Бэт Гарт

Бэт Гарт (па-ангельску: Beth Hart; нарадзілася 24 студзеня 1972 году) — амэрыканская сьпявачка, музыка, кампазытар.

Бэт Гарт
Beth Hart
Бэт Гарт
Гарт на музычным фэсьце ў Сан-Дыега, 20 сакавіка 2008
Дата нараджэньня 24 студзеня 1972 (52 гады)
Месца нараджэньня Пасадэна, Лос-Анджэлес
Месца вучобы
Занятак аўтарка-выканаўца, музыка, сьпявачка, кампазытарка, малярка, гітарыстка, выканаўца-запісвальніца
Навуковая сфэра кампазыцыя[d]
Жанры блюз-рок, джаз-ф’южн, соўл
Вакал кантральта[d]
Інструмэнты гітара, фартэпіяна і голас[d]
Лэйблы 143 Records[d], Lava Records[d], Atlantic Records, Entertainment One Music[d] і Mascot Records[d]
Узнагароды
Сайт bethhart.com

Жыцьцяпіс

Дзіцячыя гады

Дзяўчына нарадзілася ў мястэчку Пасадэна, недалёка ад Лос-Анджэлесу, у сям’і, дзе ўсе любілі музыку. Ужо ў 4 гады яе бацькі пасадзілі Бэрт за фартэп’яна. Дзяўчынцы гэта падабалася і яна ўжо ўяўляла сябе клясычнай піяністкаю ці нават опэрнай сьпявачкай. Але хутка яе бацька быў арыштаваны за захоўваньне наркотыкаў, а пазьней бацькі разышліся. Бэт Гарт разам са старэйшаю сястрою пачала ўжываць наркотыкі, пазьней яна казала:

Бэт Гарт 

«Я зьехала з глузду, ужо калі мне было 11 гадоў, мы разам зь сястрою вар’яцелі напоўніцу. Яна памерла пазьней ад перадазіроўкі. Калі б не заняткі музыкай ў школе, мяне напэўна цяпер не было. Ці я б апынулася ў вязьніцы».

Бэт Гарт 

Пасьля заканчэньня школы Бэт Гарт паступіла ў Вышэйшую мастацкую школу Лос-Анджэлесу, дзе навучалася сьпевам і граньню на Віялянчэлі. Каб стаць знакамітай Бэрт пачала выступаць у клюбах на «жывых мікрафонах у Лос-Анджэлесе». Слухачы адразу палюбілі яе, а вось выкладчыкам гэткія начныя заняткі не спадабаліся — і з вучэльні Бэт выключылі за слабае наведваньне. Аднак, сьпявачка ўжо на гэта не зьвяртала ўвагу, бо ведала, што ёй патрэбна ў жыцьці і як гэтага дамагчыся.

Пачатак творчасьці

У 1993-м у Бэт мела адданую каманду, асабісты я творы і свайго мэнэджара якога звалі Джэфры Лей Тозэр, я які быў сьпеваком і ўласьнікам маленькай студыі. Менавіта ён параіў Бэт прыняць удзел у тэлевізыйным шоў «Starsearch» («Шукаем зорку»), дзе яна стала першай. Але адразу пашырыць посьпех сьпявачцы не пашчасьціла. Музычныя лэйблы абыходзілі яе бокам і не сьпяшаліся падпісваць кантракты. Зразумеўшы дарэмнасьць тэлевізыйнай славы Бэт Гарт разам са сваёю камандаю вырашае сысьці ад свайго мэнэджара проста ў сьвет. Музыкі зьяжджаюць у горад Санта-Моніка, дзе амаль штодня ладзяць канцэрты для мінакоў. Хутка Бэт Гарт заўважыў музычны прадусар Дэйвід Фостэр, які прапанаваў ёй запісаць дэбютны альбом на сваім лэйбле «143 Records».

Дэбютны альбом «Immortal», 1996

Першы альбом Immortal адразу стаўся славутымі атрымаў статус мультыплятынавага. Кампазыцыі з гэтага альбому сталіся гітамі ва ўсім сьвеце. Бэт Гарт разам са сваім музычным гуртом едзе ў 9 месячнае сусьветнае турнэ: яны выконваюць песьні ў ЗША, Даніі, ПАР. У Нямеччыне Бэт Гарт выступае «на распале» гурта «Scorpions». Аднак, творчыя сваркі, што ўвесь тур ішлі сьледам за музыкамі прымусілі іх па вяртаньні на Бацькаўшчыну прыпыніць сваю дзейнасьць. Сьпявачка гэтак апісала свае адчуваньні пра першы тур:

Бэт Гарт 

«Падарожжа было на гэтулькі стамляючым, што нам патрабаваўся час, каб мець адпачынак адзін ад аднаго. Я паўтара году мела цяжкую дэпрэсію. У мяне было абгостранае пачуцьцё, што мы праваліліся».

