Віктар Афанасьевіч Ракаў (22 студзеня 1935; в.
Целяшы, Прапойскі раён, Магілёўская вобласьць — 10 чэрвеня 2000) — беларускі паэт.
Віктар Ракаў | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 22 студзеня 1935; в. Целяшы Прапойскі раён, Магілёўская вобласьць |
Памёр | 2000 |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт |
Дэбют | «Падарунак» // «Магілёўская праўда», 1956 |
Нарадзіўся 22 студзеня 1935 году в. Целяшы Прапойскага раёну Магілёўскай вобласьці ў сям’і калгасьнікаў Афанасія Рыгоравіча, інваліда Вялікай Айчыннай вайны, і Анастасіі Іларыёнаўны, работніцы калгасу. Скончыў Целяшоўскую сярэднюю школу (1953), фізыка-матэматычны факультэт Магілёўскага пэдінстытуту (1958), Менскую вышэйшую партыйную школу (1971). Настаўнічаў у Целяшоўскай (1958—1960), Рэчкаўскай (1960—1965) сярэдніх школах на Магілёўшчыне.
Працаваў карэспандэнтам-арганізатарам Магілёўскага раённага радыёвяшчаньня (1965), загадчыкам сельскагаспадарчага аддзела шклоўскай раённай газэты «Ўдарны фронт» (1965—1969), літаратурным супрацоўнікам газэты «Звязда» (1969—1975), рэдактарам аддзелу публіцыстыкі часопісу «Полымя» (1975—1982). З 1982 году — адказны сакратар часопісу «Полымя». Сябра Саюзу пісьменнікаў Беларусі з 1979 году. Жыў ў Менску.
Памёр 10 чэрвеня 2000 году.
Аўтар зборнікаў паэзіі «Вернасьць» (1968), «Акно ў зялёны сад» (1972), «Пазыўныя» (1975), «Песьня і памяць» (1979), «І сноп, і птах, і я…» (1983), «Жыць-палоць» (1995).
Літаратурнай дзейнасцю пачаў займацца ў студэнцкія гады. Першы верш надрукаваў у газэце «Магілёўская праўда». Паэзія В. Ракава прысьвечана вёсцы, бацькоўскай зямлі, сялянскай працы (зборнікі «Вернасьць», «Акно ў зялёны сад»). Пісаў пра пераемнасьць пакаленьняў («Пазыўныя», «Песьня і памяць», «І сноп, і птах, і я»), пра гераізм нашых людзей у гады Вялікай Айчыннай вайны, захапленьне прыгажосьцю прыроды, каханьне. У творах В. Ракава раскрываецца тэма любві да Радзімы, сыноўняй вернасьці Магілёўшчыне, Прысожжу. Пісаў таксама нарысы, крытычныя артыкулы, рэцэнзіі.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Віктар Ракаў, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.