Бурундзі

Буру́ндзі (кірундзі: Uburundi, па-француску: Burundi), Рэспубліка Бурундзі — краіна ў Цэнтральнай Афрыцы, ня мае выхаду да мора.

Мяжуе з Руандай, Танзаніяй і Дэмакратычнай Рэспублікай Конга.

Бурундзі
Republika y’u Burundi
République du Burundi
Сьцяг Бурундзі Герб Бурундзі
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: «Ubumwe, Ibikorwa, Iterambere» («Адзінства, праца, прагрэс»)
Дзяржаўны гімн: «Burundi bwacu»
Месцазнаходжаньне Бурундзі
Афіцыйная мова кірундзі, француская
Сталіца Бужумбура
Найбуйнейшы горад Бужумбура
Форма кіраваньня рэспубліка
Эварыст Ндаішыміе
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
145-е месца ў сьвеце
27 830 км²
7,8
Насельніцтва
 • агульнае (2009)
 • шчыльнасьць
89-е месца ў сьвеце
8 988 091
323/км²
СУП
 • агульны (2008)
 • на душу насельніцтва
142 месца ў сьвеце
$3,099 млрд
$389
Валюта Бурундыйскі франк (BIF)
Часавы пас CAT (UTC+2)
Незалежнасьць
— ад Бэльгіі

1 ліпеня 1962
Аўтамабільны знак BU
Дамэн верхняга ўзроўню .bi
Тэлефонны код +257
Мапа Бурундзі
Мапа Бурундзі

Гісторыя

  • XVII стагодзьдзе — утварэньне каралеўства Бурундзі.
  • 1890-я — нямецкае заваяваньне. Утварэньне нямецкай калёніі.
  • 1918 — пасьля Першай сусьветнай вайны Бурундзі была перададзена Бэльгіі.
  • 1962 — атрыманьне незалежнасьці як каралеўства. Да 1993 году ўлада належала народу тутсі, палітычнай арганізацыяй якога стаў Зьвяз за нацыянальны прагрэс.
  • 1965 — антыманархічнае паўстаньне хуту. Манархісты тутсі абаранілі манархію, але неўзабаве самі яе адмянілі.
  • 19661993 — вайсковая дыктатура кіраваная старшынямі Вышэйшага Рэвалюцыйнага Савету (Мікамбэра, Багаза, Буёя).
  • 1993 — першым дэмакратычна выбраным прэзыдэнтам стаў прадстаўнік хуту Мэльхіёр Ндадае, які хутка быў зьвергнуты вайскоўцамі тутсі.
  • 1996 — пераварот маёра П’ера Буёі.
  • 2003 — улада перайшла большасьці хуту пад кіраўніцтвам Даміцьен Ндаізэе мірным шляхам.
  • 2004 — забойства ў лягеры Гатумба 180 бежанцаў тутсі з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга. Адказнасьць узяла групоўка з народа хуту.

Палітыка

Бурундзі — гэта рэспубліка. Згодна з канстытуцыяй 1992 году, кіраўніком дзяржавы зьяўляецца прэзыдэнт, які выбіраецца на ўсеагульных выбарах на пяцігадовы тэрмін. Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнаму парлямэнту. Выканаўчая ўлада належыць ураду, які назначаецца прэзыдэнтам. Палітычная сыстэма краіны — шматпартыйная.

Адміністрацыйны падзел

Краіна падзеленая на 17 правінцыяў, якія ў сваю чаргу дзеляцца на 117 камунаў.

Геаграфія

Бурундзі 
Рэльеф Бурундзі

Становішча Бурундзі ва ўсходняй, найбольш прыўзьнятай, частцы Афрыкі абумоўлівае пласкагорны характар рэльефу зь сярэднімі вышынямі 1000—2000 мэтраў і значнымі іх перападамі. Самы нізкі пункт — урэз вады возера Танганьіка (773 м), найвышэйшы — 2684 м, усяго за 20 кілямэтраў на ўсход, — гара Хеха ў хрыбце Бурундзі. Перапады вышынь, а разам і высокая сэйсьмічнасьць, абавязаны праходжаньню праз тэрыторыю краіны заходняй галіны Усходне-Афрыканскагіх разломаў.

Клімат Бурундзі пераходны ад экватарыяльнага (на паўночным захадзе) да субэкватарыяльнага, з двума сэзонамі дажджоў: у верасьні-лістападзе й лютым-траўні — гэтак званыя зенітальныя дажджы, і двума сухімі сэзонамі між імі. Сярэдняя колькасьць ападкаў складае ад 1300 да 1600 мм. Тэмпэратуры не празьмерна высокія дзякуючы значнай вышыні над узроўнем мора.

