праект:віківясна-2021

«Віківясна-2021» — штогадовае мерапрыемства, арганізаванае вікімэдыйцамі і вікіпэдыстамі з Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, накіраванае на падтрымку стварэньня артыкулаў пра кожную краіну рэгіёну ў кожным з разьдзелаў Вікіпэдыі.

рэдагаваць Віківясна-2021
праект:віківясна-2021

У найноўшы час рэгіён ЦУЭ перажыў некалькі сумных вёснаў, якія скончыліся непаразуменьнямі, раздраямі і расчараваньнямі: прыкладам зьняцьце з пасады Дубчака ў красавіку 1969 году дзеля спыненьня Праскай вясны, эскаляцыя канфлікту ў Нагорным Карабаху ўвесну 1988 году, актывізацыя Прыднястроўскага канфлікту ў сакавіку 1992 году, пачатак аблогі Сараева ў красавіку 1992 году, вясна 2014 году, якая зазначыла пачатак вайны на Данбасе, так і рэвалюцыя ў Армэніі ўвесну 2018 году.

Задача «Віківясны» — у аб’яднаньні мясцовых высілкаў дзеля зьбіраньня і распаўсюду вольных зьвестак пра гісторыю, культуру, традыцыі і людзей у кожным куточку рэгіёну; у пашырэньні ўзаемнага прызнаньня і разуменьня; у глябальным павелічэньні колькасьці і якасьці вольных ведаў пра рэгіён ЦУЭ.

Традыцыйна мерапрыемства адбываецца з 21 сакавіка да 31 траўня. У гэты час у разьдзелах-удзельніках Вікіпэдыі ладзяцца асобныя конкурсы па напісаньні ды паляпшэньні артыкулаў па гісторыі, культуры і выбітных асобах кожнай краіны-ўдзельніцы рэгіёну. Падрабязьней пра тэмы артыкулаў чытайце на старонках сьпісаў артыкулаў.

Конкурсы на месцах ладзяцца мясцовымі прадстаўнікамі, і кожная супольнасьць мае ўласныя правілы, каб улічыць мясцовыя ўмовы. Кантактныя зьвесткі мясцовых каардынатараў знаходзяцца на старонцы кантактаў. Мясцовыя каманды прапануюць сьпісы артыкулаў пра свае краіны, якія яны б хацелі бачыць перакладзенымі на ўсе магчымыя мовы рэгіёну, чым і зоймуцца рэдактары іншых разьдзелаў. Тым часам, удзельніцы і ўдзельнікі конкурсу змогуць самі абраць тэму, на якую яны хочуць стварыць артыкулы пра пэўную краіну рэгіёну.

Чым больш удзельнікаў — тым цікавей. Калі падчас конкурсу далучацца новыя краіны Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, мясцовыя арганізатары дапоўняць сьпіс задачаў — і ў добры шлях!

рэдагаваць Што б зрабіць
  1. Напісаць і палепшыць як мага больш артыкулаў на падставе крыніцаў.
  2. Пазначаць кожны новы і палепшаны артыкул ці шаблён, зьвязаны з краінамі ЦУЭ і напісаны з 21 сакавіка па 31 траўня, адпаведна запоўненым шаблёнам {{Артыкул Віківясны-2021}} у абмеркаваньні да яго.
  3. Пісаць артыкулы ў адпаведны з графікам тыдзень датычна пазначанай у ім краіны або прадмету, каб прыняць удзел у спаборніцтве. Пры гэтым, цягам «Віківясны» па-за конкурсам улічваюцца ўсе артыкулы пра краіны Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы.
рэдагаваць Удзельніцы і ўдзельнікі
Асобы, датычныя «Віківясны-2021»:
Вікіпэдыст (-ка) Сувязь Чым магу дапамагчы?
праект:віківясна-2021W Гутаркі стварэньне і паляпшэньне артыкулаў
праект:віківясна-2021Dymitr Гутаркі стварэньне і паляпшэньне артыкулаў
праект:віківясна-2021Ясамойла Гутаркі стварэньне і паляпшэньне артыкулаў
праект:віківясна-2021Nieszczarda2 Гутаркі стварэньне і паляпшэньне артыкулаў, расшарыць інфу
праект:віківясна-2021Raviaka Ruslan Гутаркі стварэньне і паляпшэньне артыкулаў
праект:віківясна-2021Lesnas ättling Гутаркі стварэньне і паляпшэньне артыкулаў
праект:віківясна-2021Melilac Гутаркі стварэньне артыкулаў
праект:віківясна-2021Гарбацкі Гутаркі стварэньне і паляпшэньне артыкулаў
праект:віківясна-2021Gleb Leo Гутаркі стварэньне шаблёнаў
праект:віківясна-2021Kazimier Lachnovič Гутаркі паляпшэньне артыкулаў
праект:віківясна-2021Pr12402 Гутаркі стварэньне артыкулаў
праект:віківясна-2021Havenlyangel Гутаркі стварэньне артыкулаў
праект:віківясна-2021Renessaince Гутаркі паляпшэньне і стварэньне артыкулаў
рэдагаваць Пытаньні і адказы

Што такое «Віківясна»?

Праект «Вясна Вікімэдыі ЦУЭ» — грамадзкі конкурс па рэдагаваньні артыкулаў, арганізаваны дабраахвотнікамі руху «Вікімэдыі» і вікіпэдыстамі з краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. Ідэя праекту заснаваная на пасьпяховым досьведзе міжнароднай супрацы некалькіх моўных разьдзелаў Вікіпэдыі на мовах ЦУЭ.

Які абсяг праекту?

