форум/Архіў 14

З Новым годам!

Шаноўныя калегі, віншую вас з Новым годам! Зычу моцнага здароўя і посьпехаў у вашай самаадданай працы. У якасьці падарунку маю гонар паведаміць, што скончыў папярэдняе ўпарадкаваньне загружаных у Commons гістарычных выяваў, датычных Беларусі. На гэты момант маем 1165 мястэчак і вёсак з гістарычнымі выявамі ў Commons:Category:Historical images of Belarus by populated place, а таксама 122 месты ў Commons:Category:Historical images of Belarus by city. Мяркую, што цяпер мы маем найбольшую адкрытую базу зьвестак падобнага кшталту ў інтэрнэце. З улікам выяваў у іншых катэгорыях у Commons:Category:Historical images of Belarus, а таксама загружанага ў Commons:Category:Nobility of Belarus агульны лік загружаных толькі мною гістарычных выяваў пераўзышоў 25 тысячаў. Многія з гэтых выяваў ужо аздабляюць нашыя артыкулы, пэўныя толькі чакаюць сваёй чаргі, але спадзяюся, што цяпер пранамсі пошук гістарычных выяваў для беларускіх населеных пунткаў стаў прасьцейшым. Дзякую за падтрымку і спадзяюся на далейшую плённую супрацу ў новым годзе. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:32, 31 сьнежня 2018 (MSK)[адказаць]

Абноўленая навігацыйная табліца

Я дапрацаваў Модуль:Навігацыйная табліца, а таксама стварыў шаблёны {{Навігацыйная табліца2}} і {{Навігацыйная падтабліца2}}, якія выкарыстоўваюць гэты модуль, і дапрацаваў некаторыя стылі. У першую чаргу гэта закранула шаблёны, дзе сьпісы маюць некалькі ўзроўняў герархіі, якія цяпер працуюць правільна (параўнайце актуальную вэрсію {{Міжнародны футбол}} з папярэднімі). Асноўнае адрозьненьне — гэта парамэтар кляса_карткі = hlist, які трэба пазначаць пры выкарыстаньні {{Навігацыйная табліца2}}, каб сьпісы адлюстроўваліся гарызантальна. Далей я пляную паступова замяніць {{Навігацыйная табліца}} на {{Навігацыйная табліца2}}, таму прашу выказваць заўвагі, калі яны ёсьць. --Red_Winged_Duck 17:03, 20 сьнежня 2018 (MSK)[адказаць]

Выдаленьне артыкулаў: прапанова правілаў

Прапаную на разгляд супольнасьць новае правіла (пераклад з Украінскай Вікіпэдыі) — Вікіпэдыя:Крытэры хуткага выдаленьня, таксама прапаную перапрацаваць існае правіла Вікіпэдыя:Як выдаляць артыкулы ў Вікіпэдыя:Выдаленьне артыкулаў. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 00:55, 23 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]

Калі ласка, прымеце ўдзел у абмеркаваньні рэкамэндацыі — Вікіпэдыя:Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел. --Ліцьвін (гутаркі) 02:50, 21 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]

Усе заўвагі і прапановы ўлічаныя. Ці патрэбнае галасаваньне па гэтай рэкамэндацыі? --Ліцьвін (гутаркі) 14:41, 25 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]

    Напісаў на старонцы размоў пра неабходнасць прыбраць згадванне старостваў, графстваў і парафій як адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, бо яны імі не з’ўляліся. Таксама дадаў два пытання ўнізе. Калі яны будуць высветленыя, то на мой погляд можна рэкамендацыю і прымаць.--Artsiom91 (гутаркі) 15:04, 25 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]

Сьнежаньская вікісустрэча

6 сьнежня адбудзецца сустрэча беларускіх вікіпэдыстаў, сёлета апошняя (ня лічачы віківандроўкі, але пра гэта пазьней). Будзе магчымасьць пазнаёміцца; даведацца болей пра віківандроўку, дарэчы; хтосьці хацеў у рэале абмеркаваць правядзеньне тэматычнага тыдню… Прапануйце свае ідэі для абмеркаваньня і запісвайцеся ва ўдзельнікі. -- Renessaince 10:11, 17 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]

Карыстальніцкая панэль рэдагаваньняў

Няўжо ніхто не заўважыў, што з пэўнага часу перасталі працаваць настройваныя карыстальнікам кнопкі для ніжняй панэлі рэдагаваньняў? Ці ніхто болей не карыстаецца такой магчымасьцю? Мо’ хто падкажа, што трэба зрабіць, каб было як раней? P. S. Цяпер карыстальніцкія кнопкі адлюстроўваюцца, аднак не спрацоўваюць пры націсканьні. -- Renessaince 12:09, 15 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]

Грубая сіла ў Беларускай Вікіпэдыі

Апошнім часам Удзельнік:W сыстэматычна выкарыстоўвае грубую сілу дзеля дасягеньня перавагі (прасоўваньня ўласных зьменаў у артыкулах) замест канструктыўнай супрацы ў абмеркаваньнях, чым груба парушае правілы ВП:ЗГОДА, ВП:Э, ВП:ВАЙНА і г.д. На жаль, зварот да адміністратараў ня даў плёну і ўдзельнік адчувае сябе цалкам беспакаранна. З гэтай прычыны ўсё ж пераканаўча прашу разглядзець мой зварот і прыняць да удзельніка адпаведныя захады. Іначай мне давядзецца таксама адказваць грубай сілай — раз гэта ў нас стала наймацнейшым аргумэнтам у спрэчках. Дзякуй, што націскаць некалькі кнопак можна да бясконцасьці, сумяшчаючы гэта, напрыклад, зь піцьцём гарбаты. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 23:07, 7 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]

    Я не ігнараваў ваш запыт, я сачыў за сытуацыяй і чакаў, што ўдзельнік усё ж зьменіць свае паводзіны. Ад гэтага моманту ўдзельнік заблякаваны на 3 дні, пасьля чаго на яго будзе накладзенае Вікіпэдыя:Пэрсанальнае абмежаваньне ў справе рэдагаваньня артыкулаў пра крыжы, усе далейшыя дзеяньні будуць у залежнасьці ад сытуацыі па сканчэньні блякаваньня. --Red_Winged_Duck 23:19, 7 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]
      Зразумела, але я ўжо стаміўся чакаць на зьмяненьне паводзінаў удзельніка. Пагатоў ніякай станоўчай дынамікі асабіста я, на жаль, не заўважаю — хутчэй наадварот. Асабліва непрыемна, калі трэба дапаўняць нейкі артыкул новымі зьвесткамі, а там дагэтуль прысутнічаюць навязаныя сілай зьмены і ўжо немагчыма проста не зьвяртаць на іх увагі. Дарэчы, па папярэджаньнях ад адміністратараў удзельнік пачаў паводзіць сябе больш стрымана ў ангельскім і расейскім разьдзелах. Таму мяркую, што абраны шлях блякаваньняў і абмежаваньняў мае быць больш эфэктыўтыўным, чым дазвол удзельніку сілай навязваць сваё меркаваньне з спадзевам, што ён калісьці задумаецца над уласнымі паводзінамі і зьменіць іх. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 19:37, 8 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]
      Вітаю, Удзельнік:Red_Winged_Duck! Як маецеся? Вялікі дзякуй за ўвагу. З улікам ніжэй пададзенага адказу заклікаю скасаваць маё блякаваньне і пэрсанальнае абмежаваньне, і адпаведна заблякаваць Удзельнік:Kazimier Lachnovič за ўчыненыя парушэньні. З найлепшымі пажаданьнямі, --Удзельнік:W 00:23, 8 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]
    Вітаю, Удзельнік:Kazimier Lachnovič! Як маецеся? Вялікі дзякуй, што нарэшце перасталі націскаць некалькі кнопак да бясконцасьці, сумяшчаючы гэта зь піцьцём гарбаты, і прыпынілі распачатую Вамі Вікіпэдыя:Вайна рэдагаваньняў. У парушэньне Вікіпэдыя:Кансэнсус Вы прымянілі грубую сілу замест канструктыўнай супрацы ў абмеркаваньнях і дзеля дасягеньня перавагі (прасоўваньня ўласных зьменаў у артыкулах) перанесьлі створаны мной артыкул Кіеўская мітраполія ў Кіеўская мітраполія Ўкраінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату. Вы паўтаралі свой вандалізм да яго зьместу, бо адчуваеце сябе цалкам беспакаранна, і гэта парушае Вікіпэдыя:Этыкет з Вашага боку. Мне давялося прадухіліць сыстэматычны вандалізм з Вашага боку. З найлепшымі пажаданьнямі, --Удзельнік:W 00:23, 8 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]
      Вітаю, Удзельнік:W! Зьвяртаю вашую ўвагу, што згодна з правілам этыкету: «Не намагайцеся зьвінаваціць кагосьці ў псаваньні „вашага“ артыкула або неразуменьні вашых плянаў на напісаньне артыкула», таму ня мае значэньня, хто зьяўляецца аўтарам таго ці іншага артыкула. Акрамя гэтага перанос быў належным чынам абмеркаваны, таму вашыя дзеяньні ў выглядзе зваротнага пераносу без дадатковага абмеркаваньня з камэнтаром «невуцтва» парушаюць наступныя правілы: Вікіпэдыя:Кансэнсус, Вікіпэдыя:Этыкет і Вікіпэдыя:Ветлівасьць. У далейшым перш чым распачынаць вайну рэдагаваньняў, калі ласка, абмяркуйце адпаведныя зьмены на старонцы абмеркаваньня артыкула. --Red_Winged_Duck 01:27, 8 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]
        Зьвяртаў увагу на неналежны перанос артыкула, а не псаваньне. Невуцтва заключаецца ў стварэньні менш поўнага артыкула на 13 кілябайт на падставе 7 крыніцаў (Кіеўская мітраполія) замест артыкула на 23 кілябайты на 14 крыніцаў (Кіеўская мітраполія Ўкраінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату). Да таго ж, у Кіеўская мітраполія (неадназначнасьць) Вы знойдзеце яшчэ адну недарэчнасьць Кіеўская мітраполія Маскоўскага патрыярхату. У выніку згаданае Вамі Абмеркаваньне:Кіеўская мітраполія Ўкраінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату парушае Вікіпэдыя:Не даводзьце да абсурду. Таму не парушаў правілаў Вікіпэдыя:Кансэнсус, Вікіпэдыя:Этыкет і Вікіпэдыя:Ветлівасьць. На гэтай падставе паўторна прапаную скасаваць блякаваньне, уведзенае да мяне без папярэдняга высьвятленьня абставінаў. Таксама прапаную ўвесьці блякаваньне Удзельнік:Kazimier Lachnovič за працяг вайны рэдагаваньняў, каб той нарэшце задумаўся над уласнымі паводзінамі і зьмяніў іх. Дарэчы, пасьля папярэджаньняў наконт фальсыфікацыі беларускіх энцыкляпэдычных крыніцаў Удзельнік:Kazimier Lachnovič пачаў паводзіць сябе больш стрымана ў ангельскім і расейскім разьдзелах. На жаль у нашым разьдзеле такія неэтычныя паводзіны Удзельнік:Kazimier Lachnovič працягваюцца і выяўляюцца ў распачынаньні ім вайны правак. форум/Архіў 14  Падтрымліваю выдаленьне артыкула Кіеўская мітраполія і вяртаньне больш поўнага артыкула Кіеўская мітраполія Ўкраінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату, бо артыкул Кіеўская мітраполія Маскоўскага патрыярхату ужо існуе --Удзельнік:W 13:04, 9 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]
          Калі ў вас ёсьць прэтэнзіі да зьместу ці назваў артыкулаў, калі ласка, зьмяшчайце вашыя заўвагі на старонках абмеркаваньня адпаведных артыкулаў з спасылкамі на крыніцы, вартыя даверу. Памер артыкула не зьяўляецца падставай для пераносу. Працяг абмеркаваньняў у стылі «невуцтва», «недарэчнасьць» і да т. п. прывядзе толькі да падаўжэньня блякаваньня. --Red_Winged_Duck 16:57, 9 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]
            У абмеркаваньні адпаведнага артыкула адсутнічаюць спасылкі на крыніцы, вартыя даверу. І ўсё адно артыкул быў беспадстаўна перанесены. Працяг існаваньня 2 артыкулаў пра Кіеўскую мітраполію Маскоўскага патрыярхату праз беспадстаўны перанос сапраўды выклікае прэтэнзію. Калі ласка, адкаціце беспадстаўны перанос, зроблены без заўвагаў з спасылкамі на крыніцы, вартыя даверу. І скасуйце беспадстаўнае блякаваньне ды нарэшце заблякуйце Удзельніка:Казімера Ляхновіча за працяг вайны правак і парушэньне Вікіпэдыя:Нэўтральны пункт гледжаньня (Гутаркі ўдзельніка:W#Праўкі назваў крыжоў): «альтэрнатыўныя назвы артыкула не павінны ўжывацца рэдактарамі Вікіпэдыі дзеля вырашэньня спрэчак ... Паводле Джымі Ўэйлза, гэты прынцып зьяўляецца абсалютным і безапэляцыйным‬». Паводле беларускіх энцыкляпэдычных крыніцаў адзіным крыжом, які носіць назву праваслаўнага ёсьць ☦ (Эдвард Зайкоўскі. Крыж // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1999. — Т. 8. — С. 501. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0144-3)»: «☦ 5 ... Да арт. Крыж. Крыжы: ... 5 — праваслаўны». --Удзельнік:W 16:50, 10 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]
              Пачнем з таго, што назва «праваслаўны крыж» на цяперашні момант зьяўляецца альтэрнатыўнай назвай артыкула крыж, таму сваёй вайной рэдагаваньняў вы самі парушаеце гэты пункт. Акрамя гэтага Вікіпэдыя:Нэўтральны пункт гледжаньня патрабуе: «Усе яе артыкулы і іншы энцыкляпэдычны зьмест павінны стварацца з нэўтральнага пункту гледжаньня, аб’ектыўна і непрадузята прадстаўляючы ўсе значныя меркаваньні, наколькі магчыма, без прыняцьця аднаго зь іх, надрукаваныя ў вартых даверу крыніцах». Далей вы пішаце «паводле беларускіх энцыкляпэдычных крыніцаў» і прыводзіце адну крыніцу, якія яшчэ беларускія энцыкляпэдычныя крыніцы вы маеце на ўвазе? --Red_Winged_Duck 20:15, 10 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]
                Маю на ўвазе ўсе беларускія энцыкляпэдычныя крыніцы. Кампрамісны артыкул Расейскі крыж, напісаны менавіта паводле Беларускай энцыкляпэдыі. Таму на цяперашні момант наўрадці выпадае казаць пра альтэрнатыўнасьць назвы праваслаўны крыж. У выніку наадварот падтрымліваю выкананьне вышэйзгаданага пункту ВП:НПГ, за што неабгрунтавана пацярпеў ад Вашага блякаваньня. Вялікі дзякуй, што далі зразумець корань Вашай памылкі. Калі ласка, з улікам вышэй выкладзенага скасуйце маё блякаваньне і ўвядзіце адпаведнае блякаваньне Ўдзельніка:Казімера Ляхновіча за працяг вайны правак насуперак Вашаму закліку яе спыніць. Таксама, калі ласка, перастаньце ігнараваць прапанову аб выдаленьні артыкула Кіеўская мітраполія і вяртаньня больш поўнага артыкула, перанос якога ўчынены без заўвагаў з спасылкамі на крыніцы, вартыя даверу, да чаго Вы самі заклікалі. --Удзельнік:W 20:43, 10 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]