Бэт Гарт 

Альбом «Screamin for My Supper», 1999

Сышоўшы на час з гурта, Бэт едзе жыць у Бірмінггэм. Тамака яна займаецца напісаньнем песень для новага альбому. Праз 5 месяцаў Гарт вяртаецца ў Лос-Анджэлес з новымі матэр’яламі, каб напісаць свой альбом. На той момант зь яе гурту сышлі ўсе музыкі, акрамя бас-гітариста Тала Херцбэрга, зь якім яны разам накіраваліся ў студыю гуказапісу «Sound Chamber», яка знаходзіцца ў Галівудзе.

Другі альбом «Screaming for my supper» быў ухвалены музычнымі крытыкамі і спадабаўся слухчам. Пасьля запісу альбому Гарт пажадала пашырыць свае творчыя зацікаўленьні і пачала папярэднюю працу з рэжысэрам Рычардам Донерам для здымак фільму пра жыцьцё Джэніс Джоплін. Але Гарт адмовілася ад ролі ў фільму, бо палічыла, што гульня ў кіно ёй не падыходзіць. Неўзабаве сьпявачка атрымала запрашэньне прайсьці праслухоўваньне для ўдзелу ў мюзыкле пра Дженіс Джоплін, які называўся «Love, Janis». Ёй вельмі спадабалася магчымасьць выступаць на тэатральнай сцэне. Мюзыкл «Love, Janis» меў шалёны посьпех. Карыстаючыся посьпехам, у кастрычніку 1999 году. Бэт праводзіць дабрачынны канцэртны тур па ЗША, мэтаю якога быў збор сродкаў на падтрымку музычнай адукацыі школах і на дапамогу маладым кампазытарам і выканаўцам. Аднак, посьпех і слава, сталіся чыньнікам паглыбленьня Гарт у наркатычную і алкагалёвую залежнасьць. Пазьней Бэт згадвала:

Бэт Гарт 

У той год я ляжала ў пяці больніцах, ня лічачы наркатычных клінік. Усё было гэдак кепска, што я памятаю, як мой псыхааналітык раіў мне адмовіцца ад сцэны

Бэт Гарт 

«Leave the Light On», канцэртны альбом і альбом «37 Days»

Альбом «Leave the Light On» пабачыў сьвет ў 2003 годзе. Пасьля ў 2005 годзе Гарт выпусьціла альбом з жывых канцэртаў Live at Paradiso. Чацьверты яе сольны альбом «37 Days» пабачыў сьвет ў 2007 годзе ў Эўропе. Песьня «Learning to Live» гучала ў жывым шоў Losing It With Jillian на NBC.

Творчасьць

  • 1993: Beth Hart and the Ocean of Souls
  • 1996: Immortal
  • 1999: Screamin for My Supper
  • 2003: Leave the Light
  • 2007: 37 Days
  • 2010: My California
  • 2012: Bang Bang Boom Boom
  • 2015: Better Than Home

Крыніцы

Tags:

Бэт Гарт ЖыцьцяпісБэт Гарт «Leave the Light On», канцэртны альбом і альбом «37 Days»Бэт Гарт ТворчасьцьБэт Гарт КрыніцыБэт Гарт

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, сьвятых Язэпа і Станіслава Косткі і калегіюм езуітаў (Наваградак)Максім ТанкМураўёўкіОрдэн япіскапа ПлятонаГарнастайАпавядальны сказГавейкаГедзімінавічыАстравецЛексычнае значэньнеКірыл РадзівонаўАндрусь Горват.orgМінэтПастава на каленяхБанкаўскі рахунакГенадзь БураўкінІндаэўрапейскія мовы.neЛідзкі замакЗ воўчым білетамАнатоль СысСакавікТэўтонскі ордэнЯлоўкаПарнафільм у ФранцыіДзьмухавецВялікае Княства ЛітоўскаеБусел белыМэдаль Францішка СкарыныЛюбАнілінгусЛетуваРаіса БаравіковаПрыназоўнікТарпэда-БелАЗ ЖодзінАўкштотаЧарнігаўскае княства12 гадоў рабства (фільм)HTMLЗамоваМагілёўДзейнікПарнаграфія ў ЗШАСьвятлана АлексіевічПрыродаYouTubeВільняЛаскаценьВымя1923КітаКаскадныя табліцы стыляўАляксандар ЦішкевічНадвор’еVirusTotalЯкуб ЯсінскіПорнасайтВязынка (Маладэчанскі раён)Радыё ВызваленьнеГінкга двухлопасьцевыПадатакАлегШпакСябарРадMemento moriАндрэй ДынькоСакрат ЯновічІдыш🡆 More