Белгародзкая Вобласьць

Белгаро́дзкая во́бласьць (па-расейску: Белгородская область) — вобласьць у эўрапейскай частцы Расеі.

Адміністрацыйны цэнтар — места Белгарад. Вобласьць уваходзіць у Цэнтральную фэдэральную акругу, мяжуе з Курскай і Варонескай абласьцямі, а таксама з Луганскай, Харкаўскай і Сумской абласьцямі Ўкраіны. Утворана як вобласьць РСФСР 6 студзеня 1954 году.

Белгародзкая вобласьць
Белгородская область
Белгародзкая Вобласьць
Герб
Белгародзкая Вобласьць

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус вобласьць
Уваходзіць у Цэнтральная фэдэральная акруга
Цэнтральна-Чарназёмны эканамічны раён
Адміністрацыйны цэнтар Белгарад
Дата ўтварэньня 6 студзеня 1954
Губэрнатар Вячаслаў Гладкоў
Насельніцтва (2010)
1 532 670 (30-е месца)
Шчыльнасьць 56,5 чал./км²
Плошча 27 134 км² (67-е месца)
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 220 м
Месцазнаходжаньне Белгародзкай вобласьці
Белгародзкая вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +4
Код ISO 3166-2 RU-BEL
Код аўтам. нумароў 31
Афіцыйны сайт
Белгародзкая Вобласьць   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфія

Плошча вобласьці складае 27,1 тысячы км², працягласьць з поўначы на ​​поўдзень складае каля 190 км, з захаду на ўсход — каля 270 км. Вобласьць разьмешчана на паўднёва-заходніх і паўднёвых схілах Сярэднярускага ўзвышша ў басэйнах рэк Дняпра й Дону, у лесастэпавай зоне на прыпаднятай ўзгорыстай раўніне зь сярэдняй вышынёй над узроўнем мора 200 м. Самы высокі пункт 277 м над узроўнем мора знаходзіцца ў Прохараўскім раёне. Тэрыторыя парэзана логамі й ярамі, па якіх раскіданы дубровы.

Карысныя выкапні

У вобласьці засяроджана больш за 40 адсоткаў разьведаных запасаў жалезных руд краіны. Радовішчы прымеркаваны да Курскай магнітнай анамаліі. Выяўлены й у рознай ступені разьведаны буйныя радовішчы баксітаў, апатытаў, мінэральных падземных вод, шматлікія радовішчы будаўнічых матэрыялаў. Вядомыя праявы золата, графіту й рэдкіх мэталаў. Маюцца геаграфічныя перадумовы для выяўленьня плятыны, вуглевадароднай сыравіны й іншых карысных выкапняў.

Гідраграфія

Вобласьць адносіцца да ліку малаводных. Рэкамі, азёрамі, балотамі занята каля 1% ейнай тэрыторыі. Тут працякае больш за 480 малых рэкаў і ручаёў.

Гісторыя

У гады Кіеўскай Русі гэтая тэрыторыя ўваходзіла ў склад Чарнігаўскага княства. Мангола-татарскае нашэсьце прывяло да запусьценьня краю. Затым Белгародчыну пачало асвойваць Вялікае Княства Літоўскае. З 1500 году рэгіён ў складзе Расеі.

На мяжы XVI—XVII стагодзьдзяў для надзейнай аховы расейскіх уладаньняў была збудаваная суцэльная лінія ваенных умацаваньняў — Белгародзкая абарончая рыса, якая працягнулася амаль на 800 кілямэтраў. Белгарад стаў ваенна-адміністрацыйным цэнтрам, у якім стаяў Вялікі Белгародзкі полк. У XVI стагодзьдзі на тэрыторыі вобласьці на берагах ракі Аскол разьмяшчалася крэпасьць, пазьней пераўтвораная ў Валуйскі праваслаўны манастыр. За подзьвігі ў бітве пад Палтавай Пётар I дараваў воінам Вялікага Белгародзкага палка сьцяг.

Насельніцтва

Насельніцтва вобласьці паводле вынікаў Усерасейскага перапісу насельніцтва 2010 году складае 1 532 670 чалавек. Шчыльнасьць насельніцтва — 56,5 чал/км². Найбуйнейшай нацыянальнай групай ёсьць расейцы (94,4%), другой паводле велічыні ёсьць украінцы (2,8%).

Эканоміка

Белгародзкая вобласьць — высокаразьвіты індустрыяльна-аграрны рэгіён, эканоміка якога абапіраецца на калясальныя багацьці нетраў і ўнікальныя чарназёмы.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Белгародзкая Вобласьць  Белгародзкая вобласьцьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Белгародзкая Вобласьць ГеаграфіяБелгародзкая Вобласьць ГісторыяБелгародзкая Вобласьць НасельніцтваБелгародзкая Вобласьць ЭканомікаБелгародзкая Вобласьць КрыніцыБелгародзкая Вобласьць Вонкавыя спасылкіБелгародзкая ВобласьцьБелгарадВаронеская вобласьцьВобласьцьКурская вобласьцьЛуганская вобласьцьМестаРСФСРРасейская моваРасеяСумская вобласьцьХаркаўская вобласьцьЦэнтральная фэдэральная акруга

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ВікіпэдыяВіктар КаліноўскіАнгельшчынаВількамірГайла (імя)Анатоль СысЎЗлучнікАльтэрнатыўная парнаграфіяВіктар Марціновіч1877Сямейства (біялёгія)Цэлы лікУладзімер Карызна (паэт)1-ая асобная дэсантна-штурмавая ротаСмаленскі паветЭманюэль (фільм)ГепардМікола ЛупсякоўЗапарожжаГрэбляЗаходняя ЭўропаРасейцыНаша НіваПубліцыстыкаПэнсіяКіеўская РусьПрыватызацыяЖалудокМікола МаляўкаЛепельРужаныФрэдзі Мэрк’юрыШахцёр СалігорскЯн Чэрскі1918Кузьма ЧорныНаваполацакГальштукЛуг (рашчына)Уладзімер МулявінMemento moriВалянцін АкудовічМікола ГусоўскіВасіль БыкаўЗьміцер Бартосік591Браніслаў ТарашкевічАдвечным шляхамЯдзерная зброяВіцебскАнатоль СаньнікаўІван ШамякінДэмакратычная Рэспубліка КонгаЗнакі прыпынкуРасейская акупацыя БеларусіАўтарскае праваВільгодGoogleПАОК ТэсалёнікіЯнка СіпакоўБеларускі дзяржаўны ўнівэрсытэтДраматургПолацакЛевэркузэнІгар БабкоўПарнаграфія ў сецівеПарнафільмВалошкаІнфармацыяКітайАндрэй МукавозчыкТаполя🡆 More