Месяц Азіі

Яшчэ раз зьвярнуся да тэмы агульнай супрацы. У лістападзе ладзіцца міжнародны месяц Азіі, намер удзельнічаць выказалі 53 розныя разьдзелы Вікіпэдыі з усяго сьвету, у тым ліку і нашыя суседзі. Ці цікавіць нас гэта? Ёсьць магчымасьць паствараць артыкулы і атрымаць за гэта паштоўку-сюрпрыз. -- Renessaince 20:40, 30 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]

    Я не пацягну гэты тыдзень, і мне не зусім цікава Азія. Гэтым разам, я пас. Тут хаця б вёскі беларускія ўсе прапісаць да перапісу новага. --Raviaka Ruslan (гутаркі) 23:11, 7 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]
      Да каталіцкага Раства асабліва часу няма, тым больш, што пэўны час буду адсутнічаць у Беларусі і не будзе доступа да кампутара. Ідэя добрае, але ёсьць перашкоды. --Dymitr 00:15, 8 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]

Тэрмін чаканьня ў дыскусіях

Шаноўныя калегі, прашу вас выказаць сваё меркаваньне датычна зьменаў у правіла Абмеркаваньне Вікіпэдыі:Кансэнсус#Перапынак у спрэчцы (аналягічны зьмест мае другая заўвага ў Абмеркаваньне Вікіпэдыі:Этыкет#Маўчаньне — знак згоды: прапанова заўваг). Зьмены датычацца часу, які трэба чакаць, калі апанэнт адсутнічае ў праекце або працягвае рэдагаваць іншыя артыкулы/катэгорыі/шаблёны, каб лічыць свой варыянт новым кансэнсусам (пры ўмове выкананьня ВП:ЗГОДА і ВП:Э). На жаль, з прычыны адсутнасьці поўнай згоды прыняць менавіту гэтую зьмену ў спрошчаным рэжыме не атрымалася. Спадзяюся на вашую цікаўнасьць да гэтай зьмены, бо яна будзе вызначаць рытм нашай працы ў Вікіпэдыі. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:41, 29 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]

    Магчыма, варта больш дакладна акрэсьліць, што ў першым выпадку ідзе гаворка пра рэдагаваньне артыкулаў, а ў другім пра дыскусіі і пошук кансэнсусу ў дыскусіі, а не праз рэдагаваньні артыкула, бо цяпер гэты сэнс губляецца і нібыта ў двух выпадках вядзецца пра адное і тое ж. --Red_Winged_Duck 16:11, 1 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]
      Можна зрабіць вось так (вылучыў удакладненьні): Пры гэтым адсутнасьць імгненнай рэакцыі (карэкцыі або адкату) на пэўнае рэдагаваньне... у першым выпадку і Адсутнасьць імгненнага адказу ў дыскусіі ня сьведчыць пра дасягненьне кансэнсусу... у другім. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 16:18, 2 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]

Прапанова правілаў адміністраваньня

Вялікі дзякуй усім, хто ўзяў удзел ў папярэднім абмеркаваньні базавых правілаў і рэкамэндацыяў. Калі хтосьці зь нейкіх прычынаў не пасьпеў азнаёміцца з прынятымі сёньня базавымі правіламі і рэкамэндацыямі і выказаць свае заўвагі, то маю прапанову на пэўны час (напрыклад, месяць) дазволіць спрошчанае зьмяненьне прынятых правілаў і рэкамэндацыяў шляхам дасягненьня кансэнсусу бязь нейкага адмысловага інфармаваньні супольнасьці. Гэтым жа разам, каб паспрыяць эфэктыўнаму разьвязаньню наяўных канфліктаў у праекце, прапаную супольнасьці абмеркаваць і прыняць наступныя правілы адміністраваньня, перакладзеныя (зь нязначнымі зьменамі) з Украінскай Вікіпэдыі: Вікіпэдыя:Правілы блякаваньня, Вікіпэдыя:Правілы абароны старонак і Вікіпэдыя:Пэрсанальнае абмежаваньне. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 20:55, 25 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]

Цэнзура ад Удзельнік:Red Winged Duck

Наш бюракрат прадаўжае пастаянна займаецца цэнзурай. Выдаляе допісы без аніякага абмеркаваньня. На заўвагі не зважае. Прыклады: Міхаіл Літвак, Жорсткая парнаграфія. Усе вышэйзгаданыя допісы былі выдаленыя без абмеркаваньня. Наш пан-бюракрат робіць, што сам хоча. Праўда пачаў хітрыць. Перад выдаленьнем піша, што няма крыніц. Крыніцы былі ўказаныя. Для М. Літвак: [вікіпэдыя], затым дабавіў старонку [Літвака]. Для Жорсткая парнаграфія: ангельская вікіпэдыя, а затым пасьля пастаянных вандалізмаў (г. зн. беспадстаўных выдаленьняў без абмеркаваньня) знайшоў у сеціве беларускамоўныя крыніцы. Але іх яснавяльможнае панства зрабіла выгляд, што іх няма і выдаліў мой допіс. Пасьля таго, стварыў гэты допіс пад назваю Жорсткае парнаграфічнае кіно. Яго ўжо выдаліць проста так ня змог. З-за ўдзельніка Ліцьвіна вымушаны быў пачаць абмеркаваньне, дзе яго ніхто не падтрымаў. Аднак допіс выдалены. Лічу такія паводзіны бюракрата вандалізмам. Прашу разледзець прапанову аб забароне рэдагаваньня маіх допісаў бюракратам. Яго паводзіны не этычныя. Дробная заўвага аб крыніцах. Наш бюракрат патрабуе крыніц дзе іх няма. Напрыклад Унук павінен быць выдалены. Існуе словазлучэньне агульпрыняты факт. Ён азначае, што ўсе яго (факт) ведаюць і даказваць ня трэба. Што слова ўнук ніхто ня ведае? --Удзельнік:Ясамойла 14:56, 24 кастрычніка 2018 (MSK) (напісаў, але не падпісаўся)[адказаць]

Калі ласка, прыміце ўдзел у абмеркаваньні правіла — Вікіпэдыя:Афіцыйныя назвы Беларусі і Вікіпэдыя:Афіцыйныя назвы Беларусі/Галасаваньне.

