Для захоўваньня права карыстальнікаў свабодна выкарыстоўваць і разьвіваць далей свабоднае праграмнае забесьпячэньне, ствараемае па праекту GNU, для дакумэнтацыі такога праграмнага забесьпячэньня былі прыдуманы канцэпцыі ліцэнзій на «свабодны зьмест». Адной з разнавіднасьцей такіх канцэпцый зьяўляецца «копілэфт» («copyleft»). Назва ўзнікла як супрацьлегласьць канцэпту «копірайт», ідэяй якога зьяўляецца абмежаваньне праў карыстальнікаў. Як указваюць аўтары праекта, копілэфт — гэта найбольш агульны спосаб зрабіць праграмнае забесьпячэньне свабодным і гарантаваць прытрымліваньне гэтай умовы таксама для ўсіх наступных зьмененых і распаўсюджваемых вэрсій такога праграмнага забесьпячэньня.
Першай на аснове копілэфта была напісана «GNU General Public License» (GNU GPL). Каб свабодным выкарыстаньнем уладала таксама і дакумэнтацыя да GNU-праграм, была распрацавацна «Ліцэнзія GNU на свабодную дакумэнтацыю» («GNU Free Documentation License», GNU FDL ці GFDL). Гэта ліцэнзія і зьяўляецца прававой асновай для свабоднага выкарыстаньня, зьмяненьня і распаўсюджваньня артыкулаў з Вікіпэдыі. Юрыдычную сілу ў бягучы момант мае толькі тэкст арыгіналу ліцэнзіі на ангельскай мове.
GNU FDL была распрацавана на аснове амэрыканскіх прававых норм для дакумэнтацыі да праграм GNU і не разьлічана на вікі-праекты, кшталту Вікіпэдыі. Таму працаўнікі Фонду Вікімэдыі працуюць у бягучы момант над інтэрпрэтацыяй гэтай ліцэнзіі для падобных праектаў.
Ліцэнзія GNU FDL дае большыя магчымасьці ў працы над тэкстамі, але ўводзіць і некаторыя абмежаваньні. Напрыклад, Вы не маеце права выкарыстоўваць слова «Wikipedia/Вікіпэдыя», якое зьяўляцца таварным знакам Wiki Foundation, ані ўва URLs, ані ў назвах старонак свайго сайту, а таксама не маеце права ўстаўляць Wikipedia-лягатып (выява:Wiki.png).
Калі Вы жадаеце аддрукаваць які-небудзь артыкул з Вікіпэдыі ці апублікаваць яго ў Інтэрнэце, тады Вы можаце не зьмяняць яго. Пры друкаваньні павінны быць азначаны як мінімум пяць найбольш значных аўтараў дадзенага дакумэнта.
Пры зьмяненьнях у артыкулах Вікіпэдыі павінны быць выкананы наступныя ўмовы:
Пры распаўсюджваньні артыкулаў з Вікіпэдыі ў Інтэрнэце пад кожнай з іх павінна стаяць спасылка прыкладна наступнага зьместу:
«Гэты тэкст заснаваны на артыкуле «XYZ»(спасылка) з свабоднай энцыкляпэдыі Вікіпэдыя (http://be-x-old.wikipedia.org) і распаўсюджваецца на умовах «GNU Free Documentation License» (спасылка на http://www.gnu.org/licenses/fdl.txt ). Таксама пажадана указаць аўтараў артыкула ў выглядзе спасылкі на гісторыю рэдагаваньня ў Вікіпэдыі (напрыклад, http://be-x-old.wikipedia.org/w/index.php?title=XYZ&action=history ).
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Вікіпэдыя:Прававая аснова, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.