Менск Вуліца Захарава

27°35′11″ у. д. / 53.898776° пн. ш.

27.586277° у. д. / 53.898776; 27.586277

Вуліца Захарава — адна з цэнтральных вуліцаў Менску. Знаходзіцца ў Партызанскім раёне. Цяперашняя даўжыня — 1880 м. Перасякаецца з вуліцай Румянцава, завулкамі Вайсковым і Бранявым, вуліцамі Першамайскай, Азгура, Сьлясарнай, Саламянай, Андрэеўскай і Смаленскай.

Захарава
вуліца
Менск Вуліца Захарава
Від на пачатак вуліцы Захарава з боку плошчы Перамогі
Агульная інфармацыя
Раён гораду
Гістарычны раён Стромкі Бераг, Архірэйская Слабодка
Былыя назвы Правіянцкая
Даўжыня 1880 м
Аўтобусныя маршруты 18, 26, 37
Паштовыя індэксы 220034, 220088
На мапе
Google · Яндекс
Вуліца Захарава ў Вікісховішчы

На вуліцы знаходзяцца Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт, адміністрацыя Партызанскага раёну Менску, установы міністэрстваў сувязі і інфармацыі, прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя, нацыянальнага статыстычнага камітэту, навукова-пэдагагічная бібліятэка Нацыянальнага інстытуту адукацыі, прамысловыя прадпрыемствы (хладакамбінат, дрэваапрацоўчае прадпрыемства). Уваходзіць у лік найдаражэйшых жылых вуліцаў Менску.

Гісторыя

Да 1947 году частка сёньняшняй вуліцы Захарава ад перакрыжаваньня з вуліцай Румянцава і да чыгункі на Смаленскай вуліцы называлася Правіянцкая. Сваю назву вуліца атрымала з-за таго, што злучала цэнтар Менску з вайсковымі правіянцкімі складамі, што разьмяшчаліся каля чыгункі.

На мапе Менску 1858 году менавіта па лініі, па якой пазьней ішла Правіянцкая вуліца, праходзіла мяжа гораду. На гарадзкой мапе 1898 году вуліца была ўжо пазначаная. Асаблівасьцю яе геамэтрыі было тое, што Правіянцкая вуліца ішла не па простай лініі, а па зламанай: з выгібам на перакрыжаваньні зь Вясёлай (Першамайскай) вуліцай.

На пачатку ХХ стагодзьдзя вуліца ўяўляла сабой практычна ўскраіну гораду — ціхая вуліца зь невялікімі драўлянымі забудовамі, якія танулі ў зеляніне прыдарожных клёнаў і садоў.

На Правіянцкай вуліцы жыў вядомы менскі журналіст і пісьменьнік Дарафей Бохан, які ў 1907 годзе ўзначаліў рэдакцыю лібэральнай газэты «Голос провинции».

Зімою 1925 году газэта «Звязда» паведаміла, што на Правіянцкай вуліцы адчыніўся дом для беспрытульных дзяцей. У доме знайшлі прытулак 82 дзіцяці, якія згубілі сваіх бацькоў у часы грамадзянскай вайны.

У 1920-я — 1930-я гады на Правіянцкай, удалечыні ад шумнага цэнтру, жылі беларускі пясьняр Янка Купала, пісьменьнік Зьмітрок Бядуля, кампазытар Ісак Любан, камандзір 39-га кавалерыйскага палку, будучы легендарны савецкі маршал Георгі Жукаў.

Спадарожнік па Менску (1930 г.) пазначае, што на вуліцы знаходзілася база Саюзу жыльлёвай каапэрацыі Беларусі «Белжылсаюз». Дом, дзе знаходзілася база, не пазначаны, адно прыгадваецца — насупраць сьвінарніка. Пачыналася ж вуліца ад лячэбніцы Чырвонага Крыжу.

