Варонеская Вобласьць

Варо́неская во́бласьць (па-расейску: Воронежская область) — вобласьць у цэнтры эўрапейскай частцы Расеі.

Адміністрацыйны цэнтар — места Варонеж, адлегласьць да Масквы складае 439 км. Вобласьць уваходзіць у Цэнтральную фэдэральную акругу, мяжуе з Растоўскай, Белгародзкай, Курскай, Ліпецкай, Тамбоўскай, Валгаградзкай і Саратаўскай абласьцямі, а таксама з Украінай. Створана як вобласьць РСФСР 13 чэрвеня 1934 году.

Варонеская вобласьць
Воронежская область
Варонеская Вобласьць
Герб
Варонеская Вобласьць

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус вобласьць
Уваходзіць у Цэнтральная фэдэральная акруга
Цэнтральна-чарназёмны эканамічны раён
Адміністрацыйны цэнтар Варонеж
Дата ўтварэньня 13 чэрвеня 1934
Губэрнатар Аляксей Гардзееў
Насельніцтва (2010)
2 335 789 (23-е месца)
Шчыльнасьць 44,7 чал./км²
Плошча 52 216 км² (51-е месца)
Месцазнаходжаньне Варонескай вобласьці
Варонеская вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +4
Код ISO 3166-2 RU-VOR
Тэлефонны код 473
Код аўтам. нумароў 36, 136
Афіцыйны сайт
Варонеская Вобласьць   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфія

Плошча тэрыторыі вобласьці ёсьць 52,2 тысячы км², што складае каля траціны плошчы ўсяго Чарназем’я. Працягласьць вобласьці з поўначы на ​​поўдзень складае 277,5 км і з захаду на ўсход — 352 км. Тэрыторыя Варонескай вобласьці больш за тэрыторыю такіх эўрапейскіх краін, як Данія (43 098 км²), Нідэрлянды (41 526 км²), Швайцарыя (41 284 км²), Бэльгія (32 545 км²).

Карысныя выкапні

Мінэральна-сыравінная база Варонескай вобласьці прадстаўлена радовішчамі нярудных сыравінаў, у асноўным будаўнічымі матэрыяламі асабліва ў заходніх і паўднёвых раёнах рэгіёну. На тэрыторыі Семілуцкага, Хахольскага й Ніжнедзявіцкага раёнаў вобласьці маюцца запасы фасфарытаў. Вобласьць валодае практычна неабмежаванымі запасамі крэйды. У Варонескай вобласьці маюцца істотныя запасы нікеля, медзі й плятыны.

Клімат

Клімат на тэрыторыі вобласьці ёсьць умерана-кантынэнтальны са сярэднегадавой тэмпэратурай ад 5,0 °C на поўначы вобласьці да 6,5 °C на поўдні.

Гідраграфія

На тэрыторыі вобласьці разьмешчана 738 азёраў і 2408 сажалак, працякае 1343 ракі даўжынёй больш за 10 км.

Гісторыя

Старажытныя людзі тут зьявіліся ў пэрыяд позьняга палеаліту каля 35—12 тысячаў гадоў да н. э.. У Варонескай вобласьці першыя стаянкі краманьёнцаў былі ў пэрыяд позьняга палеаліту на Доне, у сяла Касьцёнкі, а таксама пад Варонежам, ля сёлаў Аляксандраўка й Баршчова.

Варонеская вобласьць моцна пацярпела падчас прыродных пажараў летам 2010 году, выкліканых анамальнай сьпякотай.

Насельніцтва

Насельніцтва вобласьці паводле вынікаў Усерасейскага перапісу насельніцтва 2010 году складае 2 335 789 чалавек. Шчыльнасьць насельніцтва — 44,7 чал/км². Большасьць насельніцтва складаюць расейцы (95,5%), другой паводле колькасьці нацыянальнай групай зьяўляюцца ўкраінцы (1,9%).

Эканоміка

Паводле зьвестак на 1 красавіка 2009 году органамі службы занятасьці Варонескай вобласьці зарэгістравана 32 403 беспрацоўныя. Узровень беспрацоўя ў вобласьці складе 2,9%.

Прамысловасьць

Па структуры гаспадаркі Варонеская вобласьць ёсьць індустрыяльна-аграрнай. У складзе прамысловасьці пераважаюць машынабудаваньне, электраэнэргетыка, хімічная індустрыя й галіны па перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны. На іх прыходзіцца 4/5 ад агульнага аб’ёму выпускаемай прамысловай прадукцыі. Галіной спэцыялізацыі рэгіёну зьяўляецца харчовая прамысловасьць (27%), другое месца займаюць машынабудаваньне й мэталаапрацоўка (23%), трэцяе месца — электраэнэргетыка (18%).

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Варонеская Вобласьць  Варонеская вобласьцьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Варонеская Вобласьць ГеаграфіяВаронеская Вобласьць ГісторыяВаронеская Вобласьць НасельніцтваВаронеская Вобласьць ЭканомікаВаронеская Вобласьць КрыніцыВаронеская Вобласьць Вонкавыя спасылкіВаронеская ВобласьцьБелгародзкая вобласьцьВалгаградзкая вобласьцьВаронежВобласьцьКурская вобласьцьЛіпецкая вобласьцьМестаРСФСРРасейская моваРасеяРастоўская вобласьцьСаратаўская вобласьцьТамбоўская вобласьцьУкраінаЦэнтральная фэдэральная акруга

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Апавядальны сказФэдэральнае бюро расьсьледаваньняўІракПарнаграфіяПарнафільм у ФранцыіМаркёрЛетува1891ГісторыяДанецкая народная рэспублікаФабіян АбрантовічАркадзь КуляшоўЎТаварны знакБіткойнМэдыяВікіЛіцьвіныМультыплікацыяМужчына зьверхуВільняРасейская моваКандрат Крапіва1874VPNМузэй прафэсійнай мастацкай мініятуры Генрык Ян Даміняк у ТыхахАлесь СавіцкіЛетувісы ў БеларусіТэхналёгія1988ЦмокЗямляАдлігаАнка УпалаЧорны замак Альшанскі1629КітайІнтэрнэтЛатаваІгар ГрышчукТураўВікіпэдыяУкраінская лацінкаХрысьціянстваДжынсавая рэвалюцыяІнтымная лірыкаОксфардFacebookВарончаВіківэрсытэтГалаўны больБеларускія немцы14 красавікаАдвечным шляхамСтэланціс СлаваччыныБялуха (гара)1896ФранцыяВостраў Пасхі2005АлтайБабёрРусізмПесьня пра зубраГрэнобльСьпіска капітулаЛеанід ДайнекаMelbet🡆 More