Віктар Цітоў: беларускі этнограф, гісторык, пэдагог

Віктар Сьцяфанавіч Цітоў (15 лістапада 1938, в.

    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Цітоў.

Дрожджаніцы, Крычаўскі раён, Магілёўская вобласьць — 20 лістапада 2020) — беларускі этнограф, гісторык, пэдагог. Доктар гістарычных навук (1991), прафэсар (1995).

Віктар Цітоў
Дата нараджэньня 15 лістапада 1938(1938-11-15)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 20 лістапада 2020(2020-11-20) (82 гады)
Месца вучобы
Занятак этнограф, гісторык, пэдагог
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук[d]

Жыцьцяпіс

Скончыў Магілёўскі пэдагагічны інстытут (1963). 3 1963 году настаўнічаў, працаваў у Міністэрстве асьветы Беларусі. 3 1974 годзе ў Гарадзенскім пэдагагічным інстытуце, з 1977 году ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру АН Беларусі. 3 1993 загадчык катэдры Беларускага ўнівэрсытэту культуры, з 1998 году — Беларускага пэдагагічнага ўнівэрсытэту, у 2003—2009 гадах прафэсар Уроцлаўскага унівэрсытэту (Польшча), у 2011—2016 гадах гадах прафэсар Інстытуту парлямэнтарызму і прадпрымальніцтва.

Навукова-дасьледчая дзейнасьць

Распрацаваў канцэпцыю гісторыка-этнаграфічнага раянаваньня Беларусі. Дасьледаваў тыпалёгію культурных ляндшафтаў, гістарычныя стасункі Беларусі і сумежных тэрыторыяў, беларускую дыяспару, этнічную гісторыю і геаграфію Беларусі, традыцыйную народную культуру, гісторыю народнай адукацыі, праблемы нацыянальных узаемаадносін і інш.

Адзін з аўтараў прац «Праблемы расьсяленьня ў БССР» (1980), «Помнікі этнаграфіі» (1981), «Промыслы і рамёствы Беларусі» (1984), «Палесьсе: Матэрыяльная культура» (1988), «Грамадзкі быт і культура сельскага насельніцтва Беларусі» (1993), «Адраджэньне традыцыйнай мастацкай культуры Палесься» (1994), «Беларусы» (т. 1, 1995), «Беларусы» (1998), «Традыцыйная мастацкая культура беларусаў» (т. 1—6, 2001—2014), «Гісторыя сялянства Беларусі» (т. 2, 2002). Навуковы рэдактар і суаўтар энцыкляпэдычнага даведніка «Народная культура Беларусі» (2002), зборніка «Народныя традыцыі і нацыянальная культура» (кн. 1—2, 2001— 03). Удзельнічаў у распрацоўцы навукова-мэтадычных прынцыпаў аховы помнікаў, арганізацыі музэяў-скансэнаў (Беларускі дзяржаўны музэй народнай архітэктуры і побыту, Нарачанскі нацыянальны парк і інш.), складаньні «Нацыянальнага атлясу Беларусі» (2002).

Выбраная бібліяграфія

  • Народные деревообрабатывающие промыслы Белоруссии (1917—1941 гг.). Мн., 1976.
  • Историко-этнографическое районирование материальной культуры белорусов, XIX — начало XX в. Мн., 1983.
  • Народная спадчына: Матэрыяльная культура ў лакальна-тыпалагічнай разнастайнасці. Мн., 1994.
  • Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Традыцыйна-бытавая культура. 2-е выд. Мн., 2001.
  • Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Краіна і людзі. 2-е выд. Мн., 2001.
  • Этнаграфія і літаратура (Разам з Цітовай Л. К.). Мн., 2004.
  • Гісторыя айчыннай культуры: У 2 ч. Мн., 2009

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Віктар Цітоў ЖыцьцяпісВіктар Цітоў Навукова-дасьледчая дзейнасьцьВіктар Цітоў Выбраная бібліяграфіяВіктар Цітоў КрыніцыВіктар Цітоў ЛітаратураВіктар Цітоў15 лістапада193820 лістапада2020ГісторыкДоктар гістарычных навукКрычаўскі раёнМагілёўская вобласьцьПэдагогЭтнограф

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Уладзімер КараткевічБутвілЛесьбійская эротыкаВалунтарВід (біялёгія)ГорадДзяржаваПэнсіяПольская Народная РэспублікаФашызмЛязьбійская парнаграфіяБДСМЗнак рашоткі (актаторп)ЛеапардРэч ПаспалітаяАК-47ФутболРамантызмАляксандар ЛукашэнкаВікіДэйвід ЎудардАнатоль ВялюгінІксвідэаВершКрама (гурт)Уладзімер ПуцінУшачыВольга КараткевічІсьляндзкі коньАнальны сэксНікарагуа943СалігорскПрыслоўеЛетувізацыяЭўрапейскі ЗьвязСуахіліАнтон АдамовічБабёрЗакон (права)ГаналулуСяргей ГрахоўскіДаўкша КімантавічЧасопісСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіУладзімер Арлоў (гісторык)Валунтар (футбольны клюб)ІнвэстыцыяКампутарЛібанВольныя матэрыялыДжозэф Рабінэт БайдэнЯўгенія ПфляўмбаўмЗязюля звычайнаяПацолтПарнаграфія ў ЧэхііЭнцыкляпэдыяGoogle EarthАўстраліяБеларусьРэспубліка КарэяРасейская імпэрыяСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных Маскоўскім патрыярхатам367943 ДуэндэЭгіпет🡆 More