Войшалк: вялікалітоўскі князь

Войшалк Міндоўгавіч (1223—1268) — вялікі князь літоўскі (1264—1266 або 1267), князь наваградзкі (1254, 1258—1263).

Сын Міндоўга.

Войшалк
лац. Vojšałk
Войшалк: Імя, Біяграфія, Заўвагі
Войшалк (уяўны партрэт). М. Барвіцкі, 1908 г.
3-і вялікі князь літоўскі
1264 — 1266
Папярэднік Транята
Наступнік Шварн Данілавіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1223
Памёр 1268
Бацька Міндоўг
Маці 1-я жонка Міндоўга

Імя

Іменная аснова -войш- (імёны ліцьвінаў Вайшыла, Войшымунд, Войсяд; германскія імёны Vuisilo, Vuisimundo, Vuisadus) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага waiþs 'паляваньне', гоцкага waiþja 'паляўнічы' або ад асновы -віс- (-віз-, -веш-) (пазьнейшай -вайс-), а аснова -скалк- (-шалк-) (імёны ліцьвінаў Скаламонт, Скальбут, Коншалк; германскія імёны Scelemondo, Butaskalks, Gottschalk) — ад гоцкага skalks 'слуга'. Такім парадкам, імя Войшалк азначае «адданы паляваньню».

Мовазнаўца і гісторык Алесь Жлутка тлумачыць паходжаньне імя Войшалк ад двухасноўнага імя тыпу Воиславь, Воитехь (Voislav, Voitech) шляхам даданьня да ўтваральнай асновы Voi- ці Vois- фармантаў 1—3 ступеняў -š-, -e(-o)l-, -(e,-o)k(o). Ад той жа асновы ўтварыліся ст.-польск. Wojsza, Wojszek і бел. Войша, Вайшэвіч. Гісторык Павал Урбан у сваёй кнізе «Старажытныя ліцьвіны» таксама адзначае яшчэ адзін адпаведнік — князя бодрычаў Готшалка. Поўнае двухасноўнае імя падае пад 1267 году адна з польскіх кронік у паведамленьні: «Dux Leo filius Danielis regis Rusie occidit Woyslaum filium Mendogi ducis Lithwanorum» («Князь Леў, сын караля Русі Данілы, забіў Войслава, сына герцага ліцьвінаў Міндоўга»).

Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: Vesegele (чэрвень 1260 году); и въ Молшелгове (1264—1267 гады); Воишелкъ, Вошелкъ, Вышелкъ або Вышелгъ (Галіцка-Валынскі летапіс); Woisalk (Старэйшая Аліўская хроніка); Воишелгъ або Въишелгъ (Наўгародзкі першы летапіс); Воишелкъ Миндовговичь або Войшеглъ (Наўгародзкі чацьверты летапіс); Вошелегъ (Сафійскі першы летапіс); Voysalk або Woysalk (Ян Длугаш); Woyschalcus syn Mendoga (1872 год).

Біяграфія

Войшалк: Імя, Біяграфія, Заўвагі 
Меркаваны партрэт Войшалка ў Лаўрышаўскім эвангельлі

Нарадзіўся ў 1223 годзе. Каля 1245 году ў Наваградку разам з бацькам і яго баярамі ахрысьціўся ў праваслаўе. Быў, відаць, наваградзкім намесьнікам Міндоўга. Магчыма, маецца на ўвазе пад ананімным «сынам Міндаўга», які ў 1251—1252 гадох ваяваў у ваколіцах Турыйску на Валыні, але гэта мог быць і Даўмонт (калі вернае меркаваньне некаторых крыніцаў, што апошні таксама быў сынам Міндаўга).

Першы пісьмовы ўспамін пра Войшалка знаходзіцца ў Іпацьеўскім летапісе і датуецца 1254 годам, калі ён стаў наваградзкім князем. У тым жа годзе склаў мір з галіцка-валынскімі князямі, выдаў замуж за Шварна Данілавіча сваю сястру і перадаў Наваградзкае княства Раману Данілавічу. Сам жа пайшоў у Палонінскі манастыр на Валыні, дзе прыняў пострыг пад імем Лаўрыш.

