Вайскова-Дыпляматычная Місія Бнр У Латвіі І Эстоніі

Вайско́ва-дыпляматы́чная мі́сія БНР у Латвіі і Эстоніі — дыпляматычнае прадстаўніцтва Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1919—21 гадах.

Вайскова-Дыпляматычная Місія Бнр У Латвіі І Эстоніі
Шыльда місіі
Вайскова-Дыпляматычная Місія Бнр У Латвіі І Эстоніі
Мемарыяльная дошка офісу вайскова-дыпламатычнай місіі Беларускай Народнай Рэспублікі ў Таліне

Гісторыя

Накіраваная ў верасьні 1919 году Радай Народных Міністраў на чале з Антонам Луцкевічам для консульскай працы й арганізацыі беларускіх узброеных сілаў на тэрыторыі Эстоніі. Была акрэдытаваная пры ўрадах Латвіі й Эстоніі, месьцілася ў Рызе. Начальнікам місіі зьяўляўся Кастусь Езавітаў, 5 красавіка 1920 году паўнамоцтвы пацьверджаныя ўрадам Вацлава Ластоўскага..

Дзейнасьць місіі была спыненая 1 лютага 1921 году ў выніку дыпляматычнага націску Савецкай Расеі на ўрад Латвіі напярэдадні падпісаньня Рыскай мірнай дамовы 1921 году.

Дзейнасьць

Пры місіі дзейнічалі рэгістрацыйна-пашпартныя аддзелы ў Таліне й у Ліепаі; ёй падпарадкоўвалася консульства БНР у Рызе. Місія вяла ўдзел у рабоце беларуска-латвійскай памежнай камісіі (сакавік 1920), падрыхтавала надзвычайную дыпляматычную місію на чале з Васілём Захаркам у Маскву ў ліпені 1920, Беларускую нацыянальна-палітычную нараду ў Рызе 20 кастрычніка 1920. Місія кіравала Асобным атрадам БНР на чале з Станіславам Булак-Балаховічам, змагалася за ўдзел БНР у Канфэрэнцыі балтыйскіх дзяржаваў (жнівень 1920). Яна садзейнічала арганізацыйнаму афармленьню беларускай калёніі ў Латвіі, стварэньні беларускага прэс-бюро ў Рызе, культурна-асьветніцкага таварыства «Бацькаўшчына», курсаў беларусазнаўства й інш.

Крыніцы

Tags:

Беларуская Народная Рэспубліка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Оскар Арыяс СанчэсСяргей КаракінКанюшынаПершая сусьветная вайнаСколеСакрат ЯновічХобіт (кінатрылёгія)Парнаграфія ў Чэхіі3 да н. э.Калі-югаДавідСьцяг Гвінэі-БісаўЮнісонБругеВоршаМойша КульбакБеларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя Максіма ТанкаПорнгабБеларускі клясычны правапісКарлес Пудждэмон14 лютагаЖанчына зьверхуРапухіВікізьвесткіУсяслаў ЧарадзейЯфетМаркёрПаморскае ваяводзтваЗяма ПівавараўІван МележРусіфікацыя Беларусі ў архітэктурыРыбакЛюбоўКрымчацкая моваПошукавая аптымізацыяІван ШамякінАдэскія ліманыСьмерць МаргераФранцішак АляхновічГенадзь ПашкоўЦмок18 жніўняДругая сусьветная вайна1877X (сацыяльная сетка)Флумінэнсі Рыю-дэ-ЖанэйруБудынакАндрэй ГрамыкаВадзім СаранчукоўЧэлесТрыбуна працыЧэрвеньНацыянальная баскетбольная асацыяцыяВялікае Княства ЛітоўскаеНаваградзкае ваяводзтва60 да н. э.AlekseevАнрык Прат-дэ-ля-Рыба СараСлуцкі збройны чынНафтан Наваполацак🡆 More