Па непацьверджаных афіцыйнымі дакумэнтамі зьвестках, у пачатку 1940-х гадоў на Правіянцкай вялося будаўніцтва трамвайнай лініі. Падчас вайны недабудаваная лінія была цалкам зьнішчаная.

Правіянцкая вуліца была сярод цэнтральных вуліцаў Менску, якія найболей пацярпелі ад налётаў нямецкай авіяцыі ў першыя дні вайны. Участак вуліцы ад Чырвонай да Першамайскай падчас вайны быў разбураны.

Падчас вайны раён Правіянцкай вуліцы быў зонай актыўных дзеяньняў падпольнай групы пад кіраўніцтвам Мікалая Кедышкі.

Сваю цяперашнюю назву вуліца атрымала 27 траўня 1947 году ў гонар савецкага партыйнага дзеяча і кіраўніка партызанскага руху, намесьніка кіраўніка ўраду БССР у 1938—1941 гадох Івана Захарава, які загінуў у гады вайны.

Вуліца Захарава распачыналася ад Чырвонай вуліцы, ішла праз Круглую плошчу і заканчвалася ля чыгункі на Смаленскай вуліцы. У 1950-х гадох вуліца была пашыраная, распачалося новае будаўніцтва. Да пачатку 1970-х гадоў твар гэтай часткі Менску зьмяніўся непазнавальна.

У 1983 годзе частка вуліцы Захарава ад Чырвонай вуліцы і да плошчы Перамогі (тады яшчэ — Круглай плошчы) стала часткай навастворанай вуліцы Кісялёва. Ад гэтага часу нумэрацыя збудаваньняў на вуліцы Захарава пачынаецца зь лічбы 17.

