Бруна Квэрфурцкі: саксонскі мучанік, сьвяты

Бруна Квэрфурцкі, Бруна-Баніфацы з Квэрфурту (па-нямецку: Bruno von Querfurt; 974 — 9 сакавіка 1009) — місіянэр, сьвяты Каталіцкай царквы. З роду графаў Квэрфурцкіх. Загінуў падчас хрысьціянскай місіі да паганцаў.

Бруна Квэрфурцкі: У пачатку жыцьця, Місіянэрская і дыпляматычная дзейнасьць, Падсумаваньне дзейнасьці
Фрэска з абацтва Сьвятога Крыжа на Лысай гары ў Польшчы, адлюстроўваючая сьмерць сьвятога Бруна Квэрфурцкага

У пачатку жыцьця

Нарадзіўся ў сям’і графа квэрфурцкага Бруна Старэйшага і Іды, быў выхадцам з саксонскага арыстакратычнага роду які быў ў сваяцтве з імпэратарскім домам. У сям’і было яшчэ тры сыны — Гебхард, Дытрых і Вільгельм.

Выхоўваўся ў школе пры кляштары сьвятога Яна ў Магдэбурзе. Школа знаходзілася пад кіраваньнем магдэбурскага арцыбіскупства і была славутая тым, што ў ёй у розныя часы вучыўся шмат хто з славянскіх біскупаў і місіянэраў, ў ёй вучыўся і вядомы прапаведнік Адальбэрт-Войцэх.

У 995 годзе атрымаў сан каноніка. Трохі пазьней быў прадстаўлены да двара імпэратара Атона ІІІ і ў 997 годзе стаў яго капэлянам.

У 998 годзе прыбыў з імпэратарам у Рым. У Італіі даведаўся аб пакутніцкай сьмерці ў Прусіі Адальбэрта-Войцэха, пад уражаньнем ад гэтай весткі пакінуў імпэратарскі двор. Уступіў у кляштар бэнэдыктынаў на Авэнтыне прыняўшы імя Баніфацы.

У 1001 годзе ў Монтэ-Касіна пазнаёміўся з пустэльнікам Рамуальдам, заснавальнікам Ордэна камэдулаў і ўступіў у яго брацтва. Некаторы час Бруна жыў у кляштары Рамуальда ў Пэрэі ля Равэны дзе і прыняў манаскі пострыг. Польскі кароль Баляслаў І Храбры падтрымліваў кантакты з Рамуальдам, адным з найбольш яркіх прадстаўнікоў радыкальнага манаска-аскетычнага руху таго часу, яго манаская суполка прымала ўдзел у місіях у Польшчу для хрысьціянізацыі славян. Верагодна, менавіта там пад уражаньнем аповедаў місіянэраў у яго і паўстала ідэя «паўночнай місіі». У адну з такіх місій разам з братамі суполкі Бэнэдыктам і Янам ён і вырашыў адправіцца.

У 1002 годзе рымскі папа Сыльвэстар ІІ надзяліў Бруна тытулам «Archiepiscopus gentium» для місійнай працы сярод паганскіх народаў і выдаў яму дазвол на пасьвячэньне, тады ж быў выдадзены і дазвол на місію Бэнэдыкту і Яну. У тым жа годзе Бруна са сваімі спадарожнікамі прыбыў да двара польскага караля Баляслава. Кароль верагодна жадаў накіраваць высілкі місіянэраў на ахрышчэньне славян паміж Лабай і Одрай, з тым каб далучыць іх да сваіх уладаньняў. Аднак гэтыя імкненьні польскага караля турбавалі імпэратара Генрыха ІІ які таксама прэтэндаваў на гэтыя землі, таму Бруна які ўзімку 1002 прыбыў у Магдэбург для пасьвячэньня ў сан доўга ня мог атрымаць пажаданага. Ён пабыў у сваім родавым Квэрфурцкім замку дзе ў тым жа 1002 годзе пасьвяціў новую царкву, адным з апекуноў якой быў сьвяты Пётар.

