Скарачэньне: ВП:АТП |
---|
Вывучэньне праблематыкі адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу мае вялікае навуковае і практычнае значэньне. У сувязі з тым, што сыстэма адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкаваньня за ўвесь час існаваньня шматлікіх дзяржаўных утварэньняў на тэрыторыі сучаснай Беларусі зьведала значныя зьмены, зараз часам проста цяжка разабрацца ва ўсіх гэтых адміністрацыйных хітраспляценьнях, якія адбыліся за гэты час. Менавіта з-за гэтага шмат якія пытаньні для кагосьці зьяўляюцца проста невырашальнымі. Для таго, каб гэтых пытаньняў стала менш, і створаная гэтая рэкамэндацыя.
Далей будуць падрабязна разгледжаныя сытуацыі, якія тычацца паветаў, раёнаў і адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак першаснага тэрытарыяльнага ўзроўню (далей — ПТА). Але ў сувязі з тым, што рэкамэндацыі агульныя, гэтыя прынцыпы можна распаўсюдзіць і на буйныя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі (далей — АТА) — акругі, ваяводзтвы, вобласьці, губэрні.
Артыкулы пра АТА сучаснай Беларусі называюцца без удакладненьняў, напрыклад Янаўскі раён Берасьцейскай вобласьці (перанакіраваньне з Янаўскі раён (Берасьцейская вобласьць)). У межах БССР/Беларусі для неадназначных назваў АТА дзейнічае правіла Вікіпэдыя:Неадназначнасьць, напрыклад Азяранскі сельсавет (Жыткавіцкі раён) і Азяранскі сельсавет (Рагачоўскі раён) або Хамічоўскі сельсавет (1924—1925) і Хамічоўскі сельсавет (1924—1968) (калі АТА былі скасаваныя ў складзе адной і той жа АТА, то ў дужках пазначаюцца гады стварэньня (калі яны адрозьніваюцца) або гады існаваньня). Гэтае правіла распаўсюджваецца і на шаблёны і на катэгорыі.
Для існай або былой АТА ствараюцца аднайменныя шаблён і катэгорыя (прыклады: Шаблён:Мазырскі раён, Катэгорыя:Беластоцкі павет, Катэгорыя:Мазырскі раён), якія дадаюцца ў артыкул пра гэтую АТА. Акрамя гэтага, у артыкул пра АТА таксама дадаюцца катэгорыі паводле датаў стварэньня і скасаваньня (прыклады: Катэгорыя:Акругі, створаныя ў 1924 годзе, Катэгорыя:Акругі, скасаваныя ў 1945 годзе, Катэгорыя:Ваяводзтвы, створаныя ў 1566 годзе, Катэгорыя:Ваяводзтвы, скасаваныя ў 1772 годзе, Катэгорыя:Губэрні, створаныя ў 1837 годзе, Катэгорыя:Губэрні, скасаваныя ў 1844 годзе).
Для існых і былых ПТА ствараюцца аднайменныя шаблёны. Для кожнай існай ПТА ствараецца аднайменная катэгорыя (прыклад: Катэгорыя:Радзілавіцкі сельсавет), якая дадаецца ў артыкул пра гэтую ПТА. Для скасаваных ПТА аднайменныя катэгорыі не ствараюцца (а ў выпадку скасаваньня існых, яны выдаляюцца).
Для паветаў, якія ўваходзілі ў склад розных дзяржаваў (Вялікае Княства Літоўскае, Расейская імпэрыя, БССР, РСФСР, СССР, міжваенная і сучасная Польшча), мусяць існаваць асобныя артыкулы паводле пэрыядаў. Гэтае тычыцца і зямель Вялікага Княства Літоўскага.
Пры гэтым трэба выконваць наступныя рэкамэндацыі:
Для кожнага з трох вялікіх пэрыядаў асобна ствараюцца шаблёны і катэгорыі.
У шаблёнах існых паветаў пералічваюцца асноўныя населеныя пункты і гміны. У шаблёнах былых паветаў пералічваюцца асноўныя населеныя пункты і староствы (воласьці) або гміны, якія калісьці ўваходзілі ў склад гэтых паветаў. Да асноўных населеных пунктаў адносяцца гарады/месты. У артыкулы пра існыя і былыя паветы дадаюцца наступныя шаблёны: аднайменны шаблён павету, шаблён адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу ваяводзтва ({{Берасьцейскае ваяводзтва}}) або губэрні ({{Менская губэрня}}), а таксама шаблён-група зь пералікам гістарычных АТА, у якія ўваходзіў павет.
