Віктар Пятровіч Бруханаў (1 сьнежня 1935, Ташкент, СССР — 13 кастрычніка 2021, Кіеў) — колішні дырэктар Чарнобыльскай АЭС.
Віктар Бруханаў | |||||||
Дата нараджэньня | 1 сьнежня 1935 (88 гадоў) | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Месца нараджэньня | Ташкент, СССР | ||||||
Дата сьмерці | 13 кастрычніка 2021 (85 гадоў) | ||||||
Месца сьмерці | |||||||
Грамадзянства | СССР, Украіна | ||||||
Месца вучобы | |||||||
Занятак | інжынэр | ||||||
Месца працы | |||||||
Жонка | Валянціна Міхайлаўна Бруханава | ||||||
Дзеці | Алег, Лілія | ||||||
Узнагароды | |
Пасьля сканчэньня ў 1959 годзе энэргетычнага факультэту Ташкенцкага політэхнічнага інстытуту працаваў на Ангрэнскай ТЭС (Ташкенцкая вобласьць) на пасадах дзяжурнага дээратарнай устаноўкі, машыністам сілкуючых насосаў, памочнікам машыніста турбіны, старэйшага машыніста турбіннага цэху, начальніка зьмены, начальніка турбіннага цэху.
У 1966 годзе запрошаны працаваць на Славянскую ГРЭС (Данецкая вобласьць), дзе праработаў да 1970 году на пасадах старэйшага майстра, намесьніка начальніка кацельна-турбіннага цэху, начальніка гэтага цэху, намесьніка галоўнага інжынэра.
Чалец КПСС з 1966 году. Дэлегат XXVII зьезда КПСС (1986). У пэрыяд з 1970 па 1986 гг. неаднаразова абіраўся чальцом бюро Кіеўскага абласнога, Чарнобыльскага раённага і Прыпяцкага гарадзкога камітэтаў партыі, дэпутатам Чарнобыльскага раённага і Прыпяцкага гарадзкога Саветаў народных дэпутатаў.
Ад красавіка 1970 году па ліпень 1986 году — дырэктар Чарнобыльскай АЭС імя У. І. Леніна. Пасьля катастрофы ў 1986 годзе адхілены ад пасады дырэктара і зь ліпеня 1986 году па ліпень 1987 году — намесьнік начальніка вытворча-тэхнічнага аддзела ЧАЭС.
3 ліпеня 1986 году рашэньнем Палітбюро ЦК КПСС «за буйныя памылкі і недахопы ў рабоце, якія прывялі да катастрофы зь цяжкімі наступствамі», выключаны з шэрагаў КПСС.
29 ліпеня 1987 году пастановай судовай калегіі па крымінальных справах Вярхоўнага суда СССР асуджаны на 10 гадоў пазбаўленьня волі ў выпраўленча-працоўнай установе агульнага тыпу.
Ад жніўня 1991 г. пражывае ў Ватуцінскім (цяпер — Дзясьнянскім) раёне гораду Кіева. Зь лютага 1992 году работнік дзяржаўнага прадпрыемства «Укрінтэрэнэрга». Удзельнік ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС (катэгорыя 1). Інвалід II групы.
Памёр 13 кастрычніка 2021 году ў Кіеве.
Ляўрэат рэспубліканскай прэміі УССР (1978). Узнагароджаны: ордэнам Чырвонага Працоўнага Сьцягу (1978), ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі (1983), мэдалямі «За доблесную працу. У азнаменаваньне 100-годзьдзя з дня нараджэньня Ўладзімера Ільліча Леніна» і «Ветэран працы», Ганаровай граматай Вярхоўнага Савету УССР (1980).
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Віктар Бруханаў, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.