Бэнэдыкту і Яну, якія засталіся ў Польшчы, Баляслаў вылучыў землі для стварэньня кляштара, хутка ў іх зьявіліся мясцовыя паслушнікі — родныя браты Язэп і Мацьвей, а таксама Варнава і кухар на імя Крысьцін. У 1003 годзе калі Варнаву адправілі ў Рым, астатнія пяць братоў — Бэнэдыкт, Ян, Язэп, Мацьвей і Крысьцін былі забітыя.

Місіянэрская і дыпляматычная дзейнасьць

Толькі ў 1004 годзе Бруна быў пасьвечаны і атрымаў паліюм з рук магдэбурскага арцыбіскупа Тагіна. Пасьвячэньне верагодна было зьдзейсьнена ў абмен на абяцаньне не прапаведаваць на землях паміж Лабай і Одрай. Бруна вярнуўся ў Польшчу, перад гэтым пасьвяціўшы аднаго з сваіх людзей у біскупы і адправіўшы яго зь місіяй у Швэцыю, дзе і сам некаторы час марыў прапаведаваць. Плян Баляслава па хрышчэньні славян паміж Лабай і Одрай сарваўся.

Місія ў Вугоршчыну да «чорных мадзьяр» Айтаня

Польскі кароль знайшоў для Бруна новую справу — прапанаваў адправіцца з пропаведзьдзю ў Вугоршчыну. Верагодна Бруна адбыў у Вугоршчыну ня толькі з хрысьціянскай, але і з дыпляматычнай місіяй. Вядома, што ён прапаведаваў сярод «чорных мадзьяр» у даліне Мараш ва ўладаньнях князя Айтаня. Айтань быў хрысьціянінам усходняга абраду і ў той час меў доўгачасовы канфлікт з каралём Вугоршчыны Іштванам І, такі жа канфлікт меў і польскі кароль Баляслаў. Некаторыя дасьледчыкі лічаць, што Айтань быў зьвязаны з Уладзімерам І. Кароль жа Іштван быў цесна зьвязаны з імпэратарам Генрыхам, той быў яго шваграм і хаўрусьнікам у барацьбе за вяртаньне захопленых Баляславам вугорскіх зямель. Прысутнасьць Бруна ў Вугоршчыне выклікала вялікае раздражненьне вугорскага караля, якое змусіла місіянэра—дыплямата пакінуць гэтую краіну, вярнуцца ў Польшчу і некаторы час жыць пры двары караля Баляслава — дакладная храналёгія гэтых падзей невядомая.

Місія да печанегаў праз Русь

У канцы 1007 году Бруна адправіўся праз Русь нібы прапаведаваць да печанегаў. Аднак верагодней за ўсё хрысьціянская місія да печанегаў была толькі прыкрыцьцём дыпляматычнай місіі Бруна да Ўладзімера ад Баляслава. У пачатку 1008 году Бруна сустрэўся з «rex Russorum» Уладзімерам і некаторы час жыў пры яго двары. У канцы лютага 1008 году Бруна ў суправаджэньні Ўладзімера адправіўся да печанегаў, ахрысьціў 30 чалавек і пасьвяціў для іх біскупа з сваіх людзей, а таксама наладзіў мір паміж печанегамі і кіеўскім князем. Закладнікам на падмацаваньне міру ў печанегаў застаўся сын кіеўскага князя, у якім некаторыя дасьледчыкі бачаць Сьвятаполка.

Вяртаньне ў Польшчу

У тым жа 1008 годзе Бруна вярнуўся ў Польшчу і зноў нейкі час жыў пры двары Баляслава. Там Бруна напісаў Жыцьцё сьвятога Адальбэрта-Войцэха, Жыцьцё Пяці Братоў Пакутнікаў (сваіх былых спадарожнікаў), а таксама вядомы ліст да імпэратара Генрыха. У гэтым лісьце, Бруна папракае імпэратара за тое, што ў хаўрусе з паганцамі — абадрытамі ваюе з Польшчай, замест таго каб у хаўрусе з Баляславам займацца іх хрышчэньнем.

