Беларуская Партыя Аб’яднаных Левых «Справядлівы Сьвет»

Беларуская партыя аб’яднаных левых «Справядлівы сьвет» (да 2009 году — Па́ртыя камуні́стаў белару́ская, ПКБ) — палітычная партыя ў Беларусі.

Лідэрам партыі зьяўляецца Сяргей Калякін. Кіруючы орган — Цэнтральны камітэт. Створаная 7 сьнежня 1991 году. Дата рэгістрацыі — 26 траўня 1992. Дата перарэгістрацыі — 5 ліпеня 1999.

Беларуская партыя аб’яднаных левых «Справядлівы сьвет»
па-беларуску: Беларуская партыя левых «Справядлівы свет»
Беларуская Партыя Аб’яднаных Левых «Справядлівы Сьвет»
Лідэр партыі Сяргей Калякін
Дата заснаваньня 1991 год
Распушчаная 29 верасьня 2023
Штаб-кватэра Менск, зав. Калініна, 12, пак. 312
Саюзьнікі і блёкі «Народная кааліцыя 5+», БНФ, АГП
Ідэалёгія камуністычная, сацыял-дэмакратыя
Колькасьць 3128 (2007)
Орган партыйнага друку Газэта «Товарищ»
Афіцыйны сайт spravmir.org

Партыя знаходзіцца ў апазыцыі да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Мэты

Аб’яднаньне і палітычнае разьвіцьцё працаўнікоў найманай працы для дасягненьня поўнага вызваленьня ад эксплюатацыі ва ўсіх яе выглядах і будаўніцтва бязклясавага грамадзтва сацыяльнай справядлівасьці.

Гісторыя

ПКБ была заснаваная ў 1991 годзе пасьля ліквідацыі Вярхоўным Саветам Камуністычнай партыі Беларусі, і стала адной з галоўных палітычных партыяў у незалежнай Беларусі. Лідэрам партыі з 1994 году зьяўляецца Сяргей Калякін. ПКБ падтрымала на рэфэрэндуме 1995 году зьмену нацыянальнай дзяржаўнай сымболікі і наданьне расейскай мове статусу дзяржаўнай. На парлямэнцкіх выбарах 1995 году партыя атрымала 44 месцы ў парлямэнце. У 1996 годзе частка чальцоў ПКБ, якія падтрымліваюць палітыку А. Лукашэнкі, аддзялілася ад партыі і ўзнавіла Камуністычную партыю Беларусі. У цяперашні час ПКБ выступае супраць рэжыма прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі.

На апошніх парлямэнцкіх выбарах у Беларусі, 13—17 кастрычніка 2004, партыя ўваходзіла ў «Народную кааліцыю 5+», якая не атрымала месцаў у парлямэнце.

У ліпені 2006 г. частка чальцоў ПКБ прыняла ўдзел у сумесным з КПБ аднаўленчым зьезьдзе. Кіраўніцтва партыі на чале з С. Калякіным аспрэчыла ў судзе асьвятленьне дадзенага зьезду.

ПКБ — на чале зь Сяргеем Калякіным — зьяўляецца партыяй з «празаходняй» арыентацыяй. У лютым 2007 Сяргей Калякін наведаў ЗША і сустракаўся з чальцамі амэрыканскага Кангрэсу, службоўцамі Дзярждэпартамэнту, і прадстаўнікамі няўрадавых арганізацыяў, каб абгаварыць магчымы амэрыканскі ўплыў на працэсы, якія маюць месца ў Беларусі.

З траўня 2007 С. Калякін разам зь Вінцуком Вячоркам (Партыя БНФ), Анатолем Ляўковічам (БСДП) і Анатолем Лябедзькам (АГП), уваходзіць у Палітраду Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі.

2 жніўня 2007 Вярхоўны суд прыпыніў дзейнасьць Партыі камуністаў Беларускай. 4 студзеня 2008 Мін'юст РБ падаў у Вярхоўны суд пазоў аб ліквідацыі ПКБ.

16 траўня 2009 году пленума ЦК ПКБ палічыў неабходным правесьці XIV (пазачарговы) зьезд партыі. 23 траўня прапануецца разгледзець пытаньні пра давер кіраўніцтву і зьмене назвы партыі. Пленум ЦК прапануе на разгляд зьезду шэсьць варыянтаў новай назвы: Беларуская партыя левых (БПЛ), Партыя дэмакратыі і справядлівасьці (ПДС), Партыя «Новы курс», Партыя «Радзіма», Партыя «Справядлівасьць і народаўладзьдзе» (ПСН), Партыя «Справядлівы сьвет».

30 чэрвеня 2023 г. стала вядома аб рашэньні Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь аб адмове ў перарэгістрацыі партыі.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Беларуская Партыя Аб’яднаных Левых «Справядлівы Сьвет» МэтыБеларуская Партыя Аб’яднаных Левых «Справядлівы Сьвет» ГісторыяБеларуская Партыя Аб’яднаных Левых «Справядлівы Сьвет» Глядзіце таксамаБеларуская Партыя Аб’яднаных Левых «Справядлівы Сьвет» КрыніцыБеларуская Партыя Аб’яднаных Левых «Справядлівы Сьвет» Вонкавыя спасылкіБеларуская Партыя Аб’яднаных Левых «Справядлівы Сьвет»Палітычная партыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

КанюшынаПалітыкЖанчына зьверхуІгнат ПрановічАндрэй ХадановічГрупавы сэксВадзім Болбас1989Электронная поштаМар’ян ДуксаІталіяАляксандар РужанцоўРэспубліка КарэяСамасейВышэйшая школа (выдавецтва)ЛацінкаРаіса БаравіковаЧарнобыльская катастрофаАльшаны (Столінскі раён)17 красавіка15 красавікаКнураЎЛявон ВашкоБітаўтСтрачаны райПавал КалечыцГарнастайНямеччынаБэрсэнПацукНіна ГаліноўскаяМагаКолерСьпіс стагодзьдзяўЛаскаценьТутэйшыя (спэктакль)Сонечная энэргіяЯсмантДразды (гурт)ВалошкаXIX стагодзьдзеСельская гаспадарка БеларусіБеларусыВілаПростыя сказыУкраінаЧарнігаўскае княстваПадвойнае пранікненьнеСьвятлана АлексіевічБанкаўскі рахунакПрымакі (п’еса)АмпэрсандМольEBay12 чэрвеняДотык пісі рукоюСайгаВіцебскФёдар МачалаўІнвэстыцыяТрыбуна працыГедбудНаркамаўкаГісторыя ВільніПаўстаньне 1863—1864 гадоўЛіцьвіны🡆 More