Васіль Рагаўцоў: беларускі мовазнаўца і паэт

Васі́ль Іва́навіч Рагаўцо́ў (1952, Стрэшын, Жлобінскі раён, Гомельская вобласьць, цяпер Беларусь — 2016) — беларускі мовазнавец і паэт.

Васіль Рагаўцоў
Дата нараджэньня 4 студзеня 1952
Месца нараджэньня Стрэшын, Жлобінскі раён, Гомельская вобласьць, Беларуская ССР, Савецкі Саюз
Дата сьмерці 14 сакавіка 2016
Месца вучобы Мазырскі пэдагагічны інстытут (1973)
Занятак паэт
Навуковая сфэра мовазнаўства
Месца працы Магілёўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт
Вядомы як аўтар «Расейска-беларускага слоўніка па машынабудаваньні» (1998) і «Анамастычнага слоўніка Магілёўшчыны» (2000)
Навуковая ступень доктар навук (2003)
Узнагароды
Мэдаль Францішка Скарыны
Мэдаль Францішка Скарыны
літаратурная прэмія Хомчанкі (2008)

Прафэсар (1993) і доктар філялягічныхх навук (2003). Сябар-карэспандэнт Беларускай акадэміі адукацыі (1999). Узнагароджаны мэдалём Францішка Скарыны (2002). Ляўрэат літаратурнай прэміі імя Васіля Хомчанкі Магілёўскага абласнога аддзяленьня Саюзу пісьменьнікаў Беларусі (2008) за зборнік вершаў для дзяцей «Адмыслоўцы». Заслужаны працаўнік адукацыі Беларусі (2014).

Жыцьцяпіс

У 1967 годзе 15-гадовым юнаком надрукаваў першыя вершы ў жлобінскай раённай газэце «Камуніст». У 1968 годзе скончыў сярэднюю школу ў Стрэшыне, паступіў на беларускае аддзяленьне філялягічнага факультэту Мазырскага пэдагагічнага інстытуту і пачаў выступаць зь вершамі ў агульнакраёвым друку. У 1973 годзе скончыў Мазырскі пэдінстытут па спэцыяльнасьці беларуская мова і літаратура.

У 1973—1976 гадох працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў Коўчыцкай сярэдняй школе Шацілавіцкага раёну (Гомельская вобласьць). У 1978 годзе скончыў асьпірантуру пры Інстытуце мовазнаўства Акадэміі навук БССР і працаўладкаваўся ў Магілёўскі пэдагагічны інстытут. У 1979 годзе атрымаў навуковую ступеню кандыдата філялягічных навук. У 1981 годзе стаў суаўтарам «Матэрыялаў да абласнога слоўніка Магілёўшчыны». У 1983—2013 гадох быў загаднікам катэдры беларускай мовы Магілёўскага пэдінстытуту. У 1993-м атрымаў навуковую годнасьць прафэсара. У 1996 годзе стаў сябрам Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. У 1999 годзе атрымаў годнасьць сябра-карэспандэнта Беларускай акадэміі адукацыі. 12 красавіка 2002 году абараніў у Інстытуце мовазнаўства НАНБ доктарскую дысэртацыю «Маўленчае выражэньне камічнага ў беларускай драматургіі», якую напісаў у Магілёўскім дзяржаўным унівэрсытэце.