Зноў Русь

Супярэчнасьці паміж Баляславам і Генрыхам увесь час толькі абвастраліся, насьпяваў канфлікт. У канцы 1008 году, перад самым пачаткам простага супрацьстаяньня паміж Польшчай і Імпэрыяй, Бруна зноўку адправіўся на Русь, але на гэты раз у почаце дачкі Баляслава, якая выходзіла замуж за тураўскага князя Сьвятаполка Ўладзімеравіча. У тым жа почаце быў і Калабжэскі біскуп Рэйнбэрн — духоўнік каралеўны. Невядома які быў маршрут гэтага падарожжа, ці быў зноўку Бруна ў Кіеве або шлюб адбыўся ў Тураве.

Падсумаваньне дзейнасьці

Бруна быў уражлівым чалавекам, гэтая асаблівасьць характару практычна вызначыла яго лёс. Пад уражаньнем ад сьмерці Адальбэрта-Войцэха ён пайшоў у кляштар. Пад уражаньнем аповедаў аб пропаведзях паганцам — прыняў пастрыг і рашыў адправіцца прапаведаваць. Пад уражаньнем ад перашкод у хрышчэньні палабскіх і надодраўскіх славян, з боку імпэратара і імпэрскага духавенства — стаў прыхільнікам Баляслава і праціўнікам Генрыха. У той жа час Бруна быў прыхільнікам хрышчэньня паганцаў з дапамогай сілы і заклікаў да гэтага. Аднак ніхто не жадаў яму аказваць у гэтым рэальнай дапамогі — не Генрых, не Баляслаў, не Ўладзімер, ва ўсіх, як апынулася, былі больш надзённыя праблемы.

Баляслаў пры пасрэдніцтве Бруна спрабаваў стварыць зьвяз супраць Імпэрыі, ў яго гэта ў некаторай ступені атрымалася. У 1008 годзе «чорныя мадзьяры» Айтаня паднялі паўстаньне ў Вугоршчыне, аднак яно было падушанае каралём Іштванам. Шлюб жа дачкі Баляслава з сынам Уладзімера таксама зьяўляецца ўскосным пацьверджаньнем нейкай дамовы паміж імі. На жаль, падрабязнасьці і ўмовы гэтых пагадненьняў невядомыя — можна толькі здагадвацца.

Літва — апошняя місія

Большасьць дасьледчыкаў лічаць, што Бруна адправіўся зь місіяй у Прусію, а дакладней у адну зь яе частак — Яцьвезь па даручэньні караля Баляслава. Аднак гэта наўрад ці магло быць, таму што з 983 году Яцьвезь прызнавала ўладу Ўладзімера, а Баляславу не патрэбен быў яшчэ адзін вораг. Верагодна Бруна атрымаў менавіта ад Уладзімера дазвол прапаведаваць на землях падуладных Кіеву паганцаў і адправіўся ў сваю апошнюю місію з Турава. Тое, што ішоў ён менавіта з Русі ў Літву, а не зь Літвы на Русь пацьвярджаецца апісаньнем месца яго згубы «на памежжы Русі і Літвы» — «in confinio Rusciae et Lituae». Зыходзячы з гэтага складана сказаць, ці зьбіраўся наогул Бруна ў Яцьвезь — хоць магчыма ён жадаў патрапіць у Яцьвезь прайшоўшы празь Літву, па шляху прапаведуючы паганцам якія жылі там.

Як толькі Бруна са сваімі спадарожнікамі ўступіў на землі літоўцаў, то быў схоплены і прыведзены да літоўскага князька Нэтымера і стаў угаворваць таго ахрысьціцца. Атрымаўшы адмову Бруна спаліў паганскіх ідалаў, завошта сам быў прысуджаны да спаленьня. Аднак распаліць вогнішча пад Брунам не атрымоўвалася і паганцы зьлічылі гэта знакам — Нэтымер вызваліў Бруна і разам з трымастамі набліжанымі, хутчэй усяго сваёй дружынай, прыняў хрышчэньне. З-за гэтага ў яго адбыўся канфлікт з сваякамі. Магчыма, сям’я была супраць хрышчэньня і патрабавала пакараньня Бруна, а магчыма, і гэта больш верагодна, Нэтымер пад уплывам Бруна настойваў на хрышчэньні сваякоў — нават загадаў забіць свайго брата, які адмовіўся ахрысьціцца.

