як Рэдагаваць Існы Артыкул

Гэты тэкст зьмяшчае асноўныя веды, неабходныя для рэдаґаваньня існага артыкула.

Для пачатку (неабавязкова). Зарэгіструйцеся!

Калі Вы яшчэ не зарэгістраваліся, то раім зрабіць гэта: гэта надасьць пэўныя зручнасьці і дадатковыя бонусы ў працы і камунікацыі. Зьвярніце ўвагу, што гэта разьдзел Вікіпэдыі клясычным правапісам беларускай мовы.

Асноўныя панэлі

Асноўныя панэлі дзеяньняў з артыкулам зьмяшчаюцца ўверсе справа.

як Рэдагаваць Існы Артыкул 
  • Панэль рэдаґаваць. Заўважылі недарэчнасьці? Будзьце рашучымі — клікніце на панэль і палепшыце артыкул.
як Рэдагаваць Існы Артыкул 
  • Панэль рэдаґаваць крыніцу. Клікнуўшы на панэль, Вы атрымаеце пашыраныя магчымасьці рэдаґаваньня, патрапіўшы ў крынічны код вікіразьметкі, якая мала чым адрозьніваецца ад стандартнага HTML-коду. Прыклады працы з кодам глядзіце ніжэй.
як Рэдагаваць Існы Артыкул 
  • Даведайцеся болей, націсьніце гісторыя і высьветліце, як артыкул разьвіўся да цяперашняга стану.
як Рэдагаваць Існы Артыкул 


  • Калі Вы ня хочаце дапісваць артыкул уласнаручна, націсьніце абмеркаваньне і напішыце свае ідэі й прапановы на старонцы гутарак, тут Вы можаце таксама задаць пытаньні наконт артыкула.

Вікіразьметка

Націснуўшы рэдаґаваць крыніцу, Вы атрымаеце пашыраныя магчымасьці па праўцы артыкулаў. Вось найгалоўнейшыя інструкцыі па рэдагаваньні коду Вікіпэдыі.

Вікіразьметка Выглядае як
''курсіў'' курсіў
'''тоўсты''' тоўсты
==загаловак==
===падзагаловак===
====падзагаловак (меншы шрыфт)====
загаловак
падзагаловак
падзагаловак (меншы шрыфт)
[[Беларуская мова]], спасылка на [[Беларуская мова|нутраную старонку]] Беларуская мова, спасылка на нутраную старонку
[https://www.facebook.com/BelarusianWikipedia?ref=hl спасылка на вонкавы сайт] спасылка на вонкавы сайт
[[Катэгорыя:Войны Вялікага Княства Літоўскага]] Артыкул будзе зьмешчаны ў катэгорыю войны Вялікага Княства Літоўскага
* зрабіць сьпіс проста
** болей зорачак — глыбейшы водступ
  • зрабіць сьпіс проста
    • болей зорачак — глыбейшы водступ
# сьпіс з аўтаматычнай
# нумарацыяй радкоў
  1. сьпіс з аўтаматычнай
  2. нумарацыяй радкоў
[[Файл:Panoramic photograph of interior of Colosseum.jpg|міні|250пкс|Выява з подпісам]]
як Рэдагаваць Існы Артыкул 
Выява з подпісам
Зьмяшчэньне зноскі пасьля тэксту Пазначэньне крыніцы інфармацыі зноскай
{{Крыніцы}} Нумараваны сьпіс крыніц і зносак (дадаецца напрыканцы артыкула)
--~~~~ Ваш подпіс з датаю (дадаецца толькі ў абмеркаваньнях артыкулаў)

Больш поўны разбор асноўных дзеяньняў зь вікіразьметкай глядзіце тут: Вікіпэдыя:Памятка і тут: Вікіпэдыя:Вікі-фарматаваньне.

