Валокі Полацкія

Валокі Полацкія — гістарычная мясцовасьць ў цэнтры Менску, разьмешчаная на правым беразе ракі Сьвіслачы пры ўзгорку Высокага Места.

Валокі Полацкія
Валокі Полацкія. Ю. Пешка, каля 1800 р.
Валокі Полацкія
Двор на Валоцкай. Ч. Манюшка, 1830 р.

Назва

Урбанонім «Валокі Полацкія» мае зьвязак з гандлем. У старажытнасьці полацкія купцы маглі сюды цягнуць волакам ладзьдзі з таварам, бо Сьвіслач не заўсёды была паўнаводнай. Таксама існуе меркваньне, што арыгінальная назва вуліцы — «Валоская», што значыць італьянская.

Гісторыя

Валокі Полацкія 
Валокі Полацкія. Ч. Манюшка, 1849 р.

Валокі пачалі забудоўвацца прыкладна ў пачатку XVII ст. Тут утварылася вуліца Валоцкая, якая злучала мясцовасьць з Высокім Рынкам, да Нізкага Рынку ішла траса вуліцы Зыбіцкай. Да пачатку XVIII ст. уся тэрыторыя паміж вуліцай Зыбіцкай і берагам ракі была заселенай. Тут утварыліся вуліцы, якія праз масты і грэблі злучалі вуліцу Зыбіцкую з Траецкім прадмесьцем на левым беразе Сьвіслачы

Паводле матэрыялаў рукапісных судовых актавых кніг менскага гродзкага суду за 1600—1640 рокі на Валоках Полацкіх жылі месьцічы Кузьма Пішчалка, жонка пінскага падстолія Рыгора Тарлецкага Алена Бачанка і Фёдар Заляцелы — відаць, той самы, пра якога ўпамінае Ўладзіслаў Сыракомля («Менск», 1857). Тут жа набыла дом у Якуба Раманскага і Багданы Кішчанкі ваяводзіная вэндэнская Соф’я Служчына. Гасподу для віленскага купца здаваў у сваім доме Ісак Багушэвіч Шышка.

У XIX стагодзьдзі на Валоцкай вуліцы жылі кампазытар Станіслаў Манюшка і мастак Валенці Ваньковіч (абодва будынкі захаваліся).

У 1866 року ўлады Расейскай імпэрыі з мэтай маскалізацыі Вялікага Княства Літоўскага перайменавалі Валоцкую вуліцу ў Хрышчэнскую, а Зыбіцкую — у Балотную (з 1882 року — Гандлёвая). За савецкім часам гістарычнай Валоцкай вуліцы надалі афіцыйную назву Інтэрнацыянальнай. 17 сакавіка 2010 року менскія ўлады вярнулі вуліцы Зыбіцкай гістарычную назву.

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Валокі Полацкія НазваВалокі Полацкія ГісторыяВалокі Полацкія ГалерэяВалокі Полацкія КрыніцыВалокі Полацкія ЛітаратураВалокі ПолацкіяВысокае МестаМенскСьвіслач (басэйн Дняпра)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Злучаныя Штаты АмэрыкіЛічэбнікСтакгольмІван ШамякінРэжым ЛукашэнкіАлаіза ПашкевічІмбрычакHromadske.TVМіхаіл МураўёўПётра МсьціславецСяргей ДубавецДзед ТалашЛяакоанТэхналёгіяВільняХрысьціянстваКраіна Моксель, або МасковіяГаляцэнскі каляндарПрыказкаПрэзыдэнцкія выбары ў Расеі 2024 годуПСукупны ўнутраны прадуктБелая (горад)ГалосныяГеродЛізаньне похвыМэдыяВікіПрыдатак (мовазнаўства)НаваградакІмёны ліцьвінаўЮр’яВялікая Лотва (Берасьцейская вобласьць)Доўгія вёрсты вайны (фільм)НаркамаўкаПарнаграфія ў ГрэцыіПастава 69Максім БагдановічНэўтронГомельская ратушаАнальны сэксЗаслаўскі кальвінскі зборБеларусізацыяРыбін тлушчГера660ПарнаграфіяГібаМенскСэксV стагодзьдзеНародны майстар БеларусіКорань (мовазнаўства)Уладзіслаў ЖукРадзівілыРагвалодГісторыя БеларусіБанкаўскі рахунакГартманРаман ВасілюкАлесь ГарунКрэваАнтыбіётыкЖорсткая парнаграфія.ne853Кніга ЁваЛітаратураЧацьверКорань27 красавікаСусьвет🡆 More