Рэспубліка Вайшнорыя — віртуальная дзяржава, інтэрнэт-рэспубліка на прынцыпах вяршэнства права, прыярытэту інтарэсаў народа і плюралізму меркаваньняў.
Вайшнорыя Viejšnoryja Рэспубліка Вайшнорыя | |||||
| |||||
Дзяржаўны гімн: «Ціха гудзе бор Вайшнорыі любай…» | |||||
Афіцыйная мова | вайшнорская | ||||
Сталіца | Горадня | ||||
Найбуйнейшы горад | Горадня | ||||
Форма кіраваньня | Рэспубліка | ||||
Насельніцтва • агульнае | 15000 | ||||
Канфэсійны склад | Пастафарыяне, праваслаўныя, каталікі | ||||
Валюта | Талер (TLR) | ||||
Часавы пас | FET (UTC+3) | ||||
Незалежнасьць | 30 жніўня 2017 | ||||
Аўтамабільны знак | VIE | ||||
Тэлефонны код | +375 |
Аб існаваньні Вайшнорыі стала вядома пры падрыхтоўцы сумесных беларуска-расейскіх вучэньняў «Захад-2017».
Вайшнорыя (Viejšnoryja, па-ангельску: Viejsnoryja, па-расейску: Вейшнория) паходзіць ад імя Вайшнор (па-летувіску: Vaišnoras, у старажытных прусаў Waisnоr) — «той, хто ахвотна частуе» (хлебасольны).
На тэрыторыі Беларусі існуюць населеныя пункты Вялікія Вайшнарышкі і Малыя Вайшнарышкі (Ашмянскі раён Гарадзенскай вобласьці).
Паводле Канстытуцыі Вайшнорыі грамадзяне могуць камунікаваць паміж сабою праз інтэрнэт-плятформу «Вайшнорыя», зарэгістраванаю ў гандлёвым рэестры Рэспублікі Беларусь. Паводле трэцяга артыкула Канстытуцыі Вайшнорыі грамадзяне не абмяжоўваюцца абавязкамі выкарыстоўваць інтэрнэт-плятформу vie.today.
У жніўні 2022 годe Лідскі раённы суд абвясьціў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» сацсеткі Вайшнорыі.
Законам сьцьвярджаецца адзіны ўзор дзяржаўных сымбаляў.
Сойм, парлямэнцкая рэспубліка. Рашэньні па дзяржаве прымаюцца он-лайн.
Дзень Ініцыяцыі | 29 жніўня | Усьведамленьне існаваньня Вайшнорыі ва ўсім Сьвеце |
Дзень Незалежнасьці | 30 жніўня | Грамадзкая мабілізацыя дзеля гераічнай абароны краіны |
Дзень Перамогі ў сямідзённай вайне | 21 верасьня | Вызваленьне Вайшнорыі ад захопнікаў |
Дзень Талера | 6 кастрычніка | Стварэньне нацыянальнай грашовай сыстэмы |
Дзень Канстытуцыі | 16 сакавіка | Прыняцьце Канстытуцыі Вайшнорыі |
Дзень Дзяржаўных сымбаляў | 6 траўня | Зацьвярджэньне Соймам Гербу, Гімну і Сьцяга Вайшнорыі |
Традыцыйныя сьвяты:
Дзень Бусла. | Прылёт буслоў, (калі прылятаюць) прыблізна 7 красавіка |
Міжнародныя сьвяты:
Дзень Сьвятога Патрыка | 17 сакавіка |
Дзень усіх сьвятых | 1 лістапада |
Прамайн беларускай крыптавалюты талер перададзены кіраўніцтву плятформы Вайшнорыя. Талеры маюць абмежаванае выкарыстаньне ў якасьці грашовых заробкаў. Акрамя крыптавалюты для зьнешніх грашовых стасункаў, як камісія за афармленьне карткі вайшнорца, аплата за сувэнірную прадукцыю, набыцьцё гостынґу паслугаў, выкарыстоўваецца беларускі рубель.
Дыпляматычныя прадстаўніцтвы Вайшнорыі адкрываюцца пераважна ў населеных пунктах Расеі і Ўкраіны аматарамі праекту Вайшнорыя з адпаведных краінаў. Вайшнорыя ўсталёўвае дыпляматычныя адносіны з віртуальнымі краінамі. Вайшнорыя падтрымлівае братэрскі беларускі народ у шляху да дэмакратыі і незалежнасьці.
Больш за 15 тысячаў жыхароў. За афармленьне грамадзянства спаганяецца консульскі збор. На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь дазваляецца вызначаць уласную нацыянальнасьць як вайшнорац (вайшнорка).
Як у Вялікіх Вайшнарышках спраўляюць Куцьцю і варожаць пра наступны год.
Рашэньнем сойму створаны нацыянальны ўнівэрсытэт і канфэдэрацыя спорту Вайшнорыі.
На роварным марафоне «Суседзі 2018» зборная каманды Вайшнорыі здабыла 3 месца
На роварным марафоне «Суседзі 2019» зборная каманды Вайшнорыі здабыла 2 месца.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Вайшнорыя, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.