У артыкул пра былы павет ВКЛ дадаецца катэгорыя апошняга ваяводзтва (адпаведна адміністрацыйна-тэрытарыяльнаму падзелу, створанаму ў выніку рэформы 1565—1566 гадоў), у якое ён ўваходзіў, напрыклад Рэчыцкі павет уключаецца ў Катэгорыя:Паветы Менскага ваяводзтва, а яна ўжо ў Катэгорыя:Паветы Вялікага Княства Літоўскага. Акрамя гэтага, у артыкул пра існы або былы павет таксама дадаюцца катэгорыі паводле датаў стварэньня і скасаваньня (прыклады: Катэгорыя:Паветы, створаныя ў 1566 годзе, Катэгорыя:Паветы, скасаваныя ў 1924 годзе).
У шаблёнах існых раёнаў пералічваюцца асноўныя населеныя пункты і ПТА (асноўная частка) і асноўныя населеныя пункты і ПТА, якія калісьці ўваходзілі ў склад гэтага раёну (гістарычная частка), напрыклад {{Рэчыцкі раён}}. У шаблёнах былых раёнаў пералічваюцца асноўныя населеныя пункты і ПТА, якія калісьці ўваходзілі ў склад гэтых раёнаў (толькі гістарычная частка), напрыклад {{Тураўскі раён}}. Да асноўных населеных пунктаў адносяцца гарады/месты, гарадзкія пасёлкі/мястэчкі, працоўныя і курортныя пасёлкі. У артыкулы пра існыя раёны дадаюцца наступныя шаблёны: аднайменны шаблён раёну, шаблён адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу вобласьці, а таксама шаблён-група зь пералікам гістарычных АТА, у якія ўваходзіў раён; у артыкулы пра былыя раёны: аднайменны шаблён раёну і шаблён-група зь пералікам гістарычных АТА, у якія ўваходзіў раён.
Тлумачэньне пазнакаў у гістарычнай частцы шаблёнаў:
У артыкул пра існы або былы раён дадаюцца катэгорыі паводле датаў стварэньня і скасаваньня (прыклады: Катэгорыя:Раёны, створаныя ў 1940 годзе, Катэгорыя:Раёны, скасаваныя ў 1962 годзе). Акрамя гэтых катэгорыяў, у артыкул пра былы раён БССР дадаецца Катэгорыя:Былыя раёны Беларусі.
Аднайменныя катэгорыі існых раёнаў дадаюцца ў катэгорыі кшталту Катэгорыя:Раёны Берасьцейскай вобласьці, якія дадаюцца ў катэгорыі кшталту Катэгорыя:Берасьцейская вобласьць і Катэгорыя:Раёны Беларусі.
Да адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак першаснага тэрытарыяльнага ўзроўню адносяцца гарадзкія, пасялковыя, местачковыя і сельскія саветы/рады, воласьці, гміны (вяскова-гарадзкія і вясковыя грамады). Таксама ў некаторых выпадках у шаблёны могуць быць даданыя староствы (гродавыя і нягродавыя), графствы, парафіі. Даданьне апошніх абмяркоўваецца асобна.
Выключэньні з правілаў:
У шаблёнах існых і былых ПТА пералічваюцца ўсе населеныя пункты, якія ўваходзяць/уваходзілі ў склад гэтай ПТА. Калі сьпіс населеных пунктаў яшчэ дакладна невядомы, то ўнізе можна зрабіць адпаведную пазнаку «сьпіс населеных пунктаў няпоўны» (прыклад: {{Дыхнавіцкі сельсавет}}). Адміністрацыйны цэнтар ПТА пазначаецца асобна. Колішнія населеныя пункты пералічваюцца ў гістарычнай частцы шаблёну. Да колішніх населеных пунктаў адносяцца тыя населеныя пункты, якія былі ліквідаваныя ў час знаходжаньня ў складзе ПТА (прыклады: {{Косаўскі гарадзкі савет}}, {{Гарадзейскі пасялковы савет}}, {{Вызьненскі местачковы савет}}, {{Губіцкі сельсавет}}). У артыкулы пра існыя ПТА дадаюцца наступныя шаблёны: аднайменны шаблён ПТА, шаблён раёну, а таксама шаблён-група зь пералікам гістарычных АТА, у якія ўваходзіла ПТА; у артыкулы пра былыя ПТА: аднайменны шаблён ПТА і шаблён-група зь пералікам гістарычных АТА, у якія ўваходзіла ПТА. Да населеных пунктаў адносяцца гарады/месты, гарадзкія пасёлкі/мястэчкі, працоўныя і курортныя пасёлкі, пасёлкі, вёскі, фальваркі, маёнткі, засьценкі, хутары (гл. {{Населеныя пункты}}). У артыкулы пра населеныя пункты дадаюцца шаблёны ПТА і раёну (апошнія), у якія ўваходзіў населены пункт.