праект:віківясна-2021
Артыкул пра Касьцёл Сьвятога Міхаіла Арханёла (Дэмбна) пакуль не напісаны

У цэлым прымальныя ўсялякія энцыкляпэдычна значныя тэмы, якія датычаць рэгіёну Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. Гэта можа быць славацкая кухня, сэрбская гісторыя, вугорская геаграфія, летувіскія рэкі, эстонскія нацыянальныя паркі, украінская эканоміка, румынскія пячоры і да т.п.

Хто займаецца арганізацыяй мерапрыемства?

Конкурс ладзіцца на міжнародным узроўні пасярэдніцтвам асобных філіяў Фундацыі «Вікімэдыя», вікіпэдыйных супольнасьцяў і асобных рэдактараў праектаў «Вікімэдыі». Падрыхтоўкай і каардынацыяй праекту займаецца міжнародная каманда.

Як адбываецца супраца па тэматыцы конкурсу?

Міжнародная каманда ладзіць віртуальныя сустрэчы пры пасярэдніцтве Скайпу, Рэтрансьляванага інтэрнэт-чату і іншых кантактных каналаў. Існуе таксама суполка ў Фэйсбуку.

Дзе знаходзяцца сьпісы артыкулаў?

Удзельніцы і ўдзельнікі вольныя самі абіраць любы артыкул любой тэматыкі, калі ён тычыцца краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы (прыклады вышэй), ці скарыстаць прапанаваны сьпіс, створаны асобна для кожнай краіны-ўдзельніцы спаборніцтва. Прыведзены сьпіс не абавязковы, аднак зьяўляецца пералікам найбольш істотных тэмаў па краіне, складзеных прадстаўнікамі гэтай краіны.

Калі афіцыйны пачатак конкурсу?

Конкурс афіцыйна пачынаецца 21 сакавіка і цягнецца да 31 траўня 2021 году. Сьпіс датаў, у якія ствараем артыкулы пра асобныя краіны, знаходзіцца на старонцы ў Мэта-Вікі.

Якім чынам вядзецца падлік унёску?

Усе ахвотныя рэгіструюцца ў табліцы ўдзельнікаў, пасьля чаго дадаюць створаныя і палепшаныя артыкулы ў сьпіс. Рэгістрацыя не абавязковая, аднак яна дазваляе адсачыць Ваш унёсак і запэўнівае, што створаныя артыкулы адносяцца да конкурсу.

Якія будуць узнагароды?

У бюджэце гранта згадваюцца па «€400» на «ўзнагароды на мясцовым узроўні», у тым ліку для «Вікісупольнасьці Беларусі». Пры захаваньні ўмоваў узнагароды складуць за найбольшы лік створаных артыкулаў €200 і €100 за 1-е і 2-е месцы адпаведна, за найбольшы лік палепшаных артыкулаў — €100.

рэдагаваць Сьпіс артыкулаў

Створаныя артыкулы

Палепшаныя артыкулы

Створаныя шаблёны

Заўвагі

Артыкулы, пазначаныя курсівам, удзелу ў спаборніцтве не бяруць.

рэдагаваць Графік

Тэрмін: 21 сакавіка — 31 траўня 2021 году.

Краіна ці мова і прадмет Дні
Румынія і Малдова, Славаччына; мэдыцына 21—28 сакавіка
Армэнія, Казахстан і Сэрбія; спорт 29 сакавіка — 4 красавіка
Альбанія, Славенія і эрзя; эканоміка 5—11 красавіка
Баўгарыя, Грэцыя, Польшча і Рэспубліка Сэрбская; архітэктура 12—18 красавіка
Азэрбайджан, Башкартастан і Татарстан; прырода 19—25 красавіка
Грузія, Кіпр і Харватыя; традыцыі і ежа 26 красавіка — 2 траўня
Вугоршчына, Турэччына і Эстонія; гісторыя 3—9 траўня
Аўстрыя, Дон, Паўночная Македонія і Ўкраіна; адукацыя і навука 10—16 траўня
Латвія, Расея і эспэранта; грамадзтва 17—23 траўня
Босьнія і Герцагавіна, вырусы, Косава і Мальта; культура 24—31 траўня

Таксама існуюць сьпісы артыкулаў яшчэ для 6 супольнасьцяў: крымскія татары, Летува, лужычане, цыганы, Чарнагорыя і Чэхія. Іх магчыма скарыстаць з увагай да прадмету артыкула адпаведна тыдню або па-за спаборніцтвам.

рэдагаваць Дапаможныя сродкі

Вонкавыя спасылкі

Tags:

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ДуброўнаГуамКрывое Сяло (Вялейскі раён)СафоклЗШАЛуганская народная рэспублікаАсацыяцыя дзяржаваў Паўднёва-Ўсходняй АзііАлесь СавіцкіБеластокМіхаіл ГарбачоўРэджайнаСтаралітваФэдэральнае бюро расьсьледаваньняў1980Марыя Паўла СурвіллаСтарабеларуская моваМарына ВасілеўскаяАркадзь КуляшоўАтамУладзіслаў ПаўлюкоўскіІнстытут лесу5,56×45 ммВікісховішчаВусякіЛаскаценьЛаўкаваСьцяг БеларусіАлесь ПушкінHTMLТбілісіЯзэп СьцепановічПавал ЖаўрыдГімн ВайшнорыіВойшынІнтэрнэтПольская Народная РэспублікаЧавускі раёнДзень незалежнасьці БеларусіПлян МаршалаТэўда (імя)Пастава на каленяхВікіФранцішак СкарынаКалдуныГражына (паэма)2003Міхась ЛынькоўМарат МаркаўЁсіф СталінВытворная функцыіГентБяроза (горад)РужанецМаёмасьцьУсходні ТыморЭўропаВаршаваВугоршчынаІнфарматыкаЯкуб ЯсінскіІталіяКоўнаКарольБухарэст🡆 More