Забудова

   Па няцотным баку       Па цотным баку   
№ 17   Першы будынак на ўсходнім баку вуліцы. Пяціпавярховы, дугападобны з бакавымі крыламі, 128-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 9037 м². Дом мае падвойную нумэрацыю — пр. Незалежнасьці 40. Даваенная пабудова дому распачалася ў 1939 годзе. Архітэктары Р.Столер і Міхаіл Бакланаў. Цяперашні будынак пабудаваны ў 1947—1948 годзе на аснове аднаўленьня моцна пашкоджанага ў час вайны будынку. Архітэктар адноўленага будынку А. Брэгман. Фасадныя плоскасьці падзеленыя на два ярусы шырокім поясам паміж першым і другім паверхамі. Ніжні ярус трактаваны больш масіўна. Верхні — падзелены раўнамернымі радамі проставугольных вокнаў і расчлянёны па вэртыкалі падвойнымі лёджыямі. Вэртыкальнае чляненьне фасаду падкрэсьлена разьвітымі ліштвамі. Фасад завершаны балюстрадай. Дом занесены ў дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь. У будынку разьмяшчаюцца кавярні «Бярозка» і «Vogue Café», а таксама філія №12 МТБанку.  
Менск Вуліца Захарава 
№ 22   Першы будынак на заходнім баку вуліцы. Чатырохпавярховы Г-падобны жылы дом. Пабудаваны ў пачатку 1950-х гадоў. Дом мае падвойную нумэрацыю — пр. Незалежнасьці 38. Вуглавая частка будынку завершана невысокай вежачкай з увагнутым шатровым дахам і пінаклямі. Высокія арачныя праёмы аформлены дэкарыраванымі парталамі. Над імі картуш з датай пачатку будаўніцтва. Верхні ярус вуглавой часткі вырашаны трохкалённым портыкам з балюстраднай агароджай. Фасады паміж трэцім і чацьвёртым паверхамі падзелены шырокім карнізным поясам. Прасьценкі ў верхнім ярусе аздоблены рэльефнымі кампазыцыямі з картушаў, гірляндаў і мэдальёнаў. Завершаны фасады шматслойным карнізам з дэнтыкуламі. Дом занесены ў дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь. У доме разьмяшчаюцца хлебная крама «Каравай», аптэка «Інтэр-Інн №2», прадстаўніцтва «Аўстрыйскіх авіялініяў» у Беларусі, вясельны салён «Gala».  
Менск Вуліца Захарава 
№ 19   Пяціпавярховы, 41-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 3734 м². Пабудаваны ў 1955 годзе. На рагу вуліцаў Захарава і Румянцава на першым паверсе дому разьмяшчаецца рэдакцыя газэты (рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова) «Літаратура і Мастацтва».  
Менск Вуліца Захарава 
№ 24   Чатырохпавярховы, 57-кватэрны, Г-падобны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 4479 м². Пабудаваны ў 1955 годзе. Архітэктар М. Баршч. Занесены ў дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь. У доме разьмяшчаюцца Асацыяцыя інвалідаў вайны ў Аўганістане, агенцтва нерухомасьці «Юрвэст», турыстычная фірма «Прэміё», салён-цырульня «Рабэус».  
Менск Вуліца Захарава 
№ 21   Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт. П-падобны будынак складаецца з трох корпусаў: «А» — уздоўж вуліцы Румянцава, «Б» — уздоўж вуліцы Захарава і корпус «В» — уздоўж Вайсковага завулку  
Менск Вуліца Захарава 
№ 26   Двухпавярховы асабняк. Цяпер у ім месьціцца канцылярыя амбасады Нямеччыны. З 1972 па 1992 год у гэтым будынку знаходзілася консульства НДР (а з 1991 году — ФРН).  
Менск Вуліца Захарава 
№ 23   Чатырохпавярховы, 64-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 4746 м². Пабудаваны ў 1956 годзе. На рагу вуліцы Захарава і Вайсковага завулку на першым паверсе дому разьмяшчаецца аптэка №18 УП «Белфармацыя»  
Менск Вуліца Захарава 
№ 28   Двухпавярховы асабняк. Будынак Беларускага таварыства сяброўства і культурнай сувязі з замежнымі краінамі. Пабудаваны ў 1956 годзе. Прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасьцю. Тут таксама разьмяшчаецца амбасада Мальтыйскага ордэна. Ад 1992 да паловы 90-х гадоў тут знаходзілася сядзіба Польскага народнага ўніверсытэту ў Менску.  
Менск Вуліца Захарава 
№ 25   Пяціпавярховы 26-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 1727 м². Пабудаваны ў 1956 годзе.У гэтым доме жылі вядомы беларускі скульптар, народны мастак БССР Аляксей Глебаў і славуты беларускі батанік, акадэмік АН БССР Мікалай Смольскі. У іх гонар на фасадзе дома ўсталяваныя мэмарыяльныя дошкі.  