    Пакуль не бачу, дзе там раздзел для меркаванняў і заўваг, напішу тут. Цяперашні змест — парушэнне Вікіпэдыя:Не даводзьце да абсурду. Першы варыянт павінен быць выдалены, бо ніхто і ніколі за такую фармулёўку не выказваўся і не прапаноўваў, і існуе ён толькі для таго, каб другі варыянт атрымаў перавагу без звяртання ўвагі на сутнасць праблемы. Уступ пра афіцыйныя дакументы таксама варта з правіла прыбраць, але можна пакінуць на старонцы для галасавання. Варта больш падрабязна распісаць пра ўжыванне лацінкі — пажадана (і тады якой менавіта) і хто хоча піша, хто хоча выдаляе. У другім варыянце ніводнага прыкладу пра беларускую назву. Асобы звярнуць увагу на іншыя геаграфічныя аб’екты, напрыклад рэкі, якія працякаюць па тэрыторыі некалькіх краін. І правіла трэба пераназваць і распаўсюдзіць на іншыя краіны, бо пытанне ці варта даваць венгерскую назву для некаторых славацкіх гарадоў, нямецкую для чэшскіх, для Казані пазначаць рускую, татарскую або абедзве.--Artsiom91 (гутаркі) 15:23, 29 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
      Дык ёсьць жа старонка Абмеркаваньне Вікіпэдыі:Афіцыйныя назвы Беларусі. Зараз мы маем кансэнсус — другі варыянт правіла. Але некаторыя ўдзельнікі супраць гэтага кансэнсусу і, нягледзячы на яго існаваньне, працягваюць яго ігнараваць і парушаць. Пры гэтым першы варыянт правіла падтрымліваюць мінімум тры ўдзельніка. Так, вы трапна заўважылі, што гэта абсурдная ідэя, якая парушае правіла Вікіпэдыя:Не даводзьце да абсурду. Але пры гэтым яны ўсё роўна маюць права так лічыць. Таму выдаленьне такога варыянту — таксама парушэньне, парушэньне іх правоў. Вось таму і маем зноў два варыянты.
      У другім варыянце ніводнага прыкладу пра беларускую назву. Якія могуць быць прыклады пра беларускую назву, калі ў правіле гаворыцца, што можа быць толькі назва на беларускай мове? Заўважце, гэтым вы таксама парушаеце правіла Вікіпэдыя:Не даводзьце да абсурду.
      Асобы звярнуць увагу на іншыя геаграфічныя аб’екты, напрыклад рэкі, якія працякаюць па тэрыторыі некалькіх краін. Нічога не мяняецца, глядзіце рэкамэндацыю Вікіпэдыя:Правілы афармленьня.
      І правіла трэба пераназваць Чаму і навошта? Гаворка ідзе пра афіцыйныя законы Рэспублікі Беларусь, таму і ў назьве прысутнічае Беларусь.
      і распаўсюдзіць на іншыя краіны Правіла распаўсюджваецца на іншыя краіны, бо гэтая Вікіпэдыя на беларускай мове клясычным правапісам. Згодна з рэкамэндацыяй Вікіпэдыя:Правілы афармленьня, трэба абавязкова пазначаць назвы на мове арыгіналу ці паходжаньня.
      пытанне ці варта даваць венгерскую назву для некаторых славацкіх гарадоў, нямецкую для чэшскіх, для Казані пазначаць рускую, татарскую або абедзве Гэтыя пытаньні ні ў якім разе нельга вырашаць у гэтым абмеркаваньні, бо гэта зусім іншыя пытаньні. Зноў жа нагадаю. Зараз ідзе гаворка толькі пра тое, што ў краіне дзьвюхмоўе. У сувязі з гэтым некаторыя ўдзельнікі лічаць, калі гэтая Вікіпэдыя на беларускай мове, то назвы павінна дублявацца на беларускую мову афіцыйным правапісам і на расейскую мову. Асабіста я супраць гэтага. --Ліцьвін (гутаркі) 17:04, 29 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
        Давайце "некаторыя ўдзельнікі" самі выкажуцца і самі прапануюць тую фармулёўку, якая ім больш спадабаецца, і ніхто іншы за іх гэта рабіць не будзе. Выстаўляйце адзін варыянт правіла — той, які лічыце трапным, іншыя ўдзельнікі выкажуць меркаванні і падкарэктуюць, а калі захочуць то выставяць альтэрнатыўны варыянт. Па факце праблема была ў афармленні, а не ў законах Беларусі, якія назвы і як можна пазначаць і лідзе і ў картцы, калі не хочаце вырашаць гэтыя пытанні агульна — на здароўе, але не здзіўляйцеся, калі і вынікі гэтага апытання ўдзельнікі раптам перастануць успрымаць, бо правіла кажа толькі пра тое пра што кажа і нічога болей.--Artsiom91 (гутаркі) 17:20, 29 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]

Другі варыянт — Вікіпэдыя:Афіцыйныя назвы Беларусі 2 і Вікіпэдыя:Афіцыйныя назвы Беларусі 2/Галасаваньне. --Ліцьвін (гутаркі) 03:52, 30 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]

Калі ласка, прыміце ўдзел у галасаваньні — Вікіпэдыя:Галасаваньні/Перадача ўкраінскіх назваў на беларускую мову. --Ліцьвін (гутаркі) 23:44, 12 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]

Базавыя правілы і рэкамэндацыі

Запрашаю ўсіх ахвотных узяць удзел у абмеркаваньні і рэдагаваньні некалькіх базавых правілаў і рэкамэндацыяў, якія плянуюцца да прыняцьця ў нашым разьдзеле. Наяўнасьць гэтых правілаў — гэта, на маю думку, неабходная ўмова стабільнага функцыянаваньня нашага разьдзелу. Асабіста я пераканаўся, што адсутнасьць гэтых правілаў, на жаль, ускладняе працу адміністратараў і робіць наш разьдзел уразьлівым для розных выклікаў (найперш дэструктыўных паводзінаў). Правілы перакладаліся (зь невялікімі зьмяненьнямі — пераважна скарачэньнямі) зь іншых разьдзелаў, таму мяркую, што ў выпадку дасягненьня кансэнсусу або адсутнасьці заўваг іх можна прыняць без галасаваньня. Вось сьпіс прапанаваных правілаў:

  1. Вікіпэдыя:Вайна рэдагаваньняў
  2. Вікіпэдыя:Вандалізм
  3. Вікіпэдыя:Ветлівасьць
  4. Вікіпэдыя:Кансэнсус
  5. Вікіпэдыя:Кіруйцеся сумленнасьцю ўдзельнікаў
  6. Вікіпэдыя:Недапушчальнасьць арыгінальных дасьледаваньняў
  7. Вікіпэдыя:Не даводзьце да абсурду
  8. Вікіпэдыя:Правіла трох адкатаў
  9. Вікіпэдыя:Разьвязаньне канфліктаў

--Kazimier Lachnovič (гутаркі) 20:29, 10 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]

    Просьба да супольнасьці яшчэ раз праглядзець прыведзеныя правілы і рэкамэндацыі і выказаць свае заўвагі і пытаньні (калі яны будуць). Гэта тыя матэрыялы, якімі мы будзем кіравацца пры працы ў праекце (у тым ліку прыводзячы цытаты зь іх дзеля абгрутаваньня ўласнай праўды ў выпадку канфліктаў), таму вельмі прашу сур'ёзна і ўважліва паставіцца да рэцэнзаваньня гэтых матэрыялаў. Таксама прашу спраўдзіць слушнасьць разьмеркаваньня правіла/рэкамэндацыя. Магчыма, нейкае правіла лепш прыняць як рэкамэндацыю (і наадаварот). У будучыні асобным блёкам (па прыняцьці гэтага блёку) буду праводзіць старонкі (пакуль чырвоныя) з разьдзелу «Адміністраваньне» шаблёну {{Правілы і рэкамэндацыі Вікіпэдыі}}. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 20:08, 17 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]
    У зьвязку з тым, што ніхто ня выказаўся супраць і ўсе заўвагі-прапановы атрымалася ўлічыць, то ад сёньня дзеяньне ўсіх пералічаных вышэй правілаў і рэкамэндацыяў пашыраецца і на наш разьдзел. Калі ў кагосьці ўзьнікнуць дадатковыя заўвагі — калі ласка, прыводзьце іх ў абмеркаваньні адпаведнага правіла. Толькі не забывайцеся, што згодна з ВП:КАНС Калі гаворка вядзецца пра зьмяненьне правілаў і рэкамэндацыяў Вікіпэдыі, пра плянаваныя зьмены варта адмыслова інфармаваць супольнасьць праз адпаведныя форумы, каб забясьпечыць дасягненьне кансэнсусу на значна больш высокім узроўні, таму трэба абавязкова пакінуць абвестку пра свае прапановы на гэтым форуме з спасылкай на абмеркаваньне адпаведнага правіла. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 17:15, 25 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]
      Калі шчыра, яшчэ ня ўсе правілы прачытаў, але калі што, зраблю як прапанавана вышэй.--Lesnas ättling (гутаркі) 18:59, 25 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]
        Трохі паскорыў працэс прыняцьце правілаў, бо на жаль, бягучая сытуацыя з канфліктамі ў праекце вымагае наяўнасьці базавых правілаў, каб тыя канфлікты эфэктыўна разьвязаць. У кожным разе, калі ніхто ня будзе супраць, то прапаную ўвесьці месяц (напрыклад, можна больш або менш часу) спрошчанай працэдуры выпраўленьня-дапаўненьня правілаў — у працоўным рэжыме на старонцы абмеркаваньня шляхам дасягненьня кансэнсусу. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 19:57, 25 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]

Рэжым толькі для чытаньня (да гадзіны) 12 верасьня і 10 кастрычніка

16:32, 6 верасьня 2018 (MSK)

Чытайце пераклад і не кажыце, што ня ведалі. -- Renessaince 18:03, 11 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]

Памылкі

Злучэньне са старонкай: «Старонку, якую вы хочаце злучыць, ужо далучаная да аб’екта ў цэнтральным рэпазыторыі, які спасылаецца на Нарацкі сельсавет на гэтым сайце. Аб’екты могуць мець толькі па адной старонцы з аднаго сайту. Выберыце, калі ласка, інушю старонку». Трэба выправіць. Таксама ніжэй абмяркоўвалі, што правільна толькі «з старонкай». --Ліцьвін (гутаркі) 20:16, 30 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

Тэматычны тыдзень у 2018

Спадарства, калі мы так апошнім часам актывізаваліся і ў стварэньні артыкулаў, і ў паляпшэньні істотных, і ў абіраньні якасных кандыдатаў, і ў абмеркаваньнях, і ў галасаваньнях, і ў звадах, дык можа зладзім адзін зь незавершаных тэматычных тыдняў? Іх у нас 7, дык калі зацікаўленыя, выказвайцеся, ці будзеце ўдзельнічаць, і якія з кандыдатаў вам найбольш цікавыя (пажадана пазначыць некалькі варыянтаў). -- Renessaince 13:20, 24 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

