праект:выклік Вікіпрагалу

«Вы́клік Вікіпрага́лу» — гэта адкрытае пісьмовае спаборніцтва па стварэньні і паляпшэньні артыкулаў, каб узмацніць асьвятленьне зьвязаных з жанчынамі прадметаў у Вікіпэдыі.

рэдагаваць Выклік Вікіпрагалу
Скарачэньне:
ВП:ВВП
праект:выклік Вікіпрагалу

Пераможцы атрымаюць выдатныя ўзнагароды. Выклік ладзіцца як частка сусьветнай кампаніі «Вікіпрагал» зь першага выданьня ў 2019 годзе. У 2021 годзе мы пасупрацоўнічаем з Управай ААН па правах чалавека (УВКПЧ) і іншымі супольнікамі, каб распрацаваць сьпісы імёнаў жанчынаў, важных для правоў чалавека і іншых галінаў, пра якіх мала або няма артыкулаў у Вікіпэдыі. Гэтыя артыкулы прынясуць дадатковыя балы. Цяпер мы таксама запускаем «Вікіпрагалазнаходнік» — прыладу, якая дапамагае Вам адкрываць артыкулы пра жанчынаў, якія існуюць на адной мове, але адсутнічаюць на іншай. Вы можаце скарыстаць гэта, каб выявіць добрыя для стварэньня артыкулы!

Пісьмовы выклік пройдзе з 8 сакавіка а 00:01 па сярэднеэўрапейскім часе (UTC+1) да 8 красавіка 2021 году а 23:59 па сярэднеэўрапейскім летнім часе (UTC+2). Панядзелак 8-га сакавіка — гэта Міжнародны жаночы дзень. Спаборніцтва простае паводле будовы, якая грунтуецца на сыстэме балаў «Хай будзе проста, дурніца»: Вы атрымліваеце балы, калі паляпшаеце артыкулы з мэтай для кожнай удзельніцы і ўдзельніка здабыць як мага больш балаў.

рэдагаваць Што б зрабіць
  1. Падпісацца ў разьдзеле «Удзельніцы і ўдзельнікі» на Мэта-Вікі.
  2. Напісаць і перакласьці як мага больш артыкулаў датычна жанчынаў.
  3. Дадаваць спасылку на кожны палепшаны і створаны артыкул з заяўленым балам і сваім імем удзельніцы(-ка).
  4. Падлічваць уласныя балы ад 1 да 3 за кожны ўнёсак: 1 бал за даданьне прынамсі 2000 байтаў зьместу ў жыцьцяпіс жанчыны ўлучна з 3 крыніцамі і ўнутранымі спасылкамі, +1 бал пры адначасным стварэньні артыкула, +1 бал, калі артыкул са сьпісу да «Выкліку».
  5. Вылучыць у найлепшыя свой уласны або чыйсьці іншы артыкул з жыцьцяпісам адной жанчыны.
  6. Атрымаць узнагароду за напісаньне: 1) як мага большага ліку артыкулаў, 2) найлепшага артыкула высокай якасьці.
рэдагаваць Прычына

Спаборніцтва ладзяць Міністэрства замежных справаў Швэцыі і «Вікімэдыя Швэцыі» (швэд.) з падтрымкай швэдзкіх амбасадаў, Управы ААН па правах чалавека (УВКПЧ) і аддзелаў «Вікімэдыі» па ўсім сьвеце, у тым ліку Вікісуполкі Беларусі. Вікіпэдыі не стае артыкулаў пра ўсе віды прадметаў, і праз гэтае спаборніцтва мы спадзяемся палепшыць артыкулы наконт жанчынаў. Паляпшэньне артыкулаў і асьвятленьня наконт жанчынаў у Вікіпэдыі важна для пэўнасьці, што чытачкі і чытачы знаходзяць высакаякасныя зьвесткі пра людзей, якія дапамаглі скласьці наш сьвет.

рэдагаваць Сьпіс артыкулаў

Створаныя артыкулы

Палепшаныя артыкулы

Створаныя шаблёны

Заўвага

Артыкулы, пазначаныя курсівам, удзелу ў спаборніцтве не бяруць.

рэдагаваць Дапаможныя сродкі

Tags:

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Войскі з рогам (карціна Казімера Альхімовіча)Зборная Польшчы па футболеТрыбадызмГапляна (карціна Казімера Альхімовіча)Апавядальны сказРадзімічыЛетува20 красавікаГалоўная старонкаГёран ЯганэсэнЭнэіда навываратХрысьціна (каралева Швэцыі)Сяргей КаракінКасьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар брыгітак (Берасьце)Андрэй МукавозчыкМужчына зьверхуHTMLСтарабеларуская моваПукуГазлайтынгКаса (інструмэнт)Мэдаль Францішка СкарыныАрцём ДоўбікАўстраліяВікізьвесткіРэжым ЛукашэнкіКаскадныя табліцы стыляўCarol of the BellsМэксыкаАлегАрока (футбольны клюб)Юрка ЛявонныЗвычайная вавёркаЖывіляМаркёрГібэрніян ЭдынбургЦэнтральная СэрбіяБеластоцкае ваяводзтваБэлькаБіскупПастава 69Аляксандар ІвулінАзбука МорзэДварэцкі сельсавет (Чашніцкі раён)7 (лік)Рост (імя)Вячаслаў МолатаўАльгердавічыАльфонса Гарсія РоблесПапаАндрэй ДзьмітрыеўЛітваВаляр’ян ЯнушкевічВіктар ШымукЖанчына з жанчынайГданскі аддзел БГКТБудзівілЕва ВежнавецКармэльРасеяСонечная электрастанцыяРэформа беларускага правапісу 1933 году🡆 More