У аднайменную катэгорыю існай ПТА зьмяшчаюцца толькі артыкул пра саму ПТА і пра населеныя пункты, якія зараз уваходзяць у склад гэтай ПТА. Населеныя пункты, якія ўваходзілі ў склад ПТА раней (скасаваныя, уключаныя ў іншыя населеныя пункты, перададзеныя ў склад іншых ПТА), у катэгорыю не дадаюцца, як і розныя геаграфічныя аб’екты, людзі, арганізацыі. Пры гэтым у артыкул пра былую ПТА дадаецца Катэгорыя:Былыя сельсаветы Тураўскага раёну (на прыкладзе Запясоцкага сельсавету), калі гэтая ПТА была ліквідаваная ў той час, калі ўваходзіла ў склад гэтага раёну. Акрамя гэтых катэгорыяў, у артыкул пра існую або былую ПТА таксама дадаюцца катэгорыі паводле датаў стварэньня і скасаваньня (прыклады: Катэгорыя:Сельсаветы, створаныя ў 1940 годзе, Катэгорыя:Сельсаветы, скасаваныя ў 1954 годзе). Для існых ПТА колькасьць катэгорыяў стварэньня павінна быць на адну болей колькасьці катэгорыяў скасаваньня, для былых — роўна. Колішнія населеныя пункты дадаюцца ў Катэгорыя:Колішнія населеныя пункты Гарадзенскага раёну (для населеных пунктаў, якія былі ліквідаваныя ў час знаходжаньня ў складзе ПТА Гарадзенскага раёну).
Аднайменныя катэгорыі існых ПТА дадаюцца ў катэгорыі кшталту Катэгорыя:Сельсаветы Пінскага раёну, якія дадаюцца ў катэгорыі кшталту Катэгорыя:Сельсаветы Берасьцейскай вобласьці і Катэгорыя:Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Пінскага раёну. Катэгорыі кшталту Катэгорыя:Былыя сельсаветы Пінскага раёну дадаюцца ў катэгорыі кшталту Катэгорыя:Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Пінскага раёну і Катэгорыя:Былыя сельсаветы Беларусі. Калі АТА, у якую ўваходзіла былая ПТА, скасаваная, то катэгорыі кшталту Катэгорыя:Былыя сельсаветы Тураўскага раёну дадаюцца толькі ў Катэгорыя:Былыя сельсаветы Беларусі.
Калі рэарганізацыі АТА адбываліся пад час знаходжаньня ў складзе той самай АТА (назвы не зьмяняліся):
У выпадку калі адбылося толькі ўдакладненьне напісаньня назвы АТА (неафіцыйнае перайменаваньне), то ствараецца адзін артыкул з апошняй назвай (прыклады: Велікалуцкі сельсавет, Маісеевіцкі сельсавет).
Ва ўсіх іншых выпадках ствараюцца асобныя артыкулы (прыклады: Поразаўскі сельсавет (Поразаўскі раён) і Поразаўскі сельсавет (Сьвіслацкі раён), Гняздоўскі сельсавет і Гнезнаўскі сельсавет).
У выпадку перайменаваньня АТА ствараецца асобны артыкул, калі яно зьвязанае з тым, што зьмяняецца адміністрацыйнае ўладкаваньне і падпарадкаваньне ў АТА. Звычайна гэтае адбываецца пасьля пераносу адміністрацыйнага цэнтру ці ў сувязі з рэарганізацыяй адміністрацыйнага ўладкаваньня ў АТА (сельсавет пераўтвораны ў пасялковы або гарадзкі савет, гарадзкі або пасялковы савет → сельсавет, местачковы савет → гарадзкі савет, местачковы савет → пасялковы савет, местачковы савет → сельсавет, воласьць → раён, павет → акруга і інш.). У гэтым выпадку даты перайменаваньня лічацца датамі стварэньня/скасаваньня, яны прапісваюцца ў шаблёне-картцы і ў катэгорыях. Пры гэтым у артыкулах можа быць закранутая гісторыя «зьвязаных» АТА.
Прыклады:
Выключэньне з правілаў:
Заўвагі:
Шаблёны АТА зьмяшчаюцца ў канкрэтных катэгорыях. Напрыклад калі гэта шаблён сельсавету, які быў скасаваны ў часы існаваньня БССР, то такі шаблён дадаецца ў Катэгорыя:Вікіпэдыя:Шаблёны:Навігацыя:Былыя сельсаветы Беларускай ССР. Калі сельсавет быў скасаваны ў часы існаваньня Рэспублікі Беларусь, то такі шаблён дадаецца ў Катэгорыя:Вікіпэдыя:Шаблёны:Навігацыя:Былыя сельсаветы Беларусі. Шаблёны існых сельсаветаў Беларусі дадаюцца ў Катэгорыя:Вікіпэдыя:Шаблёны:Навігацыя:Сельсаветы Беларусі. Тое самае і з раёнамі: Катэгорыя:Вікіпэдыя:Шаблёны:Навігацыя:Былыя раёны Беларускай ССР і Катэгорыя:Вікіпэдыя:Шаблёны:Навігацыя:Раёны Беларусі.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Вікіпэдыя:Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.