У 2003-м стаў доктарам філялягічных навук. На 2011 год напісаў звыш 100 навуковых працаў, у тым ліку такія кнігі, як «Уводзіны ў мовазнаўства» (2004) ў суаўтарстве з Антонам Юрэвічам, «Моўны разбор у ВНУ i ў школе» (1998) ў суаўтарстве з Соф'яй Кечык, «Практыкум па ўводзінах у мовазнаўства» (1989), «Уводзіны ў мовазнаўства: заданьні для самастойнай работы студэнтаў» (1992), «Сынтаксіс беларускай i расейскай моваў: дыскусійныя пытаньні» (2001), «Практыкум па гіcтopыі агульнага мовазнаўства» (2001), «Расейска-беларускі слоўнік па машынабудаваньні» (1998) і «Анамастычны слоўнік Магілёўшчыны» (2000). Таксама выдаў 5 паэтычных зборнікаў: «Сутоньне» (1995), «Долягляд» (1998), «Адмыслоўцы» (2007), «На роскрыжы дарог» (2008) і «Імгненьне і вечнасьць». Яго асобныя вершы паклаў на музыку кампазытар Мікалай Яцкоў. У 2008 годзе стаў ляўрэатам літаратурнай прэміі імя Васіля Хомчанкі Магілёўскага аддзяленьня Саюзу пісьменьнікаў Беларусі за зборнік вершаў для дзяцей «Адмыслоўцы». У 2010 годзе выбаў «Слоўнік пра камічнае». У 2011 годзе выйшаў бібліяграфічны даведнік «Прафэсар Васіль Іванавіч Рагаўцоў: навуковая і навукова-пэдагагічная дзейнасьць, літаратурная творчасьць». 22 сьнежня — 6 лютага 2012 году Нацыянальная бібліятэка Беларусі прысьвяціла 60-гадоваму юбілею Рагаўцова выставу «Глыток з родных крыніц». На 2012 год ягоныя вершы друкаваліся ў 7 часопісах «Полымя», «Маладосьць», «Роднае слова», «Першацьвет», «Вожык», «Бярозка» і «Вясёлка», а таксама ў штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», «Настаўніцкай газэце» і газэтах «Чырвоная зьмена», «Наша слова» і «Сталіца». Сярод іншага, вершы Рагаўцова ўвайшлі ў анталёгію беларускай паэзіі ХХ ст. «Краса і сіла».

6 лютага 2014 году атрымаў ганаровую годнасьць заслужанага працаўніка адукацыі Беларусі. На 2018 год напісаў звыш 220 навуковых працаў, сярод якіх было 15 падручнікаў, 4 манаграфіі і 2 слоўнікі. Сярод такіх выданьняў былі: «Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны» (2004) ў суаўтарстве, а таксама кнігі «Гісторыя мовазнаўства» (2005), «Агульнае мовазнаўства» (2006), «Агульнае мовазнаўства: Практыкум» (2007) і энцыкляпэдычны даведнік «Мовы сьвету» (2009).

Бібліяграфія

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Васіль Рагаўцоў ЖыцьцяпісВасіль Рагаўцоў БібліяграфіяВасіль Рагаўцоў КрыніцыВасіль Рагаўцоў Вонкавыя спасылкіВасіль РагаўцоўБеларусьПаэт

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Аляксей НавальныМагілёўМалыя ЛядыМікола МятліцкіВалодзькаўскі сельсавет (Докшыцкі раён)ВікінавіныВоднае полаЗьміцер ГерасімовічАдам МіхнікСударВіцебскі абласны судHTMLМастаБелая РусьНародны АльбомЭтнічная тэрыторыя беларусаўЯзэп СьцепановічРыгаАліўкавы алейАргентынаЕва ВежнавецДзень ВоліСтаробінКанстантын I ВялікіБелы колерБіскупПарнаграфія ў ІталііБеларускі клясычны правапісГарацыё НэльсанІнфарматыкаТамаш ГрыбMelbetМіл (імя)ЛюбавічыTor BandГалосныяТэўда (імя)Восень народаўБеларускія татарыФэдэральнае бюро расьсьледаваньняўЛёнік ТарасэвічМячэтЛюдзі на балоце (раман)Карэйская вайнаСударгВаршаўская дамоваІнтэрнэтКамала ГарысГорадФранцыяШпакГражына (паэма).nuТаль (імя)Ангкор-ВатГедзімінАркадзь КуляшоўПальная зброяУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціБеняконіСьпіс непрызнаных краінаўБялевіцкі сельсаветЗШАМахлярстваISSNАнтон Сокал-Кутылоўскі🡆 More