  • Асабіста я заўсёды форум/Архіў 14  Падтрымліваю правядзеньне тэматычных тыдняў. Вось толькі ў бліжэйшы час наўрад ці буду мець час на штосьці істотнае.--Lesnas ättling (гутаркі) 17:56, 25 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
    • На жаль, акрамя падтрымкі трэба яшчэ мець і магчымасьць удзелу. Пакуль што больш ахвотных не відаць. -- Renessaince 10:49, 5 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
      • Вось я напрыклад магу сустрэцца ў Менску. Можам пагутарыць. --Ліцьвін (гутаркі) 11:48, 5 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
        • Дык дзеля правядзеньня тэматычнага тыдню гэтага якраз і не патрэбна. Дастаткова пазначыць сваю зацікаўленасьць у адным з падрыхтаваных тыдняў і чакаць, ці зацікавяцца астатнія. А тады пачаць стварэньне артыкулаў. -- Renessaince 14:53, 5 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]
          • Я разумею. Але ў сувязі з тым, што шматлікія ўдзельнікі прадузята да мяне адносяцца, можна сустрэцца і пагутарыць. Я ўпэўнены, што пасьля гэтай сустрэчы, ужо ня будзе тутака такой напружанасьці. А што тычыцца тэматычных тыдняў, то мяне больш цікавіць адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел, таму мне цяжка будзе пісаць артыкулы на тэмы, якія мяне не цікавяць. Так, я раней пісаў артыкулы і пра футбольныя клюбы і пра плянэты, астэроіды і г.д. Але зараз мяне цікавяць менавіта сельсаветы і населеныя пункты. --Ліцьвін (гутаркі) 16:00, 5 верасьня 2018 (MSK)[адказаць]

Вікіпэдыя ў службах абмену паведамленьнямі

Зьявілася ідэя стварыць тэлеграм-канал беларускай Вікіпэдыі. Калі вы карыстаецеся гэтым сэрвісам, ваш удзел у абнаўленьні будзе карысны. Найперш трэба знайсьці людзей, якія змогуць рэгулярна зьмяшчаць абнаўленьні, як гэта цяпер робіцца, напрыклад, у нашай групе ў Facebook. Чакаем вашых меркаваньняў. Таксама нагадаю, што мы маем групу беларускай Вікіпэдыі ў скайпе — запрашаем да абмеркаваньняў! -- Renessaince 13:20, 24 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

Беларускія традыцыйныя гістарычныя назвы

Калі ласка, прыміце ўдзел у галасаваньні — Вікіпэдыя:Галасаваньні/Беларускія традыцыйныя гістарычныя назвы. --Ліцьвін (гутаркі) 02:49, 23 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

    Варта было спачатку правесьці абмеркаваньне, улічыць заўвагі, калі яны будуць. А пасьля заўвагаў, калі будзе кансэнсус, то і галасаваньне не патрэбнае. --Red_Winged_Duck 10:20, 23 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
      Можа і так. Але адразу ішла гаворка пра правіла, таму я і стварыў правіла. Таксама нейкі час была проста прапанова і ніхто нічога не напісаў. Але ў любым выпадку мне цікавыя канструктыўныя прапановы і заўвагі. --Ліцьвін (гутаркі) 11:35, 23 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
        Калі вы плянуеце ўлічваць заўвагі і ўносіць зьмены, то як мінімум трэба спыніць галасаваньне да выпрацоўкі фінальнай вэрсіі прапановы ці перанесьці тэрміны галасаваньня, бо нельга галасаваць за тое, што знаходзіцца ў працэсе зьменаў. --Red_Winged_Duck 11:51, 23 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

Пераклад зьместу

WikipediA Пераклады: выконваю інструкцыю па пунктах (1. Націсьніце на параграфы для перакладу; 2. Зрабіце так,каб тэкст чытаўся натуральна; 3. Апублікаваць пераклад), але пераклад чамусьці не зьяўляецца. Кнопка Апублікаваць цяпер неактыўная.--Prybaratar (гутаркі) 20:41, 18 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

    Мо вы ня ўсё пераклалі? Перакладаў я такім чынам даволі даўно, аднак памятаю, што яшчэ праблема была ў тым, што некаторыя шаблёны гэтая функцыя не магла знайсьці. Агулам лепш проста ствараць новы артыкул і там уласнымі рукамі перакласьці (пазначыўшы, што гэта пераклад зь нейкае іншае вікіпэдыі). Bulhkin (гутаркі) 11:08, 19 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

Пытаньне лацінкі

Мяне заўсёды цікавіла адное пытаньне з таго самага часу, як я ўдзельнічаю ў Вікіпэдыі. Чаму гэты разьдзел ня можа існаваць на двух правапісах адначасова - на кіріліцы й на лацініцы, як гэта зроблена, напрыклад, у казахаў? Відавочна, што гэта праэкту ніяк не пашкодзіць, я лічу наадварот дапаможа прыцягнуць новых удзельнікаў, бо такім чынам ТарВікі будзе рэальнай энцыкляпэдыяй на гістарычных правапісах беларускай (не бяром ва ўлік арабіцу, якая ўжывалася не беларусамі). Што лічыць суполка: ці можа падаць у Мэта-Вікі запыт аб такой магчымасьці? --Einimi (гутаркі) 00:28, 17 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

    На мой погляд гэта будзе складана. Людзей ня вельмі шмат, а прыйдзецца яшчэ на лацінцы дубляваць тэксты. Вось да прыкладу францускі паэт Франсуа Віён на лацінцы варта перадаваць імя і прозьвішча ў арыгінале François Villon. Як гэта зрабіць? Толькі рукамі. --Dymitr 09:16, 17 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
      Іх ня прыдзецца дубляваць, яны аўтаматычна канвертуюцца. А імя замежных паэтаў таксама можна дубляваць лацінкай з пазначэньнем у тэксьце імя на мове арыгіналу, т.б. як і ў кірылічным: Fransua Vijon (па-француску: François Villon) --Einimi (гутаркі) 10:43, 17 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
      Як я разумею, што ў казахаў, што ў сэрбаў — гэта простыя канвэртары з кірыліцы ў лацінку без магчымасьці рэдагаваць тэкст лацінкай. Усе тэксты захоўваюцца кірыліцай і пасьля канвэртуюцца ў лацінку. Таму асобна нешта задаваць для лацінкі не атрымаецца. --Red_Winged_Duck 10:46, 17 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

Дык ніхто з адмінаў на Мэту зьвяртацца ня будзе? --Einimi (гутаркі) 01:17, 19 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

Калі ласка, падтрымайце маю кандыдатуру — Вікіпэдыя:Адміністрацыя#Удзельнік:Ліцьвін. --Ліцьвін (гутаркі) 11:38, 8 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

Канфэрэнцыя ВМЦіУЭ

13—15 кастрычніка 2018 року ў Львове адбудзецца штогадовая канфэрэнцыя вікімэдыйцаў з рэгіёну Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. На канфэрэнцыі можна будзе паслухаць разумных і цікавых людзей ці сябе паказаць, пазнаёміцца зь вікіпэдыстамі розных краінаў, атрымаць новы досьвед, паднабраць ідэяў.

Ад кожнай супольнасьці (падразьдзяленьня Вікімэдыі альбо моўнага разьдзелу) запрашаюць па два ўдзельнікі з аплатай выдаткаў на праезд, пражываньне, харчаваньне і інш. Ахвотныя могуць паехаць і ўласным коштам (у выпадку наяўнасьці больш за 2-х ахвотных) — у гэтым выпадку плата за ўдзел у канфэрэнцыі складае 80$.

Выступы ад беларускіх удзельнікаў з расповедам пра нашую сытуацыю вітаюцца. Прыём заяваў на лекцыі/сэмінары/майстроўні да 26 жніўня.

Нагадаю, у рамках супрацоўніцтва ўнутры Вікімэдыі Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы (ВМЦіУЭ) мы штогод удзельнічаем у ВікіВясьне. Магчыма, нехта выкажа прапановы па аднаўленьні ейнай прываблівасьці ці зьмяненьні фармату. Акрамя гэтага, у ВМЦіУЭ ладзяцца таксама конкурсу Вікі любіць славутасьці, Вікі любіць Зямлю, Вікіэкспэдыцыі ды іншыя. -- Renessaince 11:21, 30 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]

    Спадарства, рэгістрацыя сканчаецца 10 жніўня. Добра будзе, калі будзе па адным прадстаўніку з кожнага беларускага разьдзелу. Я змагу прысутнічаць на канфэрэнцыі ўсе тры дні, аднак калі знойдуцца ахвотныя — з задавальненьнем падтрымаю. -- Renessaince 11:34, 7 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

Red Winged Duck

Спадарства, калі ласка, прыміце ўдзел у галасаваньні. --Ліцьвін (гутаркі) 18:06, 24 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]

Зы або із

Размаўляючы зь некаторымі сябрамі я заўважыў, што некаторыя зь іх замест "із" або "са" кажуць "зы" (зы школы). У літаратуры я нічога знайсьці ня змог, а таму жадалася бы пачуць вашае, спадарове, меркаваньне наконт леґітымнасьці ўжываньня дадзенае прыстаўкі ў абшарах Вікіпэдыі. Адразу жа дзякуй вялікі за хоць які адказ. Bulhkin (гутаркі) 04:39, 24 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]

    Ні «із», ні «са», ні «зы» — не літаратурныя варыянты. Толькі «з школы». -- Renessaince 10:36, 24 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
      Аднак форму «із» можна сустрэць у артыкулах Радыё Свабоды, у тэкстах Яна Станкевіча й на паперах дыяспары (усе, відавочна, карысталіся тарашкевіцаю). Няўжо яна лічыцца не літаратурнаю? Bulhkin (гутаркі) 18:54, 24 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
        Прывядзіце, калі ласка, прыклады з радыё «Свабоды», якія вы маеце на ўвазе? У Яна Станкевіча часта сустракаецца, скажам так, «аўтарская лексіка», ну а супраць аргумэнту «хто как хаціт, той так і гаварыт» мы, дзякуй Богу, маем БКП-2005. -- Renessaince 15:20, 25 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
          Можна проста пашукаць на сайце. Я, напрыклад, знайшоў "звольніць із пасады", "гісторыю із затрыманьнем", "із ш на канцы" й г.д. На Вікіпэдыі, дарэчы, таксама можна сустрэць шмат прыкладаў. Bulhkin (гутаркі) 22:38, 25 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
          Напрыклад удзельнік Red Winged Duck, а ён пакуль адзіны актыўны адміністратар гэтага разьдзелу, адкрыта плюе і на БКП-2005 і на правіла Вікіпэдыя:Правапіс. Таму тутака няма аніякай гарантыі, што мы ня будзем так пісаць. Red Winged Duck пачне пісаць «із» і будзе ўсюды выпраўляць і будзе ад іншых патрабаваць так пісаць. Скажа пісаць «Першее Мая», бо такі памылковы варыянт згадваецца на сайце maps.by, і ўсе будуць так пісаць. А зараз я гляджу як «актыўна» супольнасьць галасуе за маю прапанову, то хутчэй за ўсё пасьля заканчэньня галасаваньня ён ужо афіцыйна прыватызуе гэты разьдзел і будзе тутака рабіць, што захоча. На жаль, але тутака здаровай супольнасьці больш не існуе, бо Red Winged Duck зрабіў так, што больш ніхто не жадае бараніць праўду. А як можна бараніць праўду, калі адміністратар гадамі бароніць памылковыя назвы і ніхто нічога ня можа з гэтым зрабіць? Шкада за Беларускую Вікіпэдыю і за яе страчаную супольнасьць. --Ліцьвін (гутаркі) 15:48, 25 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
    Вось тут было даволі грунтоўнае абмеркаваньне. У канцы, дарэчы, сканы з Культуры мовы Паўла Сьцяцко, якія сьведчыць на карысьць адзінага на ўсе выпадкі прыназоўніка «з». --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 18:19, 25 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]

