Польшча Бранск

Бранск, Бранск Падляскі (польск.

Brańsk) — места ў Польшчы, на рацэ Нурцу. Цэнтар сельскай гміны Бельскага павету Падляскага ваяводзтва . Насельніцтва на 2007 год — 3822 чалавекі. Знаходзіцца за 69 км на паўднёвы захад ад Беластоку.

Бранск
лац. Bransk
польск. Brańsk
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Польшча Бранск
Герб Бранску
Магдэбурскае права: 18 студзеня 1493
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Бельскі
Гміна: Бранск
Плошча: 32,43 км²
Насельніцтва (2007)
колькасьць: 3822 чал.
шчыльнасьць: 117,85 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +48 85
Паштовы індэкс: 17-120
Геаграфічныя каардынаты: 52°44′39.84″ пн. ш. 22°50′15.86″ у. д. / 52.7444° пн. ш. 22.8377389° у. д. / 52.7444; 22.8377389 22°50′15.86″ у. д. / 52.7444° пн. ш. 22.8377389° у. д. / 52.7444; 22.8377389
Бранск на мапе Польшчы
Бранск
Бранск
Бранск
Польшча Бранск Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.bransk.podlaskie.pl

Бранск Падляскі — магдэбурскае места гістарычнага Падляшша, побач зь якім праходзіць заходняя мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў.

Гісторыя

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім

Польшча Бранск 
Мескі герб з Пагоняй, 1582 г.

У ХІ ст. Бранск разам зь іншымі гарадамі Падляшша трапіў пад уладу Яраслава Мудрага. У ХІІІ—ХІV стагодзьдзях ён далучыўся Вялікага Княства Літоўскага, а ў ХV ст. стаў другім цэнтрам Бельскай зямлі пасьля Бельску. У 2-й палове ХV ст. Бранск увайшоў у склад Бельскага павету. 18 студзеня 1493 году вялікі князь Аляксандар надаў месту Магдэбурскае права. У 1513 годзе Бранск увайшоў у склад Падляскага ваяводзтва. У ХVІ ст. ён атрымаў герб «у чырвоным полі выява рыцара на кані». У гэты час тут быў значны асяродак гандлю, у месьце існавалі касьцёл і царква. У ХVІ ст. Бранск стаў цэнтрам староства, зь сярэдзіны ХVІ ст. да 1768 году тут адбываліся паседжаньні земскага суду Бранскай зямлі, а таксама праводзіліся соймікі шляхты (апошні прайшоў 27 траўня 1793 году). У другой палове XVIII ст. у Бранску было 175 будынкаў.

У 1569 годзе згодна з умовамі Люблінскай уніі Бранск перайшоў да Каралеўства Польскага. Па Вялікай Паўночнай вайне (1700—1721) места пачало прыходзіць у заняпад.

Захаваліся сьведчаньні азначэньня жыхароў Бранску і ваколіцаў ліцьвінамі: шляхціч Станіслаў Будлеўскі ў 1746 годзе азначаўся як Nobilis Lithuanus ex terra Bielscensi districtus Branscensis.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Бельск апынуўся ў складзе Прусіі, а з 1807 году — у Расейскай імпэрыі, у Бельскім павеце Гарадзенскай губэрні. У 1827 годзе тут адкрылася прыходзкая вучэльня. На 1860 год у Бранску было 260 будынкаў, у тым ліку 254 драўляныя. У 1878 годзе працавалі гарбарня, ільняная фабрыка, млын. Рамесьнікі славіліся вырабам халстоў. На 1885 год — 605 драўляных дамоў, 25 камяніц, дзеялі касьцёл, царква і 2 сынагогі, працавалі 2 гарбарні, 2 тапельні сала, штогод праводзілася 5 кірмашоў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Бранск занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Бранск апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

