Вольга Чамаданава

Во́льга Мікала́еўна Чамада́нава (дзяв.

Прыстром; нар. 1977, Менскі раён) — прапагандыстка рэжыму Лукашэнкі. Прэс-сакратарка Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь (з 29 сьнежня 2018 году па кастрычнік 2021 году), унесеная ў санкцыйныя сьпісы краінаў Эўрапейскага Зьвязу. Палкоўнік міліцыі.

Вольга Чамаданава
Імя пры нараджэньні Вольга Мікалаеўна Прыстром
Род дзейнасьці прапагандыстка
Дата нараджэньня 13 кастрычніка 1977(1977-10-13) (46 гадоў)
Месца нараджэньня Менскі раён
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт
Занятак прапагандыст, палітык
Месца працы Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь
Гады дзейнасьці з 1999-га
Вядомая як асоба, адказная за публічнае камэнтаваньне і апраўдваньне дзеяньняў сілавых структураў рэжыму Лукашэнкі падчас хвалі палітычнага тэрору ў сувязі з масавымі пратэстамі, якія адбываліся напярэдадні і пасьля сфальсыфікаваных прэзыдэнцкіх выбараў 2020 г.
Пасада прэс-сакратарка
Тэрмін з 29 сьнежня 2018 г.
Муж Дзяніс Чамаданаў
Дзеці 2 дзяцей
Узнагароды Прэмія прэзыдэнта Беларусі «За духоўнае адраджэньне» (2013)
Спэцыяльная прэмія Менскага аблвыканкама «Чалавек года Міншчыны»

Біяграфія

Нарадзілася ў Менскім раёне. Скончыла Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт.

Пачала працу ў сілавых структурах у 1999 годзе. Працавала ўчастковай інспэктаркай, інспэктаркай па справах непаўналетніх, была кіраўніцай розных аддзяленьняў міліцыі. 12 гадоў узначальвала інспэкцыю па справах непаўналетніх Управы ўнутраных справаў Менскага райвыканкаму.

Прапагандысцкая дзейнасьць

У 2019 годзе заняла пасаду прэс-сакратара МУС. На гэтай пасадзе камэнтавала і апраўдвала дзеяньні сілавых структураў рэжыму Лукашэнкі падчас масавых мірных пратэстаў, якія адбываліся напярэдадні і пасьля сфальсыфікаваных прэзыдэнцкіх выбараў і суправаджаліся беспрэцэдэнтным гвалтам сілавікоў у дачыненьні да грамадзянаў.

Крытыкавала дзейнасьць непадкантрольных уладам Telegram-каналаў.

Адмаўляла факты парушэньня правоў арыштаваных(en), зафіксаваныя праваабаронцамі.

Абвінавачвала праціўнікаў Лукашэнкі ў прыцягненьні дзяцей да ўдзелу ў акцыях пратэсту, што нібыта мае нанесьці ім псыхалягічную шкоду.

У кастрычніку 2021 году ўзначаліла Галоўнае ўпраўленьне ідэалягічнай работы ды па справах моладзі Менгарвыканкаму.

Справа Дзьмітрыя Ўшацкага

У студзені 2021 г. суд Цэнтральнага раёну Менска асудзіў 43-гадовага Дзьмітрыя Ўшацкага на 2 гады абмежаваньня свабоды й выплату 5000 рублёў кампэнсацыі маральнай шкоды за абразу Чамаданавай у тэлеграм-чаце. Рэпліка Ўшацкага была выкліканая камэнтаром Чамаданавай аб нібыта правамернасьці затрыманьня блогера і лідара пратэстаў Сяргея Ціханоўскага.

Сям’я

Муж Дзяніс Чамаданаў, начальнік 2-га ўпраўленьня ГУБАЗіК, сілавой службы рэжыму Лукашэнкі, па шматлікіх сьведчаньнях адказнай за палітычныя рэпрэсіі й гвалт супраць праціўнікаў рэжыму. Дзяніс таксама уключаны ў санкцыйны сьпіс балтыйскіх краін, а з 2 сьнежня 2021 году і ў сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША ды санкцыйны сьпіс Канады.

Мае двух дзяцей.

Міжнародныя санкцыі

25 сакавіка 2021 г. Вольга Чамаданава і яе муж Дзяніс Чамаданаў былі ўключаныя ў санкцыйны сьпіс уладамі Латвіі, Літоўскай Рэспублікі і Эстоніі як службовыя асобы, датычныя да жорсткага здушэньня мірных пратэстаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 году.

21 чэрвеня 2021 г. Чамаданава ўнесеная ў Чорны сьпіс Эўразьвязу. Паводле рашэньня ЭЗ, Чамаданава як рэжыму Лукашэнкі, «будучы галоўнай мэдыйнай асобай Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі, адыгрывае ключавую ролю ў скажэньні і адмаўленьні фактаў гвалту ў дачыненьні да пратэстоўцаў, а таксама ў распаўсюджваньні ілжывай інфармацыі пра іх. Яна пагражала мірным дэманстрантам і працягвае апраўдваць гвалт супраць іх». 6 ліпеня да чэрвеньскага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя, 7 ліпеня — Швайцарыя.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Вольга Чамаданава БіяграфіяВольга Чамаданава Сям’яВольга Чамаданава Міжнародныя санкцыіВольга Чамаданава КрыніцыВольга Чамаданава Вонкавыя спасылкіВольга ЧамаданаваМіністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі БеларусьПалкоўнікРэжым ЛукашэнкіЭўрапейскі Зьвяз

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Падзелы Рэчы ПаспалітайГенадзь КарпенкаАрцём ДзенісенкаГрэбляЗямля пад белымі крыламіЮры ГумянюкРусіфікацыя БеларусіЛічэбнікАнтонімыЗьміцер БартосікМундІўеКадзіла сармацкаеМястэчкаBayraktar TB2Старабеларуская моваЛетувізацыяАнатоль БутэвічПрымакі (п’еса)Троп (літаратуразнаўства)Каскадныя табліцы стыляўЛюдміла СільноваЛюдміла РублеўскаяБалалайкаСьвір (мястэчка)Парнафільм у ФранцыіДразды (гурт)Інжынэрная справаСяброўстваБеларусьВількамірскі паветМарыя МартысевічАнатоль СысСпадчына (верш)ВілаУладзіслаў ГалубокКінэматографПрыметнікКрамаГукДаўгерд (імя)Тарпэда-БелАЗ ЖодзінВетразьАлесь ДуброўскіПадвойнае пранікненьнеДрама (аповесьць)Дзесяцідзённая вайнаПаўстаньне 1863—1864 гадоўМазанБесьпілётнікГрызуныThe SuperbullzАзіяцка-Ціхаакіянская эканамічная супрацаВасіль ЖуковічКатэхізісСамілаВольга КараткевічЯнка СіпакоўНіл ГілевічІгар КабілянскіISO 3166Мастацкі творМузыкаЯкуб КоласПаронімыІмя па бацькуЖанчына зьверхуРасеяПарнаграфія ў ЗШАГедзімінавічыМэтафараІнфармацыйныя тэхналёгіі🡆 More