Драбненьне артыкулаў пра сельсаветы

Хацелася б абмеркаваць цяпер і з супольнасьцю тэму, якая закранае вялікую колькасьць артыкулаў. Некаторы час таму Удзельнік:Ліцьвін ізноў пачаў выдаляць інфармацыю з артыкулаў пра сельсаветы і падзяляць іх на часткі. Пры гэтым абодва артыкулы апісваюць адзін і той жа сельсавет, у якога была зьмененая назва, але засталіся ранейшымі межы і населеныя пункты, якія ў яго ўваходзяць. Да таго ж у артыкул з старой назвай сельсавету дадаецца катэгорыя, што сельсавет нібыта быў скасаваны, а ў артыкул з новай назвай, што ён нібыта быў створаны, што не адпавядае рэчаіснасьці. Прыклад: «Переименовать Кемелишковский сельсовет Островецкого района Гродненской области в Рытаньский сельсовет Островецкого района Гродненской области». (Яшчэ прыклад.) Цяпер, каб адсачыць усю гісторыю аднаго і таго ж сельсавету даводзіцца адкрываць некалькі артыкулаў, якія часьцком складаюцца зь некалькіх сказаў і не патрабуюць вылучэньня ў асобны артыкул праз памер зьвестак. У апошнім абмеркаваньні ўдзельнік прыводзіць прыкладам нібыта розныя Парыцкі і Сьветлагорскія раёны, але, напрыклад, энцыкляпэдыя «Гарады і вёскі Беларусі» ў томе 2 на старонцы 377 піша: «Светлагорскі раён утвораны 17.7.1924 г. (да 29.7.1961 Парыцкі)» (паглядзець у электронным выглядзе можна тут). Сам Сьветлагорскі райвыканкам таксама вядзе сваю гісторыю ад 1924 году. Такім чынам не ідзе гаворкі пра новы раён, а пра адзін і той жа, але з рознымі назвамі, што і прыводзіцца ў пачатку артыкула. Я прапаную наступнае: зьмяшчаць зьвесткі пра ўсе перайменаваньні сельсавету ў межах аднаго артыкула, дзе можна будзе адсачыць усю гісторыю сельсавету ад самага пачатку, таксама будуць прастаўляцца толькі правільныя катэгорыі з датамі, калі сельсавет быў сапраўды створаны і скасаваны. З усіх астатніх назваў сельсавету будуць зробленыя перанакіраваньні. Хацелася б пачуць вашыя меркаваньні. --Red_Winged_Duck 21:17, 19 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]

    Вы зноў нічога не зразумелі і ўсё пераблыталі. Вы згадваеце пра раёны ў энцыкляпэдыі «Гарады і вёскі Беларусі», але тамака ідзе кароткае апісаньне раёну і яны спрабуюць напісаць коратка пра ўсё. Растлумачу. Усё проста, бо энцыкляпэдыя называецца «Гарады і вёскі Беларусі», г.зн. што ў энцыкляпэдыі зроблены галоўны ўпор на гарады і вёскі Беларусі. Дарэчы, паглядзіце маю працу па выяўленьню памылак у гэтай энцыкляпэдыі. Там практычна ў кожным артыкуле пра раён зусім не апісваецца гісторыя зьмяненьня адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу раёну. І пасьля гэтага вы жадалі пабачыць у гэтай энцыкляпэдыі асобны артыкул пра Парыцкі раён?
    Яскравы прыклад энцыкляпэдычны стыль — гэта «Энцыкляпэдыі гісторыі Беларусі».
    Вы лічыце, што калі ў сельсавета зьмянілася назва, то гэта дробязь, а на самой справе зьмяніліся адміністрацыйнае падпарадкаваньне і ўладкаваньне сельсавету, гэта гаворыць пра тое, што мы маем новую адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку. Гэта відавочна. Я ж усё растлумачыў. Я не разумею як вы гэтае да гэтага часу яшчэ не зразумелі. Калі ласка, усе ахвотныя могуць азнаёміцца з вынікам. --Ліцьвін (гутаркі) 23:18, 19 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]

Сітуацыя: існуюць сельсаветы А і Б, пазней сельсавет Б скасоўваецца і далучаецца да сельсавета А, а яшчэ пазней цэнтр аб’яднанага сельсавета А пераносіцца ў Б і сельсавет перамяноўваецца ў Б. Рэальны прыклад — Даўгінаўскі сельсавет (Мёрскі раён) і Узьмёнскі сельсавет. Як тут карэктна захаваць гістарычнасць — незразумела.--Artsiom91 (гутаркі) 00:07, 20 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]

    Цудоўны прыклад. І вядома маем два артыкулы. Вось яшчэ прыклад: Дземяхоўскі сельсавет і Салтаноўскі сельсавет. І такіх прыкладаў будзе яшчэ процьма. Але вядома, што ўдзельнік Red_Winged_Duck зможа ўсе гэтыя сельсаветы і ня толькі гэтыя аб’яднаць у адзіны артыкул. Навошта? Ніхто ня ведае. --Ліцьвін (гутаркі) 00:28, 20 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
    Дарэчы, да Даўгінаўскага сельсавету яшчэ існаваў Лявонпальскі, а да Ўзьмёнскага — Барсукоўскі Ёсьць ахвотныя ўсё гэтае зьмяшаць у адзіны артыкул? Я сур’ёзна пытаю --Ліцьвін (гутаркі) 00:38, 20 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
    Выкажам здагадку, што варыянт удзельніка Red_Winged_Duck перамог. У бліжэйшай будучыні мы пабачым гіпатэтычны раён, у якім будзе налічвацца ўсяго шэсьць сельсаветаў. Пры гэтым артыкулаў пра сельсаветы гэтага раёну будзе ўсяго дзесяць. Хоць за ўсю гісторыю раёну іх было каля сотні. Атрымліваецца, што ў кожным артыкуле будзе інфармацыя пра дзесяць сельсаветаў раёну. Вы хочаце адсачыць усю гісторыю нейкага канкрэтнага сельсавету ад самага пачатку і ў вас не атрымліваецца? Я разумею вас, я сам бачу, што ў артыкуле абракадабра нейкая. Але я вас парадую, затое ў артыкуле пастаўлены «правільныя катэгорыі з датамі». Калі ласка, не зьдзіўляйцеся, даты сапраўды няправільныя.
    Удзельнік Red_Winged_Duck прапануе ў артыкуле пра сельсавет, які створаны толькі ў 2018 годзе, ставіць катэгорыю «Сельсаветы, створаныя ў 1924 годзе» толькі з-за таго, што нейкі населены пункт, які зараз уваходзіць у склад новастворанага сельсавету, калісьці ўваходзіў у склад нейкага сельсавету, які быў створаны ў 1924 годзе. Вы скажыце, што гэта абсурд? Нічога падобнага, гэта «правільныя катэгорыі з датамі».
    Добра, маем артыкулы, у якія зьмешчана інфармацыя пра шматлікія сельсаветы. У гэтых артыкулах будуць зьмешчаны і тыя сельсаветы, якія згаданы вышэй. Маем у артыкуле разьдзел «Населеныя пункты». У нейкі год гэта былі розныя сельсаветы. Значыць колькасьць населеных пунктаў сучаснага сельсавету ў тым годзе, у якім яшчэ ён не існаваў (але ўдзельнік Red_Winged_Duck яго бачыў, спрачацца ня буду) = сума населеных пунктаў тых сельсаветаў, якія існавалі ў гэтым годзе. Ці можна зьмяшчаць простым пералікам. Калі мы выбіраем апошні варыянт, то навошта нам тады артыкулы, у якія зьмяшчаецца інфармацыя пра дзесяць сельсаветаў, калі можна проста стварыць адзіны артыкул з назвай Сельсаветы Беларусі і туды пісаць пра ўсе сельсаветы Беларусі? Можаце мяне ня дзякаваць за ідэю, бо я вядома супраць. Але я бачу, што вам падабаюцца абсурдныя ідэі, а гэтая ідэя паводле абсурднасьці вышэйшага ўзроўню.
    Хто-небудзь мне можа растлумачыць, што наогул тутака адбываецца? Так, я працяглы час адсутнічаў, але гэта не зьяўляецца важкім аргумэнтам. --Ліцьвін (гутаркі) 02:50, 20 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
    Artsiom91, паводле маёй прапановы ў гэтым выпадку трэба зрабіць наступнае: артыкул Узьмёнскі сельсавет перанесьці пад назву Узьмёнскі сельсавет (да 2004 году) (ці з выкарыстаньнем дзьвюх датаў, калі даведаемся дату заснаваньня, напрыклад, Узьмёнскі сельсавет (1940—2004)). Пасьля чаго зрабіць перанос Даўгінаўскі сельсавет (Мёрскі раён)Узьмёнскі сельсавет. А ў пачатку артыкула напісаць: «Узьмёнскі сельсавет (да 2010 году — Даўгінаўскі сельсавет)». Гэта дасьць магчымасьць, у тым ліку, праставіць правільныя катэгорыі, а ня як цяпер, калі Ўзьмёнскі сельсавет паводле катэгорыяў скасаваны раней, чым створаны (пры тым, што ў 2010 годзе ніякі сельсавет не ствараўся). Ілюстраваць жа гэта можна вось якім прыкладам: калі заўтра ў межы Менску ўключаць, напрыклад, Калодзішчы, а празь некаторы час вырашаць наогул увесь Менск перайменаваць у Калодзішчы, то мы перанясем менавіта артыкул Менск пад назву Калодзішчы (а стары артыкул пра Калодзішчы ў нешта кшталту Калодзішчы (мікрараён)), і пры гэтым працягнем лічыць, што горад быў упершыню згаданы ў 1067 годзе (а ня быў заснаваны новы горад у 2018 годзе), адпаведна, у пачатку артыкула будзе напісана: «Калодзішчы (да 2018 году — Менск) — горад у Беларусі». --Red_Winged_Duck 11:13, 20 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
      Дык я пакуль так не раблю (падзел сельсаветаў), бо вам не падабаецца вялікая колькасьць артыкулаў пра сельсаветы. А калі правільна рабіць, то на прыкладзе Салтаноўскага сельсавету трэба існуючы артыкул падзяліць на два артыкулы: Салтаноўскі сельсавет (1926—1927) (пазначаюцца гады, бо сельсаветы існавалі толькі ў Рэчыцкім раёне) і сучасны Салтаноўскі сельсавет. Гэтае трэба зрабіць, бо гэта розныя сельсаветы. Тое самае трэба зрабіць і з Даўгінаўскім і Узьмёнскім сельсаветамі. Але пакуль вы прасоўваеце абсурдныя ідэя, я ня бяру на сябе сьмеласьці гэтае рабіць. Калі вы адмовіцеся ад сваіх абсурдных ідэяў, то я змагу сапраўды якасна пісаць артыкулы пра сельсаветы Беларусі. Таму застаецца толькі чакаць.
      Пра гарады я вам ужо тлумачыў, але вы працягваецца блытацца. Калі ласка, паглядзіце артыкулы пра Прапойск і Слаўгарад у энцыкляпэдыі «Энцыкляпэдыя гісторыі Беларусі». Але ўсё ж я растлумачу вам яшчэ раз на прыкладах. Прапойск і Прапойскі раён — гэта зусім розныя рэчы. Прапойск — гэта горад, адміністрацыйны цэнтар Прапойскага раёну. Пры гэтым у склад Прапойскага раёну ўваходзіць ня толькі горад Прапойск, але і шмат іншых населеных пунктаў. Спадзяюся зараз вы зразумелі. --Ліцьвін (гутаркі) 12:41, 20 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
      Дарэчы, пра падзел сельсаветаў я вас зразумеў. Зараз усё зраблю. Дзякуй, што дазволілі. --Ліцьвін (гутаркі) 13:09, 20 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
      Разьвязаў усе неадназначнасьці з Узьмёнскімі сельсаветамі. Цяпер маем ідылію. Аднаўляю працу з Рэчыцкім раёнам. --Ліцьвін (гутаркі) 17:49, 20 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]

