1811 Вялікае Княства Літоўскае

Вялі́кае Кня́ства Літо́ўскае (Плян Агі́нскага) — прапанаваны Міхалам Клеафасам Агінскім у 1811 року праект дзяржавы на тэрыторыі васьмі губэрняў Расейскай імпэрыі: Віленскай, Валынскай, Гарадзенскай, Віцебскай, Магілёўскай, Менскай, Кіеўскай, Падольскай, а таксама Беластоцкай вобласьці і Тарнопальскай акругі.

Плянавалася стварыць дзяржаву ў процівагу герцагству Варшаўскаму.

Плян Агінскага

Ідэя стварэньня з заходніх губэрняў Расеі асаблівай правінцыі была выказаная сэнатарам М. К. Агінскім на абедзе ў імпэратара 13 красавіка [ст. ст. 25 красавіка] 1811. 15 траўня [ст. ст. 27 траўня] 1811 граф Агінскі прадставіў цару цыдулку, дзе абгрунтоўваў уключэньне ўкраінскіх губэрняў у склад новага дзяржаўнага ўтварэньня. Кіраваньне герцагствам было прапанавана перадаць вялікай княгіні Кацярыне Паўлаўне, сястры імпэратара.

Мэтай расейскага імпэратара Аляксандра I была нэўтралізацыя прафранцускага ўплыву ў «польскіх губэрнях» і ўмацаваньне сваіх пазыцыяў. Аднак ня менш важным, калі не галоўным, было жаданьне Аляксандра I максымальна выкарыстоўваць чалавечы і матэрыяльны (харчовы) рэсурсы Беларусі.

22 кастрычніка [ст. ст. 3 лістапада] 1811 Агінскі ў лісьце выклаў імпэратару падрабязнае бачаньне стваранай дзяржавы, распрацаванай групай магнатаў (М. К. Агінскі, Ф. К. Любецкі, Л. Плятэр(pl), Т. Ваўжэцкі і інш.). Прапаноўваліся наступныя крокі:

  • утварэньне зь Валынскай, Віленскай, Віцебскай, Гарадзенскай, Кіеўскай, Магілёўскай, Менскай, Падольскай губэрняў, Беластоцкай і Тарнопальскай(uk) абласьцей асаблівую правінцыю пад назвай Вялікае герцагства (княства) Літоўскае з цэнтрам у Вільні і на чале з імпэратарскім намесьнікам;
  • прадугледжвалася стварэньне асаблівых органаў кіраваньня (Літоўскай канцылярыі ў Пецярбургу і Адміністрацыйнай рады ў Вільні);
  • заканадаўчым кодэксам павінен быў стаць Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588, а польская мова — мовай справаводзтва;
  • стварэньне ў Вільні Вярхоўнага трыбуналу як апошняй інстанцыі дзеля вырашэньня судовых справаў;
  • усе дзяржаўныя пасады плянавалася замяшчаць толькі выхадцамі Княства;
  • прапаноўвалася вылучыць сродкі на адукацыю ў ВКЛ на асобны рахунак дзяржаўнага бюджэту.

На думку графа Агінскага, падобны крок выбіў бы ініцыятыву з рук Напалеона, прымусіў палякаў бачыць у Аляксандры I абаронцу іхняе Радзімы. У выпадку ж вайны з Францыяй Польшча выступіць на баку Расеі, і тады імпэратар павінен прыняць польскую карону.

1 сьнежня Агінскі прадставіў яшчэ адну цыдулку, у якой раіў імпэратару не абмяжоўвацца стварэньнем Вялікага Княства Літоўскага, а прапанаваў аднавіць Польскае каралеўства і пазьней аднавіць дзеяньне Канстытуцыі 3 траўня. Аднак познай восеньню Аляксандар I, адмовіўшыся ад ідэі прэвэнтыўнай вайны супраць Напалеона, перастаў цікавіцца плянамі стварэньня герцагства і заняўся ўзмацненьнем абароны. Узімку 1812 року пасьля апошняй сустрэчы з Агінскім імпэратар больш ня згадваў пра аўтаномію і вярнуўся да плянаў абвяшчэньня Польскага каралеўства.

Вынікі

Палітычныя задумы М. К. Агінскага і ягоных паплечнікаў засталіся незрэалізаванымі, аднак паспрыялі пэўнай кансалідацыі буйных землеўласьнікаў вакол ідэі адраджэньня Радзімы з дапамогай царызму. Акрамя таго, былі ўпарадкаваныя пытаньні ўнутранай палітыкі царызму ў заходніх губэрнях.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

1811 Вялікае Княства Літоўскае Плян Агінскага1811 Вялікае Княства Літоўскае Вынікі1811 Вялікае Княства Літоўскае Крыніцы1811 Вялікае Княства Літоўскае Літаратура1811 Вялікае Княства Літоўскае Вонкавыя спасылкі1811 Вялікае Княства ЛітоўскаеМіхал Клеафас Агінскі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Парнаграфія ў сецівеМідлэндс (Зымбабвэ)Слуцкі збройны чынКліматВагінальны сэксСлавія МазырБухарэстДзікБеларусыУнівэрсытэтІмёны ліцьвінаўТроп (літаратуразнаўства)Групавы сэксБеларускі клясычны правапісДзень ЗямліКрадзежНоваміхайлаўка (Мар’інскі раён)ПрыназоўнікМікалаеў (Мікалаеўская вобласьць)Зямля пад белымі крыламіСутартФранцуская моваПарнафільмВіцебскБацькаўшчынаСакрат ЯновічБлогШчучынЗлучаныя Штаты АмэрыкіВіктар ДарашкевічМікіта КрыўцоўКалюмныІльляДаўгерд (імя)ПорнасайтМаксім ЛужанінМікола ПапекаГерб МенскуПірожнаеМіхась Даніленка2008МінтаўтТышкевічы2024Уладзімер Карызна (паэт)Мікола КупрэеўАнатоль СаньнікаўПтушкіРужаныШахцёр СалігорскУладзіслаў ГарбацкіПлоцевы актДзень ПерамогіМіжнародны стандартны кніжны нумарСьвятыАмсьціслаўРусіфікацыя БеларусіАўтарскае праваНор (імя)СяброўстваВойшнарВольныя матэрыялыЯгор КрэсКастусь КаліноўскіЛепельБэльгіяАльгімонт21 красавікаБусел белыАльгерд Бахарэвіч2004Жанчына зьверху🡆 More