«Вікі любіць Зямлю-2022» — штогадовы міжнародны фотаконкурс, які ладзіцца ў траўні—ліпені аддзяленьнямі «Вікімэдыі», суполкамі і мясцовымі дабраахвотнікамі-вікіпэдыстамі па ўсім сьвеце.
Скарачэньне: ВП:ВЛЗ-2022 |
---|
Удзельнікі фатаграфуюць мясцовыя помнікі прыроды і маляўнічыя краявіды сваіх краінаў і загружаюць іх у Вікісховішча. Мясцовыя арганізатары ў кожнай краіне ладзяць уласны конкурс, таму тэрміны, правілы і ўзнагароды могуць крыху адрозьнівацца. Асноўная задача конкурсу — збор здымкаў помнікаў прыроды, такіх як прыродныя запаведнікі, прыродаахоўныя тэрыторыі, нацыянальныя паркі, маляўнічыя краявіды і адметныя сады, каб праілюстраваць артыкулы ў агульнасусьветнай вольнай энцыкляпэдыі Вікіпэдыя і іншых праектах Фундацыі «Вікімэдыя».
Засяроджваймася ня толькі на мясьцінах дзяржаўнай значнасьці, але і на прыродаахоўных землях мясцовага ўзроўню, а таксама на як мага шырэйшай разнастайнасьці прыродных мясьцінаў: лясах, парках, садах, гарах, пячорах ці любых іншых прыродаахоўных мясцовасьцях у вашай краіне. Такім чынам, большасьць удзельніц і ўдзельнікаў зможа знайсьці каля сябе некалькі помнікаў прыроды. Сёлета міжнародныя пераможныя здымкі будуць прадстаўляць 2 катэгорыі — краявіды (у тым ліку асобныя дрэвы, калі яны ёсьць помнікамі прыроды) і макра або набліжэньне (жывёлы, расьліны і грыбы):
Спадарожна ў Беларускай Вікіпэдыі цягам чэрвеня—ліпеня ладзіцца тэматычны конкурс у стварэньні артыкулаў аб прыродаахоўных тэрыторыях Беларусі.
Паводле правілаў фотаконкурсу ў Беларусі, кожны пададзены здымак мае:
У фотаконкурсе магчыма браць удзел зь некалькімі здымкамі прыродаахоўных тэрыторыяў Беларусі. Таксама варта мець дзейны адрас электроннай пошты ў Наладах уліковага запісу. Да 1 верасьня 2022 году журы абвяшчае мясцовых пераможцаў на c:Commons:Wiki Loves Earth 2022/Winners для ўдзелу ў міжнародным коле фотаспаборніцтва ад Беларусі. На ўзнагароду могуць вылучацца здымкі з разрозьненьнем прынамсі 2 мэгапіксэлы. Пры вызначэньні пераможцаў журы прымае да ўвагі: тэхнічную якасьць (выразнасьць, выкарыстаньне сьвятла і пэрспэктыву), непаўторнасьць і карыснасьць выявы для Вікіпэдыі.
Дадайце спасылку на створаны артыкул у выглядзе # [[Назва артыкулу]] — {{Вікіпэдыст|<Імя_карыстальніка>}}.
Дадайце артыкул, дапоўнены прынамсі на 500 байтаў.
Службовыя старонкі:
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Вікіпэдыя:Праект:Вікі любіць Зямлю-2022, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.