Высоцак

Высоцак (укр.

Висоцьк) — вёска ва Ўкраіне, на рацэ Гарыні. Цэнтар сельскай рады Дубровіцкага раёну Ровенскай вобласьці. Насельніцтва на 2001 год — 2235 чалавек. Знаходзіцца за 21 км на поўнач ад Дубровіцы.

Высоцак
лац. Vysocak
укр. Висоцьк
Высоцак
Высоцак Высоцак
Герб Высоцку Сьцяг Высоцку
Першыя згадкі: 1005
Краіна: Украіна
Вобласьць: Ровенская
Раён: Дубровіцкі
Плошча:
  • 1,85 км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: 3658
Паштовы індэкс: 34111
КОАТУУ: 5621882001
Геаграфічныя каардынаты: 51°43′18″ пн. ш. 26°39′3″ у. д. / 51.72167° пн. ш. 26.65083° у. д. / 51.72167; 26.65083 26°39′3″ у. д. / 51.72167° пн. ш. 26.65083° у. д. / 51.72167; 26.65083
Высоцак на мапе Ўкраіны
Высоцак
Высоцак
Высоцак
Высоцак Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Высоцак — даўняе мястэчка гістарычнай Піншчыны (частка Берасьцейшчыны, на захадзе Палесься), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага, на этнічнай тэрыторыі беларусаў.

Назва

Тапонім Высоцак, відаць, утварыўся ад назвы гары, насыпанай тут у старажытнасьці.

Гісторыя

Раньнія часы

Першы пісьмовы ўспамін пра Высоцак датуецца 1005 годам, калі ён знаходзіўся ў валоданьні дубровіцкіх князёў. У Кіеўска-Пячэрскім патэрыку рэдакцыі Ёсіфа Трызны значыцца:

Высоцак  …третіе богомоліе епископию постави(хъ) и придахъ к ней городиъ съ погостиъ в послушаніе и священне и благословенне держати себъ въ туровской епископіи : Пинскъ,.. Дубровица, Виъсочко… и поставихъ перваго епископа Фъому… Высоцак 

Вялікае Княства Літоўскае

Высоцак 
Сядзіба, медзярыт XIX ст.

У 1340-я гады Высоцак далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў ён увайшоў у склад Пінскага павету Берасьцейскага ваяводзтва. У розныя часы маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Гальшанскіх, Саламярэцкіх, Кашоўскіх, Гедройцаў і іншых.

У 1593 і 1613 гадох Высоцак спустошылі казацкія загоны Налівайкі. У 1639 годзе Ян Уладзіслаў Саламярэцкі разам з маці фундаваў у ім царкву. У гэты час Высоцак быў цэнтрам ключа, тут існаваў замак. У 1654 годзе мястэчка зруйнавалі татары. З 1668 году Высоцак знаходзіўся ў валоданьні Пінскага езуіцкага калегіюму. За езуітамі мястэчка ўпарадкавалі, а побач з замкам узьвялі касьцёл. Паводле люстрацыі 20 студзеня 1774 году, тут было 83 будынкі, аточаны ровам замак, касьцёл і царква з званіцай.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Высоцак 
Царква, да 1915 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Высоцак апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Пінскім павеце Менскай губэрні. У 1805 годзе разам з колішнім Дубровіцкім графствам мястэчка перавялі ў склад Ровенскага павету Валынскай губэрні. На 1845 год у Высоцку было 90 двароў, на 1891 год — 187, на 1907 год — 234, на 1912 год — 344 (разам зь вёскай Рэчыцай).

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Высоцак занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

20 лістапада 1917 году абвяшчалася Ўкраінская Народная Рэспубліка з прэтэнзіяй на Высоцак. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году мястэчка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, сьпярша ў Сарненскім, а з 1 студзеня 1923 году — у Столінскім павеце Палескага ваяводзтва.

У 1939 годзе ўлады СССР перадалі Высоцак у склад УССР. Статус паселішча панізілі да вёскі.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XVIII стагодзьдзе: 1774 год — 265 чал., зь іх 7 юдэяў
  • XIX стагодзьдзе: 1850 год — 234 чал. (130 муж. і 104 жан.); 1891 год — 1482 чал., зь іх сялянаў 620 муж. і 596 жан., вайскоўцаў 129 муж. і 137 жан.; 1895 год — 1815 чал., зь іх 1702 праваслаўныя, 13 каталікоў, да 100 пратэстантаў
  • XX стагодзьдзе: 1907 год — 2038 чал., зь іх мяшчанаў 21 муж. і 29 жан., сялянаў 951 муж. і 940 жан., вайскоўцаў 48 муж. і 49 жан.; 1912 год — 2776 чал. (разам зь вёскай Рэчыцай)
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 2235 чал.

Адукацыя

У Высоцку працуе дашкольная ўстанова, сярэдняя і музычная школы.

Культура

Дзейнічаюць бібліятэка, дом культуры.

Турыстычная інфармацыя

Высоцак 
Сынагога, 1935 г.

Інфрастуктура

У Высоцку дзейнічае народны музэй гісторыі мястэчка

Страчаная спадчына

  • Замак (XVI ст.)
  • Касьцёл (XVII ст.)
  • Сынагога
  • Сядзіба (XVIII ст.)
  • Царква (XVII ст.; Сьвяты Пасад)

Асобы

  • Уладзімер Касьцюк (нар. 1955) — доктар вэтэрынарных навук, прафэсар

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Высоцак НазваВысоцак ГісторыяВысоцак НасельніцтваВысоцак Турыстычная інфармацыяВысоцак АсобыВысоцак КрыніцыВысоцак ЛітаратураВысоцак Вонкавыя спасылкіВысоцакВёскаГарыньДубровіцаДубровіцкі раёнРовенская вобласьцьУкраінаУкраінская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Геаграфічныя каардынатыІнданэзіяGoogleГрамадзянінМікола ЕрмаловічКампутарРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)Тодар КляшторныУладзімер КонанКартагенЛюдміла СільноваГрошыЧэлесАлесь ПетрашкевічЭтнаграфія Беларусі (энцыкляпэдыя)Алесь ДуброўскіАнтонімыСяброўстваСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікЗянон ПазьнякГомельЯзэп ЛёсікАлег ЖданВільняЛінкарВыказьнікМухаедыЮры ГагарынПБудынакХрысьціянстваШвэцыяКарлес ПудждэмонМаладняк (часопіс)ФартэпіянаБеларускі клясычны правапісСтурчурканРасеяВіталь ВольскіРоксі ПантэрІван МележЯўгенія ПфляўмбаўмГарадзенская вобласьцьЯн ЗбажынаВагінальны сэксЛацкая моваЗдароўеПарнаграфія ў ЧэхііАльгерд БахарэвічРэспубліка Сэрбская Краіна2008ШыізмСуд Маскоўскага раёну (Менск)Чорны замак Альшанскі (фільм)Вэб-сэрвэрЯгор ВосіпаўЛацінская моваГенадзь Валер’евіч ШутаўHTMLТэхналёгіяЛявон ВашкоЛікJavaАртур ВольскіСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРІгар ТурЧасВіктар Марціновіч🡆 More