Менск Вуліца Захарава 
№ 30   Двухпавярховы жылы дом.  
Менск Вуліца Захарава 
№ 27   Чатырохпавярховы, 32-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 3799 м². Пабудаваны ў 1954 годзе. У гэтым доме жылі славутая опэрная сьпявачка, народная артыстка Беларусі і СССР Ларыса Александроўская і вядомы беларускі мэдык Мікалай Філіповіч. У іх гонар на фасадзе дому ўсталяваныя мэмарыяльныя дошкі.  
Менск Вуліца Захарава 
№ 32   Двухпавярховы жылы дом. У ім з 1957 па 1982 год жыў Герой Сацыялістычнай Працы, заслужаны будаўнік Беларусі, ганаровы грамадзянін Менску Іван Жыжаль. У яго гонар на фасадзе дому ўсталяваная мэмарыяльная дошка.  
Менск Вуліца Захарава 
№ 29   Жылы чатыропавярховы дом. Пабудаваны ў 1940 годзе. Адзін з толькі двух будынкаў з даваеннай забудовы Правіянцкай вуліцы (другі — дом №42), якая пазасталася пасьля вайны.  
Менск Вуліца Захарава 
№ 34   Двухпавярховы жылы дом.  
Менск Вуліца Захарава 
№ 29а   Двухпавярховы, 16-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 682 м². Пабудаваны ў 1948 годзе.  
Менск Вуліца Захарава 
№ 36   Двухпавярховы дом. У 1924—1926 гадох у доме, які знаходзіўся на гэтым месцы і па гэтым адрасе, жыў Янка Купала. Цяпер у ім месьціцца дзяржаўнае вытворча-гандлёвае аб’яднаньне «Белмастацпромыслы».  
Менск Вуліца Захарава 
№ 31   Чатырохпавярховы офісны будынак. У доме разьмяшчаюцца Менскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя, галоўныя статыстычныя ўправы гораду Менску і Менскай вобласьці, Менскі абласны аграпрамысловы саюз, рэстарацыя «Casa Augustin Lopez»  
Менск Вуліца Захарава 
№ 38   Двухпавярховы жылы дом.  
Менск Вуліца Захарава 
№ 33   Пяціпавярховы, 61-кватэрны жылы дом. Дом мае падвойную нумэрацыю — вул. Першамайская 13. Пабудаваны ў 1960 годзе. Агульная плошча кватэраў — 3768 м². У гэтым доме на працягу 20 гадоў жыў народны архітэктар СССР, акадэмік Акадэміі мастацтваў СССР, старшыня Дзяржбуду БССР Ул. Кароль.  
Менск Вуліца Захарава 
№ 40   Чатырохпавярховы жылы дом.  
Менск Вуліца Захарава 
№ 53   Чатырохпавярховы офісны будынак. У будынку разьмяшчаюцца адміністрацыя Партызанскага раёну гораду Менску, управа сацыяльнай абароны Партызанскага раёну, Партызанскае аддзяленьне Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў.  
Менск Вуліца Захарава 
№ 42   Чатырохпавярховы дом. Пабудаваны ў 1940 годзе. Адзін з толькі двух будынкаў з даваеннай забудовы Правіянцкай вуліцы (другі — дом №29), якая пазасталася пасьля вайны. Цяпер тут месьціцца Менская гарадзкая ўправа статыстыкі, інстытут ацэнкі нерухомасьці і іншыя арганізацыі і ўстановы.  
Менск Вуліца Захарава 
№ 55   Шматпавярховы офісны будынак. Тут месьціцца міжнародны цэнтар камутацыі прадпрыемства электрасувязі «Белтэлекам».  
Менск Вуліца Захарава 
№ 44   Чатырохпавярховы шасьціпад’ездны 63-кватэрны жылы дом у форме літары «Г» на рагу з Першамайскай вуліцай. Дом мае падвойную нумэрацыю — вул. Першамайская 11.  
Менск Вуліца Захарава 
№ 57   Чатырохпавярховы офісны будынак. Тут месьціцца Менская філія прадпрыемства электрасувязі «Белтэлекам» і яго службы продажаў для Менскай вобласьці і Менскага раёну.  
Менск Вуліца Захарава 
№ 46   Трохпавярховы дом, які сваім доўгім бокам стаіць уздоўж Першамайскай вуліцы. У ім месьціцца адміністрацыя УП «Менскі холадакамбінат №1».  
Менск Вуліца Захарава 
№ 59   Трохпавярховы офісны будынак. Тут месьціцца навукова-пэдагагічная бібліятэка галоўнага інфармацыйна-аналітычнага цэнтру міністэрства адукацыі.  
Менск Вуліца Захарава 
№ 50д   Трохпавярховы офісны дом. У ім месьціцца мэдыцынскі цэнтар «VIP Baby». і аддзяленьне ЗАТ «Альфа-Банк».  
Менск Вуліца Захарава 
№ 61   Дзевяціпавярховы, 48-кватэрны жылы дом. Плошча кватэраў — 2795 м². Пабудаваны ў 1971 годзе. На першым паверсе дому месьціцца вінная крама «Бардо».  
Менск Вуліца Захарава 
