Бярозаўскі Камбінат Сылікатных Вырабаў

ААТ «Бярозаўскі КСВ» (Бярозаўскі камбінат сылікатных вырабаў) — беларускае прадпрыемства прамысловасьці будаўнічых матэрыялаў.

Разьмешчана ў Бярозаўскім сельсавеце Бярозаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці.

Бярозаўскі камбінат сылікатных вырабаў
Тып адкрытае акцыйнае таварыства
Заснаваная 1961
Краіна
Разьмяшчэньне
Ключавыя фігуры Юры Чыж
Прадукцыя сылікатныя сьценавыя блёкі, вапна, пэнаполістырольныя пліты
Матчына кампанія «Трайпл»

Гісторыя

У 1958—1961 гадох быў збудаваны Новабярозаўскі вапнавы завод, раней у Бярозе дзейнічаў вапнавы завод № 6 трэсту нярудных матэрыялаў Наркамата (Міністэрства) прамысловасьці будматэрыялаў БССР (з 1957 году ўправы прамысловасьці будматэрыялаў СНГ(be) БССР). У 1961—1965 гадох Новабярозаўскі вапнавы завод падпарадкоўваўся ўправе прамысловасьці будматэрыялаў СНГ БССР, у 1965—1990 гадох — Міністэрству прамысловых будматэрыялаў БССР. У 1990 годзе Новабярозаўскі вапнавы завод быў ператвораны ў Бярозаўскі камбінат сылікатных вырабаў. У 1991—1994 гадох камбінат падпарадкоўваўся Міністэрству прамысловасьці будматэрыялаў Рэспублікі Беларусь, у 1994 годзе перададзены ў падпарадкаваньне Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь. У 2000 годзе камбінат ператвораны ў аднайменнае адкрытае акцыйнае таварыства (паводле іншай інфармацыі, ператвораны ў адкрытае акцыйнае таварыства ў 1990 годзе).

Сучасны стан

У 2005 годзе камбінат вырабляў будаўнічую вапну, дробныя сьценавыя блёкі, пэнаполістырольныя цеплаізаляцыйныя пліты.

У 2007 годзе кампанія была прыватызаваная групаю «Трайпл» ураджэнца Бярозаўскага раёну Юрыя Чыжа. Пасьля прыватызацыі прадпрыемства пастаўляла прадукцыю для будаўнічага бізнэсу Чыжа й на экспарт, але заставалася стратным. У 2016 годзе Чыж пачаў рэструктурызацыю групы «Трайпл» і, сярод іншага, было праведзена аб’яднаньне адзьдзелаў збыту з СЗАТ «Кварцмелпрам», якое таксама належыла Чыжу, а абодва прадпрыемствы пачалі дзейнічаць сумесна пад брэндам «SLS Group».

23 ліпеня 2019 году Эканамічны суд Берасьцейскай вобласьці пачаў разглядаць справу аб банкруцтве ААТ «Бярозаўскі КСВ». У лютым 2020 году Ўкраіна — адзін з найбуйнейшых рынкаў збыту прадукцыі прадпрыемства — увяла антыдэмпінгавыя пошліны на газабэтонныя блёкі ААТ «Бярозаўскі камбінат сылікатных вырабаў». 7 красавіка 2020 году Эканамічны суд Берасьцейскай вобласьці прызнаў прадпрыемства банкрутам, прызначыўшы санацыю. У траўні 2020 году заяву аб прызнаньні банкрутам накіравала ў суд і матчыная кампанія «Трайпл».

Санкцыі ЕС

23 сакавіка 2012 году Рада Эўрапейскага зьвязу(be) ўнёсла Юрыя Чыжа й ягоныя кампаніі, у тым ліку Бярозаўскі камбінат сылікатных вырабаў, у Чорны сьпіс Эўразьвязу. 6 кастрычніка 2015 году Суд Эўрапейскага зьвязу(be) скасаваў рашэньне Рады ЭЗ пра ​ўвядзеньне санкцыяў супраць Чыжа й яго прадпрыемстваў.

Крыніцы

Літаратура

  • Берёзовский комбинат силикатных изделий // Республика Беларусь: энциклопедия. — Т. 2: А—Герань. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2006. — С. 367.

Tags:

Бярозаўскі Камбінат Сылікатных Вырабаў ГісторыяБярозаўскі Камбінат Сылікатных Вырабаў Сучасны станБярозаўскі Камбінат Сылікатных Вырабаў Санкцыі ЕСБярозаўскі Камбінат Сылікатных Вырабаў КрыніцыБярозаўскі Камбінат Сылікатных Вырабаў ЛітаратураБярозаўскі Камбінат Сылікатных ВырабаўБерасьцейская вобласьцьБудаўнічы матэрыялБярозаўскі раёнБярозаўскі сельсавет (Бярозаўскі раён)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Вінцук ВячоркаЛёнік ТарасэвічПрыватызацыяКліматМіжнародны стандартны кніжны нумарЧырвоная кніга Рэспублікі БеларусьНадвор’еМантвілыДужкіАляксей ШалашнікаўПарнафільмІгар ТурАнтонімыПерапіс насельніцтва Беларусі (2019)Сяргей Новік-ПяюнВойны-Ясянецкія19 красавікаВіктар ГалаванࢥГалоўчынскіяБеларуская Народная РэспублікаОйча нашНаркамаўкаПрыквэлВіктар КалінаЗбожжаУладзімер Арлоў (гісторык)ПарталРондальЦанаЭўропаМінэтВагінальны сэксКезгайлыВайніловічыЮлі ТаўбінРадаўніцаМы, беларусыВіды сувязі словаўУладзімер КараткевічФормула-1Вінцэнт ГадлеўскіМіхал Клеафас АгінскіРаскіданае гняздо (п’еса)ЭнцыкляпэдыяСавушкін прадуктPlacebo800Працяглы будучы часРаіса БаравіковаЗвонТроп (літаратуразнаўства)ПрастытуцыяВейшнорыяКарыят (імя)Жанчына зьверхуПольская моваНаваградакПошукавая аптымізацыяІван ЧыгрынаўРэч ПаспалітаяЯзыччаКарусь КаганецIP-кодДотык пісі рукоюТожабеларус🡆 More