Далейшая місія Бруна склалася няўдала. З уладаньняў Нэтымера ён накіраваўся далей і апынуўся ва ўладаньнях іншага літоўскага князька — Зэбэдэна. Там 9 сакавіка 1009 году Бруна быў схоплены і па загадзе князька абезгалоўлены, а яго 18 спадарожнікаў павешаныя. Галаву Бруна кінулі ў раку Алстра, верагодней усяго гэта рака Ятра (зараз Ятранка — назва паходзіць ад балцкага Айтра), прыток Моўчадзі. Цікава, што ў Дарэўскім каталіцкім прыходзе, Баранавіцкага дэканата, Пінскай дэацэзіі лічаць, што Бруна загінуў менавіта на іх тэрыторыі.

Аб тым, што адбылося далей крыніцы расходзяцца ў меркаваньнях. Адны сьцьвярджаюць, што рэшткі Бруна і яго спадарожнікаў былі выкупленыя нейкім «рускім князем» які над імі пабудаваў храм і што Бруна пачытаўся як сьвяты «рускай царквой». Іншыя, што рэшткі выкупіў польскі кароль Баляслаў. Больш верагодна, што адбылося і тое і іншае. Спачатку рэшткі Бруна і яго спадарожнікаў трапілі да тураўскага князя Сьвятаполка, так як верагодней усяго Бруна пайшоў зь місіяй зь яго гораду — Турава, дзе да таго ж знаходзіўся біскуп Райнбэрн. А ўжо пасьля гэтыя рэшткі выкупіў кароль Баляслаў. Вельмі хутка (да 13 ліпеня 1024 году) Бруна быў кананізаваны, ва ўрачыстай імшы ўдзельнічаў імпэратар Генрых.

Памяць у Каталіцкай царкве — 15 кастрычніка. У Польшчы сьвяты Бруна зьяўляецца апякуном Ломжыцкай дыяцэзіі — дзень памінаньня 12 ліпеня.

Tags:

Бруна Квэрфурцкі У пачатку жыцьцяБруна Квэрфурцкі Місіянэрская і дыпляматычная дзейнасьцьБруна Квэрфурцкі Падсумаваньне дзейнасьціБруна Квэрфурцкі Літва — апошняя місіяБруна Квэрфурцкі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ПалешукіІндыяМікола ПапекаБірэйкаІнвэстыцыйны фондЭлектронная поштаПолацкае ваяводзтваЯн ГляўбіцМіхал ФедароўскіПінскПарнафільм у ФранцыіСамілаКляштарУправа КДБ па Гомельскае вобласьціБортніцтваЛютСакавікВіктар ШніпШатляндыяГедзімінавічыГерб БеларусіВалошкаПадвойнае пранікненьнеВіленскае барокаМіхась РудкоўскіРасеяПавал КалечыцКінэматографСтаніслаў ЯроцкіДзесяцідзённая вайнаЦмокБісэксуальная парнаграфіяКасмадром імя Сатыша ДгаванаУладзіслаў СыракомляБеларуская моваСьляпун букавінскіАнатоль ІвашчанкаЛізаньне похвыВільняФундацыя «Вікімэдыя»Іван ШамякінYouTube17 красавікаДражна (Менская вобласьць)Ліга чэмпіёнаў УЭФА 2023—2024 гадоўРадыё ВызваленьнеСадаводчае таварыстваЛічэбнікВалерыя КуставаГаштольд (імя)ВейшнорыяСьвятлана АлексіевічАнатоль СысІнвэстыцыяDiggУсевалад ГарачкаМесны склонЛюцыян ЖалігоўскіАранджэловацРэшаўАксысДзед ТалашНадвор’е1874ГрызуныІндаэўрапейскія мовыСьпіс карцін Фэрдынанда РушчыцаАсенМікола МятліцкіАрцём Арашонак🡆 More