Бобруйский Курьер: беларуская газэта

Бобруйский курьер (па-беларуску: Бабруйскі кур'ер) — бабруйская гарадзкая грамадзка-палітычная газэта.

Выходзіць па-расейску й па-беларуску адзін раз на тыдзень - у сераду. Зьмяшчае матэрыялы пра грамадзка-палітычнае й культурнае жыцьцё Бабруйска й Беларусі, крымінальную хроніку, спартыўныя навіны, абвесткі, праграму тэлевізіі, рэкляму, мае забаўляльныя рубрыкі й г.д. Раней мела штомесячны дадатак "Православный вестник". Рэдакцыя месьціцца на адрасе г. Бабруйск, вуліца Маскоўская, 38/93.

Галоўны рэдактар: Анатоль Санаценка.

Гісторыя

Газэта заснаваная 1 жніўня 1914. Першым выдаўцом і рэдактарам газэты быў Гілер Фававіч Фрыдлянд, уладальнік друкарні, тэатру й цырку ў горадзе. Ад пачатку "Бобруйский курьер" выходзіў на расейскай мове, пазыцыянаваў сябе як штодзённае беспартыйнае выданьне. Быў ён таго ж фармату, што й сёньня, але выдаваўся на чатырох старонках. У газэце шырока асьвятляліся як мясцовыя, так і міжнародныя падзеі, давалася крымінальная хроніка, публікаваліся вершы, проза, фэльетоны. Было мноства рэклямных аб'яваў, якім падавалася практычна ўся першая паласа. Заснаваная адначасова з пачаткам Першае сусьветнае вайны, газэта імкнулася інфармаваць свайго чытача аб ваенных падзеях. У газэце выходзіла сталая рубрыка «Война. Сообщение ставки» ("Вайна. Паведамленьне стаўкі"), у якой зьмяшчаліся кароткія інфармацыі аб ходзе баёў зь немцамі, рэгулярна друкаваліся тэлеграмы Штабу Вярхоўнага Галоўнакамандуючага, Петраградзкае Тэлеграфнае агенцыі, міжнародных тэлеграфных агенцыяў. Ад 1916 пры газэце нават выдаваўся дадатак - «Телеграммы «Бобруйского курьера» ("Тэлеграмы "Бабруйскага кур'ера"). «Бобруйский курьер» выходзіў зь перапынкам на нямецкую акупацыю (люты - лістапад 1918), да ліпеня 1920, калі з адыходам польскіх войскаў і з канчатковым прыходам савецкай улады, быў зачынены, як і ўсе недзяржаўныя газэты. Выхад газэты быў адноўлены ў 1991, спачатку як бабруйскі дадатак да абласное газэты «Могилевская правда», затым як самастойны праект.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

БабруйскБеларуская моваБеларусьРасейская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЭканомікаТурфанГайла (імя)Мерацкая ратушаФранц КафкаАндрэй Павук (актывіст)БлогНоваміхайлаўка (Мар’інскі раён)Юрась БарысевічНаваполацакБлакітная валошкаТранспартКрыж Сьвятога БэнэдыктаБеларусьТышкевічыПарнафільмНаша НіваПаўстаньне 1863—1864 гадоўКанстытуцыя БеларусіПАОК ТэсалёнікіДзеяслоўНацыяналізацыяБанкаўскі рахунакВялікае Княства ЛітоўскаеАрцём ДрабатовічЗа свабодную Беларусь (1942)Алесь РазанаўБудваУладлен АнікееўДругая сусьветная вайна1918Цьвёрды дыскДзейнікЛетні часГорадняСямейныя традыцыі славян (манэты)Вячаслаў АдамчыкЖанчына зьверхуУнівэрсытэтБерасьцеСэнт-КатарынзGoogleСамасейЛявон Вітан-ДубейкаўскіЖытаАлесь БажкоВойшнарКувэйтБэльгіяПан ТадэвушАльгерд БахарэвічСакрат ЯновічКурыцаМатэматыкаМоўная нормаМэдыяВікіЖыдыМікіта КрыўцоўМар’ян ДуксаМінтаўтРэжым ЛукашэнкіДастасунак@Акторы парнафільмаўХроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсёй РусіІнфармацыяПіюс ТышкевічЭўропаВысокі РынакЮрась ШамецькаДзікЧас UnixДубрава (Маладэчанскі раён)ЧачаМікола МятліцкіАнгельская моваПабуджальны сказ🡆 More