праект:віківясна-2022

«Віківясна-2022» — штогадовае мерапрыемства, арганізаванае вікімэдыйцамі і вікіпэдыстамі з Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, накіраванае на падтрымку стварэньня артыкулаў пра кожную краіну рэгіёну ў кожным з разьдзелаў Вікіпэдыі.

рэдагаваць «Віківясна-2022»
праект:віківясна-2022

Мэта «Віківясны» — у аб’яднаньні мясцовых высілкаў дзеля зьбіраньня і распаўсюду вольных зьвестак пра гісторыю, культуру, традыцыі і людзей у кожным куточку рэгіёну; у пашырэньні ўзаемнага прызнаньня і разуменьня; у глябальным павелічэньні колькасьці і якасьці вольных ведаў пра рэгіён ЦУЭ. Гэта асабліва надзённа, бо ў найноўшы час рэгіён ЦУЭ перажыў некалькі сумных вёснаў, якія скончыліся непаразуменьнем, раздраем і расчараваньнем.

Традыцыйна мерапрыемства адбываецца з 21 сакавіка да 31 траўня. У гэты час у разьдзелах-удзельніках Вікіпэдыі ладзяцца асобныя конкурсы ў напісаньні і паляпшэньні артыкулаў па гісторыі, культуры і выбітных асобах кожнай краіны-ўдзельніцы рэгіёну. Падрабязьней пра тэмы артыкулаў чытайце на старонцы сьпісу артыкулаў. Конкурсы на месцах ладзяцца мясцовымі прадстаўнікамі, і кожная супольнасьць мае ўласныя правілы, каб улічыць мясцовыя ўмовы. Сувязныя зьвесткі мясцовых каардынатараў знаходзяцца на старонцы кантактаў. Мясцовыя каманды прапануюць сьпісы артыкулаў пра свае краіны, якія яны хочуць бачыць перакладзенымі на ўсе магчымыя мовы рэгіёну, чым і зоймуцца рэдактаркі і рэдактары іншых разьдзелаў. Тым часам, удзельніцы і ўдзельнікі конкурсу змогуць самі абраць тэму, на якую яны хочуць стварыць артыкулы пра пэўную краіну рэгіёну.

Чым больш удзельніц і ўдзельнікаў — тым цікавей. Калі падчас конкурсу далучацца новыя краіны Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, мясцовыя арганізатары дапоўняць сьпіс задачаў — і ў добры шлях!

рэдагаваць Што б зрабіць
  1. Напісаць і палепшыць як мага больш артыкулаў на падставе крыніцаў.
  2. Пазначаць кожны новы і палепшаны артыкул ці шаблён, зьвязаны з краінамі ЦУЭ і напісаны з 21 сакавіка па 31 траўня, адпаведна запоўненым шаблёнам {{Артыкул Віківясны-2022}} у абмеркаваньні да яго.
  3. Пісаць артыкулы ў адпаведны з графікам тыдзень датычна пазначанай у ім краіны або прадмету, каб прыняць удзел у спаборніцтве. Пры гэтым, цягам «Віківясны» па-за конкурсам улічваюцца ўсе артыкулы пра краіны Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы.
рэдагаваць Удзельніцы і ўдзельнікі
Асобы, датычныя «Віківясны-2022»:
Вікіпэдыст (-ка) Спосаб удзелу
W (гутаркі) стварэньне артыкулаў
Stary Jolup (гутаркі) стварэньне артыкулаў
Dymitr (гутаркі) паляпшэньне і стварэньне артыкулаў, стварэньне шаблёнаў і катэгорыяў
Jarash (гутаркі) паляпшэньне і стварэньне артыкулаў
Гарбацкі (гутаркі) стварэньне артыкулаў
Taravyvan Adijene (гутаркі) паляпшэньне і стварэньне артыкулаў, стварэньне шаблёнаў
Kazimier Lachnovič (гутаркі) паляпшэньне артыкулаў
KastusK (гутаркі) паляпшэньне артыкулаў
NachtReisender (гутаркі) паляпшэньне артыкулаў
Uliana245 (гутаркі) стварэньне артыкулаў
Ясамойла (гутаркі) стварэньне артыкулаў
Panslav (гутаркі) стварэньне артыкулаў
Vsichka (гутаркі) паляпшэньне артыкулаў
Makenzis (гутаркі) паляпшэньне артыкулаў
Raylene N. (гутаркі) стварэньне артыкулаў
Czalex (гутаркі) стварэньне артыкулаў
‎Dj3underscores (гутаркі) стварэньне артыкулаў
рэдагаваць Пытаньні і адказы

Што такое «Віківясна»?

Праект «Вясна Вікімэдыі ЦУЭ» — грамадзкі конкурс у рэдагаваньні артыкулаў, арганізаваны дабраахвотнікамі руху «Вікімэдыі» і вікіпэдыстамі з краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. Ідэя праекту заснаваная на пасьпяховым досьведзе міжнароднай супрацы некалькіх моўных разьдзелаў Вікіпэдыі на мовах ЦУЭ.

Які абсяг праекту?

праект:віківясна-2022
Артыкул пра Касьцёл Сьвятога Міхаіла Арханёла (Дэмбна) пакуль не напісаны

У цэлым прымальныя ўсялякія энцыкляпэдычна значныя тэмы, якія датычаць рэгіёну Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. Гэта можа быць славацкая кухня, сэрбская гісторыя, вугорская геаграфія, летувіскія рэкі, эстонскія нацыянальныя паркі, украінская эканоміка, румынскія пячоры і да т.п.

Хто займаецца арганізацыяй мерапрыемства?