Як напісацца гэтая (італьянская) лычная ім’я?

Я хачу напісаю стаття пра аўстралійская музыка (па-ангельску: Gabriella Lucia Cilmi, па-расейску: Габриэлла Лючия Чилми). Як правільна? Думаю, што е ,,Габрыеля Лючія Чылмі". Ў Габрыелёй італьянскіе карены. (ізвіні для трасянка) Heepman1997 (гутаркі) 08:31, 27 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]

Удзельнік заблякаваны назаўсёды пасьля чарговага стварэньня нязначных артыкулаў без крыніц, выдаленьня службовых шаблёнаў без паляпшэньня артыкула, поўнага ігнараваньня ўсіх заўвагаў на старонцы гутарак, парушэньня Вікіпэдыя:Ветлівасьць тут на форуме і на маёй старонцы размоваў. З улікам гісторыі яго блякаваньняў, а таксама нежаданьня весьці канструктыўную дыскусію быў абраны менавіта такі тэрмін блякаваньня. Калі хто мае аргумэнты, чаму гэтага ўдзельніка трэба вярнуць да рэдагаваньня Вікіпэдыі і калі нехта гатовы ўзяць над ім шэфства ў выглядзе прагляду і карэктаваньня ўсіх яго правак, калі ласка, пішыце тут. --Red_Winged_Duck 17:32, 21 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]

    Бяру шэфства.--Удзельнік:W 14:21 25 чэрвеня 2018 (MSK)
      Зьняў блякаваньне з удзельніка. Але калі ён працягне парушаць правілы ветлівасьці, ігнараваць паведамленьні на старонцы гутарак і весьці любую іншую дэструктыўную дзейнасьць, то ўсё адно будзе заблякаваны незалежна ад наяўнасьці ці адсутнасьці шэфства. Вам жа для пачатку магу рэкамэндаваць разабрацца з самымі новымі артыкуламі ўдзельніка: у артыкуле «Хелена» цалкам адсутнічаюць крыніцы, якія б маглі хоць неяк паказаць значнасьць тэмы артыкула, а ў артыкуле лох трэба праверыць крыніцу, што яна сапраўды ўтрымлівае працытаваны тэкст. --Red_Winged_Duck 14:43, 25 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]

Аб цэнзуры ад Удзельнік:Red Winged Duck

Наш бюракрат пастаянна займаецца цэнзурай. Выдаляе допісы без аніякага абмеркаваньня. Прыклады: Вейшнорыя, Вейшнорыя.бел, Міхаіл Літвак, Уладзімір Леві, Уладзімер Леві, Унук, Рух, Кібэрнэтыка. Усе вышэйзгаданыя допісы былі выдаленыя без абмеркаваньня. Наш ПАН-бюракрат робіць, што сам хоча. Зараз хоча цэнзураваць-выдаліць Алекс Лесьлі. Прапаную перайменаваць Вікіпэдыю ў Лукашпэдыю, а бюракрата ў Лукаша. Чаму? Бо як Лукашэнка выдае сам свае дэкрэты й усе павінныя яго слухаць, так і бюракрат сам прапануе на выдаленьне, сам і выдаляе што хоча без абмеркаваньня.--Удзельнік:Ясамойла 20 чэрвеня 2018

Абмеркаваньне катэгорыі:Мястэчкі Баўгарыі

Насельніцтва Боцеўграду складае больш за 22 тыс.жых. Гэта ніяк не мястэчка — гэта горад.--Lesnas ättling (гутаркі) 10:52, 29 траўня 2018 (MSK)[адказаць]

    У мяне наогул пытаньне, што да такой назвы ў дачыненьні да населеных пунктаў Баўгарыі, бо нават у нас у артыкуле напісана, што гэта лякальная зьява, характэрная для Вялікага Княства Літоўскага. Адпаведна, на маю думку, яна можа ўжывацца ў назвах катэгорыяў толькі для Беларусі, а таксама, магчыма, тых мясцовасьцяў, што ўваходзілі ў ВКЛ. --Red_Winged_Duck 10:59, 29 траўня 2018 (MSK)[адказаць]
      Асабіста я мяркую, што арыентавацца варта на колькасьць насельніцтва, бо ў іншых краінах таксама існуюць, або існавалі адпаведнікі «мястэчка». Напрыклад, у Швэцыі раней існавалі «Stad» (горад) і «Köping» (гандлёвы населены пункт, які «недацягвае» да статусу гораду з прычыны сваіх памераў). У кожным разе, назваць мястэчка горадам — ня будзе памылковым, але калі наадварот — тут ужо іншая справа.--Lesnas ättling (гутаркі) 11:16, 29 траўня 2018 (MSK)[адказаць]
        Я маю на ўвазе менавіта само слова «мястэчка», якое зьяўляецца дастаткова вузкім тэрмінам і пашырэньне яго на такія краіны, як Баўгарыя ці ЗША мне бачыцца не зусім правільным. Я так разумею, тут мы бачым спробу разьдзяліць тэрміны «city» і «town» у назвах ангельскамоўных катэгорыяў. Адным з магчымых варыянтаў для «town» я бы прапанаваў «малы горад», бо ізноў жа «мястэчка» варта ўжываць толькі для населеных пунктаў былога ВКЛ. У гэтым пытаньні хацелася б пачуць меркаваньне Kazimier Lachnovič. А што да Боцеўграду, то тут адназначна мусіць быць горад, бо ў той жа баўгарскай вікі ён завецца менавіта «град». І я ня ўпэўнены, што ў Баўгарыі наогул існуе нешта акрамя гарадоў і вёсак сярод тыпаў населеных пунктаў. --Red_Winged_Duck 11:28, 29 траўня 2018 (MSK)[адказаць]
          Так, я аднёс артыкул дя катэгорыі Мястэчкі Баўгарыі паводле аналёгіі з ангельскай Category:Towns, якой у нас у сваю чаргу адпавядае «Мястэчкі». Ня ведаю, чаму там палічылі Боцеўград мястэчкам. -- Renessaince 20:32, 29 траўня 2018 (MSK)[адказаць]
            У гэтым пытаньні ёсьць пэўная супярэчнасьць. З аднаго боку, паводле Іны Соркінай, «мястэчка — не толькі пераходны этап паселішча, гэта яшчэ і самадастатковая адметная з'ява грамадскага, пабытовага і культурнага жыцця Беларусі». Зь іншага — паводле Паўла Сьцяцка, за савецкім часам «Дазвалялася ўжываць намінацыю мястэчка толькі пры геаграфічных апісаньнях Кітая і іншых замежных краінаў» і што гэта «пасяленьне з рысамі гораду». Там жа зазначаецца, што «слоўнікі расейскай мовы падаюць гэтыя намінацыі [мястэчка] ... дзеля акрэсьленьня этнаграфічнай адметнасьці беларусаў і ўкраінцаў» і што «вось гэтую лякальную адметнасьць і імкнуліся зьліквідаваць пры «зьліцьці» этнасаў у «адзіны савецкі народ»». Тым часам Мікалай Азбукін у сваёй працы «Геаграфія Эўропы» даволі актыўна ўжываў назву «мястэчка» датычна эўрапейскіх і азіяцкіх населеных пунктаў: напрыклад, «княства Монако (21 кв., клм. 23000 насельнікаў, у склад якога ўваходзяць толькі 3 маленькія мястэчкі», «Пячоры Славеншчыны, напрыклад, слынная Адэльсбэргская пячора (каля мястэчка Адэльсбэрг)», «Сярэдняя тэмпэратура студзеня ў мястэчку Дуброўніку (Рагузе) +8,8°, сярэдняя ліпеня +25,5°», «У Азіі португальцы валадаюць маленькімі мястэчкамі — гандлёвымі станцыямі ў Індыі (Гоа, Даман, Дыу), горадам Макао ў Кітаі ды паловай вострава Тымора ў Малайскім згуртаваньні астравоў». Паводле польскай вікіпэдыі: «Цяпер у некаторых краінах існуе абедзьве адмінітрацыйныя формы — места і мястэчка, напрыклад, у Летуве (miestelis), у Чэхіі (městys lub městečko) і ў Нямеччыне (Kleinstadt). Адпаведнікам мястэчкаў у ангельскай традыцыі былі г.зв. market towns; у Нарвэгіі да 1952 падобнае значэньне мелі kjøpstad, а ў Швэцыі (да 1971) köping». Цікава, што ў сучаснае Расеі існуе невялікая колькасьць населеных пунктаў, якія маюць статус «местечко»: Так, у Ленінградзкай вобласьці на 2008 году існуе 14 «местечек». Таксама законам Маскоўскай вобласьці вызначаецца катэгорыя населеных пунктаў «местечко», якая належыць да сельскіх населеных пунктаў, у 2006 годзе ў вобласьць налічвалася 7 «местечек». --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 12:00, 4 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]
            Такім чынам, на маю думку, назву мястэчка можна ўжываць датычна пэўных замежных населеных пунктаў, якія маюць блізкі да азначэньня мястэчка афіцыйны статус «пераходны тым паселішча паміж местам і вёскай», але рабіць гэта трэба асьцярожна — бо ёсьць нюансы (як з тымі ж market towns ≠ towns). --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 12:22, 4 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]

