Белару́скі ара́бскі альфабэ́т створаны ў XVI стагодзьдзі як сродак запісу беларускай мовы з дапамогай арабскай пісьменнасьці. Ён складаецца з дваццаці васьмі графэм, зь некаторымі адрозьненьнямі ад звычайнага арабскага альфабэту:

  • Для гукаў «ж», «ч» і «п», якія адсутнічаюць у арабскай мове, выкарыстоўваліся цюрска-пэрсыдзкія графэмы


پ چ ژ
  • Для пазначэньня мяккіх гукаў «дз» і «ц» былі створаныя новыя графэмы
      ࢯ ࢮ
  • Для гуку «ў» не было створана асобнай графэмы, ён запісваўся гэтак жа, як і «у»:
و
 

Беларускі арабскі альфабэт выкарыстоўваўся літоўскімі татарамі, якія жылі на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага. На працягу XIVXVI стагодзьдзяў яны перасталі карыстацца ўласнай мовай і пачалі карыстацца літоўскай (старабеларускай), але запісанай арабскімі літарамі. Вядомая спадчына гэтай традыцыі пісьменнасьці — гэта беларускія кнігі-кітабы. Існавалі і польскія тэксты, запісаныя арабскім пісьмом. Мяркуецца, яны зьявіліся не раней за XVII ст.

Табліца адпаведнасьці

Галосныя

Галосныя, як і ў клясычнай арабіцы, перадаюць агаласоўкамі над ды под зычнымі. На пачатку слова галосны пісаўся над ці под аліфам. Часам пасьля галоснага пісалі адпаведны яму паўзычны (пасьля А, Е, Э — аліф, пасьля І, Ы — аліф максура, пасьля У та О — ўаў.

Зычныя

КірыліцаЛацінкаАрабіца
Кантэкстуальныя формыІзаляваная
КанцаваяСярэдняяПачатковая
Б бB bـبـبـبـب
В вV vـوو
Г гH hـهـهـهـه
Ґ ґG gـغـغـغـغ
Д дD dـدد
Дж джDž džـجـجـجـج
Дзь дзьDź dźـࢮ ( )
Ж жŽ žـژژ
З зZ zضـضـضـض
Зь зьŹ źـزز
Й йJ jـىـىـىـى
К кK kـقـقـقـق
Кь кь[1]Kj kjـكـكـكـك
Л л, Ль льŁ ł, L lـلـلـلـل
М мM mـمـمـمـم
Н н, Нь ньN n, Ń ńـنـنـنـن
П пP pـپـپـپـپ
Р рR rـرر
С сS sـصـصـصـص
Сь сьŚ śـثـثـثـث
Т тT tـطـطـطـط
Ть ть[1]Tj tjـتـتـتـت
Ў ўŬ ŭـوو
Ф фF fـفـفـفـف
Х хCh chـحـحـحـح
Ц цC cـࢯـࢯـࢯـ ( )
Ць цьĆ ćـسـسـسـس
Ч чČ čـچـچـچـچ
Ш шŠ šـشـشـشـش
'ـعـ
ь

Лігатура

КірыліцаЛацінкаАрабіца
Кантэкстуальныя формыІзаляваная
КанцаваяСярэдняяПачатковая
Ла ла, Ля ляŁa ła, La laـلالا

Крыніцы

Літаратура

  • Д-р Ян Станкевіч. Беларускія мусульмане і беларуская літаратура арабскім пісьмом. [Адбітка з гадавіка Беларускага Навуковага Таварыства, кн. I.] — Вільня : Друкарня Я. Левіна, 1933 ; Менск : Беларускае коопэрацыйна-выдавецкае таварыства «Адраджэньне», 1991 [факсімільн.]. — 3-е выд.

Вонкавыя спасылкі