Конкурс ладзіцца на міжнародным узроўні пасярэдніцтвам асобных аддзелаў Фундацыі «Вікімэдыя», вікіпэдыйных супольнасьцяў і асобных рэдактараў праектаў «Вікімэдыі». Падрыхтоўкай і каардынацыяй праекту займаецца міжнародная каманда.

Як адбываецца супраца па тэматыцы конкурсу?

Міжнародная дружына ладзіць віртуальныя сустрэчы пры пасярэдніцтве Рэтрансьляванага інтэрнэт-чату, Скайпу і іншых каналаў сувязі. Існуе таксама суполка ў Фэйсбуку.

Дзе знаходзяцца сьпісы артыкулаў?

Удзельніцы і ўдзельнікі вольныя самі абіраць любы артыкул любой тэматыкі, калі ён тычыцца краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы (прыклады вышэй), або скарыстаць прапанаваны сьпіс, створаны асобна для кожнай краіны-ўдзельніцы спаборніцтва. Прыведзены сьпіс не абавязковы, аднак зьяўляецца пералікам найбольш істотных тэмаў па краіне, складзеных прадстаўнікамі гэтай краіны.

Калі афіцыйны пачатак конкурсу?

Конкурс афіцыйна пачынаецца 21 сакавіка і цягнецца да 31 траўня 2022 году. Сьпіс датаў, у якія ствараем артыкулы пра асобныя краіны, знаходзіцца на старонцы ў Мэта-Вікі.

Якім чынам вядзецца падлік унёску?

Усе ахвотныя рэгіструюцца ў табліцы ўдзельніц і ўдзельнікаў, пасьля чаго дадаюць створаныя і палепшаныя артыкулы ў сьпіс. Рэгістрацыя не абавязковая, аднак яна дазваляе адсачыць Ваш унёсак і запэўнівае, што створаныя артыкулы адносяцца да конкурсу.

Якія будуць узнагароды?

У 2021 годзе ў бюджэце гранта згадваліся па «€400» на «ўзнагароды на мясцовым узроўні», у тым ліку для «Вікісупольнасьці Беларусі». Пры захаваньні гэтых умоваў узнагароды складуць за найбольшы лік створаных артыкулаў 200 і 100 эўра за 1-е і 2-е месцы адпаведна, за найбольшы лік палепшаных артыкулаў — 100 эўра.

рэдагаваць Сьпіс артыкулаў

Створаныя артыкулы

Палепшаныя артыкулы

Створаныя шаблёны

Заўвагі

Артыкулы, пазначаныя курсівам, удзелу ў спаборніцтве не бяруць.

рэдагаваць Графік

Тэрмін: 21 сакавіка — 31 траўня 2022 году.

Дні Краіна ці мова і прадмет
21—27 сакавіка Украіна; геаграфія, традыцыі і ежа, культура
28 сакавіка — 3 красавіка Армэнія, Аўстрыя і Польшча; традыцыі і ежа
4—10 красавіка Грузія, Латвія, цыганы і эспэранта; гісторыя
11—17 красавіка Азэрбайджан, Грэцыя і Паўночная Македонія; адукацыя і навука
18—24 красавіка Сэрбія, Турэччына і эрзя; грамадзтва і правы чалавека
25 красавіка — 1 траўня Вугоршчына, Малдова і Румынія, Эстонія; архітэктура
2—8 траўня Кіпр, татары і крымскія татары; прырода
9—15 траўня Башкартастан, Славенія і Чарнагорыя; культура і спорт
16—22 траўня Славаччына, Харватыя і Чэхія; міжнародныя дачыненьні і жанчыны
23—31 траўня Босьнія і Герцагавіна, Расея і Сэрбская Рэспубліка; эканоміка

Таксама існуюць сьпісы артыкулаў яшчэ для 10 супольнасьцяў: Альбанія, Баўгарыя, вырусы, Дон, Казахстан, Косава, Летува, Мальта, лужычане і паўночны захад Расеі. Іх магчыма скарыстаць з увагай да прадмету артыкула адпаведна тыдню або па-за спаборніцтвам.

рэдагаваць Дапаможныя сродкі

Вонкавыя спасылкі

Tags:

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Максім БагдановічСудаФрыдрых ШылерЗборная Новай Зэляндыі па футболеСколе403 да н. э.ЖывёлагадоўляРымскі дагаворВітаўтАндрэй Павук (актывіст)Геаграфічныя каардынатыРымкі (Пастаўскі раён)Дэбі робіць ДалясБірута (карціна Казімера Альхімовіча)Менскі радыётэхнічны інстытутФранк КФАШахцёр СалігорскЛеанід ДайнекаБаркэмпСьвіцязянка (карціна Казімера Альхімовіча)Наваградзкі паветГміна Вялікія ЭйсмантыНаваельняАла (мужчынскае імя)ВатыканАдэскія ліманыМужчына зьверхуБуйра (вілает)Паморскае ваяводзтваБлогЯн Прадвесьнік (царква)ЛічэбнікЖамойтыКлічаўскі раёнРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (2022)Надвор’еУправа КДБ па вайсковай контравыведцыАнтонімыРасейская гвардыяNokia 6131Беларускі арабскі альфабэтСусьветнае павуціньнеЦэнтральная СэрбіяІстанбул БашакшэхірЛеанід ЛевінЭнэргія ветруГданскі аддзел БГКТРымска-каталіцкі касьцёл у БеларусіБеластоцкая вобласьцьАрганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовыВалянцін ЕрмаловічСуданШаксна (Шаксьнінскі раён)Ружанскі палац14 красавікаЭрык48-ы батальён дапаможнай паліцыіІгар ІваноўГадвілаПохваІмёны ліцьвінаўВікікрыніцыКалі-югаЛізьдзейка з дачкой на руінах сьвятыні ПярунаБэлькаБудынак🡆 More