Вялікі Пёс

Вялі́кі Пёс (па-лацінску: Canis Major, CMa) — адно з 88 сучасных сузор’яў, якое паходзіць з Старажытнай Грэцыі і было пералічанае ў «Альмагесьце» Пталемэя, астранома II стагодзьдзя.

Міталягічна, Вялікі Пёс — адзін з псоў, што дапамагаюць у паляваньні Арыёну (побач з Малым Псом). У сузор’і Вялікага Пса знаходзіцца зорка Сырыюс (α Вялікага Пса) — падвойная зорка, ня толькі найярчэйшая ў сузор’і, але і ва ўсім начным небе — мае бачную зорную велічыню −1,46m. Сваёй яскравасьцю яна абавязаная і блізкаму разьмяшчэньню адносна Сонечнай сыстэмы: знаходзячыся за 8,60 сьв. гадоў ад Сонца, Сырыюс зьяўляецца 5-й найбліжэйшай зоркай. Наадварот, іншыя яскравыя аб’екты сузор’я найчасьцей — аддаленыя яскравыя і звышгіганты. Так, Адара (ε Вялікага Пса), другая паводле яскравасьці зорка Вялікага Пса, мае зорную велічыню 1,5. За ёй ходам ідзе Вэзэн (δ CMa) — 1,8, Мірцам (β CMa) — 2,0, і Алюдра (η CMa) — 2,4. Чырвоны звышгігант VY Вялікага Пса — адна з найбуйнейшых зорак, вядомых навуцы.

Вялікі Пёс
Вялікі Пёс
Сьпіс зорак у сузор’і Вялікага Пса
Лацінская назва Canis Major
 · у родным склоне Canis Majoris
 · скарот CMa
Простае ўзьняцьцё 7г
Схіленьне −20°
Квадрант SQ2
Плошча 380 кв. гр. (43-е)
Зорак паводле Баера/Флэмстыда 32
Зорак з плянэтамі 6
Зорак ярчэй за 3.00m 5
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) 1
Найярчэйшая зорка Сырыюс (α CMa) (−1,46m)
Найбліжэйшая зорка Сырыюс (α CMa)
(8,60 сьв. г., 2,64 пк)
Аб’екты Мэсье 1
Памежныя сузор’і
Назіраецца ў шыротах паміж +60° і −90°.
Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу лютага.

Характарыстыка

Вялікі Пёс — сузор’е ў паўднёвай частцы зорнага неба, якое ў паўднёвым паўшар’і можна назіраць улетку, а ў паўночным — зімою. Мяжуе з Адзінарогам на поўначы (разьдзяляе Вялікага Пса з Малым Псом), Кармою на ўсходзе й паўднёвым усходзе, Голубам на паўднёвым захадзе, і Зайцам на захадзе. Трохлітарнай абрэвіятурай паводле вызначэньня IAU ад 1922 году зьяўляецца CMa. Афіцыйныя граніцы сузор’я, як яны былі вызначаныя Эжэнам Дэльпортам у 1930 годзе, уяўляюць сабой 4-кутнік. У экватарыяльнай сыстэме каардынат каардынаты простага ўзьняцьця межаў ляжаць паміж 06г 12,5х і 07г 27,5х, а каардынаты схіленьня — паміж −11,03° і −33,25°. На небе Вялікі Пёс займае плошчу 380 кв. градусаў і мае 43-е месца сярод сузор’яў паводле плошчы. Кульмінацыі сузор’е дасягае кожны год 4 красавіка а 21 гадзіны.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Вялікі Пёс  Вялікі Пёссховішча мультымэдыйных матэрыялаў

07г 00х 00с, −20° 00′ 00″

Tags:

2 стагодзьдзе88 сучасных сузор’яўАдараАрыён (сузор’е)Лацінская моваМалы ПёсПталемэйСонечная сыстэмаСьветлавы год

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Ёган Вольфґанґ фон ҐётэВольга КараткевічПорнгабMac OSКасьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і калегіюм езуітаў (Юравічы)Зоя КоўшПятрусь БроўкаАльгімонтВільняДругая сусьветная вайнаАфарызмМасачусэцкі тэхналягічны інстытутАсанансПтушкіДжынсавая рэвалюцыяПоўдзеньАрмянеНямеччынаАлесь БачылаАльпыГаіціУладзіслаў СыракомляВіківэрсытэтАдлігаКаханьне без пранікненьняЛітаратарУніяцтваЧорны замак АльшанскіБандароўнаMelbetДзед ТалашСэксКузьма ЧорныБеларуская энцыкляпэдыяПадвойнае пранікненьнеВільготнасьць паветраУсходнеславянскія мовыІндэкс разьвіцьця чалавечага патэнцыялуСьпіс гарадоў БеларусіРэпВагінальны сэксГрэцыяАлесь АркушВасіль Пятровіч Шаранговіч1266ДзеяслоўЭпоха АсьветніцтваГлеб ЛабадзенкаАлесь БадакАркадзь КуляшоўБеларусыШаркоўшчынаКастусь ЦыбульскіБіткойнЯпоніяВіктар МарціновічІнтэрнэтВоршаЭўропаВадзім БолбасГедаСказАндрэй ХадановічВялікабрытаніяJavaАговаУладзімер ДубоўкаЛюдзі на балоце (раман)Арктычны акіянНаркамаўкаТравеньАрхеалёгія🡆 More