and global effort; we recognize that messages which may perform well in the United States don't necessarily translate well, or appeal to international audiences.
I'm contacting you as I am currently looking for volunteers who are willing to contribute to this project by helping translate and localize messages into your local language, suggesting community appeals for us to use, and to provide us with feedback on the Fundraising Meta Page. We've started the setup on meta for both translation, statistical analysis, and local discussion and testing. We actively encourage focusing discussion on meta so we can all work together.
Use the talk pages on meta, talk to your local communities, talk to others, talk to us. Engagement is what we strive for, without each other we would never had made Wiki succeed. The staff working on this fundraiser is comprised of long-time Wikimedians with as much care and concern for the success of this drive as the volunteers, and we want you to actively participate and have a voice. Everyone is welcome to contact any of us on staff at any time with a timely response to follow. I look forward to working with you during this year's fundraiser.
If someone could translate this message I would really appreciate it so that everyone is able to understand our goals and contribute to this year's campaign.
Azariv 01:15, 1 лістапада 2011 (FET)
Шаноўнае спадарства, ці можа хто–небудзь дапамагчы з выпраўленьнем спасылак (пачынаючы з крыніцы нумар 48)? Я на жаль, дагэтуль не зразумеў, чаму некаторыя спасылкі працуюць, а ў некаторых выпадках выдаецца надпіс «шаблён» — я здаецца, ужо пераклаў усе парамэтры на беларускую, у чым там яшчэ справа? --Lesnas ättling 16:38, 4 сьнежня 2011 (FET)
Чамусьці (с)вядомыя адміністратары Вікіпедыі (н.п. нехта Зэдлік) дапамагаюць (абраза выдаленая) Андрусю Жвіру красьці? Спачатку было дэфінітыўна забаронена разьмешаць лінкі на Слоўнік Ластоўскага, але пасьля таго як слоўнік быў нахабна скрадзены А. Жвірам і разьмешчаны на ягоным рэсурсе — гэтая праблема зьнікла. — Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся 84.246.162.41 (гутаркі · унёсак) 18:25, 29 лістапада 2011 (FET).
Ці можа мне, нарэшце, хтосьці ўцямна патлумачыць, чаму тут у назьве "Беларускі Народны Фронт Адраджэньне" і інш. арганізацыяў усё пішацца з вялікай літары, а вось Царква, як арганізацыя, а ня храм, і назва канкрэтнай памеснай Царквы, напрыклад, саманазва Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы - увесь час падкрэсьлена з малой?! Колькі можна ісьці ўсьлед за старой савецкай атэістычнай традыцыяй, якая ўвяла такое напісаньне дзеля таго, каб прынізіць Царкву! Такая зьява існуе ў асноўным толькі ў постсавецкім сьвеце. Пісаць з малой літары трэба толькі слова "царква" у значэньні "храм", а не назва інстытуцыі, якая аб'ядноўвае вернікаў. Варта было даўно гэта ўзяць за правіла чыста з прагматычных намераў. Украінскі тэрміналагічна-правапісны даведнік будзе многім карысны, яго можна глянуць тут: Термінологічно-правописного порадника для богословів та редакторів богословських текстів--Ihar Baranouski 23:14, 15 сьнежня 2011 (FET)
The Wiki Foundation шукае удзельнікаў суполак і ідэі для Community Fellowship Program. Fellowship з'яўляецца часовай пазіцыяй ў Wiki Foundation, існуючай для працы над асобным праектам або шэрагам праектаў. У заяўках на 2012 год мы заахвочваем засяроджвацца на тэме адбору рэдактараў і павелічэньня ўдзела людзей у праектах Wikimedia. Калі вы зацікаўлены, калі ласка, заявіце ідэю вашага праекта або падайце заяву на пазіцыю Fellow да 15 студзеня 2012. Калі ласка, наведайце https://meta.wikimedia.org/wiki/Wikimedia_Fellowships, каб атрымаць больш інфармацыі.
Дзякуй!
--Siko Bouterse, Кіраўнік Community Fellowships, Wiki Foundation 15:47, 21 сьнежня 2011 (FET)
Distributed via Global message delivery. (Wrong page? Fix here.)
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Архіў 7, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.