Віктар Каліноўскі

Ві́ктар О́тан Каліно́ўскі (21 красавіка 1833, в.

ст. 4 красавіка] 1833, в. Мастаўляны, цяпер у Польшчы — 6 лістапада 1862, ф. Якушоўка) — гісторык, археограф, бібліяфіл, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху 1860-х г. Старэйшы брат Кастуся Каліноўскага.

Віктар Каліноўскі
Дата нараджэньня 21 красавіка 1833(1833-04-21)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 6 лістапада 1862(1862-11-06) (29 гадоў)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці сухоты
Месца вучобы
Занятак гісторык, археограф, бібліяфіл
Месца працы
    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Каліноўскі.

Жыцьцяпіс

Сярэднюю адукацыю атрымаў у Сьвіслацкай і Гарадзенскай гімназіях. У 1852 паступіў на мэдычны факультэт Маскоўскага ўнівэрсытэту. З 1856 у Пецярбургу. На даручэньне Віленскай археалягічнай камісіі працаваў у Імпэратарскай публічнай бібліятэцы, адшукваў старадаўнія рукапісы па гісторыі Літвы і Беларусі.

У 1858—1862 адзін з кіраўнікоў нелегальнай рэвалюцыйнай арганізацыі, якую складалі выхадцы зь Беларусі, Летувы, Польшчы, Украіны ў Пецярбургу. Распаўсюджваў сярод сябраў арганізацыі гістарычную літаратуру, займаўся вярбоўкай новых чальцоў, наладжваў сувязі з рэвалюцыйнымі арганізацыямі Кіева і Масквы.

3 1857 падтрымліваў навуковыя сувязі зь бібліятэкай Асалінскіх у Львове, зь ейным супрацоўнікам, а пасьля дырэктарам А. Бялеўскім, дапамагаў яму ў выданьні спадчыны гетмана Станіслава Жалкеўскага, навуковай працы «Monumenta Poloniae Historica». Падчас працы ў Публічнай бібліятэцы складаў генэалягічныя даведкі для прыватных асобаў, дасьледаваў гісторыю ВКЛ, антыпрыгоньніцкіх сялянскіх рухаў на Беларусі і Ўкраіне. Падрыхтаваў да друку на расейскай мове манаграфію «Уманскі гвалт» пра паўстаньне 1768 украінскіх сялянаў у месьце Умань (цяпер Чаркаская вобласьць, зь невядомых прычынаў праца ня ўбачыла сьвет). Складальнік «Каталёгу калекцыі Жэготы Анацэвіча» (СПб., 1859), дзе апісаў першакрыніцы і ў камэнтарыях выказаў свае погляды па пытаньнях беларускай і польскай гісторыі.

Сабраў унікальную бібліятэку, якая налічвала больш за 5000 рукапісаў і кніг, прысьвечаных галоўным чынам гісторыі ВКЛ. Супрацоўнічаў са штодзённай польскамоўнай газэтай «Słowo» («Слова»), якую выдаваў у 1859 у Пецярбургу І. Агрызка.

Увосень 1862 захварэў на сухоты, выехаў да бацькі ў фальварак Якушоўка Ваўкавыскага павету Гарадзенскай губэрні, дзе і памёр.

Крыніцы

Літаратура

  • Календарыюм // «Czasopis» № 04/2003;
  • Кісялёў Г. Героі і музы: Гіст.-літ. нарысы. Мн., 1982;
  • Лушчыцкі І. Нарысы па гісторыі грамадска-палітычнай і філасофскай думкі ў Беларусі ў другой палавіне XIX в. Мн., 1958;
  • Нікалаеў М. Браты Каліноўскія і Публічная бібліятэка // Шляхам гадоў: Гіст.-літ. зб. Мн., 1990. [Вып. 1];
  • Шалькевич В. Кастусь Калиновский: Страницы биогр. Мн., 1988;
  • Шалькевіч В. Бібліятэка Віктара Каліноўскага // Голас Радзімы. 1992. 5 і 12 сак.;
  • Szalkiewicz W. Z kontaktów naukowych Wiktora Kalinowskiego z Augustem Bielowskim w latach 1857—1861 // Ze skarbca kultury. 1988. Z. 47.

Tags:

18626 лістападаКастусь КаліноўскіМастаўляны (Падляскае ваяводзтва)ПольшчаЮліянскі каляндарЯкушоўка (вёска)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Леў ЧайлыткаЛезьбіянстваАСказВэб-сайтБэрсэнСпакусьнікіVirusTotalВольная Беларусь (рух)Юры ГумянюкПарнаграфія для жанчынДзесяцідзённая вайнаКасмадром імя Сатыша ДгаванаЛюбейкаЗімаГрэцкая моваМар’ян ДуксаВольга ЧамаданаваДзіцячая парнаграфіяПадатакМастацкая літаратураМэтафараЦанаГарнастайВалошкаПорнгабМаладосьць (часопіс)ЛетувізацыяDiggЖыгімонт АўгустБісэксуальная парнаграфіяМіжнародны стандартны кніжны нумарQR-кодМараторыйСяргей ДарожныАмпэрсандСаўгутФёдар ЛапавухаўДражна (Менская вобласьць)Гражына (паэма)Слуцкі збройны чынЮрась СьвіркаМагутны БожаРыгор МарцьянаўРадІталіяМаркёрРасейская моваІвонка СурвілаISO 3166Ільля ХрэнаўАксана БязьлепкінаЗ воўчым білетамКлеапатраШуляк-галубятнікПалітыкВуліца Янкі Лучыны (Менск)Вількамірскі паветЛідзкі замак1951Тхор стэпавыАндрэй Павук (актывіст)СпадарШпакУладзімер Караткевіч12 гадоў рабства (фільм)Рэжым ЛукашэнкіАлесь ДуброўскіHromadske.TVЛетувісы🡆 More