Вушача: рака ў Беларусі

Уша́ча, Вушача — рака ў Беларусі, левы прыток Дзьвіны.

Цячэ ў Віцебскай вобласьці. Даўжыня 118 км. Плошча вадазбору 1150 км². Выдатак вады ў вусьці 8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 .

Рака
Ушача
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Пуцілкавічаў
Вусьце Дзьвіна
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Віцебская вобласьць
Даўжыня 118 км
Сярэднегадавы сьцёк 8 м³/с
Плошча басэйну 1150 км²
Нахіл воднай паверхні 0,5 ‰

Асноўныя прытокі

На рацэ

Агульныя зьвесткі

Пачынаецца на вышыні 169,7 м над узроўнем мора ў Докшыцкім раёне, за 5 км на паўднёвы захад ад вёскі Пуцілкавічаў Ўшацкага раёну. Цячэ ў межах Вушацка-Лепельскага ўзвышша, у нізоўі Полацкай нізінай, праз азёры Мурагі, Тартак, Царкавішча, Замошша, Вялікае Існа і Варонічы. Вусьце насупраць вёскі Цюлькаў Полацкага раёну, разьмешчанай на правым беразе Дзьвіны.

Даліна да вёскі Пуцілкавічаў Ушацкага раёну невыразная, ніжэй трапэцападобная; шырыня яе да вусьця ракі Альзініцы да 1 км, ніжэй 300—400 м, месцамі звужаецца да 200 м. Абалона двухбаковая, шырынёй 0,4—0,6 км, на асобных дзялянках да 1,5 км, ніжэй за ўток ракі Альзініцы звужаецца да 30—50 м. Рэчышча моцназьвілістае, у верхняй плыні шырынёй 3—10 м, ніжэй за возера Вялікае Існа 30—40 м.

Разводзьдзе пачынаецца ў канцы 2-й дэкады сакавіка і доўжыцца да канца траўня, сярэдняя працягласьць каля 60 дзён. Сярэдняе перавышэньне найвышэйшага ўзроўню над межаньню да 1,5 м. Замярзае ў 1-й дэкадзе сьнежня, крыгалом у пачатку красавіка.

Крыніцы

Літаратура

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 380.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 5: Стаўраструм ― Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 581 с.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.

Tags:

Вушача Асноўныя прытокіВушача На рацэВушача Агульныя зьвесткіВушача КрыніцыВушача ЛітаратураВушачаБеларусьВыдатак вадыВіцебская вобласьцьДзьвінаПраміле

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Міраслаў ЛазоўскіАршанскі чыгуначны вузелВіктар МарціновічКамянецVPNБабруйскПадаграРэлігія ў БеларусіЮрка МонічКурдзкая моваПрыназоўнікЭнцыкляпэдыя гісторыі БеларусіАндрэй ФедарэнкаNokia 5140Алесь ЧумакоўМухаедыНарвідСусьветнае павуціньнеМіхась Зарэцкі@Вячаслаў АдамчыкЗьмітрок БядуляКові (рэжысэр)MelbetДэйвід ЎудардМікола ПапекаЯнка КупалаВіленскі ўнівэрсытэтЯн ЦывінскіМіндоўг (імя)Станіслаў ВалодзькаВольга КараткевічСямён ПадокшынІсьляндзкі коньПалітыкРэгіёнСьпіс праектаў ВікімэдыіМікіта НескаромныТадзіяна КляшторнаяБеларуская моваЛяндвароваЎМарфэмная будова словаРыфмаГрупавы сэксАляксей БелыIRCПаўднёвы полюсТэхналёгіяКрыжЛязьбійская парнаграфіяКанадаСонечная энэргіяПарнаграфія ў сецівеЗіновій ПрыгодзічБраўзэрПінгвіныFTPЛяхавіцкі замакСьпіс дэпутатаў ВС БССР 12-га скліканьняГенадзь Валер’евіч ШутаўMozilla FirefoxМастаўтПаўлюк ТрусПадзелы Рэчы ПаспалітайУкраінаАдлігаСэкс па тэлефонеІксвідэаСтаражытны РымВялейка🡆 More