Бурундзі 
Савана ў Бурундзі

Нягледзячы на гідраграфічную дамінанту возера Танганьіка, што разьлеглася ў рыфтавай даліне на паўднёва-ўсходняй мяжы, большая частка тэрыторыі Бурундзі адносіцца да басэйна возера Вікторыя. Галоўная рака краіны — Рувубу, што пачынаецца на поўдні, цячэ на паўночны ўсход і ў рэшце рэшт далучаецца да Кагеры — прызнанага вытоку Ніла. Такім чынам, Бурундзі можа з гонарам назваць сябе калыскай вялікай афрыканскай ракі. Прынамсі, многія географы лічаць даўжыню Ніла ад вытока Руверонзы — прытока Рувубы.

Большая частка тэрыторыі Бурундзі занята саванамі з тыпова афрыканскімі флёрай і фаўнай. У вобласьці экватарыяльна клімату на паўночным захадзе захаваліся вільготныя лясы. Аднак завысокі антрапагенны ціск пакідае мала шанцаў слаўным насельнікам саван і гілей, як і самім гілеям. Каб захаваць хоць нейкія некранутыя ўчасткі прыроды, ў 1982 былі створаны нацыянальныя паркі Кібіра (ахоўваюцца экватарыяльныя лясы) і Рувубу (саванавая й прырэчная фаўна: нільскія кракадзілы, бегемоты, буйвалы, вадзяныя казлы.

Эканоміка

Бурундзі мае слаба разьвітую эканоміку. 91 % гаспадаркі прадстаўлена сельскай гаспадаркай, якая забясьпечвае 48 % нацыянальнага прыбытку (прамысловасьць — 26 %, паслугі — 26 %). Асноўнымі сельскагаспадарчымі культурамі застаюцца: бананы, сорга, маніёк, кава, гарбата, бавоўна, рыс, пшаніца, тытунь. Асноўным сельскагаспадарчым рэгіёнам застаецца даліна ракі Рузызі.

Карысныя выкапні амаль не дасьледаваныя. Існуюць невялікія капальні золата, вальфраму. Вядома аб існаваньні вялікіх радовішчаў ванаду і нікелю.

Прамысловасьць слаба разьвітая. У асноўным прадстаўлена прадпрыемствамі харчовай і будаўнічай прамысловасьці, якія канцэнтруюцца вакол сталіцы.

Не існуе чыгункі. Аўтамабільная сетка слаба разьвітая (каля 5 тыс. км).

Бюджэт краіны складаецца з паступленьняў ад экспарту кавы.

Дэмаграфія

83 % насельніцтва складаецца з народа хуту, астатнія гэта тутсі (15 %) і пігмеі (каля 1 %). 63,2 % насельніцтва — хрысьціяне, 33 % анімісты, каля 1 % мусульмане. У Бурундзі адзін з самых высокіх прыростаў насельніцтва, краіна мае вялікую шчыльнасьць насельніцтва на км². 1 % насельніцтва жыве ў гарадах. Нягледзячы на існаваньне вялікай колькасьці моваў, афіцыйнай застаецца француская і кірундзі.

Вонкавыя спасылкі


Tags:

Бурундзі ГісторыяБурундзі ПалітыкаБурундзі Адміністрацыйны падзелБурундзі ГеаграфіяБурундзі ЭканомікаБурундзі ДэмаграфіяБурундзі Вонкавыя спасылкіБурундзіДэмакратычная Рэспубліка КонгаМораРуандаТанзаніяФранцуская моваЦэнтральная Афрыка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Генадзь ПашкоўБярозка (часопіс)СтамбулАлесь РазанаўАрганізацыя Аб’яднаных НацыяўСоня садоваяМіжнародны стандартны кніжны нумарОрдэн базылянаў Сьвятога Язафата640КліматПаўстаньне 1794 годуЯўген ПанасенкаўАркадзь КуляшоўГрупавы сэксРэформа беларускага правапісу 1933 годуЁган Вольфґанґ фон ҐётэКастусь КаліноўскіСлавамір АдамовічРагачоўКарлес ПудждэмонІндыяПарнафільм у Францыі2005ЛёнданЛесьбійская эротыкаБазыляныРэйтан (карціна Яна Матэйкі)СудаБанкаўскі рахунакНавукаСпортГомасэксуальнасьцьУкраінская моваMac OS189626 красавікаЯнка СіпакоўГаўдБелая РусьДыссацыяльны разлад асобыАнатоль СысПятрусь БроўкаХакей з шайбай на зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 годуМарына ВасілеўскаяГалоўная старонкаЛацінская моваЭратычнае мастацтваКалі-югаАльгарытмПлошча Перамогі (Менск)Троп (літаратуразнаўства)Максім ТанкЗаходняя БеларусьЗямля пад белымі крыламіGoogle ChromeПлошчаДамініканская РэспублікаАльгерд БахарэвічБеларускі клясычны правапісАлесь ЯкімовічНемцыНавуковая фантастыкаВостраў ПасхіПітсбурскае пагадненьнеГудыПеракладчыкБеларусыНясьвіжПлястмасаЗімовыя Алімпійскія гульні 1964 году🡆 More