Валянціна Пархоменка

Валянціна Пархоменка (02.01.1956, в.

Каменка, Гомельская) пераняла любоў да роднай песні і беларускі фальклор ад сваёй бабулі з Чачэршчыны, Усходняе Палессе, (у тым ліку песня «Із пад каменя…»). Скончыла Гомельскае музычнае вучылішча і Мінскі інстытут культуры. Уладальніцу незвычайнага вакальнага дыяпазону (лірычнае сапрана) назавуць «залатым голасам» Беларусі, а затым рэпарцёр New York Times, самы вядомы амерыканскі блюзавы спявак 1920-х і 30-х гадоў абвесціць Валянціну «Bessie Smith of Belarus».

Муж Валянціны Аляксандр Казак родам з Заходняга Палесся (в. Хатынічы, Брэсцкая вобласць), музыка і спявак. Валянціна і Аляксандр падарожнічалі па Беларусі, запісвалі народныя песні і выконвалі іх («Шэрая лашадачка», «Цвіце чарамшына», «У цёмнымлесе гаманіна», «Прымакі» і інш.), а таксама аўтарскія («Зямля мая», «Азёры»).Валянціна працавала артысткай Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь, салісткай Беларускага тэлебачання і радыё, разам змужам — ансамбля народнай музыкі «Жывіца»; атрымала нямала ўзнгарод, у 1985 г. стала заслужанай артысткай Беларусі. Стала лаўрэатам Усесаюзнага конкурса артыстаў эстрады (1983 г.), атрымала залаты медаль і званне «Лепшага выканаўцы еўрапейскага фальклору» Міжнароднага фестывалю радыёпраграм «Браціслава-1987», Гран-пры Міжнароднага конкурса вакалістаў у ЗША. Сямейны ансамбль выступаў на такіх прэстыжных пляцоўках, як Лінкальн-цэнтр, Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, Кліўлендскай Нацыянальнай оперы, Detroit Symphony (дырыжор Леанард Слаткін), дабрачынных ініцыятывах, прысвечаных дапамогі дзецям Чарнобыля і інш.

Іх дачка, Вольга, яшчэ навучаючыся (фартэпіяна, цымбалы) ў мінскай гімназіі імя Ахрэмчыка, сталаўдзельнічаць у некаторых канцэртах з бацькамі, свой першы тур правяла ў дзесяцігадовым узросце. У ЗША, куды сям’я пераехала ў 1990 г., навучалася музыцы, танцу, акцёрскаму майстэрству, закончыўшы бард-каледж і атрымала званне магістра навук у галіне міжнародных медыя Джорджтаўнскага ўнівэрсытэту. Вольга (Olyia) робіць самастойную музычную кар’еру, стварае песні, піша музыку, удзельнічае і перамагае ў конкурсах.

Місія выступленняў ансамбля ў розных краінах — садзейнічанне культурнаму ўзаемаразуменню праз мастацтва. Казакі таксама выступаюць з лекцыямі на семінарах і сімпозіумах.


Tags:

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Міс СусьветВікікрыніцыПраваслаўная царкваАльгімонтРоварУладзімер Арлоў (гісторык)Апэрацыйная сыстэмаГенадзь ПашкоўЎПоўдзеньЛірыкаУкраінцыБеларуская энцыкляпэдыяАлбэртаАндрэй Дынько1992Mac OSКрысталь БойдЖодзінЯпоніяВостраў ПасхіДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)Банкаўскі рахунакАрмянеСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіДзікНарвэгіяФабіян АбрантовічВойшаІндыяІгар БабкоўРэжым ЛукашэнкіЛідаПастава на каленяхРэстаранІван ЧыгрынаўСьвятлана АлексіевічМаксім ТанкРобэрт ФішэрФінская моваМаршы недармаедаўЮдаізмАлтайКурыцаАлег СалтукЯнка КупалаНавукаАнджэй СапкоўскіБярозка (часопіс)Другая сусьветная вайнаМасачусэцкі тэхналягічны інстытутГомельская ратушаАртур ФінькевічРАУСБялуха (гара)Бізантыйскі каляндарІван АрашкевічТэхналёгіяАнка УпалаЯнка Сіпакоў7 (лік)Баранавічы24 красавікаПлоцевы актУкраінская мова🡆 More