З пачаткам Другой сусьветнай вайны 15 верасьня 1939 году Бранск акупавалі войскі Трэцяга Райху, але праз тыдзень места перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбэнтропа. У лістападзе 1939 году Бранск увайшоў у склад БССР, дзе стаў цэнтрам раёну Беластоцкай вобласьці. У 1941—1944 гадох места зноў знаходзілася пад акупацыяй нацысцкай Нямеччыны. 16 жніўня 1945 году ўлады СССР перадалі Бранск Польскай Народнай Рэспубліцы.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XVI стагодзьдзе: 1580-я гады — 1,8 тыс. чал., у тым ліку шмат шляхты і каля 50 рамесьнікаў
  • XIX стагодзьдзе: 1860 год — 1845 чал.; 1878 год — 3733 чал. (1851 муж. і 1882 жан.), зь іх 1109 каталікоў, 1089 праваслаўных, 11 эвангелістаў і 1524 юдэі; 1889 год — 2834 чал. (1373 муж. і 1461 жан.), у тым ліку 1316 юдэяў
  • XXI стагодзьдзе: 2007 год — 3822 чал.

Транспарт

Бранск — вузел аўтамабільных шляхоў: № 66 (Замбраў — Бранск — Бельск-Падляскі) і № 681 (Лапы — Бранск — Цеханавец).

Турыстычная інфармацыя

Польшча Бранск 
Царква Сьвятога Сімеона

Славутасьці

  • Гарадзішча (XI ст.)
  • Забудова гістарычная (XIX — пачатак ХХ ст.; фрагмэнты)
  • Капліца (XIX ст.)
  • Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (1859—1862)
  • Могілкі: старыя каталіцкія, старыя праваслаўныя, юдэйскія
  • Царква Сьвятога Сімеона (канец XIX — пачатак ХХ ст.)

Страчаная спадчына

  • Сынагога
  • Царква Сьвятога Сімеона (2-я палова XIX ст.; мураўёўка)

Асобы

Маёнтак Калінава каля Бранску амаль сто гадоў быў у валоданьні продкаў К. Каліноўскага.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Польшча Бранск ГісторыяПольшча Бранск НасельніцтваПольшча Бранск ТранспартПольшча Бранск Турыстычная інфармацыяПольшча Бранск АсобыПольшча Бранск КрыніцыПольшча Бранск ЛітаратураПольшча Бранск Вонкавыя спасылкіПольшча БранскБеластокБельскі павет (Падляскае ваяводзтва)Гміна БранскГорадПадляскае ваяводзтваПольская моваПольшча

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

АглядПратакол перадачы гіпэртэкстуЛеа ЛексісАляксей БацюкоўНіна МацяшСьляпун букавінскіБаер ЛевэркузэнБагоўкаВіртуальная рэальнасьцьЛюдміла РублеўскаяЭтнічная тэрыторыя беларусаўКрасавікВасіль БыкаўГердаЛітаратураГорадКрысталь БойдПалестынцыВалянціна ЦерашковаУкраінцыЛібанСуразмоўцыВікікрыніцыІнфармацыяАляска (штат)Ягайла (імя)Вінцэнт Дунін-МарцінкевічМіхась РудкоўскіВікіАднародныя часьціны сказуЗлучаныя Штаты АмэрыкіЛеанід МаракоўШтучны інтэлектЕрусалімКліматЖамойцьМаксім ТанкТайва́ньКаханьне без пранікненьняЛітваМалайская моваТроцкае ваяводзтваISO 4217КанюшынаДабраномЦэнтральная СэрбіяВінтоўкаЮрась СьвіркаСіяньМагіла льва (паэма)Чарнобыльская АЭСПорнасайтЮр’яЕўдакім РаманаўАкіянАндрэй ФедарэнкаМанархГараСяргей ШупаСаматэвічыМіхал АнемпадыстаўАлаіза ПашкевічСяброўстваЖывёлыАнальны сэксАляксей ПысінБел-чырвона-белы сьцягУладзіслаў ГалубокПавал КалечыцЦаркоўнаславянская моваРодная мова🡆 More