Выклічнік

Выклічнік — нязьменная часьціна мовы, якая выражае розныя пачуцьці і пабуджэньні, але не называе іх:
Вясна, вясна! О, колькі ў табе шчасьця!(Янка Купала)
Эх, і пагодка стаіць на Палесьсі! (Якуб Колас)
Го! Я сеў бы на каня і паказаў бы яшчэ, чаго варты стары Талаш! (Якуб Колас)
Выклічнікі не адносяцца ні да самастойных ні да службовых часьцінаў мовы.
Паводле значэньня выклічнікі дзеляцца на:

  • пачуцьцёвыя (а, о, эх, ого, ой, ух, ура)
  • волевыяўленчыя (гэй, ну, цсс, ша, но)

Найбольш выкарыстоўваюцца пачуцьцёвыя выклічнікі. Яны выражаюць:

  • прыемныя пачуцьці і станоўчае апісаньне падзеяў (радасьць, захапленьне, зьдзіўленьне, задавальненьне і інш.): а, о, эх, ого, ой, ага, ух, ура і інш.
  • непрыемныя пачуцьці і адмоўнае апісаньне падзеяў (злосьць, гора, страх, туга, смутак, непакой, жах, папрок, зьнявага, абурэньне і інш.): эх, ой, э, а-ё-ёй, ай-яй і інш.

Менш ужываюцца волевыяўленчыя выклічнікі. Яны дапамагаюць выразіць валявыя імкненьні асобы — загад, пабуджэньне да дзеяньня: гэй, ну, алё, но, цсс, ша і інш.
Да гэтага віда адносяцца выклічнікі прывітаньня, ветлівасьці, падзякі: дабранач, калі ласка, здароў і інш.
Часам той жа самы выклічнік у розным значэньні можа выражаць розныя пачуцьці:
Эх, як пахне сьвежай хвояй і жывіцаю-смалой. (Зьмітрок Бядуля)
Эх, недарэка. (Кандрат Крапіва)
У першым сказе выклічнік эх выражае радасьць, захапленьне, а ў другім — зьнявагу, абурэньне. І наадварот, розныя выклічнікі пры аднолькавым стане могуць выражаць аднолькавыя пачуцьці:
Ах, якая над Гайнай спакойная купальская ноч! (Ніл Гілевіч)
Эх, што за мясьціна! (Якуб Колас)
У-ўх! Слаўна! (Алесь Савіцкі)
У беларускай мове ўжываюцца гукапераймальныя словы, якія не выражаюць ні пачуцьцяў, ні валявых пабуджэньняў, а ўжываюцца для перадачы розных гукаў жывой і нежывой прыроды ('ку-ку, ку-ка-рэ-ку, буль-буль-буль), а таксама словы, якія падзываюць ці адганяюць свойскіх жывёл, або птушак (кось-кось, ціп-ціп-ціп, псік, кыш, кцы-кцы-кцы).

Правапіс выклічнікаў

Існуе два правіла для напісаньня выклічнікаў:

  • выклічнікі і гукапераймальныя словы, якія паўтараюцца, пішуцца праз злучок: э-эх, ай-ай, ох-ох, а-а, ку-ку, мяў-мяў
  • выклічнікі аддзяляюцца ад сказа коскаю: Ой, ды ўюцца ў лузе сьцежкі ў жаўталісьці! (Паўлюк Трус) Эх, як прыгожы вы, раніцы мілыя, сьветлыя мары вясны! (Якуб Колас)

Выклічнік можа вымаўляцца з павышэньнем голасу. У такім выпадку пасьля выклічніка ставіцца клічнік:
«Эх!»  — вырываюцца з грудзей майго субяседніка. (Т. Хадкевіч)
Гэ-гэй! Іду-ў… (Іван Пташнікаў)

Калі пры выклічніку стаіць асабовы займеньнік ты або вы, то знак прыпынку пасьля выклічніка ня ставіцца:

  • Эх ты, лета гарачае, бурнае! (Янка Купала)
  • Ой вы, гусі! Панясьлі вы за сабою лета! (Якуб Колас)

Выклічнікі і гукапераймальныя словы могуць часам выступаць са значэньнем іншых часьцін мовы. У такім выпадку яны зьяўляюцца членам сказа і на пісьме звычайна бяруцца ў двукосьсе:

  • У канцы вуліцы прагрымела дружнае «ўра» . (Міхась Лынькоў)
  • Часам мерна, паважна адбівалі ў гнязьдзе на зялёнай Зайчыкавай страсе сваё «клё-клё-клё» бусел ці бусьліха. (Іван Мележ)

Гукапераймальнныя словы на пісьме часта запісваюцца як простая мова: «Ку-уу-ур-р-р!»  — зноў загрымела срэбраная жураўліная труба. (Кастусь Кірэенка)

Заўвагі

Вонкавыя спасылкі

Выклічнік  Выклічніксховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Народны АльбомАмстэрдамПірожнаеРыфмаАляксей ГарастУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціНямеччына.comАмсьціслаўАнгельская моваApple Inc.Гута ПеняцкаЮлі ТаўбінЯсмантКантрольны нумар Бібліятэкі КангрэсуІталіяМазырРужаныДругая сусьветная вайнаpascalКлеапатраСусьветная служба Бі-Бі-СіУзброеныя сілы Рэспублікі Беларусь591НадбярэзінцыФілякартыяМэрытакратыяСтарадубскі паветМікола МаляўкаМерацкая ратуша22 красавікаФранак ВячоркаГалосныяБерасьцеБеларускі нацыянальны стройАнгельшчынаВасіль ЦяпінскіУсходнеэўрапейскі летні часЖанна Некрашэвіч-КароткаяАпавядальны сказЛацінкаСьпіс сысуноў МалдовыНе загаснуць зоркі ў небе1051Фэльдмаршал (Швэцыя)ФСельская гаспадаркаДубрава (Маладэчанскі раён)ФіліпіныІндыяДзьмухавецЗіновій ПрыгодзічМіхась БашлакоўЗлучаныя Штаты АмэрыкіЭякуляцыяЛевэркузэнМідлэндс (Зымбабвэ)ТалачынВячаслаў АдамчыкПараляксаАрцём ДрабатовічМар’ян ДуксаПолацкае княстваПохваE (літара)МураўёўкаЧорная дзіркаЭнцыкляпэдыяГепардМікола МятліцкіБарут (імя)ІксвідэаВіцебск🡆 More