Бэрмуды або Бэрмудзкія астравы (па-ангельску: Bermuda) — заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі, разьмешчаная на групе каралавых астравоў у паўночна-заходняй частцы Атлянтычнага акіяну, за 900 км ад Паўночнай Амэрыкі.
Бэрмудзкія астравы Bermuda | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: Quo Fata Ferunt | |||||
Дзяржаўны гімн: «God Save the Queen» | |||||
Афіцыйная мова | Ангельская, партугальская | ||||
Сталіца | Гамільтан | ||||
Найбуйнейшы горад | Гамільтан | ||||
Форма кіраваньня | Брытанская заморская тэрыторыя Лізавета II Джон Ранкін | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады | 224 месца ў сьвеце 53,2 км² 27% | ||||
Насельніцтва • агульнае (2007) • шчыльнасьць | 205-е месца ў сьвеце 66 163 1239/км² | ||||
СУП • агульны (2005) • на душу насельніцтва | 165 месца ў сьвеце $4,857 млрд $76 403 | ||||
Валюта | Бэрмудзкі даляр (BMD) | ||||
Часавы пас | AST (UTC-4) | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .bm | ||||
Тэлефонны код | +1 441 |
У склад Бярмудаў уваходзяць 150 астравоў і рыфаў, зь якіх заселеныя каля 20-ці і 10 злучаныя мастамі і шляхаправодамі, утвараючы тым самым востраў — Мэйн—Айлэнд.
Астравы знаходзяцца на перакрыжаваньні марскіх шляхоў.
Плошча — 53,3 км?. Насельніцтва на 2004 год — 63,6 тыс. чалавек. Больш за 60% — нэгры і мулаты, нашчадкі афрыканскіх рабоў, астатнія — выхадцы з Эўропы і Паўночнай Амэрыкі.
У склад Бярмудаў уваходзяць дзевяць акругаў і два муніцыпалітэты (мястэчка Сэнт-Джордж) і места, сталіца і порт на востраве Бэрмуда — Гамільтан.
Ангельскі губэрнатар распараджаецца пытаньнямі вонкавай палітыкі, абароны, паліцыі. Рэглямэнтацыяй унутранага жыцьця займаецца дзьвюхпалатны парлямэнт. Кіраўнік выканаўчай улады — прэм’ер-міністар.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Бэрмудзкія астравы, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.