№ 50в   Чатырнаццаціпавярховы жылы дом. Пабудаваны ў 2002 годзе.  
Менск Вуліца Захарава 
№ 63   Шаснаццаціпавярховы каркасна-блочны жылы дом. Пабудаваны ў 2004 годзе.  
Менск Вуліца Захарава 
№ 52/1   Двухпавярховы будынак. Пабудаваны ў 1966 годзе. Тут месьціцца Менская гарадзкая станцыя хуткай мэдыцынскай дапамогі. Цяпер будынак знаходзіцца ў стадыі мадэрнізацыі.  
Менск Вуліца Захарава 
№ 63а   Пяціпавярховы жылы дом. Пабудаваны ў 1963 годзе.  
Менск Вуліца Захарава 
№ 52/2   Трохпавярховы будынак. Тут месьціцца 9-я стаматалягічная паліклініка.  
Менск Вуліца Захарава 
    № 54   Дзевяціпавярховы, 125-кватэрны цагляны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 10 785 м². Пабудаваны ў 1974 годзе.  
Менск Вуліца Захарава 
№ 65/1   Дзевяціпавярховы, 48-кватэрны цагляны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 2760 м². Пабудаваны ў 1971 годзе. З боку вуліцы на першым паверсе дому месьціцца салён прыгажосьці «Ізумі».  
Менск Вуліца Захарава 
№ 56   Дзевяціпавярховы жылы дом. Пабудаваны ў 1972 годзе. Гэты дом быў першым з шэрагу будынкаў, што ў 1970-х гадох утварылі мікрараён паміж вуліцамі Захарава і Пуліхава, які атрымаў у народзе назву «раён пыжыкавых (андатравых) капелюшоў» і «Царскае сяло».  
Менск Вуліца Захарава 
№ 67/1   Шаснаццаціпавярховы каркасна-блочны жылы дом. Пабудаваны ў 2006 годзе.  
Менск Вуліца Захарава 
№ 58   Шматпавярховы будынак гімназіі №7 (да 1991 году — сярэдняя школа №54). Пабудаваны ў 1976 годзе. Архітэктары Л.Гельфанд і Ю.Кустоў. Будынак лічыцца помнікам савецкай архітэктуры, архітэктурнае рашэньне якога заснаванае на выкарыстаньні складанага рэльефу мясцовасьці.  
Менск Вуліца Захарава 
№ 67/2   Дзевяціпавярховы, 48-кватэрны цагляны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 3044 м². Пабудаваны ў 1971 годзе. На першым паверсе дому з боку вуліцы знаходзіцца аптэка «Фармацыя №47».  
Менск Вуліца Захарава 
№ 60   Шасьціпавярховы будынак. Мае падвойную нумэрацыю: таксама — вул. Саламяная 13. Раней тут месьцілася сярэдняя школа №54. З 1977 году — месца знаходжаньня УП «Мінскметрабуд». У 2012 годзе адбывалася рэканструкцыя будынку.  
Менск Вуліца Захарава 
№ 69   Пяціпавярховы, 90-кватэрны цагляны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 5232 м². Пабудаваны ў 1968 годзе.  
Менск Вуліца Захарава 
№ 62   Двухпавярховы Н-падобны будынак . Тут месьціцца дзіцячы садок №260.  
Менск Вуліца Захарава 
№ 73а   Трохпавярховы офісны будынак. Тут знаходзіцца рэспубліканскі цэнтар сэртыфікацыі і экспэртызы ліцанзаваных відаў дзейнасьці міністэрства па надзвычайных сытуацыях Рэспублікі Беларусь.  
Менск Вуліца Захарава 
№ 64   Дзевяціпавярховы, 231-кватэрны цагляны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 12 114 м². Пабудаваны ў 1971 годзе.  
Менск Вуліца Захарава 
№ 77а   Пяціпавярховы цагляны жылы дом. Пабудаваны напрыканцы 1960-х гадоў.  
Менск Вуліца Захарава 
№ 68   Двухпавярховы Н-падобны будынак . Пабудаваны адначасова і па аднолькавым праекце з домам па Захарава 62. Цяпер тут месьціцца амбасада Летувы. Раней у будынку быў дзіцячы садок.  
№ 87   Аднапавярховы цагляны будынак. Тут знаходзіцца адміністрацыя філіі №1 дрэваапрацоўчага прадпрыемства ААТ «Мінскдрэў».  
Менск Вуліца Захарава 
№ 72   Дзевяціпавярховы, 108-кватэрны цагляны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 7401 м². Пабудаваны ў 1971 годзе.  
Менск Вуліца Захарава 
    № 74   Пяціпавярховы, 124-кватэрны цагляны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 6670 м². Пабудаваны ў 1969 годзе.  
Менск Вуліца Захарава 
    № 76   Пяціпавярховы цагляны офісны будынак. Тут знаходзіцца навукова-практычны цэнтар праблемаў умацаваньня законнасьці і правапарадку пракуратуры Рэспублікі Беларусь.  
Менск Вуліца Захарава 
    № 104   Двухпавярховы офісны будынак. Тут знаходзяцца шэраг прадпрыемстваў па гандлі аўтазапчасткамі і рамонце аўтамабіляў, а таксама саўна-люкс НАК «Карсар».  
Менск Вуліца Захарава 