Крыніцы

Пагадненьне па назвах катэгорыяў

Апошнім часам заўважыў, што ў нас неяк па-рознаму падаюцца катэгорыі, якія характарызуюць нешта датычнае да краіны, напрыклад Катэгорыя:Піяністы Турэччыны і Катэгорыя:Францускія піяністы, Катэгорыя:Палітыкі М’янмы і Катэгорыя:Беларускія палітыкі. Старонка з пагадненьямі па назвах артыкулаў і катэгорыяў неяк абыходзяць гэтае пытаньне. Лічу што трэба неяк дамовіцца на адзіны фармат. --Dymitr 00:18, 29 красавіка 2018 (MSK)[адказаць]

    Мабыць, варыянт з прыметнікамі больш натуральны з моўнага пункту гледжаньня, тым часам варыянт з назвамі краінаў выглядае больш нэўтральным. Асабіста я схіляюся да першага варыянту, вядома, з выняткам пэўных гістарычных дзяржаваў, дзе ёсьць нюансы з утварэньнем прыметнікаў (напрыклад, Рэч Паспалітая). --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:32, 29 красавіка 2018 (MSK)--Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:32, 29 красавіка 2018 (MSK)[адказаць]
    Я бы аддаў перавагу варыянту з назвай краіны, напрыклад, катэгорыі Палітыкі БНР, Палітыкі БССР, Палітыкі Рэспублікі Беларусь больш дакладныя за катэгорыю Беларускія палітыкі. І не ўзьнікае пытаньняў належыць прыметнік «беларускі» да нацыянальнасьці ці прыналежнасьці да краіны. --Red_Winged_Duck 15:59, 3 траўня 2018 (MSK)[адказаць]

Запыт на пераклад артыкулаў пра Азэрбайджан

Запыталі перакласьці ru:Архитектура Азербайджана і en:List of Azerbaijani film directors. Ня ведаю, наколькі мае сэнс пераклад другога артыкула, але першы можа быць цікавы для чытачоў. --EugeneZelenko (гутаркі) 16:50, 19 красавіка 2018 (MSK)[адказаць]

Назвы геаграфічных адзінак мужчынскага роду ў родным склоне

Так склалася, што ў нас існуе пэўны разнабой з канчаткамі геаграфічных назваў мужчынскага роду ў родным склоне, часам ужываецца «-а (-я)», а часам «-у (-ю)» без аніякай сыстэмы. У БКП-2005 я не знайшоў тлумачэньня гэтага пытаньня. Затое вось гэты «Падручнік» (клясычным правапісам) мае наступнае правіла: для назваў з канчаткам на -оў, -еў, -ёў, -ін, -ын у родным склоне пішацца канчатак «-а (-я)»: Бэрліна, Любліна, Кіева, Магілёва, Століна. У астатніх выпадках канчаткам будзе «-у (-ю)». Магчыма, нехта мае іншыя крыніцы, каб упарадкаваць гэтае пытаньне. Прашу прывесьці іх тут, каб можна было сфармуляваць правіла для гэтых выпадкаў. --Red_Winged_Duck 16:27, 16 сакавіка 2018 (MSK)[адказаць]

    Крыніц ня маю, але памятаю, што ўжо некалькі гадоў таму Зедлік паказваў мне менавіта гэты падручнік. Шматлікія польскія населеныя пункты маюць назвы з канчаткамі -оў, таму вынік мяне цікавіць. У артыкуле пра Кракава маюцца спасылкі на Герб Кракава, Сьцяг Кракава. Гэта для мне звучыць цалкам нармальна, але я польскамоўны :) Bocianski (гутаркі) 03:31, 17 сакавіка 2018 (MSK)[адказаць]
    На маю думку, прынамсі да зьяўленьня нейкіх новых крыніцаў можна дзеля ўпарадкаваньня прыняць правіла з памянёнага падручніка. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 13:17, 17 сакавіка 2018 (MSK)[адказаць]

Дзеяньні ўдзельніка:W

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Прашу шаноўных удзельнікаў (і асабліва адміністратараў) зьвярнуць увагу на наступныя рэдагаваньні: [2] і [3], а таксама [4], [5], [6], [7], [8]. Такім чынам, маем: 1) фактычны перанос старонкі ў абыход блякаваньня старонкі, 2) перанос старонкі без дасягненьня кансэнсусу датычна назвы старонкі пры адкрытым запыце на перанос, 3) зьнішчэньне гісторыі правак старонкі і такім чынам парушэньне аўтарскага права, 4) выпраўленьні ў іншых артыкулах, зробленыя на падставе пераносу старонкі без дасягненьня кансэнсусу і ў абыход блякаваньня. Зьвяртаю ўвагу, што ўдзельнік праігнараваў апошнія спробы пошуку кампрамісу [9]. На маю думку, калі кожны ўдзельнік пачне дзейнічаць падобным чынам (напрыклад, я), то ў нашым разьдзеле проста пачнецца поўны раздрай. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 18:31, 9 сакавіка 2018 (MSK)[адказаць]

  • Дапрацаваў артыкул Расейскі правасаўны крыж з улікам новых крыніц, а таксама заўваг ўдзельніка:W. У найбліжэйшы час пляную вярнуць гэты артыкул на месца з адпаведным перанакіраваньнем з артыкула Праваслаўны крыж (калі вядома, гэтага ня зробіць хто іншы). Адначасна пляную вярнуць давандальны стан іншых артыкулаў, дзе ўпамінаецца адпаведны крыж, — і падтрымліваць такі стан усімі дасяжнымі сродкамі прынамсі да дасягненьня кансэнсусу наконт назвы артыкула і закрыцьця адпаведнага запыту на перанос. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:58, 9 сакавіка 2018 (MSK)[адказаць]
    Калі ласка, перастаньце падмяняць паняткі і спыніце пагрозы свайго вандалізму. У найбліжэйшы час пляную стварыць адпаведныя артыкулы ў іншых Вікіпэдыях. На жаль Вы і там працягваеце па-шкодніцку выдаляць мае дапаўненьні.--Удзельнік:W 13:24, 12 сакавіка 2018 (MSK)[адказаць]

Калі ласка, усе далейшыя абмеркаваньні вядзіце на старонцы Вікіпэдыя:Запыты_на_перанос#Расейскі_праваслаўны_крыж_→_Праваслаўны_крыж. --Red_Winged_Duck 14:25, 12 сакавіка 2018 (MSK)[адказаць]

Цікавае пытанне

Цікавае пытанне у гісторыкаў.--Ohlumon (гутаркі) 13:10, 3 сакавіка 2018 (MSK)[адказаць]

форум/Архіў 14 
Дзяржаўны герб БНР

Такім чынам, тэматычныя тыдні супольнай працы вяртаюцца ў 2018 року! Запрашаем адзначыць 100-годзьдзе стварэньня Беларускай Народнай Рэспублікі напаўненьнем Вікіпэдыі артыкуламі адпаведнай тэматыкі.

Запрашаем усіх ахвотных далучацца да ўдзелу ў месяцы БНР, які ладзіцца з 25 лютага па 25 сакавіка, акурат да прыняцьця Трэцяй Устаўнай граматы Рады БНР, якая абвясьціла незалежнасьць нашай краіны.

Рэгістрацыя не абавязковая, хоць і пажаданая. Усе пытаньні вы можаце задаваць тут альбо ў абмеркаваньні тэматычнага тыдню. -- Renessaince 18:18, 24 лютага 2018 (MSK)[адказаць]

Беларусізацыя інтэрфэйсу рэйтынгу аўтараў Вікіпэдыі

У фэйсбук-суполцы беларускай юзэр-групы запыталі на дапамогу пра пераклад статыстычнай прылады для аналізу актыўнасьці ўдзельнікаў: «Калі хто-то можа перавесці беларускай інтэрфейс (каля 3500 знакаў), то я магу даць тэксты і тэхнічную падтрымку.» Падрабязнасьці ў першакрыніцы, далучайцеся. -- Renessaince 11:08, 29 студзеня 2018 (MSK)[адказаць]

Беларусізацыя інтэрфэйсу Вікіпэдыі

Вітаю! Пры рэдагаваньні старонак інтэрфэйс Вікіпэдыі прапануе дадаць кароткае апісаньне зьменаў у адмысловы радок пад акенцам рэдагаваньня артыкулу. Пад гэтым радком прадугледжаныя кнопкі, якія палягчаюць ўвод тлумачэньня праўкі. Прапаную замяніць кнопку "артаграфія" кнопкай "правапіс", бо гэта незапазычанае беларускае слова. У слоўніку 1928 году Байкова і Некрашэвіча (Расійска-беларускі слоўнік / Сцяпан Некрашэвіч, Мікола Байкоў; рэд. В. Булгакаў; прадм. С. Запрудскага. — 3-е выданне, папраўленае. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — с. 339 — перавыданьне) першым адпаведнікам расейскаму "орфография" паказаны "правапіс". І толькі другім — "артаграфія". У слоўніках, выдадзеных пасьля катка савецкай русіфікацыі, прысутнічае ўжо толькі "арфаграфія", напрыклад "Грабчиков С. М. Русско-белорусский словарь. — Мн.: Нар. асвета, 1993. — с. 112" (орфографический — арфаграфічны). Паколькі ідэалягічным базісам гэтай Вікіпэдыі зьяўляецца якраз вяртаньне да нерусіфікаванай беларускай мовы, прапаную правесьці вышэйзгаданую замену назвы кнопкі. Дарэчы, ва ўкраінскай Вікіпэдыі так і зроблена. Дзякуй за ўвагу. —Yaraslau Zubrytski (гутаркі) 14:38, 21 студзеня 2018 (MSK)[адказаць]