Агульныя парады

  • Калі ласка, пры напісаньні артыкула прытрымлівайцеся нэўтральнага тону, пазьбягайце эмацыянальных і суб’ектыўных ацэнак, рэклямы. Дзе магчыма, пазначайце, адкуль узяты матэрыял для артыкула — гэта дазволіць іншым удзельнікам удакладніць і дапоўніць Вашу працу.
  • Калі Вы ня ўпэўнены, што зробіце свае першыя праўкі добра, то перад тым, як рэдаґаваць нейкі артыкул, Вы маеце магчымасьць спакойна патрэніравацца на гэтай старонцы.
  • Перад захаваньнем рэдаґаваньня карыстайцеся клявішай Праглядзець, каб пабачыць, як артыкул будзе выглядаць пасьля захаваньня.
  • Пажадана (але не абавязкова) коратка апісваць кожнае рэдагаваньне ў акенцы пад назваю «Кароткае апісаньне зьменаў».

Дапаможныя сродкі

  • Для спрашчэньня рыхтаваньня тэксту ў Вікіпэдыі існуе адмысловая прылада — Вікіфікатар. Вікіфікатар прызначаны для выпраўленьня тыпаграфікі (расстаноўкі двукосьсяў, працяжнікаў, непарыўных прагалаў і іншых знакаў паводле фармальных правілаў), афармленьня тэксту і паляпшэньня вікі-фарматаваньня.

Перад тым, як захаваць праўку

Перад тым, як захаваць старонку, калі ласка, праверце яшчэ раз:

  • Аўтарскія правы на матэрыялы, зьмешчаныя ў артыкуле. Калі Вы ня ўпэўнены, што нейкі тэкст ці малюнак можна вольна капіяваць і распаўсюджваць, лепш наогул не выкарыстоўваць яго.
  • Правапіс — клясычны (тарашкевіца), і правільны — без памылак. Падрабязнасьці — на старонцы Вікіпэдыя:Правапіс.
  • Пры капіяваньні тэкстаў, цытатаў, фрагмэнтаў зь іншых электронных крыніц пракантралюйце і, калі трэба, замяніце i лацінскае на і кірылічнае; калі ў тэксьце былі прастаўлены пераносы (знакі «-» пасярод словаў) — іх трэба выдаліць (для візуальнага пошуку лацінскіх літар у кірылічным тэксьце зручна ўжываць рэдактар тэкставы рэдактар SciTE. Ён паказвае лацінскія і кірылічныя літары розным колерам. Пры дапамозе яго можна зрабіць «пошук і замену» (таксама падсьветку асобных літар можна рабіць з дапамогай Find/Highlight у Firefox).

Глядзіце таксама

Tags:

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

НаркамаўкаАнатоль БутэвічСан-Хасэ (Каліфорнія)Іксвідэа.neРоднае слова (часопіс)ЭтыкаДзеяслоўШтучны інтэлектСэксАральны сэксУніфікаваная назва рэсурсуПрыметнікТэлугуІван Мележ1874Царква Раства Багародзіцы (Мураванка)Этнічная тэрыторыя беларусаўЧырвоная кніга Рэспублікі БеларусьСмаргонская мядзьведжая акадэміяУправа КДБ па Гарадзенскай вобласьціБлогБадвілаГорадняРасейцыСалігорскЗіновій ПрыгодзічПравілы беларускай артаграфіі і пунктуацыі (2008)МэдыяВікіНовая зямляГішпанская моваТалінская затокаВікікрыніцыСяброўстваЧорны кот (арганізацыя)Аркадзь КуляшоўМэркурУладзімер КараткевічКарлес ПудждэмонМаксім БагдановічАляксандра і КанстанцінПятрусь БроўкаМаніторMemento moriСям’яULISКаса (фрызура)1632@Баўгарская моваРымускіСакавікВіцебская вобласьцьКасіў Ясь канюшынуЛеа ЛексісАзартная гульняБеларуская моваСтрахМалайская моваУправа КДБ па вайсковай контравыведцыМарына ВасілеўскаяЯгайла (імя)ДаласСтарадубАндрэй МукавозчыкЦэнтральная СэрбіяКойданаўская самастойная рэспубліка🡆 More