Па трох гадох жыцьця ў Палонінскім манастыры, дзесьці ў 1256 або 1257 годзе выправіўся ў паломніцтва на гару Атон, але мусіў вярнуцца з Баўгарыі з прычыны вайны, якая ішла там. Каля 1260 году разам з 10—12 манахамі заснаваў манастыр «на рацэ на Нёмане, паміж Літвой і Наваградкам, і там жыў». Гэты манастыр пазьней атрымаў назву Лаўрышаўскага манастыра (цяпер вёска Лаўрышава, Наваградзкі раён, Гарадзенская вобласьць). Першым ігуменам манастыра быў прападобны Елісей.

Войшалк пражыў у манастыры каля году, да нападу Бурундая з галіцка-валынскімі князямі ў 1258 годзе на Літву. У гэты час ён выйшаў з манастыра і, зьяднаўшыся з сваім стрыечным братам Таўцівілам, захапіў Рамана Данілавіча і забіў яго, зноў стаўшы наваградзкім князем.

У 1263 годзе па забойстве Транятам Міндаўга і Таўцівіла на кароткі час зьбег у Пінск. Але ўжо ў 1264 годзе разам зь пінскім войскам вярнуўся ў Наваградак, дзе злучыўся з дружынамі наваградзкіх баяраў і пайшоў ўсталёўваць сваю ўладу ў Літве, зьнішчыўшы шмат сваіх ворагаў.

Прызнаў уладу Васількі Раманавіча і князяваў разам з Шварнам Данілавічам, з дапамогай якіх заваяваў Нальшаны і Дзяволтву. У 1267 годзе перадаў уладу Шварну і пайшоў у манастыр на Валыні.

Прыкладна ў красавіку 1268 году старэйшы брат Шварна Леў Данілавіч паклікаў Войшалка да сябе ва Ўладзімер Валынскі на паляваньне, дзе ўласнаручна забіў яго. Летапіс тлумачыць забойства тым, што Леў меў крыўду на Войшалка, які перадаў уладу над Літвой не яму, а Шварну.

Папярэднік
Транята
Вялікі князь літоўскі
1264—1267
Наступнік
Шварн

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Войшалк ІмяВойшалк БіяграфіяВойшалк ЗаўвагіВойшалк КрыніцыВойшалк ЛітаратураВойшалк Вонкавыя спасылкіВойшалкМіндоўгСьпіс вялікіх князёў літоўскіх

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

LovemicМіжнароднае студэнцкае спаборніцтва па праграмаваньніЛюдміла СільноваАльгерд БахарэвічНаркамаўкаВольга КараткевічМарыя МартысевічПарнаграфія ў ЧэхііВушніцаБанкаўскі рахунакБелы вершПагоняТхор стэпавыУладзімер ТарасевічПэнсіяАзіяцка-Ціхаакіянская эканамічная супрацаЯндаСябарКанстытуцыя БеларусіГісторыя БеларусіІван Чыгрынаў1989ЗімаСьпіс гарадоў БеларусіЦыкорыяПалітыкаЛістападНізкі РынакТроп (літаратуразнаўства)Савушкін прадуктСтрачаны райТрыбадызмЛютСемівалокіГайла (імя)МагілёўІксвідэаДзьмухавецПарнаграфія ў сеціве1874ВейшнорыяСямейства (біялёгія)Усевалад ГарачкаВэб-сайтРодныя гоні (1927)Фёдар МачалаўПлыньБярэзаньПрыназоўнікГаліцка-Валынскае княстваКрамаІнжынэрная справаКойданаўАнатоль ІвашчанкаАскемен1589FacebookРадаўніцаТрстэнікЯн ГляўбіцВасіль ЖуковічБерасьцеЯнка БрыльЛексычнае значэньнеGoogle DriveГрэцкая моваРыгор КастусёўДзейнікКастусь КаліноўскіБера🡆 More