    Дадаў «правапіс». --Red_Winged_Duck 21:38, 21 студзеня 2018 (MSK)[адказаць]
      Дзякуй, шаноўны Red_Winged_Duck! Мяркую, мэтазгодна прыбраць кнопку "артаграфія", бо зараз кнопкі "правапіс" і "артаграфія" дублююць адна адну. Да таго ж яны знаходзяцца побач адна з адной. —Yaraslau Zubrytski (гутаркі) 18:43, 25 студзеня 2018 (MSK)[адказаць]
      Падчас рэдагаваньня з ноўтбука кнопка "меркаваньне" вылазіць за межы старонкі. Каб яе дакладна націснуць, прыходзіцца карыстацца гарызантальным ліфтам браўзэра. Карыстацца нязручна і выглядае нязграбна. Прашу прыбраць дублюючую кнопку "артаграфія". Тады вызваліцца месца для кнопкі "меркаваньне" і інтэрфэйс зноўку набудзе гарманічны выгляд. —Yaraslau Zubrytski (гутаркі) 22:54, 28 студзеня 2018 (MSK)[адказаць]
Калі ласка, дадавайце новыя тэмы зьверху . Дадаць…
        Яно вылазіць за межы старонкі, бо на вашым ноўтбуке замалы памер экрану. Калі нехта возьме ноўтбук зь яшчэ меншым памерам экрану, то паводле такой лёгікі давядзецца выдаляць яшчэ нешта. Адпаведна, у гэтым выпадку гэта ня можа быць аргумэнтам. --Red_Winged_Duck 23:15, 28 студзеня 2018 (MSK)[адказаць]
          Памер экрану не замалы, а даволі пашыраны. Каб усе кнопкі не вылазілі за палі, даводзіццца зьмяншаць маштаб старонкі спалучэньнем клявішаў "Ctrl ды -". У выніку дробны шрыфт робіць нязручным карыстаньне Вікіпэдыяй. Другі аргумэнт — наўпроставае дубляваньне адной і той жа функцыі дзвюма кнопкамі: "правапіс" і "артаграфія". Мяркую, ўсё ж мэтазгодна прыбраць кнопку "артаграфія". —Yaraslau Zubrytski (гутаркі) 12:29, 10 лютага 2018 (MSK)[адказаць]

Editing News #1—2018

23:56, 2 сакавіка 2018 (MSK)

AdvancedSearch

Birgit Müller (WMDE) 17:45, 7 траўня 2018 (MSK)[адказаць]

New Wikipedia Library Accounts Available Now (May 2018)


Hello Wikimedians!

форум/Архіў 14 
The TWL OWL says sign up today!

The Wikipedia Library is announcing signups today for free, full-access, accounts to research and tools as part of our Publisher Donation Program. You can sign up for new accounts and research materials on the Library Card platform:

  • Rock's Backpages – Music articles and interviews from the 1950s onwards - 50 accounts
  • Invaluable – Database of more than 50 million auctions and over 500,000 artists - 15 accounts
  • Termsoup – Translation tool

Expansions

Many other partnerships with accounts available are listed on our partners page, including Baylor University Press, Loeb Classical Library, Cairn, Gale and Bloomsbury.

Do better research and help expand the use of high quality references across Wikipedia projects: sign up today!
--The Wikipedia Library Team 21:03, 30 траўня 2018 (MSK)

Global preferences are available

22:19, 10 ліпеня 2018 (MSK)

Consultation on the creation of a separate user group for editing sitewide CSS/JS

New user group for editing sitewide CSS/JS

New user group for editing sitewide CSS / JS

Editing of sitewide CSS/JS is only possible for interface administrators from now

(Калі ласка, дапамажыце перакласьці на вашую мову)

Hi all,

as announced previously, permission handling for CSS/JS pages has changed: only members of the interface-admin (Адміністратары інтэрфэйсу) group, and a few highly privileged global groups such as stewards, can edit CSS/JS pages that they do not own (that is, any page ending with .css or .js that is either in the MediaWiki: namespace or is another user's user subpage). This is done to improve the security of readers and editors of Wiki projects. More information is available at Creation of separate user group for editing sitewide CSS/JS. If you encounter any unexpected problems, please contact me or file a bug.

Thanks!
Tgr (talk) 15:39, 27 жніўня 2018 (MSK) (via global message delivery)[адказаць]

The GFDL license on Commons

21:11, 20 верасьня 2018 (MSK)

Reminder: No editing for up to an hour on 10 October

15:03, 4 кастрычніка 2018 (MSK)

The Community Wishlist Survey

14:05, 30 кастрычніка 2018 (MSK)

Editing News #2—2018

17:16, 2 лістапада 2018 (MSK)

Change coming to how certain templates will appear on the mobile web

CKoerner (WMF) (talk) 22:34, 13 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]

Community Wishlist Survey vote

21:13, 22 лістапада 2018 (MSK)

Johanna Strodt (WMDE) (talk) 13:57, 26 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]

New Wiki password policy and requirements

CKoerner (WMF) (talk) 23:02, 6 сьнежня 2018 (MSK)[адказаць]

Invitation from Wiki Loves Love 2019

Калі ласка, дапамажыце перакласьці на вашую мову

форум/Архіў 14 

Love is an important subject for humanity and it is expressed in different cultures and regions in different ways across the world through different gestures, ceremonies, festivals and to document expression of this rich and beautiful emotion, we need your help so we can share and spread the depth of cultures that each region has, the best of how people of that region, celebrate love.

Wiki Loves Love (WLL) is an international photography competition of Wiki Commons with the subject love testimonials happening in the month of February.

The primary goal of the competition is to document love testimonials through human cultural diversity such as monuments, ceremonies, snapshot of tender gesture, and miscellaneous objects used as symbol of love; to illustrate articles in the worldwide free encyclopedia Wikipedia, and other Wiki Foundation (WMF) projects.

The theme of 2019 iteration is Celebrations, Festivals, Ceremonies and rituals of love.

Sign up your affiliate or individually at Participants page.

To know more about the contest, check out our Commons Page and FAQs

There are several prizes to grab. Hope to see you spreading love this February with Wiki Loves Love!

Kind regards,

Wiki Loves Love Team

Imagine... the sum of all love!

--MediaWiki message delivery (гутаркі) 13:12, 27 сьнежня 2018 (MSK)[адказаць]

Tags:

форум/Архіў 14 З Новым годам!форум/Архіў 14 Абноўленая навігацыйная табліцафорум/Архіў 14 Выдаленьне артыкулаў: прапанова правілаўфорум/Архіў 14 Вікіпэдыя:Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзелфорум/Архіў 14 Сьнежаньская вікісустрэчафорум/Архіў 14 Карыстальніцкая панэль рэдагаваньняўфорум/Архіў 14 Грубая сіла ў Беларускай Вікіпэдыіфорум/Архіў 14 Месяц Азііфорум/Архіў 14 Тэрмін чаканьня ў дыскусіяхфорум/Архіў 14 Прапанова правілаў адміністраваньняфорум/Архіў 14 Цэнзура ад Удзельнік:Red Winged Duckфорум/Архіў 14 Вікіпэдыя:Афіцыйныя назвы Беларусіфорум/Архіў 14 Перадача ўкраінскіх назваў на беларускую мовуфорум/Архіў 14 Базавыя правілы і рэкамэндацыіфорум/Архіў 14 Рэжым толькі для чытаньня (да гадзіны) 12 верасьня і 10 кастрычнікафорум/Архіў 14 Памылкіфорум/Архіў 14 Тэматычны тыдзень у 2018форум/Архіў 14 Вікіпэдыя ў службах абмену паведамленьняміфорум/Архіў 14 Беларускія традыцыйныя гістарычныя назвыфорум/Архіў 14 Пераклад зьместуфорум/Архіў 14 Пытаньне лацінкіфорум/Архіў 14 Удзельнік:Ліцьвінфорум/Архіў 14 Канфэрэнцыя ВМЦіУЭфорум/Архіў 14 Red Winged Duckфорум/Архіў 14 Зы або ізфорум/Архіў 14 Драбненьне артыкулаў пра сельсаветыфорум/Архіў 14 Як напісацца гэтая (італьянская) лычная ім’я?форум/Архіў 14 Удзельнік:Ясамойлафорум/Архіў 14 Аб цэнзуры ад Удзельнік:Red Winged Duckфорум/Архіў 14 Абмеркаваньне катэгорыі:Мястэчкі Баўгарыіфорум/Архіў 14 Пагадненьне па назвах катэгорыяўфорум/Архіў 14 Запыт на пераклад артыкулаў пра Азэрбайджанфорум/Архіў 14 Назвы геаграфічных адзінак мужчынскага роду ў родным склонефорум/Архіў 14 Дзеяньні ўдзельніка:Wфорум/Архіў 14 Цікавае пытаннефорум/Архіў 14 100-годзьдзе БНРфорум/Архіў 14 Беларусізацыя інтэрфэйсу рэйтынгу аўтараў Вікіпэдыіфорум/Архіў 14 Беларусізацыя інтэрфэйсу Вікіпэдыіфорум/Архіў 14 Editing News #1—2018форум/Архіў 14 AdvancedSearchфорум/Архіў 14 New Wikipedia Library Accounts Available Now (May 2018)форум/Архіў 14 Global preferences are availableфорум/Архіў 14 Consultation on the creation of a separate user group for editing sitewide CSSJSфорум/Архіў 14 New user group for editing sitewide CSSJSфорум/Архіў 14 New user group for editing sitewide CSS JSфорум/Архіў 14 Editing of sitewide CSSJS is only possible for interface administrators from nowфорум/Архіў 14 The GFDL license on Commonsфорум/Архіў 14 Reminder: No editing for up to an hour on 10 Octoberфорум/Архіў 14 The Community Wishlist Surveyфорум/Архіў 14 Editing News #2—2018форум/Архіў 14 Change coming to how certain templates will appear on the mobile webфорум/Архіў 14 Community Wishlist Survey voteфорум/Архіў 14 Advanced Searchфорум/Архіў 14 New Wiki password policy and requirementsфорум/Архіў 14 Invitation from Wiki Loves Love 2019форум/Архіў 14

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Вацлаў ЛастоўскіЛепельІўеІндыяГута ПеняцкаЗапарожжаКанстытуцыйны суд СлаваччыныУладзіслаў ГарбацкіМутаўтПершая віленская клясычная гімназіяВіктар ДарашкевічАгінскіяМалдаўская моваЛібанПраваслаўная царкваПрыназоўнікВасіль ЗуёнакНор (імя)Цьвёрды дыскЯнка СіпакоўБеларуская Народная РэспублікаБеларусыВіцебск2024Міхась БашлакоўГрупавы сэксЖытаРатушаВільгодБарут (імя)ПорнгабРасейцыКліматБудаўніцтваУладзімер ДубоўкаБацькаўшчынаАрцём АрашонакАндрэй ХадановічНадзея ДземідовічНафтан НаваполацакАнілінгусКастрычнікGoogleДзяржава ПалестынаЭлектронікаПрыдатак (мовазнаўства)ЭякуляцыяАнгельшчынаЛёнданВойшнарДубрава (Маладэчанскі раён)Падвойнае пранікненьнеГенадзь Валер’евіч ШутаўТурфанСтудняРэжым ЛукашэнкіАрцём ДрабатовічМазырСакрат ЯновічЖанчына з жанчынайРэгіёнМаксім ГарэцкіМенск (футбольны клюб)ПубліцыстыкаВысокі РынакВіцебск (футбольны клюб)Іслач Менскі раёнПольшчаТышкевічыДзяржаўная прэмія БССРЛеанід ГалубовічСельская гаспадаркаЛічэбнікЛявон Вітан-ДубейкаўскіЛеў XЗьміцер Бартосік🡆 More