Сквэр Сымона Балівара

Сквэр мае трохвугольную форму і месьціцца паміж вуліцамі Захарава, Першамайскай і Менскім інструмэнтальным заводам. Плошча сквэру — 2,2 га.

Сквэру нададзена імя Сымона Балівара ў ліпені 2008 году. З гэтай просьбай у Менгарвыканкам зьвярнулася амбасада Вэнэсуэлы.

Мэмарыяльныя дошкі

Літаратура

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Менск Вуліца Захарава  Вуліца Захарава (Менск)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Менск Вуліца Захарава ГісторыяМенск Вуліца Захарава ЗабудоваМенск Вуліца Захарава Сквэр Сымона БалівараМенск Вуліца Захарава Мэмарыяльныя дошкіМенск Вуліца Захарава ЛітаратураМенск Вуліца Захарава КрыніцыМенск Вуліца Захарава Вонкавыя спасылкіМенск Вуліца ЗахараваГеаграфічныя каардынаты

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Другая сусьветная вайнаІван МележКалі-югаГісторыя ВільніТуркі (Берасьцейская вобласьць)Сяржук Сокалаў-ВоюшДобрускі раёнГарацыё НэльсанПорнасайтМінэтІгнат КанчэўскіЭлектрычны токПрэшаўскі саборТураў.auРасейцы.comФундацыя «Вікімэдыя»РадаўніцаСямейства (біялёгія)Мікола ГусоўскіЦукровы буракЖамойцьЗлучаныя Штаты АмэрыкіАндрэй ХадановічДзеяслоўApple Inc.Карліс УлманісТышкевічыДэкадансМенск (футбольны клюб)ТэхналёгіяДотык пісі рукоюЭканомікаМы выйдзем шчыльнымі радаміЛюдміла РублеўскаяКіеўская РусьРэлігія ў Беларусі.neМікола ПапекаСьпіс сысуноў МалдовыЭякуляцыяЖанчына з жанчынайАблігацыяАдвечным шляхамКрыптавалютаПастава на каленяхМікола АўрамчыкДубрава (Маладэчанскі раён)Ядзерная зброяГарнастайАшраф МарванСлавамір АдамовічВойшнарРыфмаКалямбурАнатоль ВялюгінІсьляндзкі коньСьвятыНазоўнікСьпіс гарадоў БеларусіБеларуская ВікіпэдыяЯнка БрыльРадаслаў АстроўскіСямейныя традыцыі славян (манэты)Канстытуцыя БеларусіДраматургХроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсёй РусіЖанчына зьверхуМенская міжнародная кніжная выстава-кірмашКастусь КаліноўскіУкраіна🡆 More